Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

Не, тады Хведар яго не паслухаў: як гэта ўсё кінуць? А зямля, гаспадарка? І куды падацца? Тут усе яго карані, вяскоўцы, радня - як ён можа з'ехаць куды ў непрытульны, нязнаны свет?

Ён пражыў у Нядолішчы яшчэ месяцаў дзесяць. Нярадаснае было тае жыццё, бясхлеб'е і посніца надоўга пасяліліся ў ягонай хаце. Хведар дык яшчэ неяк трываў, сцяўшы зубы, а Ганулька пачала часта плакаць, асабліва ўранку ля печы, як бралася варыць ежу і нешта трэба было ўсыпаць у чыгун, пакласці на патэльню. Для малой Волечкі хадзіла па малако ў вёску да Лёксы ці да Грачыхіных. Тыя ім спачувалі, перажывалі іхнюю бяду, бы сваю, і чым маглі памагалі. Мусіць, тады ён схадзіў і да Цыпруковага Зміцера, які трэці год быў вінен яму трыццаць рублёў

грошай. Быў вінен з той малацьбы і не аддаваў, і Хведар не мог напомніць яму - было ўсё ж няёмка, бы ён дамагаўся чаго незаконнага. Дарма тады не паслухаў Ганульку, якая, калі ён сабраўся ўвечары да Зміцера, сказала: «Не ідзі! Хай яны згараць, тыя трыццаць рублёў, калі ён такі чалавек нягодны...» Мусіць, нягодны, нават напэўна так, думаў Хведар, але ж сам трапіў у нявыкрутку, як тут не пойдзеш. Пайшоў і, канечне ж, атрымаў дулю. Не меў грошы Зміцер ці не схацеў аддаць - хто яго ведае, толькі дужа нядобра пагаварылі яны, і Хведар, прыйшоўшы дамоў, зацята маўчаў да ранку. Яно, можа б, і нічога асаблівага, можа б, як і абышлося і без тых грошай, калі б гэты Зміцер не быў у актывістах камбеда. Калі пачалося самае страшнае - раскулачванне, менавіта ён і прапанаваў на пасяджэнні раскулачыць Хведара Роўбу. Як лішэнца і цвёрдападатніка. Што ж, яго паслухалі, Хведара выслалі. Правялі класавую барацьбу на вёсцы, а тая трыццатка так і засталася за Зміцерам. Хай карыстаецца на здароўе. Хведару не шкада грошай, толькі яшчэ болей сумна зрабілася ад таго на свеце.

Недзе ўгары свяціла негарачае сонца, вяршаліны елак воддаль ціха гарэлі ў ягоных бліскучых промнях. На іх голлі грэліся вароны, часам пералятаючы кудысь - на суседнія елкі, ці што? Унізе ж, пад ляшчыннікам, стыў сыраваты засень, было халаднавата, і Хведар колькі разоў ужо варочаўся то адным, то другім бокам, каб не дужа застуджацца ад зямлі. Ён прыдрамаў трохі, можа, з гадзіну ці больш, пасля апроч сцюжы яму стаў дапякаць голад, і ён сеў пад кустом. Карцела пайсці ў поле па бульбу. Можа, там ужо ўсё выбралі, людзей на палетку, мабыць, няма, і ён што-нішто знойдзе. Якіх дзесятак пакінутых у зямлі бульбін - то, мабыць, не будзе кража. А калі і кража, дык не дужа вялікая. Калгаснікі яму даруюць. Усё ж яны ўзялі ад яго болей - адна сядзіба чагосьці каштуе. Дый малатарня таксама. А яму спатрэбілася ад іх якое паўвядзёрка бульбы. Не так ужо і многа.

Устаўшы, ён памалу паплёўся між кустоўя алешніку, улез з завалены хворастам малады асіннік, ледзь выбраўся з яго. Трохі затрымаўся ў зарасніку высокага, у рост чалавека, малінніку са ссохлымі, счарнелымі ягадамі ў вецці, якія тут не ўсе вядзяўбалі птушкі, збіраў па адной, еў. Наедак, аднак, быў няважны, толькі хрумсцелі на зубах насенныя костачкі, маліны ўжо страцілі ўсю ранейшую слодыч. На сконе дня вылез з узлеску недзе паблізу ад таго бульбянога палетка на занятае азімінай поле і зразумеў, што занадта ўзяў управа, цяпер трэба ісці па ўзлеску назад. Толькі ён адышоўся мо з паўвярсты, як пачуў нейчы блізкі нягучны голас. Хведар стаіўся ў кустах, крадком паглядзеў наперад. Непедалёк на ўзлеску з вяроўчынай ў руках клыпаў згорблены, у рудым армяку стары, пасвіў рахманую чорную кароўку. Тая ўсё нацягвала вяроўку, імкнучыся па траву ў кустоўе, і стары зласнавата бурчэў на яе. Хведар прыгледзеўся з зарасніку, ці не знаёмы хто? Але не, мусіць, то быў незнаёмы. Напэўна, чалавек не з ягонай вёскі, можа, з якой суседняй. Хведар мог бы яго абысці лесам, ды ў яго раптам з'явілася думка: а можа, папрасіць хлеба? Калі той пасвіць тут зранку, дык, можа, запасся хлебам, можа б, і яму даў кавалак. Дужа хацелася хлеба.

Урэшце набраўшыся адвагі, ён выйшаў з узлеску і роўна пайшоў краем азіміны, усё цікуючы за пастухом. Той ужо мог яго ўчуць, але пакуль не звяртаў увагі, і Хведар падышоў зусім блізка, стрымана павітаўся. На яго зірнулі выцвілыя вочы старога чалавека з тварам, аброслым (зрэшты, як і ў самога Хведара) сівою блытанай

шчэццю. Чалавек нібы паморшчыўся, разглядаючы яго, але не адказаў нічога. Тады Хведар павітаўся зноў.

– Ды чую, чую, - сказаў стары, шамкнуўшы бяззубым ротам.
– Дзень добры, ну.

– Карову пасяцё?

– Карову, анягож. Не каня. Каня ўжо не пасу. Адпусціў.

– А самі адкуль жа будзеце?
– запытаўся Хведар і сцішыўся. То было важнае для яго пытанне, каб вызначыць, можа ён пазнаць Хведара ці не.

– Ды вунь, з Ушатаў, - сказаў стары і ўважліва агледзеў Хведара. Убогі выгляд яго, аднак, здаецца, не ўразіў пастуха - той сам быў апрануты не лепш. Хведар з палёгкай расслабіўся. У дальняй вёсцы Ўшатах ён ведаў мала каго, таксама як і яго там мала хто памятаў.

– Можа, закурыць маеце?
– раптам сказаў Хведар і не пазнаў свайго голасу, такі той стаў слабы і жаласны. Курыць ён зусім не хацеў - даўно адвык ад курыва, але не мог адважыцца адразу папытацца пра хлеб.

– Ёсціка, - сказаў стары і палез у сваю глыбокую кішэню.
– Во самасеечкі трохі маю. Толькі запаліць няма чым.

– Запаліць, можа, знойдзем, - сказаў Хведар, аднак пашкадаваўшы, што завёў тую гаворку пра курыва - трэба было ашчаджаць запалкі. Усё ж яны скруцілі з жоўтай газеціны па невялікай цыгарцы, і Хведар дрыготкімі пальцамі асцярожна церануў запалку, ашчадна прыкурыў сам, пасля ўжо смялей даў прыкурыць старому.

– У калгасе, дзед?
– запытаўся Хведар, як яны зацягнуліся па адным разе. Ад тае зацяжкі ў яго адразу закруцілася ў галаве, і ён ледзь не хіснуўся. Стары другі раз падазрона паглядзеў на яго.

– У калгасе, а як жа... Цяпер усе ў калгасе. А як жа...

– Няўжо і аднаасобнікаў не засталося?

– Аднаасобнікаў?
– прыжмурыў адно вока стары і спытаўся: - А ты сам адкуль будзеш? Здалёк?

– Ды я... Нетутэйшы, - схлусіў Хведар.
– Да радні іду.

Чорная карова памкнулася за куст на ўзлеску, пацягнула вяроўчыну, і стары мусіў пацягнуцца за ёй. Хведар паціху пайшоў следам.

– А там, адкуль ідзеш, хіба асталіся аднаасобнікі?

– Ды не, знаеце...

– І ў нас не асталося. Каторыя ў калгас не хацелі - вывезлі. Каторыя пасля і захацелі, тожа раскулачылі і выслалі. Кулакі, падкулачнікі, - мармытаў стары, з вяроўчынай у руках усё кіруючы за каровай.

– Ну а як жа ў калгасе? Ці багата?

– Багата!
– сказаў адразу стары.
– З вялікадня да Іллі траўку елі. З Іллі пачалі патроху бульбачку капаць. Ды што - на Іллю, якая там бульбачка! Арэхі...

– Во як?

– Ну. А што ж ты не ведаеш? Ці ў вас там не было голаду?
– стары ўтаропіўся ў яго дакорлівым позіркам.

– Дык як вам сказаць? Было...

– Ну, аднаго і паратунку, што кароўка. Малачко! Ды і тое здаць трэба. Дзвесця літраў. І мяса, і яйкі. І воўну. Зімой асмалілі падсвінка, дык штрафу далі пяцьдзесят рублёў.

– За падсвінка?

– Анягож. За скуру. Скуру ж трэба здаваць. А ў вас хіба не такія парадкі?

– У нас? Ды як вам сказаць? Строга, але, можа, не так, - трохі збянтэжыўся Хведар - ён не ведаў, як адказаць старому. Ці ўсюды было так, як тут? Ці, можа, у іншых мясцінах было трохі інакш. Мусіць, стары гэта зразумеў па-свойму.

– Я і казаў: нідзе няма так пагана, як у нашым раёне. Нягоднае кіраўніцтва нягодныя людзі. Ці ж можна так: за якую нядоімку - апошнюю карову. А малыя? Як ім без малака? Памруць. Ці мала іх памерла ўлетку. І малых і старых. Во бадзяюся па лясах з гэтай, - ён тузануў вяроўчынай.
– Каб не адабралі. Бо плаціць жа падатак няма чым.

– Бяда, бяда, - раздумна паспачуваў старому збянтэжаны Хведар, якому яшчэ ні з кім не давялося гутарыць аб тутэйшых парадках, даведацца, як жывуць гэтым часам ягоныя землякі. Стары быў першы, і яму хацелася шмат пра што папытацца ў яго, хоць ён і баяўся выклікаць якое падазрэнне да сябе - усё ж чужы чалавек.

Поделиться:
Популярные книги

Франкенштейн: Антология

Шелли Мэри
1. Лучшее
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
ужасы и мистика
7.43
рейтинг книги
Франкенштейн: Антология

"Зарубежная фантастика 2024-4" Цикл "Люди льда". Компиляция. Книги 1-23

Сандему Маргит
Зарубежная фантастика 2024
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Зарубежная фантастика 2024-4 Цикл Люди льда. Компиляция. Книги 1-23

Точка зрения Всеведущего читателя. Том 1

Sing-Shong
1. Точка зрения Всеведущего читателя
Фантастика:
постапокалипсис
ранобэ
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Точка зрения Всеведущего читателя. Том 1

Дюна: Дом Атрейдесов

Андерсон Кевин Джей
1. Прелюдия к Дюне
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Дюна: Дом Атрейдесов

Дважды одаренный. Том VI

Тарс Элиан
6. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.25
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VI

Дорога ветров

Уильямс Тэд
3. Орден Манускрипта
Фантастика:
фэнтези
7.75
рейтинг книги
Дорога ветров

Хрестоматия по истории СССР. Том 1

Лебедев Владимир Иванович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Хрестоматия по истории СССР. Том 1

Новейший философский словарь. Постмодернизм.

Грицанов Александр Алексеевич
Справочная литература:
словари
6.25
рейтинг книги
Новейший философский словарь. Постмодернизм.

Гарри Поттер и Обитель Бессмертия

akchiskosan
Проект «Поттер-Фанфикшн»
Приключения:
прочие приключения
6.43
рейтинг книги
Гарри Поттер и Обитель Бессмертия

Банковское право

Рождественская Татьяна Эдуардовна
Деловая литература:
банковское дело
5.00
рейтинг книги
Банковское право

Образ врага

Дашкова Полина Викторовна
Детективы:
триллеры
прочие детективы
8.32
рейтинг книги
Образ врага

Годы странствий

Чулков Георгий Иванович
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Годы странствий

Статьи

Переслегин Сергей Борисович
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Статьи

Второгодка. Книга 2. Око за око

Ромов Дмитрий
2. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 2. Око за око