Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дударев Алексей

Шрифт:

Хадзееў. Значыць, у нядзелю ты павінен толькі лёгка пахмяліцца. Калі я застану цябе ў такім стане ў панядзелак, ты ў Навінках…

Каралёў. А што я там буду рабіць?

Хадзееў. Не ты будзеш рабіць, а з табой.

Каралёў. Што?

Хадзееў. Прыводзіць у чалавечае аблічча. Будзь здароў. (Выходзіць.)

Каралёў (дэкламуе). Ну пусть она вас больше не!.. Тревожит!

Голас.

Шэф, да вас жанчына.

Каралёў. Што ёй трэба?

Голас Лены. Мне трэба цябе!!!

Каралёў. Ну трэба дык трэба. Заходзь. (Спявае.) Я не хочу!.. Печалить вас ничем…

Уваходзіць Лена.

Каралёў. Чым магу?

Лена (кідае канверт). Вось. Забяры, што даваў мне на мікраскоп.

Каралёў. Калі гэта мы пілі з табой брудэршафт? Чаму гэта ты на ты?

Лена. Я са жлаб’ём размаўляю толькі на ты!

Каралёў. Яі пакрыўдзіцца магу…

Лена. Оё-ёй! Як я перажыву? Ён пакрыўдзіцца! Пляваць я на цябе хацела, Каралёў! Калі ты хоць пальцам мяне зачэпіш, сюды заявіцца мой Гэ-А-Дэ са ўзводам амонаўцаў і скруціць і цябе, і тваіх бандзюг у барані рог!

Каралёў. Ну, са ўзводам канечне. Гэ-А-Дэ — гэта ГАД.

Лена. Трымай жлоб! (Выкідвае з сумачкі пачак за пачкам.) Ёй ужо нічога ў гэтым мярзотным свеце не патрэбна і нічога не дапаможа. Тым болын ад цябе! Абрэвіятуру сваю не выкарыстоўвай. Які ты Кім? Вазьмі сабе лепш Гэ-А-Дэ… А лепш пакінь адно Гэ. 3 цябе хопіць… Пералічы свае грошы, а то яшчэ потым скажаш, што ў цябе купюру сцягнулі… Яна кахае цябе! Кахае большую частку свайго жыцця! Госпадзі! Было б каго! Хворая на галаву! А ты мог падумаць, што яна спецыяльна хадзіла за табой па барах, каб спакусіць і хапануць з цябе грошы на лячэнне. Што яна спецыяльна падаслала да цябе Кіма!

Каралёў. Ён мне так сказаў.

Лена. Ідыёт! Ён збіраў для яе грошы, а калі яна даведалася, то прымусіла яго ва ўсіх, каго ён спрабаваў падмануць, ва ўсіх папрасіць прабачэння… Яна паслала яго прасіць прабачэння! Паслала прасіць прабачэння!!!

Каралёў. Кім — мой сын…

Лена. Такія, як ты, не могуць і не павінны размнажадца. Ты яго болып ніколі не ўбачыш… Ён яе на цябе не прамяняе, нават калі ты яму Эйфелеву вежу купіш! Яна сабрала каля сябе гэтых няшчасных дзетак, яны жывуць з апошняга, калі вы абжыраецеся. Але яны шчаслівыя… шчаслівыя! А тваё шчасце толькі, каб напіцца і пажэрці! Пажэрці і напіцца. Яна зубамі выцягнула з тваіх грудзей атручаную кулю…

Каралёў. Гэта была яна?!

Лена. Яна! Дура! Трэба было ўзяць малаток і закалаціць

яе далей… У самае тваё сабачае сэрца! Ты грошы свае паганыя пералічваць будзеш?

Каралёў. Ну буду. Чаму яна сама мне пра ўсё не расказала?

Лена. Што яна табе магла расказачь? (Блазнуе.) «Мілы! Каханы мой адзіны! Ты разумеет, я з клінікі, у мяне дрэнная кроў, рэгулярна калоцца трэба, бываюць прыпадкі, я ў любы момант затрэсціся магу. А цяпер пацалуй мяне і дай баксаў на лячэнне…» Гэта яна павінна была табе сказаць?! Жлоб… (Выход зіць.)

Каралёў нейкі час сядзіць нерухома. Потым націскае кнопку.

Голас. Слухаю, шэф…

Каралёў. Набяры нуль дзевяць…

Голас. Зараз.

Чуваць доўгія гудкі, потым адказвае жаночы голас.

Жаночы голас. Сорак сёмая.

Каралёў. Справачная?

Жаночы голас. Справачная.

Каралёў. Скажыце, калі ласка, чаго гэта мне апошнім часам гэтак не шанцуе?

Дом Юлі і Кіма. Юля ў ложку. Кім стаіць перад акном. Лена рыхтуе ін’екцыю.

Кім. Дзень павялічыўся на тры гадзіны дваццаць мінут.

Юля. I да Новага года застал ося дзесяць месяцаў і адзін дзень…

Лена. Давай руку (робіць укол).

Юля. Дзе дзеці?

Кім. На вуліцы гуляюць.

Лена. Я пайду. Мне яшчэ па трох адрасах трэба быць.

Юля. Зайдзі пасля дзяжурства. Кім нешта смачнае гатуе.

Лена. Зайду. Кім, прасачы, каб гэта было выпіта да вечара.

Кім. Будзе выпіта.

Лена. Чао!

Лена накіроўваецца да выхаду і сутыкаецца з Каралёвым.

Лена (да Кіма.) Чаму ты ніколі не зачыняеш дзверы?

Кім. А хто апошнім заходзіў, я ці ты?

Лена. Я. Чаму ты за мной не зачыніў?

Каралёў. Юля, мне трэба з табой пагаварыць…

Юля. Выйдзіце…

Лена (да Каралёва). Ты чуў? Вый-дзі-це! Гэта яна цябе на вы называв… Выйдзіце!

Юля. Лена…

Лена. Што Лена? Што Лена? (Каралёву.) Тры хвіліны. Роўна тры хвіліны… Пайшлі на кухню, Кім.

Поделиться:
Популярные книги

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.50
рейтинг книги
Отморозок 2

Легенды российских тамплиеров

Никитин Андрей Леонидович
Религия и эзотерика:
эзотерика
5.00
рейтинг книги
Легенды российских тамплиеров

Рыцарь

Андрижески Дж. С.
5. Мост и Меч
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Рыцарь

Канон врачебной науки

Авиценна Ибн Сина Абу
Научно-образовательная:
медицина
7.00
рейтинг книги
Канон врачебной науки

Золотая свирель

Кузнецова Ярослава Анатольевна
Фантастика:
фэнтези
8.04
рейтинг книги
Золотая свирель

Новый век начался с понедельника

Омельянюк Александр Сергеевич
Детектив-экшин
Детективы:
исторические детективы
политические детективы
5.00
рейтинг книги
Новый век начался с понедельника

Рекс

Орлов Алекс
Фантастика:
боевая фантастика
6.64
рейтинг книги
Рекс

Твори

Хвильовий Микола
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Твори

Душехранитель

Гомонов Сергей
Фантастика:
боевая фантастика
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Душехранитель

Лев Толстой

Шкловский Виктор Борисович
363. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Лев Толстой

Жизнь и приключения Мартина Чезлвита

Диккенс Чарльз
Проза:
классическая проза
7.86
рейтинг книги
Жизнь и приключения Мартина Чезлвита

Я еще царь. Книга XXX

Дрейк Сириус
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX

Москва. Путь к империи

Торопцев Александр Петрович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Москва. Путь к империи

Осада. Часть 3

Садов Сергей Александрович
3. Элайна
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осада. Часть 3