Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

– Шапкі ж не растуць у лесе.

– Затое ў вёсцы ў кожнага мужыка шапка.

Сотнікаў адказаў не адразу.

– Што ж, з мужыка здзіраць?

– Абавязкова здзіраць? Можна і яшчэ як.

– Ладна, пайшлі! – абарваў размову Сотнікаў.

Яны рушылі ад студні і праз праломіну ў плоце выйшлі ў поле. Сотнікаў ураз ссутуліўся, глыбей уцягнуў у каўнер маленькую, у пілотцы, галаву. На хадзе ўжо Рыбак выдзер аднекуль з-за пазухі замусолены вафельны ручнічок і павярнуўся да Сотнікава.

– На, абматай шыю. Цяплей будзе.

– Ды ладна.

– На, на. Ён, знаеш, як шалік, грэе, – настойваў Рыбак, трымаючы ў выцягнутай руцэ ручнічок, канцы якога адразу заматляў

вецер.

Сотнікаў прыпыніўся, заціснуў між каленяў вінтоўку і змёрзлымі нягнуткімі пальцамі тоўста і нязграбна абкруціў прастуджаную шыю.

– Во і харашо. Давай ірванём у Азярышча. Тут недалёка, вярсты дзве. Што-небудзь расстараемся, не можа быць...

2

У полі было куды халадней, чым у лесе. Насустрач дзьмуў пругкі, не моцны, але даволі марозлівы вецер, ад яго болем заходзіліся азызлыя без рукавіц рукі – як Сотнікаў ні хаваў іх то ў кішэні, то ў рукавах, то за пазухай – усё роўна мерзлі. Памарозіцца было надта проста, асабліва твар, ды і рукі; за ногі ён быў спакайнейшы – ногі на хадзе грэліся. Праўда, на правай адняліся, не чуваць сталі два пальцы, але яны адымаліся заўжды ад сцюжы і звычайна балелі ў цяпле. Тым не менш на холадзе ныла ўсё яго прастуджанае цела, якое сёння пачало яшчэ і ліхаманіць.

Добра хаця, што снег у полі быў цвёрды або неглыбокі – яны ішлі амаль скрозь па версе, толькі мясцінамі правальваліся то адной, то другой нагой, ламаючы зацвярдзелую ад марозу скарынку. Кіравалі па быльняжку па-над узмежкам – з касагору ўніз. Ззаду са змроку валакліся два шнуркі іхніх слядоў. У полі было відней, чым у лесе, шэры прывідны змрок расхінаўся шырэй, наўкола ў доле трымцелі на ветры змёрзлыя калівы быльнягу, тамсям чарнелі адзінокія палявыя дрэўцы. Праз чвэрць гадзіны наперадзе, мусіць у лагчынцы, зашарэла нейкае кустоўе – лаза ці які хмызняк па-над рачулкай.

Па праўдзе кажучы, Сотнікаў адчуваў сябе вельмі кепска: пачынала кружыць галава, часам нават штосьці правальвалася – знікала ў памяці, і тады на кароткі час ён забываўся, дзе ён і куды ідзе. Мусіць, сапраўды трэ было вярнуцца або лепш зусім не патыкацца з лесу, ды ён проста не верыў, што можа захварэць. Яшчэ чаго не хапала на вайне – хварэць! Ніхто ў іх не хварэў так, каб вызвалялі ад заданняў, ды яшчэ такіх простых, як гэта. Кашлялі, прастуджваліся многія, але прастуда не лічылася за сур’ёзную хваробу. І калі там, ля кастра на балоце, камандзір назваў яго прозвішча, ён быў гатовы, а калі даведаўся, што па харч, дык аж узрадаваўся, бо быў, як і ўсе, згаладнелы, хацеў пад’есці, да таго ж – вабіла магчымасць пагрэцца якую гадзіну ў хатнім цяпле.

Ды во, пагрэўся.

У лесе было лепш, а тут, на ветры, ён адчуў сябе зусім блага і аж спалохаўся, што можа ўпасці, так кружылася ў галаве; ад слабасці заносіла ў бакі. Рыбак наперадзе рупна шастаў ботамі ў снезе; увесь час ён нецярпліва імкнуўся наперад, і Сотнікаў адставаў. У грудзях яго рабілася горача, спіна між лапатак макрэла ад сцюдзёнага поту, і ён думаў – хаця б абысціся без запалення лёгкіх.

– Ну, як ты?

Рыбак прыпыніўся, прычакаў яго, і ад гэтай кароценькай увагі і пытання, на якое неабавязкова было і адказваць, у Сотнікава на момант пацяплела ў душы. Сотнікаў адчуваў, як проста было ператварыцца з напарніка ў абузу, і найбольш асцерагаўся менавіта таго, хоць і ведаў, што, калі здарыцца найгоршае – выйсце для сябе знойдзе сам, не абцяжарыць нікога. Нават і Рыбака, на якога, здаецца, можна было спадзявацца. Пасля нядаўняга пераходу шашы, калі ім давялося прыкрыць рэшткі іх групы, яны неяк

паволі зблізіліся і ўсе апошнія цяжкія дні трымаліся разам. Мусіць, таму разам трапілі і на гэта заданне.

– Вось цераз нізінку пратопаем, а там за ляском вёска. Недалёка ўжо, – зноў падбадзёрыў Рыбак, стоячы да яго бокам, – чакаў, каб пайсці поплеч.

Сотнікаў дагнаў яго, і яны разам пайшлі па схіле ўніз. Снег тут стаў рыхлейшы, чым на бугры, ногі часцей бухалі, ламалі цвёрды пласт; маладзічок цяпер блішчаў за іх спінамі. Вецер разгоніста гойсаў у пустым полі, матляў поламі шыняля, сцёбаў па абмёрзлых заснежаных бурках Сотнікава. Рыбак зблізку неяк уважліва паглядзеў на сябра.

– У арміі кім быў? Мабыць, не радавым, га?

– Не, не радавым. Камбатам.

– У пяхоце?

– У артылерыі.

– Мусіць, мала хадзіў? А я, брат, у пяхоце ўсю дарогу топаю.

– І далёка пратопаў? – запытаў Сотнікаў, успамінаючы сваё адступленне на ўсход.

Але Рыбак зразумеў гэта інакш.

– Ды во, як бачыш. Ад старшыны да радавога дайшоў. А ты, мабыць, кадравы?

– Не, не кадравы. Да трыццаць дзевятага настаўнікам рабіў.

– Інстытут скончыў?

– Настаўніцкі. Двухгадовы.

– А я вось пяць класаў. І то хоць бы...

Ён не дагаварыў – раптам праваліўся абедзвюма нагамі, нягучна вылаяўся, узяў трохі ўбок. Тут пачынаўся хмызнячок, лазняк, снег стаў рыхлы і амаль ужо не трымаў наверсе; пад нагамі, здаецца, было балота. Сотнікаў нерашуча спыніўся, не знаючы, куды ступіць.

– А ты за мной. Па маіх слядах трымай. Тут нямнога ўжо, – сказаў зводдаль Рыбак і, ямчэй паддаўшы на плячы вінтоўку, даволі рашуча зашыбаваў праз хмызняк, разграбаючы ботамі снег.

Сотнікаў пахіснуўся, не трапіўшы ў ягоны след, але таксама палез у кустоўе.

Некалькі хвілін яны прадзіраліся так у хмызняку; збоч са снегу тырчала сухое трысцё, якое ціха і нудна шархацела на ветры. Неўпрыкмет перайшлі замёрзлую, засыпаную снегам рачулку і зноў пайшлі поплавам, грузнучы нагамі ў рыхлым глыбокім снезе. Сотнікава апаноўвала санліва-знямоглая абыякавасць да ўсяго на свеце. Толькі намаганнем волі ён прымушаў сябе ісці, не спыніцца і не ўпасці – у вушах са звонам гудзела – ад ветру ці, можа, ад стомы.

Урэшце яны выбраліся з кустоўя, але наперадзе іх чакаў пагорак, і на яго шырокім некрутым схіле Сотнікаву стала і зусім кепска: млелі ногі. Добра, што снег тут памялеў, а сям-там яго і зусім не было, пад падэшвамі мулялі пыльныя цёмныя плешыны. Рыбак далёка выскачыў наперад і доўга шыбаваў па касагоры, мусіць, каб выбрацца на хрыбціну пагорка і агледзецца. Але, яшчэ не ўзабраўшыся на яго, ён спыніўся. Сотнікаў падумаў, што той нешта ўбачыў – мусіць, недалёка ўжо была вёска. Снегавы пагорак, над якім вісела прысмужанае зорнае неба, крута задзіраўся ўгору і знікаў у туманным змроку. Ззаду ж шырока разлеглася шэрая роўнядзь поплаву – з кустоўем, нейкімі невыразнымі плямамі, няпэўнымі ў змроку расплывістымі ценямі, а яшчэ далей, амаль не праглядваючыся, цьмеў дзесьці лес, з якога яны ішлі. Ён быў далёка, той лес, а наўкола стыла на марозе чыстае поле – калі што, тут падмогі ніадкуль не будзе.

Рыбак усё чакаў, і Сотнікаў з гарачнаю задышлівасцю дашкандыбаў да яго, ужо не пільнуючыся следу, – ступаў абы-куды, толькі б не ўпасці. І тады, падышоўшы, згледзеў: Рыбак стаяў на дарозе.

Яны не сказалі адзін аднаму нічога, толькі ўслухаліся, паўзіраліся і памалу пайшлі ўгору – адзін па правай, а другі па левай каляіне. Дарога, напэўна, вяла ў вёску, значыць – яшчэ можа пашчасціць дапнуцца да яе, не зваліцца ў хадзе, думаў Сотнікаў, і тады ўжо будзе відаць, як і што рабіць далей.

Поделиться:
Популярные книги

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Избранные фэнтезийные циклы романов. Компиляция. Книги 1-20

Фирсанова Юлия Алексеевна
Избранные фэнтезийные циклы романов
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранные фэнтезийные циклы романов. Компиляция. Книги 1-20

Инквизиция: Омнибус

Френч Джон
Warhammer 40000
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Инквизиция: Омнибус

Гоголь в жизни

Вересаев Викентий Викентьевич
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Гоголь в жизни

"Фантастика 2024-147".Компиляция. Книги 1-28

Погуляй Юрий Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-147.Компиляция. Книги 1-28

Человек с кошкой

Faster
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Человек с кошкой

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Мёртвая зыбь

Казанцев Александр Петрович
2. Фантаст
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Мёртвая зыбь

Фантастика. Путеводитель

Weeldoon
Справочная литература:
руководства
5.00
рейтинг книги
Фантастика. Путеводитель

История одного преступления

Гюго Виктор
5. Собрание сочинений. В.Гюго
Документальная литература:
биографии и мемуары
прочая документальная литература
5.00
рейтинг книги
История одного преступления

"Княгиня Ольга". Компиляция. Книги 1-19

Дворецкая Елизавета Алексеевна
Княгиня Ольга
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Княгиня Ольга. Компиляция. Книги 1-19

Чувствуй себя как хочешь

Холланд Саммер
2. Парни из Манчестера
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Чувствуй себя как хочешь

Гоголь

Степанов Николай Леонидович
324. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Гоголь

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ