Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Што трзба? — спытаў ён.

— Івана Фядосавіча,— сказаў Рыгор.

— А, да пахана,— паспакайнеў хлопец.— Ну, заходзь.

Гаспадар, рухавы, вельмі ўвішны мужчына гадоў сарака, але таўсматы, апрануты ў махровы халат, сустрэў яго незадаволена.

— Няма і дома спакою,— роблена забурчэў ён.— Ну, што ў цябе?

Рыгор растлумачыў.

— Як ты думаеш, гэта добра, што яны без мяне і дробязь вырашыць не могуць?

«Дарослы мужчына, а какетнічае, як баба»,— мільганула ў галаве ў Рыгора, але ён сказаў:

—

Гаспадар, як стырнавы ў моры, пэўна ж, за ўсё адказвае.

Іван Фядосавіч уважліва ўгледзеўся ў Рыгораў твар і не паверыў:

— Ты, бачу, жук,— урзшце сказаў ён.— У арми служыў ці не?

— Анягож,— пацвердзіў Рыгор.

— Тады жыццё разумеет. А то зараз моладзь. Унь мой яшчэ саплямі булькае, а паспрабуй што сказаць супраць — глядзіць скоса. У арміі, мяркую, навучаць.

Рыгор неакрзслена паціснуў плячыма.

— Хм. Ну, згода. Не буду цябе затрымліваць, такога нецярплівага,— сказаў Іван Фядосавіч і дастаў ручку.— Вось пішу табе цыдульку, і кіруйся да майго намесніка. Хоць,— ён глянуў на гадзіннік,— наўрад ці да абеду паспееш, а з двух да трох там нікога не будзе.

— Нічога — сказаў Рыгор,— гадзіну якую пачакаю.

Іван Фядосавіч аддаў яму паперку.

— Машына твая ўнізе? — спытаў ён.— Ты адзін?

— Але.

Тван Фядосавіч гукнуў:

— Арцём!

— Ну чаго табе? — усунуў галаву ў пакой пасматы.

— Вось што,— сказаў Іван Фядосавіч Рыгору,— у цябе ўсё роўна амаль гадзіна ў запасе, дык зрабі і мне ласку, адвязі з маім бэйбусам — ён ведае, куды ехаць,— майму сябру Пятру Данілавічу адну невялікую рэч. Я зараз прынясу.

— Гэта недалёка,— пацвердзіў Арцём. Ён, здаецца, быу не супраць ехаць, абы з хаты.— Пракацімся і па сваіх справах што-небудзь зробім.

Іван Фядосавіч неўзабаве вярнуўся і паказаў Рыгору чорную скрыначку памерам з хлебны акраец, ад якой адыходзілі два тонкія блакітныя дроцікі з клемамі на канцах.

— Звычайны супрацьбалявы электрастымулятар,— растлумачыў ён.— Калі ў цябе радыкуліт, то лепшай рэчы ў гаспадарцы не знойдзеш. Прыклеіў клемы пластырам, уключыў і — лячыся. Але ж паспрабуй купі — нідзе няма. А я дастаў. Цяпер з Пятром Данілавічам ратуем адзін аднаго. Ён мне чым дапаможа, а я яму. Тэлефанаваў вось з раніцы, што ўчора спіну прастрэліла, не магу, кажа, распраміцца. Ну, трзба адвезці. Зразумеў, хлопча?

— Адвязу,— сказаў Рыгор,— чаму не дапамагчы чалавеку?

Арцём забраў у бацькі скрыначку, а Рыгор старанна схаваў паперку ў кішэню, і яны пайшлі ўніз.

— Слухай,— сказаў Рыгор, заводзячы рухавік,— мне галоўнае — на базе ўсё вырашыць, дык я цябе да таго ДанілаЕІча завязу, а назад ты ўжо сам дабірайся. Згода?

Арцём пакрыўдзіўся.

— Быццам дамовіліся. Заедзем спачатку ў бюро паслуг, што ў Доме быту,— касеты мае забяром. Там у мяне «кент» працуе. Калі хочаш, ён і табе класную музыку перапіша. «Дэпзшэ Мод», «Металіка», «Круіз».

Ну, заплоціш, колькі там каштуе, і на лапу дасі. I яму жыць трзба. Касеты толькі да­вай.

— Мне яшчэ на птушыны рынак заехаць,— растлумачыў Рыгор.— Там ваўка аднавясковец прадае. Прадаў ці не, а забраць яго трэба, дамоў абяцаў завезці. А рок я наш люблю, беларускі.

Арцём страпянуўся.

— Ваўка?

Рыгор неахвотна расказаў пра Карнюшку, пра Лупа, пра тое, што ў вёсцы і дасюль спрачаюцца: быць ці не быць ваўку.

— Кажаш, штодня вые? — не паверыў Арцём.

— Тройчы ў суткі,— абыякава сказаў Рыгор і дадаў: — Ты ж гавары, куды ехаць.

— Прама, потым улева. А колькі той пэйзан хоча за яго?

— Хто?

— Пэйзан. Ну, селянін.

— А-а,— усміхнуўся Рыгор.— Казаў, рублёў семдзесят.

Арцём захваляваўся.

— Дык едзем разам. Я куплю!

— А грошы?

— Скінемся. У мяне трохі ёсць і з сяброў па чырвонцу.

Рыгор здзівіўся.

— Навошта ён табе?

— У пахана ж дача. А ён там амаль і не бывае. А я таго Лупа туды б адвёз. Карміць адзін стары будзе, сусед. Мне і трэба, каб выў! Уяўляеш, Новы год хутка, збяромся там з дзяўчатамі, а ён завые. Вось будзе ўсім страху! Кайф, га?

Рыгор толькі ўсміхнуўся:

— Дзе разумны гаруе, там дурны весяліцца.

— Хто дурны, я?— удакладніў Арцём.

— Ну, не я ж,— нявесела сказаў Рыгор.Арцём спахмурнеў. Яго маленькія чорныя раскосыя вочкі злосна бліснулі.

— Плявузгота твая мне не ў масць.

Пусты грузавік лёгка каціўся па асфальце. Рыгор пільна ўглядаўся ў знакі: у цэнтр горада грузавому транспарту ўезд звычайна забаронены і ён баяўся як-небудзь прапусціць. «Праб’юць дзірку ці ўвогуле правы адбяруць»,— падумаў ён.

— Ды што ты разумеет, дзярэўня,— зноў помсліва пачаў Арцём,— вось у мяне раней таксама падарунак для гасцей жыў на дачы. Птушка. Раўла ноччу. А сама невялікая, ну з кілаграм важыла. Рыбай у асноўным харчавалася. А голас — быццам бык раве. Толькі паснуць усе, а яна як раўне! От хіпеж узнімаўся!

— Бугай балотны, ці хто? — спытаў Рыгор.

— Чорт яе ведае. А зараве — поўны балдзёж!

— Ну і дзе яна зараз?

— Здохла. Стары, што карміў, запіў.

— I ваўка туды ж перавядзеш,— сказаў Ры­гор.

Але Арцём раптам спыніў яго.

— Стой, пачакай тут трохі.

Рыгор затармазіў ля звычайнага пяціпавярховага дома і выключыў матор. «Што з яго возьмеш,— думаў ён пра Арцёма.— Крыўдаваць на такога няма чаго. Так яго выхавалі. Шчанюк яшчэ. Сапраўды, пасталее, пройдзе армію, тады і жыццё пачне разумець».

Арцём вярнуўся хвілін праз дзесяць. Ён быў не адзін. Разам з ім падышлі да машыны двое: рыжы змрочны хлопец з вострым падбародкам і прыўзнятым левым плячом і высокі пафарбаваны пад бландзіна вельмі худы, апрануты ў джынсавы касцюм-камбінезон.

Поделиться:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга VIII

Бор Жорж
8. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фантастика: прочее
эпическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга VIII

Дни и ночи

Горовая Ольга Вадимовна
Любовные романы:
современные любовные романы
9.34
рейтинг книги
Дни и ночи

Покровитель

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
6.67
рейтинг книги
Покровитель

Нора Робертс

6.25
рейтинг книги
Нора Робертс

Замуж за принца

Блэквелл Элизабет
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.53
рейтинг книги
Замуж за принца

Кино

Делёз Жиль
Документальная литература:
публицистика
4.00
рейтинг книги
Кино

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Дружба - Этико-психологический очерк

Кон Игорь Семенович
Научно-образовательная:
психология
5.00
рейтинг книги
Дружба - Этико-психологический очерк

Тот, кто знает. Книга вторая. Перекресток

Маринина Александра
5.00
рейтинг книги
Тот, кто знает. Книга вторая. Перекресток

Поместье Кларенс

Девни Перри
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Поместье Кларенс

Похорони Меня Ложью

Сото С. М
2. Двойная Ложь
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Похорони Меня Ложью

Светорада Янтарная

Вилар Симона
3. Светорада
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.74
рейтинг книги
Светорада Янтарная

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Место под солнцем

Марклунд Лиза
Анника Бенгтзон
Детективы:
криминальные детективы
6.00
рейтинг книги
Место под солнцем