Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Ігар, назад! — выдыхнуў ён.

Але хлопчык працягнуў пачырванелую на холадзе далонь да галавы звера, вось ён дакрануўся да кончыкаў ваўчыных вушэй і па скуры Лупа хвалямі прайшла дрыготка, і вось далонь апусцілася на ваўчыную галаву.

Луп, вядома, зразумеў, што чалавечае дзіця не пагражае яму, але ж усялякі напад, свядомы ці не, усялякае ўварванне на яго тэрыторыю заўсёды лічыў як замах на яго, які ён павінен быў адбіваць. Луп адчуваў усё гэта вельмі акрэслена і дакладна. Ён адчуваў бы сябе значна лепш, каб яму на галаву паклалі галавешку, чым гзта

дзіцячая далонь, пяшчотнае цяпло якой пятсло яго зараз болып за агонь. Ён увесь дрыжэў, верхняя губа прыўзнялася, і паказаліся вострыя белыя іклы, і ўсе чакалі са страхам, але ён раптам, нібы ад спакусы, адвярнуў галаву ўбок і заплюшчыў вочы. Хлопчык перамог.

Карнюшка, які спачатку стаяў як слуп, кінуўся да іх, але хлопчык ужо зняў руку з галавы ваўка, павярнуўся, ішоў назад і ўсміхаўся пераможна. Акцёр падхапіў сына на рукі.

Людзі загаманілі, заварушыліся, пачуўся нават смех. Напружанне спала.

— Ну што, пераканаўся? — з вышыні спытаў Ігар.— Чаму ж ён мяне не ўкусіў?

— Смелы малец, малайчына.

— А калі б кінуўся — ды за горла?

— Усё-такі звер.

— Якія тут жарты, дзягу зняць ды аперазаць...

— А воўк несапраўдны, не...

— Замест вартаўніка не пакінеш.

— 3 яго карысці, што ад свечкі цяпла.

— Лепш тую шаўку, што пад нагамі бегае. Яна хоць гаўкаць умее!

Акцёр, які толькі апрытомнеў і перамог нема­лую боязь, раптам адчуў гонар за сына.

— Ну што,— спытаў ён у Карнюшкі,— чаму твой звер не кусае?

Карнюшка ссунуў шапку са змакрэлага лоба.

— Дзіўна,— сказаў ён.— Цуд!

Мастак, які назіраў увесь час за ваўком, зрабіў крок наперад і скінуў рукзак.

— Болып не раю нікому падыходзіць,— сказаў ён змрочна.— Я іх звычкі крыху ведаю. Папярзджваю — не рабіце глупства!

— Чаму? — спытаў Акцёр.

— Ваўкі незвычайна чуллівыя і нервовыя істоты,— растлумачыў Мастак.— Пра іх мне шмат парасказвалі. Па-першае, яны беспамылкова вызначаюць небяспечных для сябе людзей, а па-другое — ён дзіцё пашкадаваў, а даросламу не даруе.

Мастак хацеў ісці далей, але раптам перадумаў. Ён выцягнуў з рукзака вялікі блакнот, з бакавой кішэні дастаў аловак і пачаў маляваць. З’явілісялабатая галава, моцныя лапы, падгалістае тулава, ланцуг.

Студэнт з цікаўнасцю зазірнуў яму ў блакнот жоўтымі вачыма.

— А вось і Мастак з’явіўся,— з павагай сказаў ён.

Акцёр апусціў на зямлю сына і ўсхвалявана агледзеў купку людзей.

— Людзі! — сказаў ён.— Людзі мы ці не? Ча­му пакутуе жывёла на ланцугу? Што мы збіліся, як авечкі ў дождж?

— Волю ваўку! — падтрымаў яго Студэнт.— Ён дастойны яе!

— Так,— ажывіўся Філосаф.— Волю яму!

— Адпусці звера!

— Няхай жыве!

— У лес яго!

— Яшчэ чаго,— сказаў Карнюшка.— Карміў колькі, а цяпер адпусціць? Няма дурных!

— Досыць! — ускіпеў Акцёр. Ён зняў з галавы капялюш (галава аказалася вялікая, а на макаўцы была лысіна), выцягнуў з кішэні чырвонец і кінуў туды.— Вось усё, што маю! Падтрымайце! Выкупім жывёліну, і няхай яна будзе вольная! Навошта яму ненавідзець нас, а нам яго!

У

натоўпе заварушыліся.

— Я дам,— раптам сказаў Мешчанін.— У мяне восем рублёў.

Філосаф дастаў і паклаў у капялюш грошы.

— I я даю пяцёрку.

— А я траяк,— сказаў Студэнт.— Болып няма.

— Вось дык дзівакі! — крыкнуў нехта.

— I я дам,— сказаў Мастак і палез у кішзню.— Прымаеце ў кампанію?

— Брава! — крыкнуў Акцёр.— Хто яшчэ, чалавекі?

Купка людзей пачала прыкметна радчэць. Ве­дер узмацніўся, па небе ўвесь час беглі хмары. Самотная варона, седзячы на слугіе, аглядала з вышыні рынак. Яна зрэдку каркала металічным голасам і чысціла дзюбу аб бетон.

Мастак дастаў з кішэні грошы, аддзяліў пяцёрку і паклаў Акцёру ў капялюш. Ён зноў ускінуў рукзак на плечы і хацеў рушыць прэч, але Акцёр спыніў яго і таропка паціснуў яму руку сваёй невялікай, пухлай даланёй.

— Дзякуй, малады чалавек!

— Слава Мастаку! — крыкнуў Студэнт.

13 гадзін.

База «Райаграпрамзаб», дзе Рыгор павінен быў атрымаць па абменнаму фонду рухавік, знаходзілася ўбаку ад птушынага рынку. Такім чынам ідыёцкая, на погляд Рыгора, выдумка Сямёна Карнюшкі з ваўком абяцала і яму лішні клопат. Каб Карнюшка не быў з ім з адной вёскі, Рыгор увогуле не паехаў бы на рынак, не паліў бы дарэмна бэнзін.

Тое, што «Райсельгастэхніка» днямі перагрупавалася ў «Райаграпрамзаб» і «Аграпрамтэхніку», было яму даспадобы. Каб адрамантаваць рухавік, ужо не трэба чакаць тыдні, а то і месяцы. Варта здаць яго, і адразу атрымаеш новы па абменнаму фонду.

Але Рыгору не шанцавала. На базе доўгі час не было ні загадчыка майстэрні, ні начальніка. Ры­гор пабадзяўся па тэрыторыі, пасядзеў у кабіне, пакорпаўся ў рухавіку і паціху зазлаваў. Урэшце загадчык з’яЕІўся, але на Рыгора, які адразу падляцеў да яго, глянуў няўважліва, сказаў:

— Згода, твой рухавік забіраем, але ж новы не выдаём.

— Абгрунтуйце мне ўсё пісьмова, каб я свайму старшыні прад’явіў,— патрабаваў Рыгор.

— Ты, хлопец, не крыўдуй, але без подпісу на­чальника не магу. Справа нязвыклая. Аддам табе за тваё ламачча новы рухавік, а потым, калі што не так, дык мне адказваць. А Фядосавіч хварзе.

— Марудна нешта перабудоўваецеся,— злосна ўпікнуў Рыгор.

— У мяне адна галава! — незалюбіў загадчык.

— Без рухавіка дамоў не паеду,— зацята сказаў Рыгор.— Аднаго бензіну спаліў колькі. Грошы ж калгасныя!

Загадчык падумаў і параіў:

— А ты з’ездзі да Фядосавіча дамоў. Падпішы паперу, і мы цябе ўлагодзім.

Рыгор павесялеў.

— Давайце адрас.

...Ён неўзабаве знайшоў дом і кватэру, дзе жыў начальнік, але доўга прастаяў ля парога, усё ціснуў на званок, які, пэўна, быў няспраўны. Потым дзверы адчыніліся, але замест Івана Фядосавіча, начальніка базы, якога Рыгор бачыў раней, перад ім узнік малады хлопец, яшчэ падлетак. 3 рухавага скуластага твару на Рыгора падазрона ўталопіліся заспаныя вочы. Пафарбаваныя валасы пасмамі тырчэлі ўгору.

Поделиться:
Популярные книги

2012. Хроника апокалипсиса

Медведев Антон Николаевич
Фантастика:
боевая фантастика
6.75
рейтинг книги
2012. Хроника апокалипсиса

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Побег от ствола судьбы на горе жизни и смерти

О'Санчес
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Побег от ствола судьбы на горе жизни и смерти

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Песчаный дьявол

Роллинс Джеймс
1. Отряд «Сигма»
Приключения:
прочие приключения
8.87
рейтинг книги
Песчаный дьявол

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.40
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Рамакришна И Его Ученики

Ишервуд Кристофер
Детективы:
триллеры
6.25
рейтинг книги
Рамакришна И Его Ученики

Игрок, или Брат 2. Америка, бойся русских!

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
боевики
4.80
рейтинг книги
Игрок, или Брат 2. Америка, бойся русских!

Альфа-ноль. Компиляция. Книги 1-12

Каменистый Артем
Альфа-ноль
Фантастика:
рпг
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Альфа-ноль. Компиляция. Книги 1-12

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий Григорьевич
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Ключевые переговоры. Что и как говорить, когда ставки высоки

Паттерсон Керри
Научно-образовательная:
прочая научная литература
6.40
рейтинг книги
Ключевые переговоры. Что и как говорить, когда ставки высоки

Мы родом из СССР. Книга 2. В радостях и тревогах…

Осадчий Иван Павлович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Мы родом из СССР. Книга 2. В радостях и тревогах…