Выбранае
Шрифт:
Услона на ўсіх, аднак, не хапіла. Пад наступнай пятлёй была пастаўлена жоўтая скрынка, а на астатніх двух месцах тырчэлі ў снезе паўметровыя, мабыць, нядаўна адпілаваныя ад бервяна, цурбаны. Сотнікаў падумаў, што яго паставяць на скрынку, але там пакінулі Дзёмчыху, а яго Рыбак з паліцаем павалаклі да цурбаноў.
Ён яшчэ не дайшоў да свайго месца, як ззаду пачуўся здзічэлы крык Дзёмчыхі. Ад нечаканасці Сотнікаў азірнуўся – жанчына, упіраючыся нагамі, усяляк адбівалася ад паліцаяў – не хацела лезці на скрынку.
– Ай, паночкі, даруйце! Даруйце дурной бабе, я ж не хацела, не думала...
Яе плач заглушылі злосныя крыкі начальства, нешта скамандаваў Будзіла; паліцай, што вёў Сотнікава, кінуў яго на Рыбакову
Рыбак, астаўшыся з Сотнікавым, не надта ўпэўнена падвёў яго да таўсцейшага, крайняга ад штыкетніка, цурбана і спыніўся. З аркі над ім звісала новенькая, як і ва ўсіх, пяньковая ўдаўка з вузкавата зашморгнутай пятлёй, якая ціха раскручвалася ўгары. У Сотнікава ад знямогі памутнела ўваччу – трэба было хутчэй узлазіць на цурбан, а зрабіць гэта аднанож было не дужа ўпраўна. Некалькі часу ён памарудзіў, пакуль у свядомасці не бліснула роспачнае, як лаянка: «Ах, была не была!» Тады ён кінуў Рыбаку, які паныла аслупянеў побач: «Трымай!» – і здаровым каленам дацягнуўся да зрэзу-тарца, ужо заследжанага брудным адбіткам чыесь падэшвы. Рыбак тым часам апусціўся на снег і аберуч ашчаперыў падстаўку. Дзеля раўнавагі Сотнікаў трохі абапёрся аб яго локцем, напружыўся і неяк ускараскаўся наверх.
Хвіліну ён ціхенька стаяў, вузка саставіўшы ступні на круглым нешырокім зрэзе, і думаў: «Каб толькі не ўпасці». Патыліца яго ўжо адчула пятлю, якая ціхім дотыкам шорхала па валасах. Унізе напружылася шырокая Рыбакова спіна ў кажушку, скарэлыя яго рукі шчыльна аблапілі хваёвую кару цурбана. «Выкруціўся, сволач!» – нядобра падумаў Сотнікаў, нібы з зайздрасцю, і на момант сумеўся: ці трэба так? Цяпер, у апошнія імгненні свайго жыцця, ён нечакана ўсумніўся ў сваім заўсёдным праве – нароўні з сабой патрабаваць ад іншых. Сапраўды, як было ў такі момант чакаць чагось высакароднага ад гэтае затузанай жыццём цёткі? Зноў жа – і Рыбак. Мабыць, ён быў неблагі партызан, умелы малодшы камандзір у войску, ды вось аказалася, што як чалавек і грамадзянін, безумоўна, недабраў чагосьці.
Ззаду ўсё білася, галасіла, ірвалася з рук паліцаяў Дзёмчыха, нешта сабраўся чытаць па паперцы немец у рудых пальчатках – прыгавор ці, можа, страшыць людзей іхняю карай. Ішлі апошнія секунды жыцця, і Сотнікаў, прыткнуўшыся на цурбане, прагным апошнім позіркам міжвольна ўбіраў у сябе несамавітую аздобу звыклай з дзяцінства местачковай вуліцы з гаротнымі постацямі людзей, хілымі дрэўцамі, паламаным штыкетнікам, гарбячком намёрзлага лёду пад жалезнай калонкай. Праз настылае голле сквера праглядвалі аблупленыя сцены недалёкай цэркаўкі з абадраным счарнелым дахам, без крыжоў на двух аблезлых зеленаватых купалах. Некалькі яе вузкіх акенцаў былі нядбайна забіты неакоранымі аполкамі.
Але вось побач затупаў хтось з паліцаяў, пацягнуўся ўгору да яго вяроўкі; бесцырымонныя рукі ў шызых абшлагах злавілі яе над ім і, абдзіраючы яго балючыя, памарожаныя вушы, насунулі на галаву пад падбародак. Ну, вось і ўсё, міжвольна адзначыў Сотнікаў і апусціў позірк уніз, на людзей. Прырода сама па сабе, яна заўжды без натугі дабром і мірам клалася яму на душу, але цяпер сталі патрэбны людзі – іхнія абліччы, позіркі, іх згодная еднасць ці хоць бы абыякавасць – усё роўна хацелася бачыць людзей. І ён ціхенька павёў развітальным позіркам па іх шчыльным, насцярожаным радзе, у якім болей было жанчын, і толькі зрэдку трапляліся немаладыя мужчыны, падлеткі, дзяўчаты – звычайны тутэйшы люд у кажушках, ватоўках, вайсковых абносках, самаробных світках. Сярод іх бязлікага мноства ягоная ўвага чымсь вылучыла цесненька загорнутую ў чужую, без гузікаў, адзежыну танклявую постаць хлопчыка гадоў дванаццаці з насунутай на галаву старой армейскай будзёнаўкай. Хлопчык азябла ўбіраў счырванелыя рукі ў рукавы, адсюль было бачна, дрыжаў ад сцюжы ці, можа, ад страху і з баязлівай
Болей ужо ён не стаў разглядваць нічога і апусціў позірк, каб лішне не бачыць з боку ад сябе начальства, немцаў, следчага Партнова, Стася, Будзілу. Іх драпежніцкую прысутнасць ён адчуваў і так. Абвяшчэнне прыгавору, здаецца, ужо скончылася, пачулася каманда па-нямецку, потым па-расейску, і ён неўзабаве адчуў, як пагрозліва-напружана варухнулася на шыі вяроўка. Нешта ў тым канцы шыбеніцы тузанулася раз і другі, і адразу ж зусім ужо жахліва закрычала Дзёмчыха:
– А-а-а-ай! Не хачу! Не хачу!!
Яе крык неяк ураз абарваўся, коратка трэснула ўгары намёрзлая папярочына, здушана загаласіла жанчына ў натоўпе. Стала нясцерпна самотна на душы. Нейкая невыдаткаваная яшчэ ўнутраная сіла падмывала рвануцца, закрычаць, як гэтая Дзёмчыха, – дзіка і страшна. Але ён стрымаў сябе, толькі сэрца яго да болю сцялася ад смяротнае роспачы; як найбольшай палёгкі перад канцом, захацелася заплакаць. Замест таго ён раптам усміхнуўся напаследак сваёй, мабыць, жаласнай, вымучанай усмешкай.
З боку ад начальства крыкнулі, відаць, гэта цяпер датычыла яго, цурбан пад нагамі на момант аслаб, нават хіснуўся. Каб не зваліцца, Сотнікаў зірнуў уніз – на яго са скрыўленага, зарослага шчаціннем твару глядзелі разгубленыя вочы яго нядаўняга сябра. Яны не то ўпрошвалі аб чымсь, ці то проста ён не мог саўладаць са сваім страхам, і Сотнікаў ледзь пачуў:
– Даруй, брат.
– Пайшоў к д’яблу!
Трэба было канчаць. Напаследак ён адшукаў позіркам ніцую сцяблінку хлопчыка ў будзёнаўцы. Той стаяў, як і раней, трошкі выпнуўшыся наперад з шэрагу, з шырока расплюшчанымі вачамі. Поўны болю і страху ягоны позірк сунуўся за некім пад вісельняй і вёў так, усё бліжэй і бліжэй да яго. Сотнікаў не ведаў, хто там ішоў, але па твары хлапчука зразумеў усё.
Падстаўка яго кіўнулася ў раптам аслабленых руках Рыбака, які нязграбна курчыўся ўнізе, баючыся і, мабыць, не могучы наважыцца на апошнюю і самую страшную цяпер справу. Недзе ззаду мацюкнуўся Будзіла, і Сотнікаў, каб апярэдзіць непазбежнае, здаровай нагой штурхануў ад сябе цурбан.
Рыбак выпусціў падстаўку і адхіснуўся – ногі Сотнікава загойдаліся побач, збітая імі шапка ўпала на снег. Рыбак адскочыў, але тут жа нагнуўся і выхапіў яе з-пад вісельніка, які ўжо супакоена раскручваўся на вяроўцы, апісваючы круг у адзін, потым у другі бок. Рыбак не адважыўся зірнуць на яго твар – ён бачыў перад сабой толькі жахліва выпрастаныя ў паветры ногі – адну ў растаптаным бурку і побач неяк вывернутую пятою ўбок брудную, ссінелую ступню з падсохлай паскай крыві на костачцы.
Усё было скончана.
Утрапенне жаху трымалася ў ім нядоўга – усяго некалькі кароткіх секунд; намаганнем волі Рыбак перасіліў у сабе збянтэжанасць і, занепакоены няпэўнасцю ўласнага лёсу, азірнуўся. Побач, між Сотнікавым і Дзёмчыхай, лёгка матлялася пятая вяроўка – ці не стане яна ягонай?
Аднак нічога, здаецца, не пацвярджала гэтага яго апасення. Будзіла выцягнуў з-пад Дзёмчыхі жоўтую скрынку, забралі з-пад аркі ўслон. Яму здаля нешта крыкнуў Стась, але, усё яшчэ знаходзячыся пад уражаннем таго, што адбылося, Рыбак не зразумеў ці не пачуў яго і стаяў, не ведаючы, куды падацца. Купка немцаў і цывільнага начальства пад будынінай пачала радзець – там разыходзіліся, гамонячы, закурваючы цыгарэты, з ажывелаю прыўзнятасцю ў настроі, як пасля ўдала скончанай, увогуле неблагой і нават цікавай справы. І тады ён нясмела яшчэ паверыў: мабыць, пранесла.
Имперец. Том 3
2. Имперец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Югославская трагедия
Проза:
советская классическая проза
рейтинг книги
Том 5. Воспоминания, сказки, пьесы, статьи
5. Собрание сочинений в пяти томах
Проза:
русская классическая проза
рейтинг книги
Записки брюнетки
Проза:
современная проза
рейтинг книги
Познание России. Заветные мысли (сборник)
Научно-образовательная:
прочая научная литература
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Дмитрий Донской. Битва за Святую Русь: трилогия
Проза:
историческая проза
рейтинг книги
Лучшее за год III. Российское фэнтези, фантастика, мистика
Фантастика:
фэнтези
социально-философская фантастика
научная фантастика
боевая фантастика
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Трилогия «Двуединый»
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Книга 4. Постижение высших миров
Научно-образовательная:
прочая научная литература
религиоведение
рейтинг книги
Домашняя медицинская энциклопедия. Симптомы и лечение самых распространенных заболеваний
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
Барбаросса
Морской авантюрный роман
Приключения:
исторические приключения
морские приключения
рейтинг книги