Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

— Ласкаю-с. Адзіны сродак, які магчымы ў дачыненні да жывых істот. Тэрорам нічога з жывёлінай не зробіш, на якой бы ступеньцы развіцця яна ні стаяла. Гэта я сцвярджаю і буду сцвярджаць. Яны марна думаюць, што тэрор ім дапаможа. Не-с, не-с, не дапаможа, які б ён ні быў, белы, чырвоны і нават карычневы! Тэрор ушчэнт паралізуе нервовую сістэму. Зіна! Я купіў гэтаму абармоту кракаўскай кілбасы на рубель і сорак капеек. Накармі яго, калі ласка, як перастане выварочваць.

Затрашчалі шкельцы пад венікам, і жаночы голас какетліва прамовіў:

— Кракаўскай!

Божа, ды яму абрэзкаў трэба было купіць на дзве грыўні ў мясной. Кракаўскую кілбасу я сама лепш з'ем.

— Толькі паспрабуй! Я табе з'ем! Гэта атрута не на чалавечы страўнік. Дарослая дзяўчына, а, як дзіця, цягнеш у рот усякую брыдоту. Не смець! Папярэджваю: ні я, ні доктар Барменталь не будзем цябе лячыць, калі схопіць жывот… «Усіх, хто скажа, што другая тут зраўняецца з табой…»

Мякенькія дробныя званочкі ў гэты час сыпаліся па ўсёй кватэры, а здалёк з прыхожай час ад часу чуліся галасы. Звінеў тэлефон. Зіна знікла.

Піліп Піліпавіч кінуў недакурак папяросы ў вядро, зашпіліў халат, перад люстэркам на сцяне разгладзіў пушыстыя вусы і паклікаў сабаку:

— Фіць, фіць. Ну, нічога. Пайшлі сустракаць.

Сабака стаў на слабыя ногі, пахістаўся і падрыжаў, але хутка ачомаўся і пайшоў услед за белай палой Піліпа Піліпавіча, якая махалася ад хуткай хады. Зноў сабака прайшоў па вузкім калідоры, але цяпер угледзеў, што ён асветлены ярка зверху. Адчыніліся лакіраваныя дзверы, і ён зайшоў у кабінет Піліпа Піліпавіча, і той асляпіў сабаку сваім багаццем. Найперш ён увесь патанаў у святле: гарэла пад ляпной столлю, гарэла на стале, гарэла на сцяне, у шкле шафаў. Святло залівала безліч прадметаў, і самай цікавай аказалася вялізная сава, якая сядзела на галіне.

— Кладзіся, — загадаў Піліп Піліпавіч.

Супрацьлеглыя разныя дзверы адчыніліся, увайшоў той, пакусаны, які пры яркім святле аказаўся прыгожым, маладым, з вострай бародкай, падаў аркуш паперы і сказаў:

— Былы…

І адразу бясшумна знік, а Піліп Піліпавіч расхінуў полы халата, сеў за вялізны пісьмовы стол і адразу ж зрабіўся надзвычай важны і салідны.

«Не, гэта не лячэбніца, я некуды ў іншае месца трапіў, — спалохана падумаў сабака і прылёг на дывановы ўзор ля цяжкай скураной канапы, — а пра саву гэта мы высветлім…»

Дзверы мякка адчыніліся, і зайшоў нехта, які гэтак уразіў сабаку, што ён аж цяўкнуў, праўда, зусім нясмела…

— Маўчаць! Ба-ба, ды вас нельга і пазнаць, галубок.

Наведвальнік зноў з павагай і збянтэжана пакланіўся Піліпу Піліпавічу.

— Хі-хі! Вы маг і чараўнік, прафесар, — збянтэжана прамовіў ён.

— Здымайце штаны, галубок, — загадаў Піліп Піліпавіч і ўстаў.

«Госпадзі Ісусе, — падумаў сабака, — вось дык тып!»

На галаве ў тыпа раслі зусім зялёныя валасы, а на патыліцы яны адсвечвалі ржавым тытунёвым колерам, маршчыны распаўзліся па твары ў гэтага тыпа, але колер твару быў ружовы, як у хлопчыка. Левая нага не гнулася, яе даводзілася падцягваць, затое правая дрыгала, як у дзіцячага шчаўкунчыка. На лацкане цудоўнага пінжака, як вока, свяціўся каштоўны камень.

З-за

цікаўнасці ў сабакі нават млоснасць прайшла.

Цяў, цяў — пацяўкаў ён злёгку.

— Маўчаць! Як са сном, галубок?

— Хэ-хэ! Мы адны, прафесар? Гэтага не апісаць, — збянтэжана загаварыў наведвальнік. — Пароль д'оннэр — 25 гадоў нічога падобнага, — суб'ект узяўся за гузік штаноў, — ці дасце веры, прафесар, кожную ноч голыя дзеўкі чародамі. Я зусім зачараваны. Вы — чараўнік.

— Хм, — заклапочана хмыкнуў Піліп Піліпавіч, прыгледзеўся да зрэнак госця.

Той нарэшце справіўся з гузікамі і зняў паласатыя штаны. Пад імі аказаліся нябачаныя ніколі падштанікі. Яны былі крэмавага колеру, з вышытымі на іх чорнымі шаўковымі кошкамі і пахлі духамі.

Сабака не вытрымаў і гаўкнуў гэтак, што суб'ект аж падскочыў.

— Ай!

— Я цябе адлупцую! Не бойцеся, ён не кусаецца.

«Я не кусаюся?» — здзівіўся сабака.

З кішэні штаноў наведвальнік вытрас маленькі канверцік, на якім была прыгажуня з распушчанымі валасамі. Суб'ект падскочыў, нахіліўся, падабраў яе і густа пачырванеў.

— Вы, аднак, глядзіце, — папярэдзіў пахмура Піліп Піліпавіч, паківаў пальцам, — усё ж глядзіце, не злоўжывайце!

— Я не зло… — збянтэжана замармытаў суб'ект, працягваючы раздзявацца, — я, дарагі прафесар, толькі ў выглядзе вопыту.

— Ну і што ж? Як вынікі? — строга запытаўся Піліп Піліпавіч.

Суб'ект у экстазе махнуў рукой.

— 25 год, клянуся богам, прафесар, нічога падобнага. Мінулы раз у 1899 годзе, у Парыжы на ру дэ ла Пэ.

— А чаму вы пазелянелі?

Твар наведвальніка затуманіўся.

— Праклятая Жыркосць!* Вы не можаце ўявіць, што гэтыя абармоты падсунулі замест фарбы. Вы толькі зірніце, — мармытаў суб'ект і шукаў люстра. — Ім толькі ў морду даць! — люта дадаў ён. — Што ж мне цяпер рабіць, прафесар? — спытаў ён плаксіва.

* Жыркосць — трэст па вырабе касметычных сродкаў.

— Хм, пагаліце голаў.

— Прафесар, ды яны ж зноў сівыя вырастуць, — жаласна ўсклікнуў наведвальнік. — Акрамя таго, мне на службу нельга будзе і носа паказаць, я і так ужо трэці дзень не езджу. Эх, прафесар, каб вы адкрылі сродак, як і валасы амалоджваць!

— Не ўсё адразу, не ўсё адразу, мой дарагі, — мармытаў Піліп Піліпавіч.

Ён нахіліўся і бліскучымі вачыма разглядаў жывот пацыента.

— Ну што ж — цудоўна, усё ў поўным парадку. Я нават не чакаў, калі сказаць праўду, гэтакага выніку. Многа крыві, многа песень… Адзявайцеся, галубок!

— «Я же той, что всех прелестней…» — дрыготкім, як гарох аб патэльню, голасам падмог спяваць пацыент і радасна пачаў адзявацца. Ён прыхарашыўся, падскокваў і распаўсюджваў пах духоў, адлічыў Піліпу Піліпавічу пачак белых грошай і пяшчотна паціскаў яму абедзве рукі.

— Два тыдні можна не паказвацца, — сказаў Піліп Піліпавіч, — але ўсё ж прашу вас: будзьце асцярожны.

— Прафесар! — ужо з-за дзвярэй у экстазе ўсклікнуў голас, — будзьце зусім спакойны, — ён памаўзліва хіхікнуў і знік.

Поделиться:
Популярные книги

Дым и пепел

Хафф Таня
3. Дымовая трилогия
Фантастика:
ужасы и мистика
8.21
рейтинг книги
Дым и пепел

Цвета штандартов

Колодзейчак Томаш
1. Цвета штандартов
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Цвета штандартов

Час дракона

Зайцев Михаил Георгиевич
1. Русский ниндзя
Детективы:
боевики
8.11
рейтинг книги
Час дракона

Принц и пилигрим (сборник)

Стюарт Мэри
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Принц и пилигрим (сборник)

Русская литература сегодня. Жизнь по понятиям

Чупринин Сергей
Русская литература сегодня
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Русская литература сегодня. Жизнь по понятиям

Крестом и булатом. Атака

Черкасов Дмитрий Сергеевич
8. Рокотов
Детективы:
боевики
7.83
рейтинг книги
Крестом и булатом. Атака

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Электрические тела

Харрисон Колин
Детективы:
прочие детективы
6.60
рейтинг книги
Электрические тела

На кону – жизнь

Колычев Владимир Григорьевич
3. Палач мафии
Детективы:
криминальные детективы
6.40
рейтинг книги
На кону – жизнь

Симбионты

Дивов Олег Игоревич
Фантастика:
научная фантастика
7.67
рейтинг книги
Симбионты

Катуков против Гудериана

Прудников Виктор
Сражения Великой Отечественной Войны
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Катуков против Гудериана

Фантастика и приключения. Том 1 (Сборник)

Пикуль Валентин Саввич
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Фантастика и приключения. Том 1 (Сборник)

Страх

Рыбаков Анатолий Наумович
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Страх

Первый контакт

Живой Алексей Я.
1. Невидимые
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Первый контакт