Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— Вось што, э… — раптам перапыніў яго Піліп Піліпавіч, якога, мабыць, мучыла нейкая думка, — ці няма ў вас вольнага пакоя? Я згодзен купіць яго ў вас.

Жоўценькія іскаркі засвяціліся ў карычневых Швондзеравых вачах.

— Не, прафесар, на вялікі жаль. І не прадбачыцца.

Піліп Піліпавіч падцяў губы і нічога не сказаў. Зноў ашалела зазваніў тэлефон. Піліп Піліпавіч нічога не спытаўся, моўчкі скінуў трубку з рычагоў, яна пакруцілася ў паветры і павісла на шнуры. Усе здрыгануліся. «Знерваваўся стары», — падумаў Барменталь, а Швондзер бліснуў вачыма, пакланіўся

і пайшоў.

Шарыкаў зарыпеў ботамі і пайшоў следам.

Прафесар застаўся з Барменталем. Піліп Піліпавіч памаўчаў, патрос галавой і сказаў:

— Гэта жах, чэснае слова. Вы бачылі? Клянуся, дарагі доктар, я змучыўся за гэтыя два тыдні болей, чым за апошнія 14 гадоў! Вось тып, я вам павінен сказаць!..

Недзе трэснула шкло, потым успыхнуў спалоханы жаночы віск і адразу ж аціх. Нячыстая сіла шарханула па шпалерах у калідоры, паляцела ў аглядальню, там нешта грымнула і пакацілася назад. Загрукалі дзверы, з кухні адгукнуўся ціхі крык Дар'і Пятроўны. Потым завыў Шарыкаў.

— Божачкі, што там яшчэ! — закрычаў Піліп Піліпавіч, кінуўся да дзвярэй.

— Кот, — здагадаўся Барменталь і выскачыў за ім следам. Яны завярнулі па калідоры ў прыхожы пакой, уварваліся ў яго, адтуль у калідор да прыбіральні і ваннага пакоя. З кухні вылецела Зіна і наскочыла на Піліпа Піліпавіча.

— Колькі разоў я загадваў, каб не было катоў, — у шаленстве закрычаў Піліп Піліпавіч. — Дзе ён?! Іван Арнольдавіч, супакойце, богам прашу, пацыентаў у прыёмнай.

— У ванным пакоі, у ванным пракляты чорт сядзіць, — задыхалася і крычала Зіна.

Піліп Піліпавіч налёг на дзверы, але яны не паддаваліся.

— Адкрыць зараз жа!

У адказ у зачыненым ванным пакоі нешта заскакала па сценах, загрымелі тазы, дзікі голас Шарыкава глуха роў за дзвярыма:

— Заб'ю на месцы…

Палілася, зашумела вада. Піліп Піліпавіч націснуў на дзверы. Распараная Дар'я Пятроўна з перакошаным тварам з'явілася на кухонным парозе. Потым высокае шкло з ваннага пакоя, якое было пад самай столлю, трэснула чарвівай трэшчынай, з яго вываліліся два вялікія асколкі, а за імі выпаў вялізны кот тыгрынай расфарбоўкі і з блакітным бантам, падобны нечым на гарадавога. Ён упаў проста на стол, у доўгае блюда, раскалоў яго папалам, з блюда на падлогу, затым закруціўся на трох нагах, а чацвёртай узмахнуў, як у танцы, і адразу ж знік у вузкай шчыліне, якая выходзіла на чорную лесвіцу. Шчыліна расшырылася, і замест ката з'явіўся старэчы твар і хустачка на галаве. Спадніца старой, усыпаная белым гарошкам, апынулася на кухні. Старая ўказальным і вялікім пальцамі выцерла пот, прыпухлымі і калючымі вачыма агледзела кухню і з цікаўнасцю прамовіла:

— О, госпадзі Ісусе!

Белы з твару Піліп Піліпавіч увайшоў у кухню і спытаўся ў старое:

— Што патрэбна?

— Хочацца на сабачку, які гаворыць, паглядзець, — адказала старая пакорліва і перахрысцілася.

Піліп Піліпавіч яшчэ больш пабялеў, падышоў да самае старое і шапнуў:

— Зараз жа вон з кухні!

Старая адступілася да дзвярэй і пакрыўджана загаварыла:

— Нешта вы надта смела, пан прафесар.

— Вон,

кажу вам! — паўтарыў Піліп Піліпавіч, і ягоныя вочы зрабіліся круглыя, як у савы. Ён сам ляпнуў чорнымі дзвярыма ўслед старой. — Дар'я Пятроўна, я ж вас прасіў!

— Піліп Піліпавіч, — сказала ў адчаі Дар'я Пятроўна і сціснула аголеныя рукі ў кулакі, — што ж я зраблю? Народ ломіцца цэлымі днямі, хоць усё кідай.

Вада ў ванным пакоі раўла глуха і пагрозліва, але голасу больш чуваць не было. Увайшоў доктар Барменталь.

— Іван Арнольдавіч, пераканаўча вас прашу… гм… колькі там пацыентаў?

— Адзінаццаць, — адказаў Барменталь.

— Адпусціце ўсіх, сёння не буду прымаць.

Піліп Піліпавіч пагрукаў костачкамі пальцаў у дзверы і крыкнуў:

— Зараз жа выходзьце! Чаму вы заперліся?

— Гу-гу, — жаласна і ціха адказаў Шарыкаў.

— Якога д'ябла!.. Не чую, ваду закрыйце.

— Гаў! Гаў!..

— Ды ваду закрыйце! Што ён зрабіў — не разумею… — адчайна закрычаў Піліп Піліпавіч.

Зіна і Дар'я Пятроўна вызіралі з прачыненых з кухні дзвярэй. Піліп Піліпавіч яшчэ раз пагрукаў кулаком.

— Вось ён! — ускрыкнула Дар'я Пятроўна з кухні.

Піліп Піліпавіч ірвануўся туды. У выбітым акне пад столлю паказалася фізіяномія Паліграфа Паліграфавіча. Яна была кіслая, вочы слязлівыя, а ўздоўж носа палымнела ад крыві свежая драпіна.

— Вы звар'яцелі? — спытаўся Піліп Піліпавіч. — Чаму не выходзіце?

Шарыкаў і сам азірнуўся сумна і спалохана:

— Замкнуўся я.

— Адамкніцеся. Што, вы ніколі замка не бачылі?

— Ды не адмыкаецца, пракляты! — спалохана адказаў Паліграф.

— Бацюшкі! Ён на засцерагальнік паставіў! — крыкнула Зіна і ўспляснула рукамі.

— Там ёсць гузічак, — крычаў Піліп Піліпавіч, каб перакрычаць шум вады, — уніз яго націсніце… Уніз націскайце! Уніз!

Шарыкаў знік і праз хвіліну зноў з'явіўся ў акне.

— Ні д'ябла не відаць, — спалохана прагаўкаў ён у акно.

— Лямпу запаліце. Ён звар'яцеў!

— Каціна лапай лямпу пабіў, — адказаў Шарыкаў, — а я яго, нягодніка, пачаў за лапы хапаць, кран выкруціў, а цяпер знайсці не магу.

Усе ўтраіх успляснулі рукамі і замерлі.

Хвілін праз пяць Барменталь, Зіна, Дар'я Пятроўна сядзелі на мокрым, скручаным у трубу дыване ля дзвярэй і заднімі месцамі прыціскалі яго да шчыліны пад дзвярыма, а швейцар Фёдар з запаленай вянчальнай свечкай Дар'і Пятроўны па драўлянай лесвіцы лез да акна. Яго азадак у вялікія шэрыя клеткі мільгнуў і знік у ванным пакоі.

— Ду… гу-гу! — нешта крычаў Шарыкаў скрозь шум вады.

Пачуўся голас Фёдара:

— Піліп Піліпавіч, усё роўна трэба адчыняць, няхай разыдзецца, адпампуем з кухні.

— Адчыняйце, — загадаў Піліп Піліпавіч.

Тройца ўстала з дывана, дзверы адчыніліся, і адразу ж вада хлынула ў калідорык, раздзялілася на тры плыні: у супрацьлеглую прыбіральню, направа — на кухню і налева — у пярэдні пакой. Зіна падскокам дабегла і зачыніла дзверы. Па костачкі ў вадзе выйшаў Фёдар, ён чамусьці ўсміхаўся. Ён быў нібыта ў цыраце — увесь мокры.

Поделиться:
Популярные книги

Алхимик с боевым дипломом

Сыромятникова Ирина Владимировна
2. Житие мое
Фантастика:
фэнтези
9.23
рейтинг книги
Алхимик с боевым дипломом

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Экспансия

Каменев Алекс
8. Цитадели гордыни
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Экспансия

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Сказки народов Африки, Австралии и Океании

Поздняков Константин Игоревич
6. Сказки народов мира в 10 томах
Детские:
сказки
6.25
рейтинг книги
Сказки народов Африки, Австралии и Океании

Страна волшебная - балет

Бочарникова Элла Викторовна
В мире прекрасного
Детские:
детская образовательная литература
5.00
рейтинг книги
Страна волшебная - балет

Страсть

Бэнкс Майя
2. Затаивший дыхание
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Страсть

Программирование мобильных устройств на платформе .NET Compact Framework

Салмре Иво
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Программирование мобильных устройств на платформе .NET Compact Framework

Личинка

Привалов Сергей
1. Звездный Бродяга
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Личинка

Дневник

Гомбрович Витольд
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Дневник

Точка Бифуркации III

Смит Дейлор
3. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации III

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Кукловод

Пламенев. Книга 13

Карелин Сергей Витальевич
13. Пламенев
Фантастика:
аниме
уся
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Пламенев. Книга 13

Рассказы. Стихотворения

Киплинг Редьярд Джозеф
Проза:
рассказ
5.00
рейтинг книги
Рассказы. Стихотворения