Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станкевіч Юры

Шрифт:

Рынак бачна пераступіў ужо свой пік, і людзі, якія з раніцы завіхаліся тут, нагледзелі, пэўна, тое, што ім было патрзбна, альбо разышліся да чарговага разу. Вецер адчувальна пачынаў працінаць плечы, халадзіў да чырвані твар. Карнюш­ка павярнуўся да яго спінай і ўтуліў галаву. Ён бачыў, як абыякава, амаль нерухома, толькі зрэдку пазвягваючы ланцугом, стаяў Луп, як поўсць на яго худой спіне калі-нікалі ўздымалася ад вет­ру, і ўпершыню нешта падобнае на слабае спачуванне варухнулася ў яго душы, але хутка знікла. Бо спачуваюць слабым, а Луп ніколі

не быў такім.

15 гадзін.

Сямён Карнюшка дастаў з торбачкі загорнутыя ў газету сала, хлеб і пачаў есці. Луп бачыў, як рухаліся ягоныя сківіцы, адчуў пах ежы, але на­ват не падаў выгляду, што хоча есці, што галодны. Ён не мог ведаць, чаму Гаспадар прывёў яго сюды, але адчуваў, што гзта прынясе яму неспадзяванасці, вось толькі якія? Зноў раздражненне пакрысе авалодала ім. Луп паспрабаваў, ці трымае яго ланцуг, таргануўся наперад, у бакі, але той трымаў моцна. Гаспадар, які стаяў побач, ад штуршка знянацку выпусціў з рук кавалак хлеба, але падбіраць не стаў, а нагой падсунуў да яго но­са, кінуў яшчэ і скурку ад сала. Але Луп пагардліва адвярнуўся.

Карнюшка, між тым, думаў, як яму лічыць дзень, праведзены на птушыным рынку: удалым ці не? Непрададзены Луп прынёс яму амаль шзсцьдзесят рублёў, часу яшчэ хапала, каб да цемнаты вярнуцца дамоў, а калі Рыгор пад’едзе, як і абяцаў, а шаснаццатай гадзіне, то можна бу­дзе забегчы ў краму і купіць тое-сёе. Значыць, меркаваў ён, усё не так ужо і дрэнна. Дзе які дурань згубіць, там ён, Карнюшка, знойдзе. А тое, што нагаварылі яму ўсякія дзівакі тут, на рынку, дык гзта ўсё лухта. Калі б ён жыў па-іхняму, дык даўно з торбай у свет пайшоў. Яны людзі вучоныя, у жыцці ўладкаваныя, а яму ў рот ніхто не пакладзе.

Ён праглынуў апошні кавалак, запіў малаком з бутэлькі, пералічыў і паклаў у пулярзс грошы і адчуў сябе зусім няблага. Карнюшка зноў агледзеў Лупа, парадзелы натоўп і зразумеў, што наўрад ці хто і купіў бы ў яго ваўка, што ўвогуле яго задума на мяжы глупства і, бадай, прыйдзецца вяртацца з ім назад, а ў лесе выпусціць на во­лю. Вось толькі выпусціць ці не? — упершыню з’явілася акрэсленая думка. А калі адвезці дамоў, ды ўсё-такі здаць у райзаг, яшчэ сто рублёў атрымаць? Прыстрэліць, вядома, спачатку, бо не павядзеш жа на ланцугу. Засмяюць потым. А што слова даў, дык гэта ж смеху варта: што ён, піянер? I што такое ўвогуле слова? Гук — не больш.

Малады хлопец, якога тут назвалі Шахоцькам, зноў падышоў да яго.

— А ты, дзядзька, зух. Хочаш яшчэ зарабіць?

Карнюшка недаверліва засоп.

— Як?

— Вось табе прэзент,— Шахоцька выцягнуў з кішзні і пакруціў Акцёравым гадзіннікам у яго пад носам.— Мне воўк, табе гадзіннік. Згода?

Луп адразу захваляваўся. Поўсць на спіне ўзнялася, вочы бліснулі. Ён моўчкі скокнуў, але ланцуг паваліў яго назад, на спіну, але ён зноў кінуўся, і зноў ланцуг спыніў яго.

— Адыдзі, нешта ён цябе не выносіць,— сказаў Карнюшка.

— Прадасі, не?

Карнюшка

азірнуўся навокал, набраў у грудзі паветра і рашыўся. *

— Давай пяцьдзесят рублёў і забірай.

— Нахабнік ты, дзядзька. А хто слова даў, што ў лесе ваўка свайго выпусціць, хто дармовыя гро­шы атрымаў?

— I яшчэ атрымаю.

— Ёлуп ты, дзядзька. Чацвяртны даю.

— Пяцьдзесят,— несла Карнюшку.— А не хо­чаш, не чапіся. Мне толькі за яго шкуру сто рублёў дадуць.

— Ну, то глядзі.

Шахоцька адышоў убок. Ён быў не з тых, хто лёгка адракаецца ад сваіх задумак, і таму, памеркаваўшы, стаў на пустую скрыню і абвёў рынак Еачыма. За гандлёвымі радамі ён убачыў таго. каго меўся ўбачыць,— чалавека ў міліцэйскай форме. Шахоцька злез са скрыні і рушыў да яго.

— Участковы Мень,— прадставіўся малады круглатвары сяржант, калі Шахоцька крануў яго за плячо. Ён нават узняў руку да фуражкі.

— У чым справа, грамадзянін?

Шахоцька сціпла апусціў вочы.

— Таварыш Мень,— пачаў ён,— тут, на рынку, творыцца чорт ведае што. Прывёз адзін дурань ваўка і людзей палохае. Воўк без намордніка, на людзей кідаецца. Бяда можа здарыцца. Мяркую, ён увогуле шалёны. Чуеце, як сабакі брэшуць? Прыстрэліць яго трэба.

Сяржант агледзеў Шахоцьку з галавы да ног і задумліва ссунуў фуражку на патыліцу.

— Воўк? Не можа быць!

— Самы сапраўдны,— пацвердзіў Шахоцька.

Сяржант вагаўся.

— Ану пайшлі глянем,— урэшце згадзіўся ён.

Шахоцька кінуў цупкі позірк на кабуру і знадзеяй спытаў:

— А пісталет пры вас?

— Усё, што належыць, пры мне,— сказаў міліцыянер і зноў падазрона агледзеў Шахоцьку.

Яны праціснуліся праз рады кааператыўшчыкаў і апынуліся перад прывязаным ваўком і Карнюшкам, які стаяў побач. Сяржант прыклаў руку да фуражкі, прадставіўся, і адразу нехта сярод разявак, пачуўшы яго прозвішча, хіхікнуў.

— Як ён сказаў?

— Мень — рыба такая ёсць.

— Ха-ха, мень. Ану дай зірнуць!

Міліцыянер спахмурнеў.

— Чаму парушаеце? Хто такі будзеце?

Шахоцька глядзеў і ўсміхаўся танкагубым ро­там.

Карнюшка сумеўся.

— Вось, прадаю,— сказаў ён.

— Чаму без намордніка? Гэта сапраўды воўк?

— Так, воўк.

Сяржант з непрыхаванай цікавасцю ўгледзеўся ў Лупа.

— Каго ён пакусаў?

— Нікога,— развёў рукамі Карнюшка.— Спытайце ў людзей, яны праўду скажуць.

— Не паспеў, дык яшчэ пакусае,— вытыркнуўся Шахоцька, і Луп адразу кінуўся. Жоўтыя вочы яго злосна бліснулі, а поўсць стала дубка.

— Бачыце, таварыш Мень,— сказаў Шахоць­ка.

Нехта зноў засмяяўся.

— Так, усё ясна,— адрэагаваў сяржант.— Адвязвайце яго і пайшлі.

Карнюшка спалохаўся.

— Куды ісці, навошта?

— Куды трзба. Хаця б у лясок за шашой. Там усё і вырашым.

I сяржант выпнуў грудзі і красамоўна пакратаў кабуру.

— Не маеце права,— сказаў Карнюшка.— Воўк прыручаны. Аб ім у газетах пісалі.

Поделиться:
Популярные книги

Натюрморт с воронами

Престон Дуглас
4. Пендергаст
Фантастика:
ужасы и мистика
9.37
рейтинг книги
Натюрморт с воронами

Лэшер

Райс Энн
5. Мэйфейрские ведьмы
Фантастика:
ужасы и мистика
8.32
рейтинг книги
Лэшер

Молот Пограничья. Гексалогия

Пылаев Валерий
Молот Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Молот Пограничья. Гексалогия

Иудейская война

Фейхтвангер Лион
Проза:
классическая проза
8.08
рейтинг книги
Иудейская война

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Империя страха

Стэблфорд Брайан Майкл
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
6.67
рейтинг книги
Империя страха

Фэнтези-2005

Пехов Алексей Юрьевич
Фантастика:
фэнтези
социально-философская фантастика
героическая фантастика
боевая фантастика
5.71
рейтинг книги
Фэнтези-2005

Готовим в духовке

Кожемякин Р. Н.
Домашняя библиотека
Дом и Семья:
кулинария
5.00
рейтинг книги
Готовим в духовке

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.67
рейтинг книги
Третий. Том 5

Возлюби болезнь свою

Синельников Валерий Владимирович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Возлюби болезнь свою

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.75
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Винодел

Джекобсон Алан
2. Карен Вейл
Детективы:
триллеры
маньяки
7.50
рейтинг книги
Винодел

Иллюзион

Медведев Антон Николаевич
Фантастика:
боевая фантастика
8.18
рейтинг книги
Иллюзион

111 симфоний

Михеева Людмила Викентьевна
Справочная литература:
справочники
6.00
рейтинг книги
111 симфоний