Фаўст
Шрифт:
Пратэй
Няхай яны пяюць пеаны Праменням Феба і Дыяны, Будуюць ім высокі храм, Хай ідалаў шукаюць новых, Багоў ствараюць мармуровых — А мёртвы хлам ёсць мёртвы хлам. І прастаіць тут патароча, Пакуль не здарыцца канфуз І не стаўчэцца ў пыл і друз, Калі ў глыбінях загрукоча. Засушаць сэрцы, ссушаць душы Гады жыцця на ўбогай сушы. Найлепшы побыт у вадзе, Там светлы дух не прападзе. Пратэй-дэльфін я, дай памчу(Ператвараецца
ў дэльфіна.)
Фалес
Параду мудрую дае Фалес: Стварэння новага працэс Пачні з азоў, пачні з калыскі, Правер усе спачатку нормы, Прайдзі шматтысячныя формы — Да чалавека шлях не блізкі.Гамункул сядае на Пратэя-дэльфіна.
Пратэй
Спяшайся ў мора, дух без плоці! Жыві ў яго вадавароце, Дазнай уласнай паўнаты, Але не ўзлазь багам на плечы, Захоўвай вобраз чалавечы — Далей ісці няма куды.Фалес
І нам з табою, бедалагам, Пабыць людзьмі было б няблага.Пратэй (Фалесу)
А ён твайго, бадай што, складу! І ты свой час пакінуў ззаду — Як здань, хоць тысячу гадоў Па фэстах гойсаць ты гатоў.Сірэны (на скалах)
Распасцерлі мякка крылы Галубіцы ў чарадзе, Лёгкім вэлюмам закрылі Срэбны месяц на вадзе. Аж з Пафоса прыляцелі На вясёлы фэст начны, Асалоды захацелі І любоўных ласк яны.Нерэй (падыходзячы да Фалеса)
Што над морам серабрыцца,— Не пазнае просты госць. А ў мяне, у празарліўца, Думка правільная ёсць: Гэта служкі Афрадыты, Галубіцы з пышнай світы Галатэі; з бегам год Прыгажэе іх палёт.Фалес
Слухаць я люблю старога, Бо нясе з сабою ён Шмат жывога і святога, Жыццядайны песціць плён.Псілы і марсы{203} (плывучы на марскіх быках, цялятах і баранах)
Далёка ад мора — у норах, На Кіпры ў падземных пячорах Жывём мы і не баімося Нептуна і дзеда Сейсмоса. Шануем, як вока зяніцу, Багіні марской калясніцу. Калі ж мы парою начною Пад плёскат і гоман прыбою Маўкліва-трывожнай гурмою Ўсплываем наверх весяліцца З дачкой Акіяна, тады ўжо царыца Ні льва, ні паўмесяца больш не баіцца, Ні крыжа, ні нават арла{204},— Яны не шкадуюць людзей і жытла, Знішчаюць, руйнуюць дашчэнту, датла І сеюць варожасць усюды заўжды. Ды толькі не могуць яны перашкодзіць На хвалях красуням марскім карагодзіць ІСірэны
Рушыць плаўна ў шуме, ў пене За царыцай світа слуг — Ззяе, грае атачэнне; Замыкаюць доўгі цуг Фаварыткі-нерэіды. А ў святочным тым святле — Сёстры мілыя дарыды З Галатэяй на чале — Бессмяротнай, багароўнай, Што красуе, нібы квет, Прыгажуняю чароўнай — Самай першай на ўвесь свет.Дарыды (плывучы на дэльфінах міма Нерэя, хорам)
Асмужы срабрыстым глянцам, О Селена, гэты фэст, Каб наш бацька мог абранцам Памагчы абраць нявест.(Нерэю.)
Гэтых гордых мараходаў Ратавалі, бераглі. Між камення, скал і гротаў Даглядалі як маглі. І цяпер мы плату возьмем Пацалункамі любві, Ты ж уваж пачцівым просьбам І саюз наш блаславі.Нерэй
Двайны здабытак ваш у дабраце, З якою вы ў суладдзі жывяце.Дарыды
Стаўся ты такім сардэчным, Новы цуд яшчэ ствары — Каб каханне стала вечным, Іх — бяссмерцем адары.Нерэй
Упіцеся сваёю доляй, Любіце смелых юнакоў,— Ды я не Зеўс і ўласнай воляй Не абяссмерчу маракоў. Хістаюць хвалі вас і месяць — Вось так хістае і любоў; Калі міне мядовы месяц, На бераг іх вярніце зноў.Дарыды
І тут разлука, хоць ты плач, І межы, й берагі. Кахання вечнага і ўдач Не хочуць даць багі.Юнакі
Каб вы ў наканаваны час Любілі гэтак міла — Не трэба вечнасці, хай нас Пасля бярэ магіла.Галатэя набліжаецца на ракавіне-калясніцы.
Нерэй
Ты тут, мая радасць!Галатэя
О бацька! О лёс! Спыніся, дэльфіне, мяне ты прывёз.Нерэй
Мінулі нас, плывуць далей Шумлівай чарадою. Бо што ім бацька іх Нерэй З бясконцаю журбою; Адна хвілінная сустрэча — І ўжо суцешыўся старэча!Фалес
Пашана, хвала вам і слава! Душу маю ўцехай заслала. І радасна помніць заўжды: Паходзіць усё ад вады! У ёй анішто не завяне. Пануй жа, царуй, Акіяне! Каб не ты з вятрыскамі, З дажджавымі пырскамі, Рэкамі, патокамі, Росамі і сокамі, Амярцвела б зямля назаўсёды! Вы — крыніца жыцця, жыццядайныя воды!Поделиться:
Популярные книги
"Фантастика 2025-110". Компиляция. Книги 1-25
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дневники св. Николая Японского. Том V
Религия и эзотерика:
православие
христианство
религия
5.00
рейтинг книги
Темный ангел
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Бриллианты Юстэсов
3. Романы о Плантагенете Паллисьере
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Старплекс. Конец эры (сборник)
Шедевры фантастики
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Укротить молнию
2. Сколийская империя
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Сто сорок бесед с Молотовым
Документальная литература:
биографии и мемуары
7.75
рейтинг книги
По зову сердца
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Башня шутов
1. Сага о Рейневане
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Антипсихология
Научно-образовательная:
психология
6.00
рейтинг книги
Битва королей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Прорыв реальности
Новая зона
Фантастика:
боевая фантастика
6.40
рейтинг книги
Хроноагент
1. Хроноагент
Фантастика:
боевая фантастика
6.81