Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станкевіч Юры

Шрифт:

Мастак ямчэй ускінуў рукзак і пайшоў праз натоўп, часам спыняючыся і ўглядаючыся ў тое, што міжволі цікавіла яго. Спачатку, як толькі яны з Рытай атрымалі ў гэтым раёне кватзру, ён часта заходзіў сюды — паназіраць. Але выгляд жывёл, якіх пазбавілі волі, быў яму непрыемны. Тым не менш Мастак скіраваў у той бок, дзе была пакінутая будка шаўца — там ён убачыў людзей, якія схлупіліся разам, і пацікавіўся: што прадаюць? Ён ужо некалькі разоў пачуў слова «воўк». Мас­так праціснуўся бліжэй і сапраўды ўбачыў на ланцугу ваўка. Ён згледзеў, што гзта быў даволі буй­ны

экземпляр. Блукаючы ў запаведніку, ён бачыў аднойчы такіх жа, толькі вольных, якія прамільгнулі на ўскрайку лесу і зніклі бязгучна, як цені. Ён успомніў, што, здаецца, чуў ад некага пра тое, быццам у адной з навакольных вёсак трымаюць ваўка, але ж такія выпадкі былі нярэдкія. Здаралася, ваўкоў гадавалі леснікі.

Мастак пачуў: людзі вакол жывёліны ўсхвалявана спрачаюцца. Ён прыслухаўся.

— Ты б, дзядзька, выпусціў свайго звера ў лес,— гаварыў высокі ўсмешлівы хлопец, якога тут звалі Студзнтам,— а мы цябе ўхвалілі б.

— Тата,— падтрымаў Студзнта Ігар,— няхай яго адпусцяць!

Карнюшка спахмурнеў.

— Калі не прадам, ён і далей мне замест сабакі будзе.

Мешчанін абурыўся.

— На ланцугу ён усё роўна загіне. Прырода свайго патрабуе.

Акцёр велічна падняў руку.

— Ты ведаеш, лабідуда, на што ты яго пасадзіў? — спытаў ён.

— Ведаю,— разгубіўся Карнюшка.— На ланцуг.

— На сумленне сваё!

У натоўпе загаманілі.

— Не разумею я сучаснай вёскі,— працягваў Акцёр,— і што за людзі там жывуць — невядома! Там усе такія, як ты?

Карнюшка засоп.

— Ды не,— сказаў Студзнт,— ён выключэнне.

— Спецыяльнасць нават ёсць — забойшчык жывёлы,— гнуў сваё Мешчанін.— Днямі ў мясцовай газеце вычытаў: патрабуюцца вучні.

— Вясёлага мала,—згадзіўся Філосаф,—але ж, мяркую, некалі чалавецтва не стане есці жывёл.

— Каго ж яно будзе есці?

— Генная інжынерыя. Уплываючы на гены, можна вырошчваць, напрыклад, спецыяльных мясных чарвякоў. Завёў сабе дома такога і адсякай па кавалку. А ён будзе рэгенерыраваць, аднаўляцца. Кармі толькі. Пазбавімся ад зброі, зоймемся медыцынай, і людзі, магчыма, будуць жыць па трыста ці пяцьсот гадоў.

Студэнт не згадзіўся.

— Малаверагодна,— сказаў ён.— Я вось чытаў, што Сусвет увогуле імкнецца да неарганічнага стану. I мы не ведаем нашых аналагаў, ці ж гэта не дзіўна?

Філосаф аспрэчыў:

— Розум прывядзе нас да братоў. Існуюць жа недзе іншыя цывілізацыі.

— А я не веру ў розум, не гаворачы аб цывілізацыях,— сказаў Акцёр.— Ці такі ўжо ён мэтазгодны? Пакуль што розум толькі разбурае. А калі менавіта ён прыводзіць від, які ім надзелены,

да экалагічнага тупіка? Існуюць жа думкі, што працягласць жыцця чалавека як віду максімум некалькі стагоддзяў — з пачатку работы першага радыёперадатчыка.

— Чаму радыёнерадатчыка?

— Радыёхвалі. Іх можна слухаць за сотні светавых гадоў. Але ж мы нікога не чуем. Пустэча. Можа, хто і быў, пакаўкаў крыху, як мы, і —гамон!

·Навокал зноў засмяяліся.

— Усё залежыць ад нас,— запярэчыў Філосаф.

— Лухта! — сказаў Акцёр.—

Чалавек — гэта не гучыць горда! Занадта паўсюдна гора, каб спяваць сабе асанну!

— Мо ўсякае арганічнае інстынктыўна мадэлюе варожасць у адносінах да розуму, бо адчувае, што ён у рэшце рзшт прынясе яму пагібель? Чаму ў блажэнных, у юродаў няма ворагаў?

— А раптам усё яшчэ болып складана? Мо сатанінскія сілы змагаюцца з намі? А поле бітвы — наша Зямля?

Навокал загаманілі. Гутарка цікавіла многіх. Карнюшка слухаў з разяўленым ротам. Крыху ўбаку маўкліва стаяў Мастак.

— Я падтрымліваю,— раптам сказаў Мешчанін.— Вось знікне азонавае покрыва, загінуць жывёлы, дык ці доўга і мы працягнем пад купаламі са штучнага шкла?

— У свеце, можа, няма мэты і сгнсу, а жыццё выпадковае,— буркнуў Студэнт.

— А калі яно не выпадковае?

— На што намякаеш?

— На тое, што і ты.

— Бадай. Але як праверыць?

— Праверыць то і нельга! Але ж якая малая імавернасць падзей, які ланцуг паслядоўны!

— Можа, тэхнакраты хаваюць ад нас нешта, нібы старажытныя жрацы? — спытаў Філосаф і зноў пакратаў адзін з пярэдніх зубоў. Зуб хістаўся.

— Ёсць шмат, Гарацыо, на свеце таямніц,— уздыхнуў Акцёр.

— Хто многа ведае, той дрзнна спіць...

Спрэчка працягвалася.

— Кажаш, генная інжынерыя? — зноў узвысіў голас Акцёр.— Але ж гэта выраджзнне ўсяго і ўся! Адны яе сумленна прымяняць будуць, другія — на зло!

— Сітуацыя не безнадзейная,— стаяў на сваім Філосаф.— Усё будзе можна кантраляваць.

— А СНІД? Яго як кантраляваць? А землятрусы, азонныя дзіркі, смог?

— Мяркую, пачатак ёсць,— змрочна ўсміхнуўся Студэнт.— Фініш ужо блізкі. Садом і гамора.

— Так,— сказаў Акцёр.— Мо Страшны Суд ужо даўно пачаўся, а мы не ведаем.

— Калі — даўно? — спытаў Мешчанін.

— А вось калі ўключыўся першы радыёперадатчык. Калі першае балота асушылі.

— Містыка,— сказаў Філосаф.

— I ўсё-такі жыць цудоўна,— вырвалася рап­там у Студзнта.— Нават ваўком на ланцугу. Але я супраць усзх ланцугоў у свеце.

— Ціха! — Акцёр узняў руку.— Вернемся да справы. Студэнт мае рацыю: гэта жывёла павінна стаць вольная!

— Так, так, вольная,— загаманілі, заківалі навокал, толькі Карнюшка маўчаў.

Філосаф падтрымаў Акцёра.

— Адпусці ваўка,—звярнуўся ён да Карнюшкі.

— Я яго адпушчу, а ён дзіцё сустрэне дзе-небудзь ля вёскі ды загрызе — што тады? — спытаў Карнюшка.

У натоўпе прыціхлі.

— Ды ён ад аднаго выгляду чалавека ўцячэ,— тыцнуў на Лупа Акцёр.— Мы абрыдлі яму горш за ўсё!

Ігар, які слухаў размову і адначасова назіраў за Лупам, раптам так хутка, што ніхто не здолеў яму перашкодзіць, кінуўся да ваўка і апынуўся перад ім. Луп уздрыгнуў ад нечаканасці і прыўзняў сваю цяжкую галаву. Усе раптам прыціхлі, а Акцёр сутаргава сціснуў рукі. Ён памкнуўся сле­дам за сынам, але інтуітыўна адчуў, што яго дапамога можа скончыцца дрэнна, бо напад звера мо­жа быць некантралюемы, а яго словы проста глупства, і спыніўся.

Поделиться:
Популярные книги

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.48
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Рассвет русского царства. Книга 2

Грехов Тимофей
2. Новая Русь
Фантастика:
альтернативная история
попаданцы
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства. Книга 2

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Адаптация

Кораблев Родион
1. Другая сторона
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Адаптация

Санин (сборник)

Арцыбашев Михаил Петрович
Русская классика XX века
Проза:
русская классическая проза
роман
повесть
рассказ
5.80
рейтинг книги
Санин (сборник)

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Царь-Холод, или Почему вымерзают русские

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Царь-Холод, или Почему вымерзают русские

Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Пушкин Александр Сергеевич
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Война. Krieg. 1941—1945. Произведения русских и немецких писателей

Быков Василий Владимирович
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Война. Krieg. 1941—1945. Произведения русских и немецких писателей

Махабхарата: Ревизия смыслов

Лосев Петр Степанович
Анализ индуистских мифов
Религия и эзотерика:
самосовершенствование
религия
буддизм
5.00
рейтинг книги
Махабхарата: Ревизия смыслов

Сборник "Этические уравнения"

Головачев Василий Васильевич
Фантастика:
научная фантастика
4.75
рейтинг книги
Сборник Этические уравнения

Гоголь в воспоминаниях современников

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
критика
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Гоголь в воспоминаниях современников

Против энтропии (Статьи о литературе)

Витковский Евгений
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Против энтропии (Статьи о литературе)