Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

– Га, значыць, адкладваецца? – тузануў яго за рукаў Стась, калі яны выйшлі на двор.

– Да, адкладваецца! – цвёрда сказаў Рыбак і ўпершыню з выклікам зірнуў у прыгожы, з’едліва-ўсмешысты твар паліцая.

Той рагатнуў хрыпатым, накшталт казлінага бляяння голасам.

– Нікуды не дзенешся! Аддасі! Дабравольна, але абязацельна, вантробы з цябе вон!

«Дурны ці прытвараецца?» – падумаў Рыбак. Але ў яго з’явіўся абаронца, і Стась цяпер мала палохаў, ён быў для яго нястрашны.

13

Сотнікава ратавала ягоная немач: як

толькі Будзіла падступаўся да яго са сваімі катаўніцкімі прыладамі, ён хутка траціў прытомнасць. Яго адлівалі, але ненадоўга, змрок небыцця зноў засцілаў свядомасць, цела не рэагавала ні на раменныя церассядзёлкі, ні на стальныя абцугі, якімі Будзіла здзіраў з пальцаў пазногці. Марна павалэндаўшыся так з гадзіну, двое паліцаяў вывалаклі Сотнікава з памяшкання і кінулі ў тую самую камеру да старасты.

Нейкі час ён моўчкі ляжаў на саломе ў мокрай ад вады адзежы, з акрываўленымі кісцямі рук і ціха стагнаў. Прытомнасць то вярталася да яго, то прападала. Калі за дзвярамі сціхлі крокі паліцэйскіх, Пётра на каленях падпоўз да жывой яшчэ ахвяры іх допыту.

– Ай-яй! А я і не пазнаў. От што зрабілі...

Сотнікаў учуў новы голас, ён здаўся яму знаёмы, ды толькі спакутаваная яго свядомасць не магла ўзнавіць у памяці, хто гэты чалавек. Але, безумоўна, чалавек быў добразычлівы да яго, Сотнікаў адчуў гэта па голасе і папрасіў:

– Вады!

Чалавек, чутно было, падняўся, ціха, але настойліва пастукаў у дзверы. Пасля зноў – і мацней.

– Чорта! Не чуе ніхто.

Рэшткамі памутнелай свядомасці Сотнікаў сцяміў, што дапамогі не будзе, і нічога больш не прасіў.

Ён дрэнна разумеў ужо, што з ім здарылася і дзе ён, толькі адчуваў, як пякучым болем гараць на руках пальцы, і надта хацеў піць. Нейкі цягучы туман завалокваў усё навакол. Сотнікаў знясілена і без мэты цягнуўся ў ім на ватных нагах, пакуль не ўбачыў ля плота калодзеж з вядром на асверы. Слабымі неслухмянымі рукамі ён пачаў апускаць гэта вядро ў калодзеж, ды раптам з глухой чорнай бездані, напалоханы вядром, з фыркатам кінуўся ў бакі дзікаваты каціны вывадак. Сотнікаў ненавідзеў катоў і з гідлівасцю адхіснуўся, амаль напалоханы. Потым ён неяк апынуўся на вуліцы ў іх колішнім вайсковым гарадку і спаткаўся на вуліцы з Рэдзькіным, яго даваенным ардынарцам, які нёс аднекуль цэлую звязку мокрых, налітых вадою пляшак. Сотнікаў узрадавана схапіўся за адну з іх, але замест пляшкі ў яго руках чамусьці апынулася процівагазная сумка, а ў сумцы якая ж вада...

Праз нейкі час ён усё ж дарваўся да кацялка з вадой і доўга, пакутліва піў. Але вада была цёплая, нясмачная, яна не спатольвала смагі, толькі агідна напаўняла жывот, яму рабілася блага. Пакуты яго павялічыліся. Галаве было надта горача ад паўдзённага сонца; у акопчыку, дзе ён стаяў, скрозь перасыпаўся пясок, тырчала сухая трава і ні кусціка не было побач. Ён зусім яшчэ не напіўся, як за спіной раздаўся вокрык кіраўніка стрэльбаў палкоўніка Логінава: «Тэмп! Тэмп!» Сотнікава гэта здзівіла і збянтэжыла адначасна: як жа ён мог патраціць столькі часу на гэты вадапой пры стральбе? Ён жахнуўся, што не ўкладзецца ў тэмп падачы каманд, які замест 6-10 секунд, мабыць, пераваліў за хвіліну.

Паступова, аднак, ягоныя відовішчы прыглушыліся, сталі меней выразныя, часам перамешваліся з недарэчнымі вобразамі і знікалі.

Нязменныя асталіся толькі пакуты...

Калі ў камеру вярнулі Рыбака, Сотнікаў, нібы труп, ціха ляжаў у забыцці, прыкрыты шынелкам. Рыбак адразу апусціўся побач, пацягнуў шынелак, паправіў Сотнікаву руку. Паламаныя яго пальцы зліпліся ў крыві, і Рыбак жахнуўся ад думкі, што гэта ж самае маглі зрабіць і з ім. На першы раз расправа нейкім цудам абмінула яго, але што будзе заўтра?

– Хлопец, тут, гэта, вады трэба! – сказаў з кута Пётра, пакуль Стась упраўляўся з дзвярамі.

– Я табе не хлопец! А пан паліцэйскі! – зверавата выпнуўся Стась.

– Хай паліцэйскі. Звініце. Чалавек от памірае.

– Туды і дарога бандыту. І табе тожа.

З перуновым ударам зачыніліся дзверы, стала цёмна. Пётра, уздыхнуўшы, апусціўся на салому ў куце.

– Звяр’ё!

– Ціха вы, – сказаў Рыбак. – Пачуюць.

– Хай чуюць. Што ўжо баяцца...

Зачыніліся і другія дзверы, на прыступках заглухлі Стасевы крокі. Зрабілася дужа ціха, і стала чутно, як дзесь непадалёк у склепе нехта ціхенька плакаў – кароткія ўсхліпы, паўзы, мабыць, дзіця ці жанчына. На саломе трапянуўся, напружыўся і сціх Сотнікаў.

– Да-а, гэтага знявечылі. Ці выжыве? – сказаў Пётра.

Рыбак падумаў: «Мусіць, не выжыве». І раптам яму дужа выразна і шчасліва адкрылася: калі Сотнікаў памрэ, дык ягоныя шансы выжыць, відаць, павялічацца. Іншых тут сведак няма, можна будзе казаць пра атрад што здасца патрэбным, праверыць не будзе ў каго.

Ён сам разумеў нялюдскасць свайго жадання, але, колькі ні думаў, вяртаўся да высновы, што так будзе лепш. Яму, Рыбаку, ды і самому Сотнікаву, бо пасля ўсяго, што сталася з камбатам, хіба ён жыхар на свеце? А Рыбак, можа б, як выкруціўся і тады ўжо напэўна расквітаўся б з гэтымі свалачамі за ягонае жыццё і за свае страхі таксама. Вядома, ён не збіраўся выдаваць ім партызанскіх сакрэтаў, ні тым болей ісці ў паліцыю, хоць і ведаў, што ўхіліцца ад яе, мабыць, будзе нялёгка. Але яму важна было выйграць час – усё астатняе залежала ад таго, колькі ён пратрымаецца.

Сотнікаў цяжка і хрыпата дыхаў, трохі стагнаў, але толькі ледзь-ледзь, і Рыбак падумаў: не выцягне. Тут і з моцным здароўем нядоўга загнуцца, дзе ўжо яму!

– А табе, гляджу, болей пашэнціла, – памяркоўна сказаў стары.

Гэта непрыемна зачапіла Рыбака – якая ягоная справа? Але ён адказаў спакойна:

– Маё ўсё наперадзе.

– Ну ведама ж, наперадзе. Так яны не даруюць.

Рыбак насцярожана паглядзеў у кут – яму не падабаліся няпрошаныя прароцтвы гэтага чалавека: адкуль яму знаць, даруюць ці не. У яго ішоў залік па асобнаму ад іншых рахунку, у дабратворную сілу якога ён ужо амаль што паверыў і стараўся як мага падрабязней усё гэта абдумаць.

Але месца гэтае, мусіць, было не надта прыдатнае на роздум: толькі ён засяродзіўся ўвагай на сваіх клопатах, як на прыступках зноў затупалі крокі. Думаў – каго вядуць, але загрымеў засоў іхніх дзвярэй, і на парозе з’явіўся той самы Стась.

– На вады! Жыва! І каб гэты бандзюга быў да заўтра як штых! А ты, стары падла, марш да Будзілы!

Рыбак патушыў у сэрцы трывогу, пераняў з рук паліцая круглы кацялок са сцюдзёнай вадой. Пётра ў куце няўцямна ўставіўся ў дзверы.

– А навошта, не знаеш?

Поделиться:
Популярные книги

Под-Московье

Калинкина Анна Владимировна
Вселенная Метро 2033
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.29
рейтинг книги
Под-Московье

Искушение чародея (сборник)

Булычев Кир
Фантастика:
научная фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Искушение чародея (сборник)

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Далекие королевства

Банч Кристофер
1. Далекие Королевства
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Далекие королевства

Хроника

Саксон Анналист
Mediaevalia: средневековые литературные памятники и источники
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Хроника

Пламенев. Книга IX

Карелин Сергей Витальевич
9. Пламенев
Фантастика:
аниме
уся
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Пламенев. Книга IX

Печаль полей (Повести)

Иванов Анатолий Степанович
Проза:
современная проза
8.22
рейтинг книги
Печаль полей (Повести)

Герои зоны. Пенталогия

Шакилов Александр
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Герои зоны. Пенталогия

"Фантастика 2024-147".Компиляция. Книги 1-28

Погуляй Юрий Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-147.Компиляция. Книги 1-28

50 Оттенков: До встречи с тобой

Kessie99
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
50 Оттенков: До встречи с тобой

Год 1942 — «учебный»

Бешанов Владимир Васильевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.20
рейтинг книги
Год 1942 — «учебный»

Сталин. На вершине власти

Емельянов Юрий Васильевич
2. Сталин
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Сталин. На вершине власти

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Город смерти

Дилэни Сэмюэль Р.
Фантастика:
боевая фантастика
6.60
рейтинг книги
Город смерти