Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

Хто ж ашукаў яго? І ашукаў так жорстка, бязлітасна, на ўсё жыццё?

Зрэшты, да ашуканстваў ужо можна было прывыкнуць - ці мала ён іх ператрываў у жыцці? Ашуквалі суседзі, радня, сяльчане. Заўжды ашуквала начальства - і тут, і ў высылцы. Ашуквалі таварышы па няшчасці. Некаторым за тое ён нават быў шчыра ўдзячны...

З Поўначы ўцякалі звычайна вясной, як раставаў снег і абуджалася тайга. Хоць і бедная была паўночная веснавая тайга, харчу ніякага не мела, апроч хіба ягад. Але стала вышэй хадзіць негарачае сонца, канчаліся лютыя маразы і сцюжа. А галоўнае - пачыналася пара зялёнай травы, дарогі без слядоў - ідзі куды хочаш. Такою парой мала хто з нявольнікаў гэтых лагераў і пасёлкаў не мроіў пра ўцёкі, пра той запаветны край, з якога быў вырваны сілай.

Але ж тысяча кіламетраў тайгі, бездараж і бязлюддзе давалі адвагі не многім. Для тае адвагі патрэбна было жалезнае здароўе, звярыная сіла, а яны пад вясну ледзьве цягалі ногі. Але мары ап'янялі, а ап'янелы чалавек хто ведае на што здольны. І на разумнае, і на дурное - гэта ўжо гледзячы па абставінах.

У іх на сплаве, які толькі што распачаўся, уцячы з пасёлка было няцяжка - цяжка было затым перайсці тайгу. Некаторых лавілі - на рацэ і на дарогах, некаторых нават за сотні кіламетраў - на чыгунцы і прыстанях. І ўсё роўна ўцякалі. Ён пра ўцёкі ўсур'ёз не думаў, пакуль на руках была хворая жонка і малая Волечка. Але затым, як застаўся адзін... Хіба толькі думалася і тут жа забывалася. Усё ж рашучасці ў яго не хапала, а пра свае мары ён нікому не намякаў нават. Ён наогул быў там маўклівы, сваіх людзей побач не аказалася, а з чужымі трымаўся асцярожна - ці мала што! Дый не падабаліся многія: крыклівыя, жорсткія, нягодныя. Можа, яго абыходзілі таксама, пагарджалі ім - забітым, малапісьменным мужыком-беларусам. Канешне, што ён для іх? Чым ён мог быць ім карысны? І ён прывык да тае няўвагі да сябе і дужа здзівіўся аднойчы, калі ім зацікавіўся чалавек.

Неяк на штабялёўцы ў запані, як брыгада грувасціла бярвенне ў высачэзныя гурты, да яго ціха падышоў Вугор. То быў таксама ссыльны, але не з сялян раскулачаных, а яшчэ з нейкіх, ён працаваў у адной з ім брыгадзе, ды таемна знаўся з некаторымі людзьмі ў іншых брыгадах. Былі чуткі, што ў ссылку ён трапіў пасля Варкуты, дзе на шахтах адбываў тэрмін за нешта крымінальнае, выйшаў там у начальства, ды на чымсьці праштрафіўся. Родам быў гарадскі, здаецца, аднекуль з Урала, паводзіў сябе стрымана, з начальствам - без асаблівай пакоры, ведаў сабе цану, часам вольнічаў - мог дазволіць калі лішнюю хвіліну на перакур. І начальства не надта да яго чаплялася, бы зважала яму.

Гэты Вугор паазіраўся, паслухаў - блізка нікога не было, і кажа Хведару: «Дамоў хочаш?» Хведар здзівіўся, збянтэжыўся, адразу і не зразумеў пытання. Тады той растлумачыў: «Ёсць такая магчымасць. Нас двое. Трэцім будзеш?» Пра што было і казаць, канечне ж, дамоў Хведар гатоў быў паляцець на крылах, усё ў ім узгарэлася ад тых слоў чалавека. Толькі як? Якая ў іх з'явілася магчымасць? Але, мусіць, з'явілася, калі добры чалавек прапануе. «Значыць, згодны?
– ціха папытаўся Вугор.
– Тады заўтра станавіся на крайні штабель».

Назаўтра ўранку ён і сапраўды стаў на працу ля крайняга ад лесу штабеля. Зрабіць гэта было няцяжка, бо іншыя, калі брыгадзір расстаўляў на рабочыя месцы, стараліся не вытыркацца: той штабель быў самы дальні, і бёрны да яго трэба было цягаць здалёк. Хведар жа тады выйшаў наперад і якраз апынуўся ў той чацвёрцы, якую накіравалі на канец пляцоўкі. Там жа апынуўся і Вугор. Яны памалу ўзяліся качаць бярвенне, але, як толькі брыгадзір знік з вачэй, Вугор міргнуў адным вокам: маўляў, за мной! Бокам, бокам ён падаўся ад пляцоўкі, Хведар з дрыготкім сэрцам паклыпаў следам.

Уцяклі яны ўдала, тады іх ніхто не затрымаў, можа, і не заўважыў нават. У распадку да іх далучыўся аднавокі вярзіла, што меў прозвішча ці мянушку Скакун. То быў, як зразумеў Хведар, стары Вугроў сябрук, і яны ўтрох першы ж дзень адмахалі па дзікай тайзе вёрст сорак. Звычайна ў тым краі ездзілі па рэках зімой ці берагамі ракі ўлетку, але цяпер ім берагамі не выпадала - на берагах іх адразу б узяла міліцыя. І яны выправіліся кружным шляхам - тайгой. Ягоныя сябры прыпаслі троху харчу, мабыць, рыхтаваліся болей старанна, чым ён, і дужа ашчаджалі тыя шэсць кілаграмаў мукі і дваццаць шэсць сухароў, што неслі ў навалачцы ад падушкі. У іхняй невялічкай групе ўсім распараджаўся Вугор. Хведар увесь

час быў дужа ўдзячны яму, што даверыўся і ўзяў за кампанію менавіта яго, а не каго іншага. З тае ўвагі ён ужо гатовы быў сябе паважаць, не кажучы пра ягоную ўдзячнасць Вугру. Вугру ён служыў у дарозе чым мог: стараўся ўзяць на сябе што цяжэйшае з ношы, даўжэй пасядзець ля цяпельца, як астатнія двое клаліся спаць, каб папільнаваць агонь. Неяк ля ручая, як яны сушыліся пасля дажджу, Хведар расчулена падзякаваў Вугру за давер і ўвагу да сябе. Той, аднак, хітра прыжмурыў ад дыму вока і з ухмылкай сказаў: «Дык я ж адразу ўбачыў: дужа дамоў хочаш».
– «Што праўда, то праўда. Дзякуй жа табе за тое».
– «Пасля аддзячыш. Красненькімі», - ухмыльнуўся Вугор.

Тады ён і сапраўды быў неблагі хаўруснік, клапатлівы таварыш. Па справядлівасці дзяліў іх небагаты харч, уранку сам распальваў касцярок, заўжды вызначаў шлях і ішоў наперадзе. Тайгу, як можна было здагадацца, ён ведаў лепш за іх двух, мабыць, не першы раз падарожнічаў па ёй. Куды і як будуць ісці далей, Вугор ім не казаў, і Хведар ні пра што не пытаўся: ён ужо прывык спадзявацца на вопыт таварыша. Сапраўды, хіба б ён адзін адмахаў за тыдзень две сотні вёрст без дарог, па незнаёмым лесе? Гэта пасля ён што-нішто зразумеў у жахлівай справе ўцёкаў, а тады быў дурны і зялёны, бы салдат-навабранец.

Папаліся яны па-дурному, выпадкова; тут, канешне, ні Вугор, ні хто іншы не быў вінаваты. Увечары каля невялічкай таежнай рачулкі напаткалі пакінутую паляўнічую хатку, зайшлі, думаючы чым пажывіцца, але марна, нічога здатнага ў ёй не знайшлі. Начаваць там не адважыліся, адышліся вярсты дзве і ўжо ў прыцемку, дашчэнту змораныя, не распальваючы цяпельца, паклаліся радком на мяккім моху ў хвойніку. На світанні іх і паднялі пад рулямі дзвюх стрэльбаў. Пасля аказалася, што ўчора ля тае хаткі іх згледзеў тутэйшы паляўнічы, сказаў брату і яны ўдвух дагналі ўцекачоў. Усё адбылося нечакана, знянацку; каб яны мелі трохі больш часу, дык, можа б, як выкруціліся. Але не паспелі яны апамятацца, як прыйшла фурманка, і іх адвезлі на лесаўчастак, адтуль на прыстань, у камендатуру. Браты-паляўнічыя, мабыць, атрымалі сваю ўзнагароду, а яны апынуліся ў становішчы яшчэ горшым, чым да ўцёкаў. Хведар дужа перажываў ад таго, проста счарнеў з твару ад гора і нават не ўзяў свой кавалак хлеба, які ім кінулі ў каталажцы. Вугор тады, неяк адразу страціўшы свой звычайна добразычлівы тон, буркнуў: «А табе чаго кіснуць? Табе дык радавацца трэба».
– «Як?» - не зразумеў Хведар. «А так!
– нядобра засмяяўся яго таварыш.
– Што кабаном не стаў».
– «Якім кабаном?» - усё не разумеў Хведар. «Не ведаеш якім? Во, у тым уся справа, што ўжо не ўведаеш».

Хведар тады так і не зразумеў нічога. Толькі пасля, як яго вярнулі ў яшчэ горшае пекла - на тарфянішча за Сыктыўкарам, неяк у размове з вушлымі зэкамі ён папытаўся, што значыць гэтае слова, і ў яго пацямнела ўваччу. Аказваецца, так звалі таго наіўнага дзівака, якога падбівалі на ўцёкі, каб, калі скончацца прыпасы, пахарчавацца ім у тайзе. Гэта і ёсць кабан.

А ён столькі часу быў удзячны Вугру. Ён проста яго палюбіў найперш за давер і ўвагу. Так той апекаваў свайго кабана... Ну але ж гэта Вугор - закаранелы злачынец, забойца, чаго іншага было ад яго чакаць. А як во жыццё паставілася да чалавека, бы той Вугор, - неміласэрна, жорстка і вераломна?

А можа, гэта яму пакаранне за бога? За абразы, якія ён маўкліва дазволіў Міколку вынесці з хаты? Спярша Ганулька іх прыхавала на гарышчы за комінам, але Міколка, дазнаўшыся, дастаў адтуль і пабіў аб вугол за свірнам. Маці плакала, а ён, Хведар, не ведаў, як паставіцца да таго. Трохі было і шкада святых, з якімі мінала жыццё, але зноў жа - калі тое робіць сын ад імя ўлады... Усё ж уладзе ён верыў. Лічыў, што там недзе, у Маскве ці Мінску, сядзяць разумныя людзі, адукаваныя і справядлівыя, і калі яны вырашылі, што без бога народу лепш, дык, мабыць, гэтак і трэба. Чаму лепш - ён зразумець не мог. Але ці шмат ён тады разумеў наогул, маючы ўсяго дзве зімы царкоўнапрыходскай школы. Затое ягоны сын меў аж сем класаў, мабыць, ужо ён разумеў больш.

Поделиться:
Популярные книги

Бернард Шоу

Пирсон Хескет
След в истории
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Бернард Шоу

Аракчеев

Гейнце Николай Эдуардович
Проза:
историческая проза
6.25
рейтинг книги
Аракчеев

Вечный зов. Знаменитый роман в одном томе

Иванов Анатолий Степанович
Проза:
современная проза
9.15
рейтинг книги
Вечный зов. Знаменитый роман в одном томе

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Горы судьбы (сборник)

Карсак Франсис
Классика мировой фантастики
Фантастика:
научная фантастика
7.86
рейтинг книги
Горы судьбы (сборник)

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий Григорьевич
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Твое… величество!

Гончарова Галина Дмитриевна
1. Твое… величество!
Фантастика:
фэнтези
историческое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Твое… величество!

Все московские повести (сборник)

Трифонов Юрий Валентинович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Все московские повести (сборник)

Князь Медведев. Дилогия

Вяч Павел
Медведев
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.67
рейтинг книги
Князь Медведев. Дилогия

Стражи Хейвена

Грин Саймон
Фантастика:
героическая фантастика
7.00
рейтинг книги
Стражи Хейвена

Трилогия «Двуединый»

Сазанов Владимир Валерьевич
Фантастика:
фэнтези
6.12
рейтинг книги
Трилогия «Двуединый»

Хроники железных драконов

Суэнвик Майкл
Фантастика:
фэнтези
7.25
рейтинг книги
Хроники железных драконов

Туман. Авель Санчес; Тиран Бандерас; Салакаин отважный. Вечера в Буэн-Ретиро

де Унамуно Мигель
141. Библиотека всемирной литературы
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Туман. Авель Санчес; Тиран Бандерас; Салакаин отважный. Вечера в Буэн-Ретиро

Публичное одиночество

Михалков Никита Сергеевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Публичное одиночество