Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

Гэтая іх няпэўнасць цягнулася, аднак, нядоўга. Праз якую хвіліну за сцяной зноў затупалі, ды так пэўна, што ні ў каго не ўзнікла сумнення – ішлі ў склеп. Калі забразгалі першыя дзверы, Рыбак хуценька сеў, адчуўшы, як нядобра страпянулася ў грудзях сэрца. Побач пачаў варушыцца і кашляць Сотнікаў. «Адчыняць – ірвануць, збіць з ног і – праз дзверы», – са спазнелай рашучасцю падумаў Рыбак, але тут жа зразумеў: не, так не выйдзе! А дзверы сапраўды ўжо адчыніліся, у камеру шыбанула сцюжай, зімовай свежасцю, і няяркае святло адразу высвеціла іхніх пяць шэрых устрывожаных твараў.

У дзвярным праёме стаяў спрытны Стась, за ім хмура глядзеў яшчэ нехта з вінтоўкаю на плячы.

– Генуг спаць! – ва ўсё горла зароў паліцай. – Адаспаліся! Выходзь: ліквідацыя!

«Значыць, не ашукаліся, сапраўды канец, – пранеслася ў збянтэжанай свядомасці Рыбака. – Каб каго аднаго, а калі ўсіх, значыць...» Ён расслаблена абвяў, раптам страціўшы ўсе сілы, з натугай падабраў бліжэй ногі, паправіў шапку на галаве і толькі потым абапёрся на салому, каб устаць.

– Ану, выскоквай! Дабравольна, але абязацельна! – тым часам крыкліва падганяў Стась.

Пётра ў куце першы ўзгробся на ногі, заенчыўшы, пачала ўставаць Дзёмчыха; трудна паднімаючыся, заляпаў рукамі па сцяне Сотнікаў. Рыбак няўцямна зірнуў на яго збалелы, страшны, як у мерцвяка, твар, на якім, нібы ў вар’ята, ліхаманкава гарэлі запалыя спакутаваныя вочы, і, нешта не дадумаўшы і не адчуўшы, ступіў да выхаду.

– Давай, давай! Дваццаць хвілін асталося! – падганяў паліцай, уваходзячы ў іхняе смярдзючае стойла. – Ну, ты, аднаногі! Жыва!

– Прэч рукі! Я сам! – прахрыпеў Сотнікаў.

– А ты, жыдзяня, чаго жджэш? Ану, вымятайся! Не хацела прызнавацца, будзеш на вяроўцы гутатацца, – Стась засмяяўся са сваёй красамоўнасці і тут жа вызверыўся: – Гэць, юда паршывая!

Па слізкіх заснежаных прыступках яны вылезлі на падворак. Рыбак вяла пераступаў нагамі, не зашпільваючы паўшубка і не заўважаючы паветранай свежасці, якая пасля ночы ў смярдзючым склепе ап’яняла яго, і ён памалу хістаўся з боку ў бок. Насупраць ад увахода ў склеп стаяла чалавек шэсць паліцаяў з вінтоўкамі. Яны чакалі. Ціснуў невялікі марозік, надвор’е было хмарнае і ветранае, з каміноў над стрэхамі апантана імкнулі рваныя космы дыму.

Рыбак стаў перад ганкам, побач спыніліся Дзёмчыха і Бася, якая цяпер прыкметна тулілася да жанчыны, зябка горнучы адна да адной босыя скарэлыя ступні. Пётра са спаважнай паныласцю ва ўсім сваім старэчым абліччы стаў трошкі наводдаль. Стась, лаючыся, вывалак па прыступках Сотнікава, якога тут жа зморана кінуў на снег. Але той з натугай узгробся на ногі і выпрастаўся ў сваім пакамечаным, скрываўленым шынялі.

– Дзе следчы? Паклічце следчага! – сказаў ён глухаватым голасам.

Рыбак спахапіўся, што і яму таксама вельмі трэба да следчага, і, стараючыся як мага лагодней, загаварыў да паліцаяў:

– Вядзіце нас да следчага. Ён учора казаў.

– Завядзём, а як жа! – са з’едлівай шматзначнасцю намякнуў вепрукаваты паліцай. Ён ляснуў па пале вяроўчынай, якую трымаў у руцэ, і рашуча ступіў насустрач. – Ану, рукі!

Рабіць нечага было, Рыбак даў рукі, той хвацка заламіў іх назад і з дапамогай другога пачаў туга скручваць за спіной. Рыбак паморшчыўся не так ад болю ў запясцях, як

ад скрухі, што ахапіла яго, – гэта ж сапраўды быў канец.

– Далажыце следчаму. Нам патрэбны следчы, – вымавіў ён не дужа, аднак рашуча, усё болей адчуваючы, як зямля хінецца кудысь з-пад яго ног.

Але паліцай злосна тузануў ззаду.

– Позна! Адследчыліся!

– Як гэта – адследчыліся?! – зазлаваў Рыбак і зірнуў цераз плячо: нейкая няголеная ў белай шчэці морда, лыплівыя, зусім свінаватыя вочкі, у якіх таіліся нахабства і пагарда да яго, – крыкам такога не спалохаеш. І тады ён з жахам тапельца ўхапіўся за адзіную сваю магчымасць – прасіць.

– Ну паклічце Партнова. Я вас прашу. Людзі вы ці не?

Але да Партнова, мусіць, было далей, чымсі да смерці. Ніхто яму не адказаў нават.

Між тым рукі яго былі ўмела і туга скручаны тонкай вяроўчынай, якая балюча ўелася ў скуру, і яго адпіхнулі ўбок. Узяліся за Дзёмчыху.

– Ты, кліч сюды следчага, – з апантанай настойлівасцю патрабаваў Сотнікаў ад Стася, які з вінтоўкай за плячом завіхаўся ля Дзёмчыхі.

Але той нават не зірнуў на небараку, ён, як і ўсе яны тут, нібы аглух да іх просьбы, нібы гэта былі не людзі, а якая жывёла. І гэта яшчэ болей пераканала Рыбака, што справы іх дрэнь. Будзе смерць... Але як жа тады?.. Чаму ж ён не рашыўся, калі былі вольныя рукі?

Адчуванне адзіна зручнай і безнадзейна ўпушчанай магчымасці зусім прыдушыла яго. Нешта ў ім жаласна затрымцела ўнутры ад усведамлення нейкай сваёй памылкі, і ён разгубленым позіркам залыпаў наўкола. І тады на ганак адзін за адным з памяшкання пачало выходзіць начальства – нейкія чыны ў новай паліцэйскай форме: чорных караткаватых шынялях з шэрымі каўнярамі і такімі ж абшлагамі на рукавах, пры пісталетах; за імі выйшлі чацвёра немцаў, мабыць, афіцэраў, у даўгіх шынялях і фуражках з высока задраным верхам. Чалавекі са тры, апранутыя ў цывільныя паліто і захутаныя шалікамі, баязліва пазіралі на немцаў і трымаліся збоч, нібы госці, запрошаныя на чужое свята. Паліцаі на падворку зважліва пацішэлі, прыкметна выцягнуліся.

Нехта спяшаючыся палічыў ззаду:

– Раз, два, тры, чатыры, пяць...

– Усё гатова? – запытаў з ганка плячысты паліцай з маленькім кабурам на жываце.

Менавіта гэты кабур, а таксама постаць дужага, віднага сярод другіх чалавека далі Рыбаку зразумець, што гэта начальнік. Толькі ён падумаў пра гэта, як ззаду сіпата загаманіў Сотнікаў:

– Начальнік, я маю зрабіць паведамленне!

Той адразу спыніўся на прыступках, калянуў арыштанта цяжкім уладным позіркам.

– Што такое?

– Я параніў вашага паліцая. Я партызан! – не дужа гучна сказаў ён і кінуў у бок Рыбака: – Той выпадкам тут апынуўся, я магу растлумачыць. Астатнія зусім ні пры чым. Калі караць, дык карайце аднаго мяне.

Начальства на ганку прымоўкла, двое пярэдніх немцаў насцярожана пераглянуліся, Рыбак адчуў, як прыемная, амаль выратавальная іскрынка ўзгарэлася ў ім і адразу запаліла слабенькую яшчэ надзею: а можа, павераць? Ад гэтага яго радаснага пачуцця з’явілася ціхая ўдзячнасць Сотнікаву за яго заступніцтва.

Поделиться:
Популярные книги

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Избранные фэнтезийные циклы романов. Компиляция. Книги 1-20

Фирсанова Юлия Алексеевна
Избранные фэнтезийные циклы романов
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранные фэнтезийные циклы романов. Компиляция. Книги 1-20

Инквизиция: Омнибус

Френч Джон
Warhammer 40000
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Инквизиция: Омнибус

Гоголь в жизни

Вересаев Викентий Викентьевич
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Гоголь в жизни

"Фантастика 2024-147".Компиляция. Книги 1-28

Погуляй Юрий Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-147.Компиляция. Книги 1-28

Человек с кошкой

Faster
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Человек с кошкой

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Мёртвая зыбь

Казанцев Александр Петрович
2. Фантаст
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Мёртвая зыбь

Фантастика. Путеводитель

Weeldoon
Справочная литература:
руководства
5.00
рейтинг книги
Фантастика. Путеводитель

История одного преступления

Гюго Виктор
5. Собрание сочинений. В.Гюго
Документальная литература:
биографии и мемуары
прочая документальная литература
5.00
рейтинг книги
История одного преступления

"Княгиня Ольга". Компиляция. Книги 1-19

Дворецкая Елизавета Алексеевна
Княгиня Ольга
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Княгиня Ольга. Компиляция. Книги 1-19

Чувствуй себя как хочешь

Холланд Саммер
2. Парни из Манчестера
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Чувствуй себя как хочешь

Гоголь

Степанов Николай Леонидович
324. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Гоголь

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ