Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— Хачу прапанаваць вам, — тут жанчына з-за пазухі дастала некалькі стракатых і мокрых ад снегу часопісаў, — узяць некалькі штук у карысць дзяцей Германіі. Паўрубля за штуку.

— Не, не вазьму, — коратка адказаў Піліп Піліпавіч, скоса паглядзеў на часопісы.

Шчырае здзіўленне адбілася на тварах, а жанчына пакрылася журавінавым налётам.

— Чаму вы адмаўляецеся?

— Не хачу.

— Вы не спачуваеце дзецям Германіі?

— Спачуваю.

— Шкадуеце паўрубля?

— Не.

— Дык чаму ж?

— Не хачу.

Памаўчалі.

— Ведаеце,

прафесар, — загаварыла дзяўчына, цяжка ўздыхнула, — каб вы былі не эўрапейскае свяціла і каб за вас не заступаліся самым абуральным чынам (бландзін шмаргануў яе за куртку, але яна адмахнулася) асобы, якіх, я ўпэўнена, мы яшчэ адукуем, вас трэба было б расстраляць.

— А за што? — з цікаўнасцю спытаў Піліп Піліпавіч.

— Вы ненавіснік пралетарыяту! — з гонарам прамовіла жанчына.

— Ага, я не люблю пралетарыяту, — сумна згадзіўся Піліп Піліпавіч і націснуў на кнопку. Дзесьці зазвінела. Адчыніліся дзверы ў калідор.

— Зіна, — крыкнуў Піліп Піліпавіч, — падавай абедаць. Вы дазволіце, панства?

Чацвёра моўчкі выйшлі з кабінета, моўчкі прайшлі праз прыёмную, прыхожы пакой, і чуваць было, як за імі зачыніліся цяжка і зычна ўваходныя дзверы.

Сабака ўстаў на заднія лапы і зрабіў перад Піліпам Піліпавічам нейкі намаз.

III

На размаляваных райскімі кветкамі талерках з чорнай шырокай палоскай паўз край ляжала нарэзаная тонкімі скрылікамі сёмга, марынаваныя вугры. На цяжкай дошцы кавалак сыру са слязой, а ў срэбнай кадушачцы, абкладзенай снегам, — ікра. Між талерак некалькі тоненькіх кілішачкаў і тры крыштальныя графінчыкі з рознага колеру гарэлкай. Усе гэтыя прадметы памяшчаліся на маленькім мармуровым століку, які ўтульна прысуседзіўся да аграмаднага з разнога дубу буфета, што выпраменьваў букеты шклянога і срэбнага святла. Пасярод пакоя цяжкі, як грабніца, стол, засланы белым абрусам, а на ім два прыборы, сурвэткі, скручаныя, як папскія ціары, і тры цёмныя бутэлькі.

Зіна прынесла срэбнае накрытае блюда, у якім нешта бурчала. Пах ад блюда ішоў гэтакі, што рот сабакі адразу ж напоўніўся слінай. «Сады Семіраміды!» — падумаў ён і заляпаў хвастом па паркеце, як палкай.

— Сюды іх, — драпежна скамандаваў Піліп Піліпавіч. — Доктар Барменталь, прашу вас, пакіньце ікру. І калі хочаце пачуць добрую параду, то наліце не ангельскай, а звычайнай расейскай гарэлкі.

Прыгажун-укушаны — ён быў ужо без халата, у прыстойным чорным касцюме — сцепануў шырокімі плячыма, ветліва ўхмыльнуўся і наліў празрыстай.

— Нова-блаславёная? — пацікавіўся ён.

— Бог з вамі, галубок, — адазваўся гаспадар. — Гэта спірт. Дар'я Пятроўна сама цудоўна робіць гарэлку.

— Не скажыце, Піліп Піліпавіч, усе сцвярджаюць, што даволі прыстойная — 30 градусаў.

— А гарэлка павінна быць 40 градусаў, а не 30, гэта па-першае, — павучальна перабіў Піліп Піліпавіч, — а па-другое — бог ведае чаго яны туды там налілі. Вы можаце сказаць — што ім стукне ў мазгі?

— Усё,

што хочаш, — упэўнена сказаў укушаны.

— І я гэтак думаю, — дадаў Піліп Піліпавіч і ўкінуў адным камячком тое, што было ў кілішку, сабе ў горла, — …мм… доктар Барменталь, малю вас, імгненна гэтую штучку, і калі вы скажаце, што гэта… я ваш закляты вораг на ўсё жыццё. «Ад Севільі да Грэнады…»

Сам ён пры гэтых словах падчапіў на шырокі срэбны відэлец нешта падобнае на маленькі чорны хлябок. Укушаны зрабіў тое ж самае. Вочы ў Піліпа Піліпавіча засвяціліся.

— Гэта дрэнна? — спытаўся ён і не пераставаў жаваць. — Дрэнна? Вы адкажыце, шаноўны доктар.

— Гэта непараўнальна, — шчыра адказаў укушаны.

— Яшчэ б не… Заўважце, Іван Арнольдавіч, халоднай стравай і супам закусваюць толькі не дарэзаныя бальшавікамі паны. Чалавек, які хоць крышку паважае сябе, закусвае цёплай стравай. А з маскоўскай гарачай стравы — гэта найлепшая. Калісьці яе цудоўна гатавалі ў Славянскім базары. На, трымай!

— Сабаку ў сталоўцы падкормліваеце, а потым яго адсюль махалам не выпраш.

— Нічога. Прагаладаўся, бедалага. — Піліп Піліпавіч на кончыку відэльца падаў сабаку страву, якую той схапіў спрытна, як фокуснік, і відэлец з грукатам упаў у паласкальніцу.

Потым над талеркамі падымалася пахучая ракамі пара; сабака сядзеў у цяні з выглядам вартавога пры парахавым складзе. А Піліп Піліпавіч заклаў хвост пругкай сурвэткі за каўнер, прапаведаваў:

— Ежа, Іван Арнольдавіч, справа хітрая. Есці трэба ўмець, а ўявіце сабе — большасць людзей наогул не ўмеюць есці. Трэба не толькі ведаць, што можна з'есці, але калі і як. (Піліп Піліпавіч шматзначна патрос лыжкай у паветры.) І пра што ў гэты час гаварыць. Так-с. Калі вы клапоціцеся, каб пераварвалася страва, мая добрая парада — не гаварыце ў час абеду пра бальшавізм і пра медыцыну. І — барані божа — не чытайце ў час абеду савецкіх газет.

— Гм… Дык іншых жа няма.

— Вось ніякіх і не чытайце. Вы знаеце, я правёў 30 назіранняў у сябе ў клініцы. І што ж вы думаеце? Пацыенты, якія не чытаюць газет, адчуваюць сябе цудоўна. А тыя, каго я знарок прымушаў чытаць «Правду», — пачыналі худзець.

— Гм… — зацікаўлена адазваўся ўкушаны. Ён ужо пачырванеў ад віна і ад супу.

— Мала гэтага. Паніжаныя каленныя рэфлексы, дрэнны апетыт, адчуванне прыгнечанасці.

— Вось д'ябал…

— Да-с. Між іншым, што гэта я? Сам жа загаварыў пра медыцыну.

Піліп Піліпавіч адкінуўся, пазваніў, у вішнёвай парцьеры паказалася Зіна. Сабаку перапаў белы і тоўсты кавалак асятрыны, якая яму не спадабалася, а за ім кавалак акрываўленага ростбіфа. Пасля таго, як з'еў яго, сабака адчуў, што хоча спаць і болей не можа глядзець ні на якую ежу. «Дзіўнае адчуванне, — думаў ён, заплюшчваючы ацяжэлыя павекі, — вочы мае не бачылі б ніякай стравы болей. А курыць пасля абеду — гэта глупства».

Сталоўка напоўнілася непрыемным сінім дымам. Сабака драмаў, паклаўшы галаву на пярэднія лапы.

Поделиться:
Популярные книги

Стеллар. Компиляция. Книги 1-9

Прокофьев Роман Юрьевич
Стеллар
Фантастика:
киберпанк
рпг
постапокалипсис
технофэнтези
5.00
рейтинг книги
Стеллар. Компиляция. Книги 1-9

ХРАНИТЕЛЬНИЦА

Кузнецова Светлана Владимировна
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
8.12
рейтинг книги
ХРАНИТЕЛЬНИЦА

Егерь. Черная Луна. Часть 2

Скиба Николай
9. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Егерь. Черная Луна. Часть 2

Лета 7071

Полуйко Валерий Васильевич
Проза:
историческая проза
роман
7.00
рейтинг книги
Лета 7071

Альфа-ноль. Компиляция. Книги 1-12

Каменистый Артем
Альфа-ноль
Фантастика:
рпг
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Альфа-ноль. Компиляция. Книги 1-12

Человек-землетрясение

Конзалик Хайнц
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Человек-землетрясение

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Сицилианская защита

Васильев Андрей Александрович
5. Акула пера в Мире Файролла
Фантастика:
фэнтези
киберпанк
рпг
9.27
рейтинг книги
Сицилианская защита

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Проект Рози

Симсион Грэм
Проза:
современная проза
8.85
рейтинг книги
Проект Рози

Летописи Святых земель

Копылова Полина
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Летописи Святых земель

Алиби

Браун Сандра
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
9.17
рейтинг книги
Алиби

Егерь. Сердце стаи. Книга 5

Скиба Николай
5. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Егерь. Сердце стаи. Книга 5

Хроники Тамула. Трилогия

Эддингс Дэвид
Тамули
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Хроники Тамула. Трилогия