Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дударев Алексей

Шрифт:

Каралёў. Нічога. Мяне не так проста скруціць.

Юля. Ну во! Зноў іголкі выпусціў… Ну, а цяпер на каго, вожык?

Каралёў. Даруй…

Юля. Запрасі мяне яшчэ танцаваць.

Каралёў. Ты так любіш танцаваць?

Юля. Абалдзенна!

Каралёў. Ая ненавіджу…

Юля. Ну намагніся ўжо.

Каралёў (уключае музыку, галантна падыходзіць). Мадам! Белы

танец!

Юля. Па-першае, мадэмуазель, а па-другое — на белы танец жанчыны запрашаюць.

Каралёў. Ну ўсё адно, прашу вас…

Танцуюць. Б’е гадзіннік.

Юля. Колькі?

Каралёў. Тры гадзіны…

Юля. Позна. Час ехаць.

Каралёў. Можа застанешся? Заставайся…

Юля. Не, давай не сёння. Не сёння. Добра?

Каралёў. Як хочаш… (Засмяяўся.) Жах! Ціхі жах! Юля. Што?

Каралёў. Нічога. Я адвязу цябе.

Юля. Не трэба і праводзіць! Не трэба. Добра?

Каралёў. Як скажаш… Жах!

Юля. Вызаві таксі…

Каралёў. Ды якое таксі?! (Бярэ тэлефон, націскае кнопку.) Серж? Ну што, пакрыўдзіўся? У нас проста няўдалы дзень з табой быў учора… Даруй. Значыць, сядзеш на «Аўдзі» і адвязеш маю госцю, куды скажа… Я сам сябе ахоўваць буду… Стоп, стоп! Будзеш везці яе, як мяне самога. Малайчына, здагадлівы… Яна ўжо спускаецца.

Юля. Бывай…

Каралёў. Я хоць да машыны праводжу!

Юля. Не трэба. Я знайду дарогу.

Каралёў. Тады спакойнай ночы…

Юля. Добрай раніцы! Пацалуй мяне.

Цалуюцца. Юля выходзіць.

Каралёў (смяецца). Жах! Жах!

Тэлефон. Каралёў націскае кнопку.

Голас. Камандзір, гэта боцман…

Каралёў. Ну?

Голас. Калі разбудзіў — даруйце, але вы загадалі гэту інфармацыю дакладваць у любы час.

Каралёў. Слухаю.

Голас. Халдзей вывез дачку за мяжу. Яна ў Кёльне. Мне вылятаць?

Каралёў. Не трэба, адбой. Праблема здымаецца.

Голас. Зусім?

Каралёў. Зусім. Дзякую.

Голас. Зразумела. Ну, а…

Каралёў. Усё, што атрымаў, — ваша… Усё, што ведаеш, — забудзьце.

Голас. Ужо забыліся. Дзякую. Пазваніце — буду рады.

Каралёў.

Будзь здароў!

Голас. Бывайце…

Каралёў выключае тэлефон, ходзіць па пакоі, падыходзіць да акна.

Каралёў. А дзень павялічыўся. Ледзь прыкметна, але святлее… I спаць не хочацца.

Дом Юлі і Кіма. Кім сядзіць каля акна. З’яўляецца Юля.

Кім. Мэм, прыстойныя жанчыны заяўляюцца дадому да апоўначы.

Юля. А ты не спіш?

Кім. У мяне заўтра… якое заўтра? Сёння! Кантрольная. Мне трэба падрыхтавацца, а вы мала таго што подла адсутнічаеце дома і прымушаеце мяне хвалявацца, дык яшчэ прыязджаеце пад раніцу і на «мерседэсе».

Юля. Гэта не «мерседэс»! Гэта «аўдзі», а ты… ты бурчыш, як свёкар! Дзеці спяць?

Кім. А што могуць рабіць дзеці а чацвёртай гадзіне ночы? Ой-ё-ёй! Ой-ё-ёй! Мы сэканомім на энергаталонах… Вы, мэм, ззяеце, як ёлачная цацка…

Юля. Кі-ім!

Кім. Што, пачварная?

Юля. Калі б ты ведаў… Калі б ты ведаў…

Кім. Я нічога не хачу ведаць, я хачу спаць. Лена тэлефанавала.

Юля. Якая Лена?

Кім. 3 клінікі.

Юля. Чаго?

Кім. Непакоілася за вас, мэм, і пыталася, куды вы падзеліся…

Юля. I што ты сказаў?

Кім. Я сказаў, што вы дома, стаміліся і спіце разам з дзецьмі. Бачыце, як вы нізка палі… Мала таго, што загульваеце начамі, дык яшчэ вымушаеце непаўналетняга прыстойнага падлетка хлусіць дарослым.

Юля. Навошта ж ты хлусіў?

Кім. А што мне было рабіць? Сказаць, што і мне невядома, дзе вы падзеліся? Каб і яна хвалявалася ўсю ноч… А так я зло ў свеце паменшыў роўна ў два разы, і твая сяброўка спакойна спала на начным дзяжурстве. I я таксама іду спаць… чаго і вам жадаю.

Юля. Я толькі чаю пап’ю…

Кім. Вас там не напаілі нават чаем? Які жах! Я зараз прыгатую.

Юля. Я сама… Ідзі спі.

Кім. Калі вас яшчэ і голадам марылі — магу прапанаваць аўсяную кашу.

Юля. Разбяруся. Ідзі спаць…

Кім. Сонца ўзыходзіць. Дабранач, мэм!

Юля. Не здзекуйся. Ідзі.

Кім. Пайшоў. (Пайшоў.)

Юля. Кім!

Кім. Што?

Юля. Я цябе люблю…

Кім. Гэта ў вас ад бяссонніцы…

Юля. Ну хопіць ёрнічаць, я сур’ёзна!

Поделиться:
Популярные книги

Дикари Ойкумены.Трилогия

Олди Генри Лайон
Дикари Ойкумены
Фантастика:
космическая фантастика
7.00
рейтинг книги
Дикари Ойкумены.Трилогия

Астроном

Шехтер Яков
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Астроном

Мусульманские имена

Ибн Мирзакарим ал-Карнаки
Справочная литература:
справочники
словари
5.00
рейтинг книги
Мусульманские имена

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.39
рейтинг книги
Князь Мещерский

Петербургские трущобы. Том 1

Крестовский Всеволод Владимирович
1. Петербургские трущобы
Проза:
историческая проза
9.10
рейтинг книги
Петербургские трущобы. Том 1

Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Битва королей

Ох уж этот Мин Джин Хо 5

Кронос Александр
5. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 5

Божественные исцеляющие омолаживающие настрои

Сытин Георгий Николаевич
Научно-образовательная:
психология
медицина
7.86
рейтинг книги
Божественные исцеляющие омолаживающие настрои

Я, последний. Трилогия

Нимфар / Nimfar
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.30
рейтинг книги
Я, последний. Трилогия

Дьюма-Ки

Кинг Стивен
Фантастика:
ужасы и мистика
8.90
рейтинг книги
Дьюма-Ки

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Герои зоны. Пенталогия

Шакилов Александр
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Герои зоны. Пенталогия

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3