Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

Трэба адзначыць, што за гэтых 6 дзён хірург умудрыўся разоў з 8 пасварыцца са сваім выхаванцам. І таму атмасфера ў абухаўскіх пакоях была душная.

— Ну, і мяне тады таксама гэтак, імя і імя па бацьку, называйце! — зусім рэзонна адказаў Шарыкаў.

— Не! — загрымеў з дзвярэй Піліп Піліпавіч. — Гэтакім імем і імем па бацьку я не дазволю вас называць. Калі хочаце, каб вас перасталі фамільярна клікаць «Шарыкаў», я і доктар Барменталь будзем зваць вас «пан Шарыкаў».

— Я не пан, паны ў Парыжы! — адбрахаўся Шарыкаў.

— Швондзерава работа! — крычаў Піліп Піліпавіч. — Ну, няхай, разлічуся

я з гэтым нягоднікам. Не будзе нікога, акрамя паноў, у маёй кватэры, пакуль я тут знаходжуся! Інакш я альбо вы выберацеся вон, і хутчэй за ўсё — вы. Сёння я дам аб'яву ў газеты, я вам знайду пакойчык.

— Найшлі дурня, які з'едзе адсюль, — зусім цвёрда адказаў Шарыкаў.

— Як гэта? — спытаўся Піліп Піліпавіч і гэтак перамяніўся з твару, што Барменталь падляцеў да яго і пяшчотна і трывожна ўзяў за рукаў.

— Ведаеце, вы не набірайцеся нахабства, мсье Шарыкаў! — Барменталь закрычаў. Шарыкаў адступіў і дастаў з кішэні паперы: зялёную, жоўтую, белую, тыцкаў у іх пальцам і гаварыў:

— Вось. Член жыллёвага таварыства, і плошча мне належыць канкрэтна ў кватэры нумар 5 у адказнага ўладальніка Праабражэнскага памерам 16 квадратных аршынаў. — Шарыкаў падумаў і дадаў слова, якое Барменталь машынальна адзначыў як новае — майце ласку.

Піліп Піліпавіч прыкусіў губу і праз яе неасцярожна прамовіў:

— Клянуся, што гэтага Швондзера я ўрэшце застрэлю.

Шарыкаў надзвычай востра і ўважліва ўспрыняў гэтыя словы, гэта відаць было па ягоных вачах.

— Піліп Піліпавіч, vorsichtig*… — перасцярог Барменталь.

* Асцярожна (ням.).

— Ну, ведаеце… Калі ўжо гэтакую подласць! — ускрыкнуў Піліп Піліпавіч па-расейску. — Майце на ўвазе, Шарыкаў… пан, што я, калі вы яшчэ раз дазволіце сабе хоць адну нахабную выхадку, я пазбаўлю вас абеду і наогул харчавання ў маім доме. 16 аршынаў — цудоўна, але ж я не абавязаны карміць вас па гэтай жабінай паперыне!

Тут Шарыкаў спалохаўся і прыадкрыў рот.

— Без ежы я аставацца не магу, — замармытаў ён, — дзе ж я буду карміцца?

— Тады і паводзьце сябе як след! — уголас заявілі абодва эскулапы.

Шарыкаў відавочна прыціх і ў той дзень не нарабіў нікому ніякай шкоды, акрамя самога сябе: скарыстаў момант, калі адлучыўся Барменталь, узяў брытву і распаласаваў сабе шчаку гэтак, што Піліп Піліпавіч і Барменталь накладвалі яму швы, з-за чаго Шарыкаў доўга выў і абліваўся слязамі.

Наступную ноч у кабінеце Піліпа Піліпавіча сядзелі двое — Піліп Піліпавіч і верны, адданы яму Барменталь. У доме ўжо спалі. Піліп Піліпавіч быў у сваім блакітнага колеру халаце і чырвоных тапачках, а Барменталь у рубашцы і пры сініх падцяжках. Між дактарамі на круглым стале побач з пульхным альбомам стаялі бутэлька каньяку, сподачак з лімонам і скрыначка з цыгарамі. Вучоныя накурылі цэлы пакой і горача абмяркоўвалі апошнюю навіну: гэтага вечара Шарыкаў прысвоіў у кабінеце Піліпа Піліпавіча два чырвонцы, якія ляжалі пад прэс-пап'е, знік з кватэры, вярнуўся позна і зусім п'яны. Мала гэтага. З ім з'явіліся дзве невядомыя асобы, якія паднялі шум на лесвіцы і хацелі пераначаваць у гасцях у Шарыкава. Зніклі гэтыя асобы толькі пасля таго, як Фёдар, які прысутнічаў у час гэтай дзеі ў асеннім паліто паверх бялізны, пазваніў у сорак пяты аддзел

міліцыі. Асобы імгненна злінялі, як толькі Фёдар павесіў трубку. Невядома куды пасля гэтага зніклі малахітавая попельніца з падлюстраніка ў прыхожым пакоі, бабровая шапка Піліпа Піліпавіча і яго ж кій, на якім залатой вяззю было напісана: «Дарагому і паважанаму Піліпу Піліпавічу ўдзячныя ардынатары ў дзень…», а потым ішла рымская лічба XXV.

— Хто яны такія? — наступаў Піліп Піліпавіч на Шарыкава і сціскаў кулакі.

Той хістаўся, прыліпаў да футраў, мармытаў нешта пра тое, што асобьі гэтыя яму невядомыя, але што яны не сучыя дзеці, а — добрыя.

— Самае дзіўнае, што яны ж абодва п'яныя… Як жа яны ўмудрыліся? — здзіўляўся Піліп Піліпавіч, глядзеў на тое месца, дзе захоўвалася памяць пра юбілей.

— Спецыялісты, — растлумачыў Фёдар і пайшоў спаць з рублём у кішэні.

Ад двух чырвонцаў Шарыкаў адхрысціўся адразу ж катэгарычна і мармытаў у гэты час, што, маўляў, не адзін ён у кватэры.

— Ага, тады, можа, гэта доктар Барменталь свіснуў чырвонцы? — запытаўся Піліп Піліпавіч ціхім, але страшным голасам.

Шарыкаў пахіснуўся, расплюшчыў зусім асалавелыя вочы і сказаў пра сваё меркаванне:

— Можа, Зінка ўзяла…

— Што такое?.. — Зіна з'явілася ў дзвярах, быццам прывід, і прыкрывала на грудзях расшпіленую кофтачку далонню. — Ды як ён…

Шыя ў Піліпа Піліпавіча стала чырвонага колеру.

— Спакойна, Зінуша, — сказаў ён і працягнуў руку, — не хвалюйся, усё будзе нармальна.

Зіна адразу ж зараўла, распусціла губы, і далонь заскакала ў яе па ключыцы.

— Зіна, як вам не сорамна? Хто ж можа гэтак падумаць? Фу, ганьба якая! — загаварыў разгублена Барменталь.

— Ну, Зіна, ты проста дурніца, даруй мне божа, — пачаў быў Піліп Піліпавіч.

Але тут Зінін плач спыніўся сам сабой, і ўсе замоўклі. Шарыкаву зрабілася дрэнна. Ён стукнуўся галавой аб сцяну, з яго вырвалася — не то «і», не то «е» — быццам «эээ!». Твар збялеў, сутаргава заварушыліся сківіцы.

— Вядро яму, нягодніку, з аглядальні даць!

І ўсе забегалі: пачалі даглядаць хворага Шарыкава. Калі яго вялі спаць, ён хістаўся ў руках у Барменталя, пяшчотна і меладычна лаяўся брыдкімі словамі і вымаўляў іх з цяжкасцю.

Уся гэтая гісторыя здарылася гадзін у дзве, а цяпер было 3 гадзіны ночы, але двое ў кабінеце не спалі, падагрэтыя каньяком і лімонам. Накурылі яны гэтак, што дым вісеў густымі палосамі і нават не пакалыхваўся.

Доктар Барменталь, белы, з рашучымі вачыма, падняў кілішак на тоненькай ножцы.

— Піліп Піліпавіч, — прачула сказаў ён, — я ніколі не забуду, як я амаль галодным студэнтам з'явіўся да вас і вы прытулілі мяне на кафедры. Паверце, Піліп Піліпавіч, вы для мяне намнога больш чым прафесар, настаўнік… Мая бясконцая павага да вас… Дазвольце пацалаваць вас, дарагі Піліп Піліпавіч.

— Галубок мой… — разгублена абазваўся Піліп Піліпавіч і ўстаў насустрач.

Барменталь яго абняў і пацалаваў у пушыстыя, моцна пракураныя вусы.

— Дальбог, Піліп Пілі…

— Гэтак расчулілі, гэтак расчулілі… Дзякуй вам, — гаварыў Піліп Піліпавіч, — галубок, я часам крычу на вас у час аперацыі. Прабачце мне за старэчую нястрыманасць. Па сутнасці, я ж зусім адзінокі… Ад Севільі да Грэнады…

Поделиться:
Популярные книги

Очерки ведической литературы

Госвами Сатсварупа Даса
Религия и эзотерика:
прочая религиозная литература
самосовершенствование
эзотерика
религия
индуизм
5.00
рейтинг книги
Очерки ведической литературы

3ds Max 2008

Верстак Владимир
Видеосамоучитель
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
3ds Max 2008

Архил...? 4

Кожевников Павел
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Архил...? 4

Большой филателистический словарь (А-К)

Владинец Николай Иванович
Справочная литература:
энциклопедии
словари
5.00
рейтинг книги
Большой филателистический словарь (А-К)

Антивоенный синдром или преданная армия?..

Проханов Александр Андреевич
Проза:
военная проза
4.50
рейтинг книги
Антивоенный синдром или преданная армия?..

Красный лик: мемуары и публицистика

Иванов Всеволод Никанорович
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Красный лик: мемуары и публицистика

Воспоминания о Тарасе Шевченко

Сборник
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Воспоминания о Тарасе Шевченко

Печать Пожирателя 3

Соломенный Илья
3. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Управленческая элита. Как мы ее отбираем и готовим

Тарасов Владимир
Деловая литература:
управление, подбор персонала
5.00
рейтинг книги
Управленческая элита. Как мы ее отбираем и готовим

Pinnacle Studio 11

Беляков Михаил
Видеосамоучитель
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
Pinnacle Studio 11

Личность и Абсолют

Лосев Алексей Федорович
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Личность и Абсолют

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь