Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— Ледзь заткнуў, вялікі напор, — растлумачыў ён.

— Біць будзеце, папаша? — данёсся плаксівы Шарыкаў голас з ваннай.

— Балван, — коратка адазваўся Піліп Піліпавіч.

Зіна і Дар'я Пятроўна ў падаткнутых да калень спадніцах, з голымі нагамі і Шарыкаў са швейцарам, босыя, з закасанымі калашынамі, шлёпалі мокрымі анучамі па падлозе на кухні і выціскалі з іх брудную ваду ў вёдры і ракавіну. Забытая пліта гудзела. Вада цякла пад дзверы, проста ў пралёт, і капала ў падвал.

Барменталь прыўстаў

на пальцы, стаяў у глыбокай лужыне на паркеце ў прыхожым пакоі і вёў перагаворы скрозь прачыненыя на ланцужку дзверы.

— Не будзе сёння прыёму. Калі ласка, адыдзіце ад дзвярэй, у нас труба лопнула…

— А калі ж прыём? — настыраўся голас з-за дзвярэй. — Мне б толькі на хвілінку…

— Не магу, — Барменталь пераступіў з пальчыкаў на пяткі, — прафесар ляжыць, і труба лопнула. Заўтра прашу. Зіна! Мілая! Адсюль выцірайце, а то на парадную лесвіцу пацячэ.

— Ануча не бярэ.

— Зараз кубкамі вычарпаем, — адазваўся Фёдар, — зараз.

Званкі чуліся адзін за адным, і Барменталь ужо ўсім ступаком стаяў у вадзе.

— Калі ж аперацыя? — не адчэпліваўся голас і спрабаваў праціснуцца ў шчыліну.

— Труба лопнула…

— Я ў галёшах зайшоў бы…

Сіняватыя постаці з'явіліся за дзвярыма.

— Нельга, прашу заўтра.

— А я запісаная.

— Заўтра. Катастрофа з водаправодам.

Фёдар ля доктаравых ног коўзаўся ў вадзе, шкроб кубкам, а падрапаны Шарык прыдумаў новы спосаб. Ён скруціў вялікую анучу ў трубу, лёг жыватом у ваду і пагнаў яе з пярэдняга пакоя назад у прыбіральню.

— Што ты, д'ябал, па ўсёй кватэры ганяеш? — злавалася Дар'я Пятроўна. — Вылівай у ракавіну.

— Ды што ў ракавіну, — лавіў рукамі каламутную ваду і агрызаўся Шарыкаў, — яна на парадную цячэ.

З калідора са скрыгатам выехаў заслончык, на ім у сініх паласатых шкарпэтках трымаў раўнавагу Піліп Піліпавіч.

— Іван Арнольдавіч, перастаньце адказваць. Ідзіце ў спальню, я вам чаравікі дам.

— Нічога, Піліп Піліпавіч, гэта дробязь.

— Абуйце галёшы.

— Ды нічога. Усё роўна ногі прамоклі.

— А, божа мой! — засмуціўся Піліп Піліпавіч.

— Да чаго ж шкодная жывёліна! — адазваўся Шарыкаў і выехаў з кухні ракам з супавай міскай у руцэ.

Барменталь зачыніў дзверы, не вытрываў і засмяяўся. Ноздры ў Піліпа Піліпавіча заварушыліся, акуляры ўспыхнулі.

— Вы пра каго гаворыце? — спытаўся ён у Шарыкава звысоку. — Дазвольце даведацца.

— Пра ката я гавару. Гэтакая свалата, — адказаў Шарыкаў, і вочы яго забегалі.

— Ведаеце, Шарыкаў, — перавёў дых Піліп Піліпавіч, — я не бачыў больш нахабнага стварэння, чым вы.

Барменталь хіхікнуў.

— Вы, — працягваў Піліп Піліпавіч, — проста нахабнік. Як вы можаце гэта гаварыць? Самі ўсё натварылі і яшчэ дазваляеце сабе… Ды не… Гэта чортведама што такое!

— Шарыкаў, скажыце мне, калі ласка, — загаварыў

Барменталь, — дакуль вы яшчэ будзеце ганяцца за катамі! Сорамна! Гэта ж глупства! Дзікун!

— Які ж я дзікун, — панура адазваўся Шарыкаў. — Ніякі я не дзікун. Трываць яго немагчыма ў кватэры. Толькі і шукае, каб што сцібрыць. Фарш злопаў у Дар'і. Я хацеў яго правучыць.

— Самога б вас правучыць! — адазваўся Піліп Піліпавіч. — Вы паглядзіце на сваю фізіяномію ў люстра.

— Ледзь без воч не астаўся, — адазваўся Шарыкаў, памацаў вока мокрай бруднай рукой.

Калі пачарнелы ад вады паркет крыху высах, усе люстры пакрыліся вільготным налётам, перасталі званіць у дзверы, Піліп Піліпавіч у саф'янавых тапачках стаяў у прыхожай.

— Вось вам, Фёдар.

— Шчыра дзякую.

— Пераапраніцеся зараз жа. Ды вось што: выпіце ў Дар'і Пятроўны гарэлкі.

— Шчыра дзякую. — Фёдар патаптаўся, потым сказаў: — Тут яшчэ, Піліп Піліпавіч. Я прашу прабачэння, не адважваюся. Толькі я за шкло ў 7 кватэры… Грамадзянін Шарыкаў каменнямі кідаў…

— У ката? — спытаўся Піліп Піліпавіч і нахмурыўся, як воблака.

— Ды не. У гаспадара кватэры. Ён пагражае ў суд падаць.

— Д'ябал!

— Кухарку іхнюю Шарыкаў абняў, а той яго выганяць пачаў. Ну, пасварыліся.

— Богам прашу, вы мне адразу ж пра такое паведамляйце! Колькі трэба?

— Паўтара.

Піліп Піліпавіч дастаў тры паўрублі і даў Фёдару.

— Яшчэ за такога мярзотніка паўтара рублі плаціць, — пачуўся ў дзвярах глухі голас, — ды ён сам…

Піліп Піліпавіч завярнуўся, прыкусіў губу і моўчкі выпхнуў Шарыкава ў прыёмную і замкнуў яго. Шарыкаў адразу ж загрымеў кулакамі ў дзверы.

— Не смець! — хворым голасам крыкнуў Піліп Піліпавіч.

— Гэта праўда, гэтакага нахабніка я яшчэ не бачыў, — шматзначна сказаў Фёдар.

Барменталь вырас быццам з-пад зямлі.

— Піліп Піліпавіч, прашу вас, не хвалюйцеся.

Энергічны эскулап адамкнуў дзверы прыёмнай, і адтуль пачуўся яго голас:

— Вы што? У карчме, ці што?

— Гэта правільна, — дадаў рашуча Фёдар, — гэта правільна… Ды яшчэ каб аплявуху…

— Ну што вы, Фёдар, — сумна буркнуў Піліп Піліпавіч.

— Зразумейце, шкада вас…

VІІ

— Не, не і не! — настойліва загаварыў Барменталь. — Закладвайце.

— Ну што вы, дальбог, — забурчаў незадаволена Шарыкаў.

— Дзякуй, доктар, а то мне надакучыла ўжо рабіць заўвагі, — ласкава сказаў Піліп Піліпавіч.

— Усё роўна не дазволю есці, пакуль не закладзяце. Зіна, забярыце ў Шарыкава маянэз.

— Як гэта «забярыце»? — засмуціўся Шарыкаў. — Я зараз закладу.

Левай рукой ён засланіў страву ад Зіны, а правай запхнуў сурвэтку за каўнер і стаў падобны на кліента ў цырульні.

Поделиться:
Популярные книги

Женщина без лица

Белозерская Алена
1. Опасные связи
Проза:
современная проза
7.00
рейтинг книги
Женщина без лица

Собрание сочинений в шести томах. Том 6

Кочетов Всеволод Анисимович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений в шести томах. Том 6

Вяземская катастрофа

Лопуховский Лев Николаевич
Малоизвестные страницы истории
Документальная литература:
биографии и мемуары
военная документалистика
5.50
рейтинг книги
Вяземская катастрофа

Жрец Хаоса. Книга ХV

Борзых М.
15. Зов пустоты
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жрец Хаоса. Книга ХV

Битва за звезды

Гамильтон Эдмонд Мур
20. Фантастический боевик
Фантастика:
космическая фантастика
7.14
рейтинг книги
Битва за звезды

Статьи

Переслегин Сергей Борисович
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Статьи

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
8.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Потерянный разум

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Потерянный разум

Зимний спиннинг

Кузьмин Константин Евгеньевич
Дом и Семья:
хобби и ремесла
5.00
рейтинг книги
Зимний спиннинг

Арбан Саеш. Трилогия

Малицкий Сергей Вацлавович
50. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.17
рейтинг книги
Арбан Саеш. Трилогия

Грехи сердца

Сильвер Ева
1. Чуждые
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.81
рейтинг книги
Грехи сердца

Всеобщая история

Новиков Сергей Викторович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история

Отравленная жизнь

Малышева Анна Витальевна
1. Художница Александра Корзухина-Мордвинова
Детективы:
прочие детективы
8.64
рейтинг книги
Отравленная жизнь

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II