Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станкевіч Юры

Шрифт:

Ён кінуў у капялюш чырвонец.

Валерый Шахоцька паклаў гадзіннік у кішзню. Ён увогуле меў звычку прыбіраць да рук усё, што давала прыбытак. У яго сапраўды было своеасаблівае хобі, занятак, які прыносіў яму добрыя грошы. Ён лавіў беспрытульных сабак, забіваў іх, а з меху вырабляў кучумкі, унты, нават дублёнкі тыпу «аляска». Сабачы мех толькі дурням здаецца нічога не варты. У яго ж усё прыносіла грошы: сабакі, кошкі, тхары, краты, іншы раз і лясны звер. Але паляўнічым Шахоцька не быў. Дый навошта яму клопаты з ружжом, порахам, ліцэнзіямі? Цікуюць

за паляўнічымі ўсе, нават піянеры, а за зверам трэба добра пабегаць. Час трэба. А час — гэта грошы. Куды зручней і мэтазгодней магутны матацыкл, добры мех, а ў кішэні дзесяцізарадны малакаліберны пісталет Марголіна з бязгучнай насадкай на ствале. Усё гэта ў яго было напагатове.

Сабакі з шэрай, карычневай ці рыжай поўсцю асабліва вабілі яго. Шкуру яму вырабляў сусед — стары інвалід, а вырабы з іх шыла жонка-краўчыха. Кожная шапка прыносіла яму не менш як сто рублёў, унты яшчэ болып, бо іх упадабалі жанчыны, а дублёнкі яны хапалі за любыя гро­шы. Жанчына ж нічога не пашкадуе, каб выглядаць лепш за сябровак. А што мех сабачы, хіба яна ведае? Кажы янотападобны сабака ці ўвогуле амерыканскі янот, і табе абавязкова павераць, бо хочуць верыць.

У кааператыў Шахоцька афармляцца не хацеў, баяўся падаткаў, таму «з понтам», як ён любіў гаварыць, уладкаваўся нарыхтоўшчыкам у прыгараднае сельпо. Ён меў не толькі матацыкл, а і дзевятую мадэль «Жыгулёў», кааператыўнуюкватэру і глядзеў далей. Яму яго хопіць. Убачыўшы ваўка, ён хутка сцяміў, што за ваўчыную шапку можна атрымаць не менш як дзве паперы — дзвесце рублёў.

Між тым у капялюш, які трымаў Акцёр, кінулі рубель, потым нехта яшчэ адзін. Акцёр патрос капялюш і пачаў лічыць.

— Сорак дзевяць рублёў,— сказаў ён і звярнуўся да Карнюшкі:

— Можа, досыць табе?

— Не. Шзсцьдзесят. Меней не аддам.

— Прагнасць цябе загубіць,— заўважыў Сту­дэнт.

— Паменшацца статкі твае, і занядбае хата твая,— буркнуў Акцёр.

Мешчанін узняў руку, і вочкі яго бліснулі за шкельцамі акуляраў.

— Пачакайце, у мяне ідэя!

— Ну? — спытаў Філосаф паважліва.

— Я ж побач жыву. Зараз прынясу грошы. Вось і справа вырашыцца.

— Чуеш? — ціхенька сказаў Студзнт на вуха Карнюшку.

Той адсунуўся ад яго ўбок.

— Мне спяшацца няма куды.

— Бласлаўляю цябе! — узнёсла сказаў Акцёр Мешчаніну і жартоўна перахрысціў.— Ідзі, сын мой!

Радасны Мешчанін растЕарыўся ў натоўпе.

— А як сініца? — спытаў Акцёр у Філосафа.— Бадай, цяпер не купіш,— паспачуваў ён.

Ton усміхнуўся.

— Каб тыя грошы! Скупіць усіх птушак ды на волю выпусціць! А дачцы пра ваўка раскажу — яна не пакрыўдзіцца. Кажуць, што дзеці жорсткія, але, мяркую, яны ўсё ж лепей за нас.

На кароткі час з-за хмары выслізнула сонца. Акцёр прыжмурыў вочы, Філосаф выпрастаў з-за каўняра няголеныя, з раиняй сівізной шчокі, Сту­дент знерухомеў і задумаўся. Карнюшка зняў сваю «васьміклінку», і нават Луп уздрыгнуў, паварушыў вушамі — адчуў цяпло.

— Ідзе! — раптам сказаў Студэнт.— Я бачу.

Здалёк Мешчанін узняў

руку. У яго кулаку

былі заціснутыя грошы.

— Дзесяць. Болып няма,— сарамліва паведаміу ен.

Акцёр падставіў капялюш.

— Пяцьдзесят дзевяць.

— Чорт з вамі,— махнуў рукой Карнюшка.— Забірайце і рабіце з ім што хочаце. Давайце гро­шы!

Акцёр раптам задумаўся.

— Як забіраць? — спытаў ён.— А калі ён мяне пакусае? Куды, у які лес яго весці? Я ж не ве­даю.

— Сапраўды, як нам яго прыдбаць, калі ён толькі свайго гаспадара прызнае? — разгубіўся і Філосаф.

— Няхай наморднік надзене,— параіў Сту­дэнт.

— Адкуль той наморднік? — сказаў Карнюш­ка. — I ланцуг мне самому патрзбны! Давайце свой ці вяроўчыну якую.

— Чорт! — зазлаваў Акцёр.— Вось яшчэ не хапае клопату! Дзе мне ўзяць тут ланцуг і наморднік?

Усе пераглянуліся і паціснулі плячыма. Сту­дэнт зашаптаў Карнюшку на вуха. Той зноў адхіснуўся.

Шахоцька, які ставіўся да Акцёра і асабліва да Студэнта варожа, тым не менш запабягаў і ліслівіў перад імі. Ён параіў Карнюшку:

— А ты прадай ім разам з аброжкам і ланцугом. Яны купяць.

— А за што? — спытаў Студэнт.— Купіла дзе? Купіў бы сяло, ды грошай гало. Узняць цябе дагары нагамі ды патрзсці як след, дык і грошы былі б.

Шахоцька не пакрыўдзіўся і не спужаўся.

— Грошы, як і вошы,— сказаў ён,— абы ў каго не заводзяцца.

Мешчанін усміхнуўся засмучана.

— У мяне сапраўды больш няма,— сказаў ён.— Хіба пазычыць у каго да пенсіі.

— Пяцёрку дабаўце,— не ўступаў Карнюшка.

— Пачакай,— прыгразіў яму Студэнт,— буду ў вашых месцах — я табе зраблю адведкі!

— Не падабаецца — ідзі. Я цябе не трымаю.

— Скнара! Тхор!

Філосаф, які задумліва смактаў чарговую цыгарзту, раптам узняў руку.

— Дарэчы, ёсць адна думка.

— Ну, гавары.

— Ён жа дамоў праз лес паедзе,— паказаў на Карнюшку Філосаф.— Няхай выпусціць жывёлу па дарозе. А нам слова дасць, што не падманіць, не схлусіць.

— Саламон!— крыкнуў Студэнт.— А я і не здагадаўся б ніколі!

Шахоцька скептычна ўсміхнуўся танкагубым шырокім ротам.

— А калі ён яго зноў дадому звязе?

— Не падумаў,— сказаў Філосаф і звярнуўся да Карнюшкі.— Што скажаш, чалавеча?

Карнюшка засоп.

— Мастаку б ваўка аддаць, ён жа ў запаведнікякраз кіраваў,— параіў Мешчанін,— няхай бы выпусціў у нерушы.

— Дзе ўжо той Мастак!

Акцёр пачухаў патыліцу.

— Вось грошы. Выпусціш яго ў лесе?

Карнюшка згодна кіўнуў галавой.

— Надакучыла ваша плявузгота,— сказаў ён.— Даю слова. Адпушчу. Вось толькі Рыгор мя­не забярэ і вывезе адсюль.

— Які Рыгор?— спытаў Студэнт падазрона.

— Зямляк мой. Шафёр.

— Ну і добра,— сказаў Акцёр.— Чуеш, Ігар? Яго адпускаюць на волю!

— Ну, я пайшоў,— раптам сказаў Студэнт.— Бывайце!

Ён сарамяжліва ўсміхнуўся і паціснуў усім рукі. Следам за ім пачалі развітвацца і астатнія. Натоўп зноў парадзеў.

Поделиться:
Популярные книги

Утопия

Чайлд Линкольн
151. Книга-загадка, книга-бестселлер
Детективы:
триллеры
8.00
рейтинг книги
Утопия

Москва. Путь к империи

Торопцев Александр Петрович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Москва. Путь к империи

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большой Сочи. История Кавказа

Андреев Александр Радьевич
Приключения:
путешествия и география
5.00
рейтинг книги
Большой Сочи. История Кавказа

Ночная музыка

Мойес Джоджо
Любовные романы:
современные любовные романы
8.64
рейтинг книги
Ночная музыка

Синяя Птица. (Трилогия)

Самойлова Елена Александровна
Синяя Птица
Фантастика:
юмористическая фантастика
9.14
рейтинг книги
Синяя Птица. (Трилогия)

Рэдволл

Джейкс Брайан
1. Рэдволл
Детские:
сказки
7.00
рейтинг книги
Рэдволл

Такая разная любовь

Пембертон Маргарет
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Такая разная любовь

Замуж за принца

Блэквелл Элизабет
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.53
рейтинг книги
Замуж за принца

Кысь. Зверотур. Рассказы

Толстая Татьяна Никитична
Проза:
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Кысь. Зверотур. Рассказы

Обратная сторона пути

Панкеева Оксана Петровна
11. Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.55
рейтинг книги
Обратная сторона пути

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Дым и зеркала

Хафф Таня
2. Дымовая трилогия
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
8.42
рейтинг книги
Дым и зеркала

Чудо купальской ночи

Алюшина Татьяна Александровна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.87
рейтинг книги
Чудо купальской ночи