Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

– Наўрад ці выходзіць па-добраму.

– Можа, і так. Можа, і праўда твая, сынок, – не выходзіць. Яны ж яго на ўсё прымушаюць: то хлеб здай, то адзёжу збяры, то на дарогу гоняць – дарогу чысціць. А ён жа дзе возьме – усё людзей трэба змушаць.

– А вы як думалі? На тое і захопнікі, каб змушаць.

– Змушаюць, анягож. Каб іх Бог змусіў! Прыехалі на машынах, пабралі свіней. І нашага парсючка забралі, не паглядзелі, што стараста. Кажуць: сын у Чырвонай Арміі, дык каб загладзіць віну перад Германіяй. Каб яна ясным агнём гарэла, тая Германія.

«Кляні, але не надта я паверу табе», – санліва думаў Сотнікаў, не прыбіраючы выцягненую нагу. Помніцца, тая таксама нешта казала і пра Германію, пакуль бразгала ў пасудніку і кроіла хлеб. Разоў колькі выбягала ў сенцы – па сала і па малако ў гляку, а ён сядзеў на лаўцы ля стала і, глытаючы слінкі, чакаў, дурань,

ежы. Праўда, аднаго разу яму пачулася, нібы ў сенцах хтось ціха гукнуў, пасля данёсся кароценькі шэпт, але тут ён пазнаў сонны дзіцячы голас і супакоіўся. Ды і гаспадыня ўвайшла ў хату спакойная і ласкавая, наліла яму вялікую кварту малака, накроіла сала, і ён, памятае, адчуў нешта вельмі ўдзячнае да яе. Пасля ён умінаў хлеб, прысёрбваючы малако, і так, мусіць бы, і ўліп ні за што, каб нейкая інстынктыўная сіла самазахавання без аніякай прычыны не прымусіла яго зірнуць у застаўленае кветкамі акно. І ён на секунду абмёр, разгубіўшыся: па вуліцы хутка ішлі двое з вінтоўкамі, на рукавах бялелі павязкі, а следам бегла малое гадоў васьмі.

Шкада, у яго тады адняло мову, і ён нічога не сказаў той ласкавай цётцы – ён толькі штурхнуў яе ад дзвярэй і шалёным напорам ірвануў на гарод, цераз платы за каноплі, далей на выган, у роў, у кустоўе. Ззаду стралялі, крычалі. Ужо, мабыць, у рове ён зразумеў, што з іншымі галасамі наўздагон нясецца і крык тае кабеты – яна паказвала, куды ён пабег.

А гэта цяпер вось ласкавая: сынок, дзетачка...

Ад стомы ці то ад гэтай праклятай прастуды, яго свядомасць нібы завалоквалася часам густым туманам, на нейкія нядоўгія прамежкі часу ён забываўся, тут жа прахопліваючыся зноў. Старасціха цяпер прысела перад ім на канец лаўкі і, мабыць, не чуючы пакуль нічога жахлівага са двара, трохі абспакайнела.

– Дзетачка, гэта ж няпраўда, што ён па сваёй ахвоце. Яго ж тутэйшыя мужыкі ўпрасілі. Ой, як жа ён не хацеў! А бумага з раёну прыйшла – старасту на нараду выклікалі. А ў нас, у Лясінах, яшчэ ніякага старасты няма. Ну, мужыкі і кажуць: «Ідзі ты, Пётра, ты ў пляну быў». А ён жа і праўда ў тую, мікалаеўскую, два гады ў пляну быў, у немца рабіў. «Дык, – кажуць, – табе іх нораў ужо знаёмы, пацярпі якіх са два месяцы, пакуль нашыя вернуцца. А то Будзілу паставяць, во бяда будзе». Будзіла гэты тожа з Лясінаў, нягодны – страх. От яго мужыкі баяліся. Дык ён цяпер у паліцыі ў мястэчку. Найшла свіння лужыну.

– Знойдзе і кулю.

– А хай бы, чорт бы па ім плакаў... Дык гэта Пётру, дурня, і ўгаварылі, пайшоў у мястэчка. На сваё ліха. А цяпер ці гэта яму хочацца халуём нямецкім быць? Можа, кожны дзень божы грозяцца, крычаць ды яшчэ наганамі ў лоб тыцкаюць, гарэлкі трэбуюць. Мучаецца ён, не дай бог.

Сотнікаў сядзеў, прыгрэўшыся ля печы, і намагаўся толькі абы не заснуць. Праўда, драмаць не даваў кашаль, які то адчапляўся на хвіліну, то біў так, што балела ў мазгах. Старасціху ён слухаў і не слухаў, унікаць у яе скаргі не надта хацеў, адчуваў, што варта толькі даць сабе паслабку, як нядоўга і пранікнуцца спачуваннем да няўдакі-старасты, чаго ён нізашто не мог дазволіць сабе. Ён не мог спачуваць чалавеку, які пайшоў на службу да немцаў і так ці інакш выконваў гэтую службу. Тое, што ў таго знаходзіліся нейкія там апраўданні, не кранала Сотнікава, які ўжо ведаў цану такога роду апраўданням. У той барацьбе, якая пачалася з фашызмам, нельга было зважаць ні на якія, самыя важкія прычыны – перамагчы можна было толькі насуперак усім прычынам. Ён засвоіў гэта з самага першага свайго бою і ўсюды трымаўся менавіта таго пераканання, што толькі і давала яму захоўваць цвёрдасць сваіх пазіцый ва ўсіх складанасцях гэтай вайны.

Спахапіўшыся, што дрэмле, Сотнікаў паспрабаваў устаць, але яго так хіснула па хаце, што ён ледзь не ляпнуўся аб сцяну. Гаспадыня, сама спалохаўшыся, неяк падтрымала яго, і ён падабраў з падлогі вінтоўку.

– Фу, чорт.

– Сынок, ды што ж гэта з табой? – заўважыўшы нешта нядобрае ў ім, іншым голасам загаманіла кабета. – Ды ты ж хворы! А Божачка мой! У цябе ж жар, мусіць? Авохці мне! Табе ж легчы трэба. Во як хрыпіць у грудзях. Пачакай, я табе лекаў звару.

Яна са шчырай спагадай шаснула некуды ў запечак, зашархацела там чымсьці з паклажы, а ён падумаў, што, мусіць, сапраўды, ягоная справа дрэнь, калі ўжо так занепакоілася гэта жанчына. Але не хапала лячыцца ў старасціхі!

– Не турбуйцеся, мне нічога не трэба.

Яму і сапраўды не хацелася ні піць, ні есці, і нічога не трэба было, апроч цяпла і спакою.

– Як жа не будзеш, сынок? Ты ж хворы, ці ж гэта не відно? Я даўно прыкмячаю.

Няважна, – сказаў Сотнікаў.

– Калі, можа, некалі, дык на малінкі сухой, мо дзе заварыш, пап’еш. А гэта во зёлачкі...

– Не трэба!

Яна совала яму нешта з торбачак, што дастала з печы, а ён адхінуўся, не хацеў нічога прымаць ад яе, бо не зычыў гэтай кабеце дабра і таму не мог пагадзіцца на яе паслугу. Але ў той час у сенцах забразгалі, ён пачуў Рыбакоў голас, і ў хату зазірнуў стараста.

– Хадземце, таварыш кліча.

Хістаючыся ад слабасці і гулу ў галаве, Сотнікаў устаў і вылез у халодныя цёмныя сенцы. Праз расчыненыя дзверы на снежным двары відаць быў Рыбак, ля яго ног на снезе ляжала авечка, якую той збіраўся падняць на спіну.

– Так. Ты ідзі! – роўным дзелавым голасам сказаў Рыбак да старасты. – І зачыні дзверы, нечага глядзець.

Стараста хацеў нешта сказаць, ды, мабыць, перадумаў і вярнуўся ў сенцы. Дзверы за ім шчыльна зачыніліся, пасля чуваць стала, як бразнула клямка ў хату.

– Што, пускаеш? – з папрокам, сіпла запытаў Сотнікаў.

– А чорт з ім.

– Ну і дарма!

Не адказаўшы, Рыбак дужым высілкам ускінуў на плячо авечку і пакрочыў за вугол хляўка, адтуль павярнуў па цаліку да знаёмага гуменца, касабокія будынкі якога цьмелі непадалёк у змроку. Сотнікаў павалокся следам.

5

Яны ішлі моўчкі па ранейшых сваіх слядах – цераз прыгуменне, уздоўж плота, выйшлі на касагорыну ля хмызняку. У вёсцы ўсё было ціха, нідзе з вокнаў не выбівалася ні плямкі святла, па-начному сонна шарэлі ў прыцемку заснежаныя стрэхі, сцены, платы, дрэвы ў садках. Рыбак хутка крочыў наперадзе, несучы на плячах авечку – адкінутая галава яе з белаю лысінкай на лобе мёртва целяпалася на яго плячы. Час, мабыць, мінаў за поўнач – маладзічок узлез у самую высь неба і ціха бліскаў там, па-ранейшаму завалочаны святлявым мроівам. Зоркі наўкола яго іскрыліся ярчэй, чым увечары, гучней рыпеў снег пад нагамі – у самую сілу ўбіраўся мароз. Рыбак шкадаваў крыху, што надта забавіліся ў старасты, але хоць недарма, адпачылі, абагрэліся, а галоўнае – вярталіся не з пустымі рукамі. Авечка, вядома, не вялікі наедак на дваццаць сем чалавек, але пакуль што голад спатоліць. Хоць і далекавата, ды ўсё ж расстараліся, цяпер трэба паспець да ранку.

Ён спорна крочыў з ношай, не надта ўжо і асцерагаючыся ў начным полі на знаёмай дарозе. Каб не Сотнікаў, якога нельга было кідаць аднаго, ён бы апынуўся і далей. Мабыць, упершыню за сённяшні дзень у Рыбака варухнулася кароценькая незадаволенасць хворым напарнікам, але што зробіш: ці яго ў тым віна. Праўда, міжволі падумалася, што ўрэшце мог бы дзе расстарацца і якую цяплейшую адзежыну, і тады, можа, быў бы здаровы і цяпер вось памог бы яшчэ і валачы гэтую авечку. Спярша дык яна здалася зусім нецяжкой, але неяк даволі хутка стала грузнуць на карку, галава яго пакутна падварочвалася, дрэнна было глядзець наперад. Тады Рыбак пачаў злёгку пасоўваць авечку на плячах: пакуль адно несла, другое адпачывала – так было зручней. На хадзе ён добра ўгрэўся ў цёплым кажушку, нядаўна яшчэ зусім новым, фарбаваным у чорнае, які няблага паслужыў яму ў гэтую сцюжу. Без кажушка ён, мабыць, прапаў бы. А так і лёгка і сугрэўна, і надзець і прыкрыцца дзе на начлезе; дзякуй дзядзьку Ахрэму – не пашкадаваў, аддаў. Хоць, вядома, у Ахрэма былі свае на тое прычыны, і галоўная з іх, безумоўна, датычыла Зосі, якая – гэта ён ведаў пэўна – сэрцам надта ўжо прыкіпела да яго. Але што ж... Хіба каб не вайна. Зрэшты, каб не вайна, дзе б ён спаткаў тую Зосю? Якім чынам старшына стралковае роты Рыбак мог апынуцца ў той Карчоўцы – маленькай глухаватай вёсцы пры лесе? Мабыць, і не завітаў бы ніколі, хіба што праехаў бы калі па бальшаку на асенніх манеўрах, і толькі. А тут быў змушаны. Уначы прыстыргікаў з параненай нагой, тоўста абкручанай скрываўленай нацельнай сарочкай, папрасіўся ў хату – баяўся: удзень пачнуць ездзіць немцы і хутка падбяруць яго, аднаногага. Толькі развіднела, яны і сапраўды пачалі гойсаць на матацыклах і конна па ўчарашнім полі бою, заваленым трупамі, ды ён у той час ужо быў прыхаваны ў пуньцы пад кучай гарохавін. Ахрэм і Зоська пільнавалі яго ўдзень і ўночы і – збераглі. А пасля наўкруг стала ціха, прыйшла і асталявалася новая ўлада, не стала нават чутно артылерыйскага гулу ўначы: было надта тужліва. Здавалася, усё ранейшае, дзеля чаго ён жыў і стараўся, чаго дасягнуў сваёй рупнасцю, назаўжды рухнула. Дужа горка яму было ў той час, і тады адзінай уцехай у яго патайным вясковым жыцці стала пульхненькая ласкавая Зоська. Ды ненадоўга.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный Герой (сборник)

Муркок Майкл Джон
Шедевры фантастики
Фантастика:
эпическая фантастика
6.25
рейтинг книги
Вечный Герой (сборник)

Жизнь замечательных Блонди

Измайлова Кира Алиевна
1. Ai no Kusabi
Фантастика:
космическая фантастика
8.29
рейтинг книги
Жизнь замечательных Блонди

Город древних

Муравьёв Константин Николаевич
2. Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
8.20
рейтинг книги
Город древних

Психология общения и межличностных отношений ...

Ильин Евгений Павлович
Научно-образовательная:
психология
7.71
рейтинг книги
Психология общения и межличностных отношений ...

Полный медицинский справочник диагностики

Вяткина П.
Полный медицинский справочник
Научно-образовательная:
медицина
6.33
рейтинг книги
Полный медицинский справочник диагностики

«Химия и жизнь». Фантастика и детектив. 1975-1984

Толкин Джон Рональд Руэл
2. Химия и жизнь. Фантастика и детектив
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
«Химия и жизнь». Фантастика и детектив. 1975-1984

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Забытая история Руси

Калюжный Дмитрий Витальевич
Научно-образовательная:
история
7.33
рейтинг книги
Забытая история Руси

007. Вы живёте только... трижды

Бурштейн Алексей
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
007. Вы живёте только... трижды

Светоносец. Трилогия

Джонсон Оливер
Светоносец
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светоносец. Трилогия

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Миллион приключений (сборник)

Булычев Кир
15. Отцы-основатели - Русское пространство. Кир Булычев - Собрание сочинений
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Миллион приключений (сборник)

Квест империя. Трилогия

Мах Макс
Квест империя
Фантастика:
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Квест империя. Трилогия

Методы статистического анализа исторических текстов (часть 2)

Фоменко Анатолий Тимофеевич
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Методы статистического анализа исторических текстов (часть 2)