Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дударев Алексей

Шрифт:

Выходзяць. Каралёў павольна падыходзіць да Юлі.

Юля. Не плач…

Каралёў. Я не плачу…

Юля. Плачаш…

Каралёў раптам грымнуўся на калені перад ложкам і зарыдаў.

Ціха-ціха-ціха-ціха… Супакойся. Гэта не праз цябе, я б усё адно…

Каралёў (плача).

Я не ведаю, я не ведаю, што на мяне найшло, што накаціла… Зацьменне нейкае, гіпноз… Я ж глядзеў у твае вочы… Скаціна… Я нават прабачэння не буду прасіць, бо не хачу, каб ты мне даравала… Не хачу…

Юля. Я не пакрыўдзілася… Я проста страшна спалохалася, што больш ніколі цябе не пабачу… А астатняе… Усё, што ёсць, тое і было. Ніякія грошы не дапамогуць.

Каралёў. Выходзь за мяне замуж…

Юля. Дурненькі… Мне засталося ад сілы паўтара месяца…

Каралёў. Вось і добра! Усё жыццё марыў стаць удаўцом… Хаця чорта лысага! Я цябе адаб’ю, выцарапаю, вырву з лапаў і Люцыфера, і Вельзевула і Лопэ дэ Вегі…

Юля. Ну, а яго ў гэтую кампанію за што?

Каралёў. I калі табе наканавана памерці — пры родах памрэш… Калі будзеш раджаць дзявятага дзіцёнка…

Юля. Я не супраць…

Каралёў. Тады паехалі…

Юля. Куды?

Каралёў. У манастыр! Да святых сясцёр… Я ім некалі машыну цэглы прывёз, яны мне кніжачку падаравалі… Кніжачка маё сэрца ўратавала… Калі ўжо такога, як я, нечыя малітвы ўратавалі, што пра цябе казаць. Паехалі! Я стану на калені, і яны павянчаюць нас.

Юля. Ты з глузду з’ехаў.

Каралёў. У нас мала часу… У нас зусім яго няма… Я цябе люблю… Я кахаю цябе!

Юля. Кі-ім…

Каралёў ахінае яе коўдрай, бярэ на рукі і выносіць з пакоя.

Праз нейкі час. Аэрапорт. Юля, Каралёў і Лена каля барнай стойкі п’юць каву.

Каралёў. Вось, каб не забыць… Вазьмі размоўнік. Тут па ўсіх тэмах асноўныя фразы і ў нашай транскрыпцыі… Я, калі ездзіў, карыстаўся.

Лена. Юля, табе адну адзіную фразу трэба запомніць: іх лібэ діх! Іх лібэ діх… Паўтарай яе ўсім без выключэння мужчынам, потым з тых, хто клюне, выберы якога-небудзь фрыца і настаў яму (паказвае на Каралёва) вось такія рогі…

Каралёў. Слухай, я цябе ведаю ўсяго пару месяцаў, а ты мне надакучыла так, быццам гадоў трыццаць была маёй цешчай.

Лена. Гэта не ўсё-ё… Я яшчэ гадоў пяцьдзясят кумой тваёй буду.

Каралёў. Якой кумой?

Лена. Ну, а хто ж тваіх дзяцей

хрысціць будзе?

Каралёў. Не-е! Хто заўгодна, толькі не ты!

Юля. Лена! Ігар! Ну, Божа мой! Я ад вас стамілася. Колькі можна? (Паўза.) Кім не прыедзе?

Каралёў. 3 дзецьмі застаўся… Заявіў, што доўгія провады — лішнія слёзы…

Лена. Перажывае момант адчурання.

Юля. Які момант?

Лена. Ты ж для яго была і сястрой і маці, а цяпер вунь каго песціш.

Каралёў. Зноў?

Лена. Камплексуе падлетак…

Пауза. Юля застагнала.

Каралёў. Што такое?

Юля. Мне дрэнна…

Заціскаючы рукой рот, выбягае.

Каралёў. Юля!!! (Да Лены.) Чаго ты сядзіш?!

Лена. А што мне рабіць?

Каралёў. Ёй дрэнна!

Лена. Ну й што?

Каралёў. Як што? Ёй жа моташна стала!

Лена (абыякава). На здароўе…

Каралёў. Ты… Памажы ёй!

Лена. Чыя гэта жонка? Мая ці твая? Сам дапамагай…

Каралёў. Чым я ёй дапамагу?!

Лена. Агуркоў салёных купі на дарогу!

Каралёў (пасля паузы). Што… Што…

Лена. Сто! Я ж казала, што ты жлоб…

Каралёў (насоўваецца на яе і шэпча радасна). Лена… Лена-а-а…

Лена. Што такое? Не чапай мяне! Пусці! Пусці табе сказана!

Каралёў (абдымае яе). Ленка!

З’яўляецца Хадзееў.

Хадзееў. Што тут адбываецца?

Лена. А вы не бачыце. Гвалт над чэснай дзяўчынай у міжнароднай зале аэрапорта.

Хадзееў. А дзе Юля?

Юля (з’яуляецца). Я тут.

Каралёў. Як ты?

Юля. Нармальна.

Хадзееў. Дакладваю. Нас з табой сустракаюць. Я забіраю дачку і гэтым жа рэйсам вяртаюся. Ты будзеш жыць у яе пакоі. Гэта два крокі ад клінікі. Прафесар Шварц рэкамендуе дзённы стацыянар.

Каралёў. Гэта што?

Лена. Як што? Увесь дзень лечышся, а потым усю ноч здароўе гробіш.

Поделиться:
Популярные книги

Я был адъютантом Гитлера

фон Белов Николаус
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Я был адъютантом Гитлера

Посольство

Уоллер Лесли
Детективы:
политические детективы
5.00
рейтинг книги
Посольство

Марсианские империи (сборник)

Берроуз Эдгар Райс
8. Марсианин Джон Картер
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Марсианские империи (сборник)

Дэниел Мартин

Фаулз Джон Роберт
Проза:
современная проза
7.91
рейтинг книги
Дэниел Мартин

Душехранитель

Гомонов Сергей
Фантастика:
боевая фантастика
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Душехранитель

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Эндоэкология здоровья

Неумывакин Иван Павлович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.57
рейтинг книги
Эндоэкология здоровья

К востоку от Эдема

Стейнбек Джон Эрнст
Проза:
классическая проза
8.53
рейтинг книги
К востоку от Эдема

Демон под диваном

Рудазов Александр
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Демон под диваном

Жемчужина Зорро

Латышева Рамина
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Жемчужина Зорро

Неучтенный элемент. Том 4

NikL
4. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 4

"Фантастика 2024-48". Компиляция. Книги 1-29

Вишневский Сергей Викторович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-48. Компиляция. Книги 1-29

#9 Печать пожирателя

Соломенный Илья
9. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
6.00
рейтинг книги
#9 Печать пожирателя

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
6.25
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным