Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

Тыя з'явіліся ў прыхожай.

— Ну, паўтарайце, — сказаў Барменталь і крышку прыціснуў горла Шарыкава, — прабачце мне…

— Ну, добра, паўтару, — асіплым голасам адказаў зусім спалоханы Шарыкаў, раптам сабраўся з сілай, паспрабаваў вырвацца і крыкнуць «гвалт», але крыку не выйшла, і галава яго зусім патанула ў футры.

— Доктар, прашу вас…

Шарыкаў заківаў галавой, даваў знак, што ён пакарыўся і будзе прасіць прабачэння.

— …Прабачце мне, паважаная Дар'я Пятроўна і Зінаіда?..

— Пракопаўна, —

спалохана шапнула Зіна.

— Уф, Пракопаўна… — гаварыў і зяпаў ротам ахрыплы Шарыкаў, — …што я дазволіў сабе…

— Сабе гнюсны ўчынак ноччу, калі быў п'яны.

— П'яны…

— Ніколі больш не буду…

— Не бу…

— Адпусціце, адпусціце яго, Іван Арнольдавіч, — узмаліліся абедзве жанчыны, — вы яго задушыце.

Барменталь адпусціў Шарыкава і сказаў:

— Машына вас чакае?

— Не, — з павагай адказаў Паліграф, — ён мяне толькі прывёз.

— Зіна, адпусціце машыну. Цяпер майце на ўвазе наступнае: вы зноў вярнуліся ў кватэру Піліпа Піліпавіча?

— А куды ж мне больш? — нясмела адказаў Шарыкаў, і вочы яго забегалі.

— Выдатна. Будзеце цішэй вады і ніжэй травы. Інакш за кожны выбрык з вамі буду разбірацца я. Зразумела?

— Зразумела, — адказаў Шарыкаў.

Піліп Піліпавіч увесь час маўчаў. Ён неяк жаласліва ссутуліўся, абкусваў пазногці і глядзеў на паркет. Потым раптам паглядзеў на Шарыкава і спытаўся:

— Што ж вы рабілі з гэтымі… з забітымі катамі?

— На паліто згодзяцца, — адказаў Шарыкаў, — з іх вавёрак будуць рабіць на рабочы крэдыт.

Пасля ў кватэры запанавала цішыня, і панавала яна двое сутак. Паліграф Паліграфавіч раніцай ехаў на машыне, з'яўляўся вечарам, ціха вячэраў з Піліпам Піліпавічам і Барменталем.

І хаця Шарыкаў і Барменталь спалі ў адным пакоі — у прыёмным — яны не размаўлялі, таму Барменталь засумаваў першы.

Дні праз два ў кватэры з'явілася худзенькая з падмаляванымі вачыма паненка ў крэмавых панчохах і вельмі збянтэжылася, калі ўгледзела ўсю гэту раскошу ў кватэры. У вынашаным паліто яна ішла ўслед за Шарыкавым. У прыхожым пакоі сустрэлася з прафесарам.

Той аслупянеў, утаропіўся позіркам, прыжмурыўся і спытаўся:

— Дазвольце даведацца?

— Я з ёй распісваюся. Гэта наша машыністка, жыць будзе са мной. Барменталя трэба будзе перасяліць з прыёмнага пакоя. У яго свая кватэра ёсць, — зусім непрыязна і злосна растлумачыў Шарыкаў.

Піліп Піліпавіч падумаў, пакуль глядзеў на пачырванелую паненку, і ветліва запрасіў яе:

— Я вас папрашу на хвілінку да мяне ў кабінет.

— Я з ёй пайду, — хутка і падазрона прамовіў Шарыкаў.

І тут імгненна, быццам з-пад зямлі, вынырнуў Барменталь.

— Прабачце, прафесар пагаворыць з паняй, а мы з вамі пабудзем тут.

— Я не хачу, — злосна адазваўся Шарыкаў і паспрабаваў пайсці

ўслед за Піліпам Піліпавічам і паненкай, якая палала ад сораму.

— Не, даруйце, — Барменталь узяў Шарыкава за руку, і яны пайшлі ў аглядальню.

Хвілін пяць у кабінеце было ціха, потым адтуль пачуўся плач дзяўчыны.

Піліп Піліпавіч стаяў ля стала, а паненка плакала ў брудную карункавую хусцінку.

— Ён, нягоднік, сказаў, што паранены ў баях, — плакала наўзрыд паненка.

— Хлусіць, — няўмольна адказаў Піліп Піліпавіч. Ён паківаў галавой і працягваў: — Мне шчыра шкада вас, але ж нельга вось гэтак з першым сустрэчным… толькі з-за службовага становішча… Дзіцятка, гэта ж дрэнна… Вось што… — Ён адчыніў шуфляду пісьмовага стала, дастаў тры паперкі па тры чырвонцы.

— Я атручуся, — плакала паненка, — у сталоўцы саланіна кожны дзень… і пагражае… гаворыць, што ён чырвоны камандзір… са мною, гаворыць, будзеш жыць у раскошнай кватэры… кожны дзень ананасы… псіхіка, кажа, у мяне добрая, толькі катоў ненавіджу. Ён у мяне пярсцёнак узяў на памяць…

— Ну, ну, ну, псіхіка добрая… «От Севильи до Гренады», — мармытаў Піліп Піліпавіч, — трэба пацярпець — вы яшчэ зусім маладая…

— Няўжо ў гэтай самай падваротні?

— Ну, бярыце грошы, калі пазычаюць, — крыкнуў Піліп Піліпавіч.

Потым дзверы адчыніліся, і Барменталь па загаду Піліпа Піліпавіча прывёў Шарыкава. Вочы ў таго бегалі і валасы натапырыліся, як шчотка.

— Нягоднік, — сказала паненка і паблісквала заплаканымі размазанымі вачыма і паласатым напудраным носам.

— Адкуль у вас шрам на лбе, растлумачце гэтай паненцы, — ласкава спытаў Піліп Піліпавіч.

Шарыкаў сыграў нахабна.

— Я на калчакоўскім фронце паранены, — брахнуў ён.

Паненка ўстала і выйшла з плачам.

— Перастаньце, — крыкнуў услед Піліп Піліпавіч, — пачакайце, пярсцёнак давайце, — сказаў ён Шарыкаву.

Той пакорліва зняў з пальца дзьмуты пярсцёнак з ізумрудам.

— Ну, ладна, — раптам злосна сказаў ён, — папомніш ты ў мяне. Заўтра я табе ўстрою скарачэнне штатаў.

— Не бойцеся яго, — крыкнуў услед Барменталь, — я не дам яму нічога зрабіць. — Ён завярнуўся і гэтак паглядзеў на Шарыкава, што той адступіўся і ўдарыўся патыліцай аб шафу.

— Як яе прозвішча? — спытаўся ў яго Барменталь. — Прозвішча! — раўнуў ён і зрабіўся дзікі і страшны.

— Васняцова, — адказаў Шарыкаў, і вочы яго шукалі, куды б схавацца.

— Кожны дзень, — узяўшыся за лацканы Шарыкавай курткі, сказаў Барменталь, — буду даведвацца пра чыстку — ці не скараціў грамадзянку Васняцову. І калі даведаюся, што вы скарацілі, я вас… уласнымі рукамі тут жа і прыстрэлю. Беражыцеся, Шарыкаў, па-расейску вам гавару.

Шарыкаў не адрываўся, глядзеў на барменталеўскі нос.

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Обманутая

Каст Филис и Кристина
5.00
рейтинг книги
Обманутая

Линия судьбы

Сойер Мерил
Любовные романы:
современные любовные романы
9.31
рейтинг книги
Линия судьбы

Жрец Хаоса. Книга ХV

Борзых М.
15. Зов пустоты
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жрец Хаоса. Книга ХV

Утопия

Чайлд Линкольн
151. Книга-загадка, книга-бестселлер
Детективы:
триллеры
8.00
рейтинг книги
Утопия

Чёрный ангел

Клюева Варвара
Детективы:
прочие детективы
7.29
рейтинг книги
Чёрный ангел

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
8.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Женщина без лица

Белозерская Алена
1. Опасные связи
Проза:
современная проза
7.00
рейтинг книги
Женщина без лица

"Фантастика 2023-193". Компиляция. Книги 1-24

Федоров Алексей Евгеньевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-193. Компиляция. Книги 1-24

Экспансия

Каменев Алекс
8. Цитадели гордыни
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Экспансия

Вавилонский голландец

Фрай Макс
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Вавилонский голландец

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий Григорьевич
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.75
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
2. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.61
рейтинг книги
Битва королей

Отряд

Посняков Андрей
Отряд тайных дел
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.25
рейтинг книги
Отряд