Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— Чаго вы яшчэ пытаеце? — злосна крыкнуў прафесар. — Усё роўна ён ужо пяць разоў у вас памёр. Каліце! Хіба можна думаць? — Твар у яго стаў як у натхнёнага рабаўніка.

Доктар з размаху лёгка ўсадзіў іголку ў сабачае сэрца.

— Жыве, але ледзь-ледзь, — нясмела прашаптаў ён.

— Няма калі гаварыць. Жыве — не жыве! — зашыпеў страшны Піліп Піліпавіч. — Я ў сядле. Усё роўна памрэ… ах ты, чо… «К берегам священным Нила…» Прыдатак давайце.

Барменталь падаў яму шклянку, у якой матляўся ў вадкасці на нітцы белы камячок. Адной рукой — «Роўных яму няма ў Эўропе, дальбог!» — трывожна

падумаў Барменталь, — ён выхапіў камячок, а другі гэтакі ж самы нажніцамі выстрыг углыбіні недзе між распятымі паўшар'ямі. Шарыкаў камячок ён выкінуў на талерку, а новы заклаў у мазгі разам з ніткай і сваімі кароткімі пальцамі, якія цудадзейна ператварыліся ў тонкія і гнуткія, умудрыўся бурштынавай ніткай яго там абматаць. Пасля гэтага ён выкінуў з галавы нейкія распоркі, пінцэт, мазгі паклаў назад у касцяную чашу, адкінуўся і ўжо спакойна спытаўся:

— Памёр, вядома?

— Нітачны пульс, — адказаў Барменталь.

— Яшчэ адрэналіну.

Прафесар абалонкамі закрыў мазгі, адпілаваную накрыўку прыклаў, быццам па мерцы, надзеў скальп і раўнуў:

— Шыйце!

Барменталь за пяць хвілін зашыў голаў, пры гэтым зламаў тры іголкі.

І вось на падушцы паказалася на крывавым фоне нежыццёвая патухлая Шарыкава морда з кальцавой ранай на галаве. Тут Піліп Піліпавіч адступіўся зусім, быццам вампір, які насыціўся. Сарваў адну пальчатку, з якое вылецела цэлае воблака пудры, другую разарваў, кінуў на падлогу і націснуў на кнопку на сцяне, пазваніў. Зіна з'явілася на парозе, адвярнулася, каб не бачыць акрываўленага Шарыка. Жрэц зняў мелавымі рукамі акрываўлены куколь і крыкнуў:

— Папяроску мне зараз жа, Зіна. Свежую бялізну і ванну.

Ён падбародкам лёг на край стала, двума пальцамі развёў павекі ў сабакі, зазірнуў у вока, якое памірала, і сказаў:

— Вось, чорт пабяры, не здох. Але ўсё роўна здохне. Эх, доктар Барменталь, шкада сабаку, ласкавы быў, хоць і хітры.

V

З дзённіка доктара Барменталя

Тонкі, пісчага фармату сшытак. Спісаны почыркам Барменталя. На першых дзвюх старонках ён уборысты, акуратны і выразны, а далей размашысты, усхваляваны, з вялікай колькасцю кляксаў.

22 снежня 1924 г. Панядзелак.

Гісторыя хваробы.

Лабараторны сабака прыкладна 2-х год. Самец. Парода — дварняжка. Клічка — Шарык. Шэрсць рэдкая, кустамі, бураватая, з падпалінамі. Хвост колеру адтопленага малака. На правым баку след ад цалкам загоенага апёку. Харч да паступлення да прафесара — дрэнны, пасля тыдня — добра ўкормлены. Вага 8 кг. (Клічнік.) Сэрца, лёгкія, страўнік, тэмпература…

23 снежня. У 8.30 гадзін вечара зроблена першая ў Эўропе аперацыя па праф. Праабражэнскаму: пад хлараформенным наркозам выразаны яечнікі Шарыка і замест іх перасаджаны мужчынскія яечнікі, якія ўзяты за 4 гадзіны і 4 хвіліны да аперацыі ў мужчыны 28 гадоў і якія захоўваліся ў стэрылізаванай фізіялагічнай вадкасці па праф. Праабражэнскаму.

Адразу ж за гэтым пасля трапанацыі чарапной каробкі выняты мазгавы прыдатак — гіпафіз і заменены на чалавечы ад вышэй указанага мужчыны.

Уведзена 8 кубікаў хлараформу, 1 шпрыц камфары, 2 адрэналіну

ў сэрца.

Паказанне для аперацыі: пастаноўка вопыту Праабражэнскага з камбінаванай перасадкай гіпафіза і яечнікаў для высвятлення пытання аб тым, як прыжываецца гіпафіз, а на будучае — аб яго ўплыве на абмаладжэнне чалавечага арганізма.

Аперыраваў праф. П.П.Праабражэнскі.

Асістыраваў д-р І.А.Барменталь.

Ноччу пасля аперацыі небяспечныя падзенні пульсу. Чаканне смяротнага выніку. Вялізныя дозы камфары па Праабражэнскаму.

24 снежня. Раніцай — паляпшэнне. Дыханне ўдвая часцейшае, тэмпература 42. Камфара, кафеін пад скуру.

25 снежня. Зноў пагоршала. Пульс амаль не чуваць, канечнасці пахаладзелі, зрэнкі не рэагуюць. Адрэналін у сэрца, камфара па Праабражэнскаму, фізіялагічны раствор у вену.

26 снежня. Крыху палепшала. Пульс 180, дыханне 92, тэмпература 41. Камфара. Харчаванне клізмай.

27 снежня. Пульс 152, дыханне 50, тэмпература 39,8, зрэнкі рэагуюць. Камфара пад скуру.

28 снежня. Намнога лепш стала. Апоўдні нечакана густы пот, тэмпература 37,0. Аперацыйныя раны ў ранейшым становішчы. Перавязка. З'явіўся апетыт. Харчаванне вадкае.

29 нечакана заўважана выпадзенне шэрсці на лбе і на баках тулава. Выкліканы на кансультацыю: прафесар па кафедры скураных хвароб Васіль Васільевіч Бундараў і дырэктар маскоўскага паказальна ветэрынарнага інстытута. Яны прызналі, што такі выпадак у літаратуры не апісаны. Дыягназ не паставілі. Тэмпература — нармальная.

(Запіс алоўкам.)

Вечарам упершыню забрахаў (8 г. 15 хв.). Варта ўвагі рэзкае змяненне тэмбру і зніжэнне тону. Брэх замест слова «гаў-гаў» на складах «а-о» па афарбоўцы слаба нагадвае стогн.

30 снежня. Выпадзенне шэрсці набыло характар агульнага аблысення. Узважванне дало нечаканы вынік — вага — 30 кг за кошт росту (падаўжэння) касцей. Сабака як і раней ляжыць.

31 снежня. Страшэнны апетыт.

(У сшытку клякса. Пасля кляксы паспешлівым почыркам.) У 12 г. 12 хв. сабака выразна брахнуў «А-б-ыр». (У сшытку перапынак і далей, відаць, памылкова ад хвалявання напісана):

1 снежня (перакрэслена, папраўлена) 1 студзеня 1925 г. Сфатаграфаваны раніцай. Выразна брэша «Абыр», паўтарае гэта слова моцна і быццам радасна. У 3 гадзіны дня (вялікімі літарамі) засмяяўся, з-за чаго пакаёўка Зіна абамлела. Вечарам прамовіў 8 разоў запар «Абыр-валг», «Абыр».

(Касымі літарамі алоўкам): прафесар расшыфраваў слова «Абырвалг», яно абазначае «Главрыба»… Нешта неверагоднае…

2 студзеня. Сфатаграфаваны, калі ўсміхаўся. Устаў з ложка і ўпэўнена паўгадзіны трымаўся на адных задніх нагах. Амаль аднолькавага са мной росту.

(У сшытак уклеены ліст.)

Расейская навука ледзь не панесла цяжкую страту.

Гісторыя хваробы прафесара П.П.Праабражэнскага.

У 1 гадзіну 13 хвілін — абамлеў праф. Праабражэнскі. Калі падаў, ударыўся галавой аб ножку крэсла. Цінактура Валерыяна.

Пры мне і пры Зіне сабака (калі яго сабакам можна называць) аблаяў праф. Праабражэнскага мацерна.

(Перапынак у нататках.)

6 студзеня. (Уперамешку алоўкам і фіялетавым чарнілам.)

Поделиться:
Популярные книги

История экономических учений: конспект лекций

Васильева Лариса
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История экономических учений: конспект лекций

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15

Точка Бифуркации XIV

Смит Дейлор
14. ТБ
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации XIV

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Об идолах и идеалах

Ильенков Эвальд Васильевич
Научно-образовательная:
философия
6.25
рейтинг книги
Об идолах и идеалах

Защитник

Кораблев Родион
11. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Безудержная страсть

Кузьминых Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Безудержная страсть

Фантастические рассказы из журнала «Вокруг света»

Михеев Михаил Петрович
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастические рассказы из журнала «Вокруг света»

1421 - год, когда Китай открыл мир

Гевин Мензис
Тайны древних цивилизаций
Научно-образовательная:
история
прочая научная литература
6.25
рейтинг книги
1421 - год, когда Китай открыл мир

Растения и чистота природной среды

Артамонов Вадим Иванович
Человек и окружающая среда
Научно-образовательная:
биология
экология
5.00
рейтинг книги
Растения и чистота природной среды

Монтана. Уровни. Начало

Мелан Вероника
Любовные романы:
5.00
рейтинг книги
Монтана. Уровни. Начало

Принадлежать им

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Принадлежать им

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII