Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

Праўда, за пяць партызанскіх месяцаў ён нешта зрабіў для свайго абавязку грамадзяніна, байца і камуніста. Хай не так, як хацеў – як дазволілі акалічнасці: некалькі ворагаў усё ж знайшло смерць і ад яго рукі. Толькі гэта і суцяшала, гэта наогул апраўдвала яго дваццаціпяцігадовае існаванне на свеце. Бо што яшчэ карыснага ён зрабіў людзям, калі не пасадзіў дрэва, не выкапаў калодзежа, не забіў ніводнай вужакі – без чаго, паводле ўсходняга павер’я, нельга лічыць удалым ніводнае жыццё на зямлі.

На яго долю выпала нямала нялёгкага, нават жахлівага. Але быў абавязак. Ён вызначаў там, дзе было надта заблытана, ён вёў, калі не свяціла ніводнае сцежкі, ён вымагаў на амаль немагчымае.

Ды вось прыйшоў канец і яму.

Пагібель яго пэўным

чынам цягнула за сабой крушэнне ўсяго, што мела хоць якія-небудзь адносіны да яго асобы, – беззваротна адыходзіў у нябыт навакольны свет з яго мінулым, сучасным, а таксама будучым. І ён думаў, што калі жыццё не надта збяднее ад знікнення яшчэ адной не вельмі значнай істоты, якая толькі магла, але нічым не ўзбагаціла яго, дык ён, Сотнікаў, траціць усё, каб ніколі больш не набыць нічога.

Але цяпер, калі ён дайшоў да канца, быў ледзь жывы ад хваробы, раны і знямогі, ён стаў адчуваць у сабе нейкія новыя, не знаёмыя дагэтуль якасці. Найперш знікла няпэўнасць, якая заўжды прыгнятала яго на вайне, калі нават самае блізкае будучае хавалася ў расплывістым тумане невядомасці. Цяпер жа ўсё было пэўна і катэгарычна, смерць усё вызначала навек. Каб не цешыць сябе пустымі надзеямі, ён адмёў усе ўласцівыя жыццю ілюзіі, ведаў: наперадзе нішто. Нейкім чынам гэта здавалася нават палёгкай, бо дало магчымасць строга вызначыць яго выбар. І калі што яшчэ турбавала яго, дык гэта некаторыя абавязкі ў адносінах да людзей, што воляю лёсу ці выпадку апынуліся цяпер побач. І ён зразумеў, што найперш, мабыць, трэба вызначыць свае адносіны да іх, бо гэтыя адносіны, відаць, і стануць апошняю праявай ягонага «я» перад тым, як яно знікне навек.

Пагадзіўшыся са сваёй смерцю, ён на некалькі кароткіх гадзін прыдбаў сабе як бы нейкую незалежнасць ад драпежнае сілы ворагаў. Цяпер ён мог поўнаю мерай дазволіць сабе такое, што іншы раз абцяжарвалася абставінамі, непакоем за ўласнае жыццё; цяпер ён адчуваў новую магчымасць, непадуладную ні абставінам, ні ворагу і нікому ў свеце. Ён ужо не баяўся нічога, і гэта давала яму пэўную перавагу над іншымі і над сабой ранейшым таксама. Вядома, то была перавага смяротніка, але яна была, мабыць, галоўнай і ўжо напэўна апошняй рэальнай каштоўнасцю ў яго жыцці. Праўда, ён разумеў, што карысці яму з таго, мусіць, будзе не шмат, сабе ён ужо нічым не мог памагчы, але, мабыць, ён мог яшчэ нешта зрабіць для іншых. І Сотнікаў проста і лёгка, як штосьці элементарнае і зусім лагічнае ў яго становішчы, прыняў апошняе цяпер рашэнне: узяць усё на сябе. Заўтра ён скажа следчаму, што хадзіў у разведку, меў пэўнае баявое заданне, у перастрэлцы раніў паліцая, што ён – камандзір Чырвонай Арміі і ненавідзіць фашызм – хай расстраляюць яго. Астатнія тут ні пры чым.

Па сутнасці, гэта было ахвяраванне дзеля паратунку другіх, але не менш, чым другім, яно патрэбна было і яму самому. І справа тут не ў наіўных ілюзіях – проста ў Сотнікаве ўсё пратэставала ад адной толькі думкі, што ягоная смерць стане марнаю выпадковасцю па волі гэтых п’яных прыслужнікаў. Як і кожная смерць у барацьбе, яна павінна нешта сцвярджаць, нешта адмаўляць і па магчымасці здзейсніць тое, што не паспела здзейсніць жыццё. Інакш – навошта тады жыццё? Надта трудна даецца яно чалавеку, каб безразважна ставіцца да яго канца.

Было халаднавата, час ад часу ён скаланаўся і глыбей лез пад шынелак. Але, як заўжды, прынятае рашэнне дало палёгку, самае пакутнае на вайне – няпэўнасць – цяпер адступілася ад яго. Ён ужо ведаў, дзе адбудзецца яго апошняя сутычка з ворагам, і ведаў, якія зойме пазіцыі. З іх ён не саступіць. І хоць гэты паядынак не абяцаў яму вялікай перамогі, ён быў спакойны. У бобікаў зброя, сіла, але ў яго таксама ёсць на чым пастаяць у канцы. Ён іх не баяўся.

Знямогла ўгрэўшыся пад шынелкам, ён зноў неўпрыцям заснуў.

Прысніўся яму недарэчны блытаны сон.

Трохі нават дзіўна было, што менавіта такі мог прывярэдзіцца ў апошнюю ноч. Некалі ўсё згадваў, які з яго сноў прадкажа яму пагібель, і думаў,

што гэта павінен быць дужа незвычайны, поўны асаблівага сэнсу сон – такі, што адразу стане зразумела: далей сёння яму не пражыць. Цяпер жа прыснілася нешта з дзяцінства, і сярод усяго дробязнага і незапамінальнага – нейкая недарэчная сцэна з бацькавым маўзерам. Нібыта Сотнікаў пачаў даставаць яго з кабура, трохі павярнуў набок і адламаў ствол, які, аказваецца, быў не стальны, а нібы алавяны, як у пугачы. Сотнікаў надта спалохаўся, хоць у той час бачыў сябе не хлапчуком, а, здаецца, амаль што цяперашнім ці, можа, курсантам, бо, здаецца, усё тое адбывалася ў ружпарку колішняй яго казармы. Ён стаяў каля піраміды са зброяй і не ведаў, як быць: вось-вось сюды павінен быў зайсці бацька. Сотнікаў кінуўся да піраміды, але там не было ні аднаго незанятага месца, ва ўсіх гнёздах стаялі вінтоўкі. Тады ён дрыготкімі рукамі расчыніў бляшаныя дзверы грубкі і сунуў кабур з маўзерам у чорную смярдзючую адтуліну печы.

У наступную хвіліну там засвяціўся агонь, але не полымя, а распалены зіхоткі жар, у якім нібы плавілася штось яркае, і ён стаяў насупраць, не ведаючы, як затушыць яго. А побач быў бацька. Але ён нават не ўспомніў пра маўзер, хоць было такое адчуванне, што ведаў пра гэты выпадак. Ён толькі апусціўся на кукішкі перад грубкай і раздумна сказаў надта невясёлым голасам:

«Быў агонь, і была вышэйшая справядлівасць на свеце...»

Невядома, ці доўга гарэў той агонь у грубцы, але неяк у адчуваннях яго зноў запанаваў змрок, забыццё, а праз нейкі час патроху сталі вызначацца невыразныя гукі паблізу: тупат ног, шастанне саломы і сцішаны, начны голас старога. Калі прыйшло разуменне рэальнасці, Сотнікаў сцяміў, што гэта адганялі пацукоў. Канчаткова прачнуўшыся, ён доўга пакутліва адкашліваўся, усё думаючы, што б мог азначаць той сон і які ў ім тоіцца сэнс. І неяк паступова і натуральна ягонымі думкамі завалодаў шчымлівы ўспамін пра дзяцінства...

Маўзер – не прывярэда дурнога сну, ён сапраўды быў у бацькі, былога чырвонага конніка і колішняга паручніка з двума «георгіямі» на грудзях – бацькава фота пасля той вайны ён часта бачыў у прыгожай, з залатымі паўлінамі, мамінай шкатулцы, што стаяла ў спальні. Маўзер быў яго захапленнем, ягонаю дзіцячай марай. Часам, маючы вольны час і добры настрой, бацька вымаў з камода гэтую таямнічую штуковіну і дазваляў сыну хіба што прытрымаць за жоўты драўляны кабур – самому было няўпраўна аднаруч: правая яго рука, параненая на вайне, тады адымалася, і ён усё меней валодаў ёю. Гэта былі радасныя хвіліны, нейкая невымоўная трапяткасць напаўняла хлопца, але на тым яго дапамога і канчалася. Ён мог толькі глядзець, як бацька праціраў пісталет, але ніколі яму не было дазволена нават пагуляць з ім. «Са зброяй і ўзнагародамі гуляць забараняецца», – казаў бацька, і хлопец не ўпарціўся, не пярэчыў. Слова бацькі было законам, дома панаваў ягоны непахісны культ. Зрэшты, гэта і зразумела: бацька яго быў вядомы ў горадзе чалавек, удзельнік і герой Грамадзянскай вайны, які толькі з прычыны калецтва і свайго празмернага гонару, як казала маці, змушаны быў зарабляць на хлеб рамонтам гадзіннікаў.

Варанёны, у драўляным кабуры маўзер быў ягонаю марай, але дарма было прасіць яго таксама і ў маці. Пры сваёй мацярынскай паблажлівасці да сына і яна не адважвалася парушыць бацькавай забароны і толькі здзіўлялася: «Гэта ж імянная татава зброя, хіба можна чапаць?» Ён ведаў, што нельга, але гэтае «нельга» яшчэ болей распальвала яго жаданне авалодаць забароненаю рэччу, нагуляцца з ёю ці хоць разок прыцэліцца, як на сапраўднай вайне.

Аднойчы здарыўся зручны выпадак. Прачнуўшыся неяк уранку, хлопец пачуў глухую цішыню ў доме. Бацькі, напэўна, не было ў ягонай каморцы, адкуль неслася звыклае рознагалоссе двух дзесяткаў гадзіннікаў – нібы цвіркатанне конікаў у лузе. Маці, ён ведаў, пайшла зранку ў царкву – над горадам плыў галасісты перазвон ранішняй службы, і тады Сотнікаў зразумеў, што менавіта цяпер здзейсніць тое, пра што столькі марыў.

Поделиться:
Популярные книги

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII

КГБ. Председатели органов госбезопасности. Рассекреченные судьбы

Млечин Леонид Михайлович
Научно-образовательная:
история
6.25
рейтинг книги
КГБ. Председатели органов госбезопасности. Рассекреченные судьбы

Ночной молочник

Курков Андрей Юрьевич
Детективы:
триллеры
6.25
рейтинг книги
Ночной молочник

Я Пилигрим

Хейз Терри
Детективы:
прочие детективы
боевики
7.67
рейтинг книги
Я Пилигрим

По светлому следу (сборник)

Томан Николай Владимирович
Детективы:
шпионские детективы
7.50
рейтинг книги
По светлому следу (сборник)

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Мстители. Дилогия

Сандерсон Брендон
Мстители
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
боевая фантастика
постапокалипсис
8.09
рейтинг книги
Мстители. Дилогия

Астроном

Шехтер Яков
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Астроном

Мир приключений 1967 г. №13

Булычев Кир
Альманах "Мир приключений"
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Мир приключений 1967 г. №13

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Хроноагент

Добряков Владимир Александрович
1. Хроноагент
Фантастика:
боевая фантастика
6.81
рейтинг книги
Хроноагент

История Древнего мира. От истоков Цивилизации до падения Рима

Бауэр Сьюзен Уайс
Страницы истории
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История Древнего мира. От истоков Цивилизации до падения Рима