Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Алена

А з твару ён які?

Фаркіяда

Прыгожы. Здатны муж! Адукаваны, статны ён паставаю, Няма такіх разумных паміж элінаў. Хоць племя прышлае завецца варварскім, Ды з іх ніхто не здольны быў на жорсткасці, Што натварылі эліны пад Трояю. Яго шаную шчырасць і велікадушнасць я. А крэпасць іх, пабачыце, пастаўлена Зусім не так, як продкі ў нас грувасцілі Нязграбныя цыклопскія будыніны. Калі раўняць са Спартаю прыземістай,— У іх усё інакш: адвесна, гонкасна, Размерана, грунтоўна і надзейна ўсё, Муры,
палацы, вежы ў іх спічастыя,
Усё імкнецца ўгору, ў высь нябесную, Прасторныя дамы ў іх з прыбудовамі, Калоны і калонкі, аркі, арачкі, Альтанкі ўтульныя, гербы над брамамі.

Хор

Які ў іх герб, расказвай!

Фаркіяда

Знак Аяксавы{226}! Гадзюка на шчыце; шчыты падобныя Былі яшчэ і ў семярых пад Фівамі{227}, І кожны шчыт памечаны быў знакамі: Праменным месяцам, яшчэ і зоркамі, Мячамі, маскамі альбо паходнямі. Усё на іх было, што страх узбуджвае, Што пагражае смерцю люду мірнаму. І ў нашага героя герб пагрозлівы: Ільвы, арлы і крылы каршуновыя, І буйвалавы рогі, й хвост паўлінавы, Блакітныя палосы, срэбныя. І колькі зброі ў залах панавешана, А ў залах так прасторна і так весела, Што хоць да танца йдзі…

Хор

Там і танцоры ёсць?

Фаркіяда

Танцоры — як на подзіў! Сінявокія! Юнацтва поўныя! Бадай, Парыс адзін Раўня ім быў, калі сустрэў царыцу ён.

Алена

Не адыходзь ад сутнасці, канчай хутчэй!

Фаркіяда

Канчаць павінна ты, адкажаш згодаю — Дык будзеш у палацы.

Хор

О, цудоўная, Дай згоду, мудрая, і ўсіх нас выратуй!

Алена

Хіба павінна я збаяцца гнеўнага Цара! Няўжо ён крыўду ўчыніць жорсткую?

Фаркіяда

Хіба забыла ты, як Дэіфоба{228} ён, Парысавага брата, мучыў ярасна, Які цябе, ўдавіцу, ўзяў наложніцай? Спаганіў плоць яго, адрэзаў нос яму. А бэсціў як! Жахлівае відовішча!

Алена

Ён за мяне так жорстка пакараў яго.

Фаркіяда

Ён можа і з табою так расправіцца. Красу дзяліць шкада: хто меў усю яе,— Хутчэй ушчэнт загубіць, чым падзеліцца!

Гучаць далёкія трубы, хор жахаецца.

Як трубны зык нутро і слых уражвае, Па сэрцы рэжа, так і рэўнасць мужава Нагадвае, чым ён валодаў некалі, Што страціў ён, чаго не мае ўжо.

Хор

Чуеш, чуеш трубны рокат? Бачыш, бачыш зброі бляск?

Фаркіяда

Калі ласка, гаспадар мой! Здам табе рахункі я!

Хор

Як жа з намі?

Фаркіяда

Вам, вядома, паратунку ўжо няма. Перш памрэ царыца ваша, а за ёю следам — вы.

Паўза.

Алена

Я
ведаю — рашучы крок павінна я
Зрабіць цяпер перад абліччам дэмана, Які дабро аберне ў зло з прыемнасцю. Найперш, аднак, ісці у крэпасць мушу я. Ды не скажу я, што ў грудзях царыцыных З трывогаю глыбокаю затоена. Хадземце ўсе! Ну што ж, вядзі, старая, нас!

Хор

О, як ахвотна з табой Хадою таропкаю Пойдзем, царыца, ад смерці. Прад намі муры Непрыступнага замка Грозна ўзвышаюцца. Нас яны абароняць, Быццам муры Іліёна,— Толькі ад хітрасці подлай Ён нарэшце паў.

Туман расплываецца і завалакае задні план сцэны.

Што гэта, што? Што, сёстры, бачу? Азірніцеся, сёстры! Дзень быў пагодны, вясёлы! Раптам пасмы туману Наплылі пяшчотна з Эўрота. Зніклі з вачэй Мілыя бухты, чаротам парослыя, І вольныя, гордыя лебедзі, Якія плылі чарадою. Я нічога не бачу? Нічога! Толькі ўсё чуюцца, Гукі ўсё чуюцца трубныя. Чуюцца гукі суровыя — Смерць яны нам прадракаюць. Ах, ратунку чакалі мы,— Што ж цяпер станецца? Гукі далёкія гэтыя Зноў пагражаюць Нам, прыгажуням, Лябёдачцы нашай, царыцы, Статнай красе белагрудай… Гора нам, гора! Усё абвалок непраглядны туман. Мы самі сябе ўжо не бачым. Што адбываецца? Ці мы ідзём? Ці стаім, ці лунаем? Бачыш, плыве перад намі Постаць Гермеса, як прывід? Бачыш, жазлом залатым Нас пасланнік багоў запыняе. Нас заварочвае ён Да панурага, Поўнага ценяў празрыстых, Ненасытнага, Вечна пустога Аіда. Пачарнелі, пацямнелі нас акрылыя туманы, Стала змрочна, бы ў магіле. Вольны позірк сустракае Скрозь злавесныя муры. Што такое? Двор? Магіла? Страшна, жудасна, сястрыца! Мы — у пастцы, у палоне, Нам не вырвацца адсюль!

Двор замка, акружаны багатымі фантастычнымі сярэдневяковымі пабудовамі

Панталіда

Цярпення, розуму ў жанчын — ні каліва! Вы лёсу забаўкі, ахвяры моманту. Ні ў долі, ні ў нядолі вы не ўмееце З належнай годнасцю явіць характар свой. Прывыклі супярэчыць вы адна адной, І ў шчасці, і ў няшчасці толькі плачаце. Заціхніце! Чакайце мудрай уладарніцы.

Алена

О, дзе ты, Піфаніса{229}, будзь прыхільная! Не пакідай нас у памроччы замкавым! Калі правадыру чужынцаў з поўначы Пайшла сказаць, што мы сюды з’явіліся, Тады я дзякую! Вядзі ж палонніцу — Хачу спакою я, канца вандроўніцтву.

Панталіда

Дарэмна ты, царыца, азіраешся, Старая знікла: можа, засталася там У мгле, з якой мы выйшлі так загадкава На гэтае дварышча незнаёмае, Альбо блукае ў лабірынце замкавым, Са многіх дзіўных прыбудоў утвораным, Шукаючы на учту ганаровую Гаспадара. Глядзі, ўгары пад вокнамі, На галерэях і ў шматлікіх порціках Натоўпы слуг ужо замітусіліся, Прыём належны нам, відаць, рыхтуючы.
Поделиться:
Популярные книги

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4

Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ

Барановский Виктор Александрович
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность

Гьямцхо? Нгагва?нг Ловза?нг Тэнцзи?н
Религия и эзотерика:
буддизм
5.00
рейтинг книги
Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Сводный гад

S. Синдром

EvgeshaGrozd
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
S. Синдром

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира

Всеобщая история

Новиков Сергей Викторович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история

Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Ромов Дмитрий
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет

iOS. Приемы программирования

Нахавандипур Вандад
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
iOS. Приемы программирования

Хлыст

Эткинд Александр Маркович
Научно-образовательная:
история
политика
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Хлыст

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.50
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

История политических и правовых учений. Шпаргалки

Князева Светлана Александровна
Зачет
Научно-образовательная:
обществознание
юриспруденция
государство и право
шпаргалки
6.00
рейтинг книги
История политических и правовых учений. Шпаргалки