Фаўст
Шрифт:
Фаркіяда
Хто доўгіх год былое шчасце згадвае, Таму здаецца сном і ласка божая. Ты ж, доляю спрыяльнаю ўлагоджана, Прымала ты ў жыцці любоў салодкую Герояў тых, што за цябе на рызыку Не раз ішлі, на подзвігі вялікія. Яшчэ дзіця — Тэзея{222} ты прынадзіла, Асілка мужнага, Гераклу роўнага.Алена
Узяў мяне Тэзей, падлетка-козачку. СхаваўФаркіяда
Але й пасля твайго вяртання ў дом братоў Героі за табою ўсё ўвіваліся.Алена
Быў першы ласкаю маёй адзначаны Патрокл адважны, прыгажун, Пеліды сын{223}.Фаркіяда
Ды бацькам Менелаю ты аддадзена — І дамалюб, і смелы мараплавец ён.Алена
Аддаў яму дачку і царства ўсё, І ў шлюбе Герміёна нарадзілася.Фаркіяда
Калі ж за Крыт твой муж змагаўся ярасна, Прыгожы госць цябе ўцяшаў, сумленніца.Алена
Не ўспамінай удоўства вымушанага, Якое шмат бяды пасля прынесла мне.Фаркіяда
Чаму ж павінна я забыць той час ліхі, Калі і я зрабілася рабыняю?Алена
Паставіўшы ў палацы ахмістрыняю, Да скарбніцы табе ж ён ключ аддаў.Фаркіяда
А ты ж дзеля Парыса мужа кінула, Кахання асалодамі ўпівалася.Алена
Не асалодамі, але пакутамі, Якіх ці мала-многа ў Троі зведана.Фаркіяда
Казалі, й там ты двайніком яўлялася,— Цябе ж і ў Троі і ў Егіпце бачылі{224}.Алена
Не трэба паўтараць пустыя выдумкі, Бо хто я ёсць — ужо й сама не ведаю.Фаркіяда
Яшчэ гавораць, быццам бы залётнікам Прыходзіў з царства ценяў да цябе Ахіл, Які ў жыцці кахаў цябе без памяці.Алена
Як цень да ценю, да яго тулілася,— Ці то быў сон, ці, можа, мара ўяўная? Мо ў сне і сёння я, мо ценем сталася?(Падае непрытомная на рукі харэтыд.)
Хор
Змоўкніце, змоўкніце, Вусны злавесныя! Што з адназубае пашчы язык МожаАлена апрытомнела і зноў стаіць у атачэнні хору.
Фаркіяда
Выйдзі, сонца, з хмар лятучых, сонца радаснага дня, І ўрачыста з паднябесся свет зямны наш азары. Паглядзі, як хор шалее, зневажаючы мяне, Ды брыдота Фаркіяда знае сутнасць хараства.Алена
Скіну я самоты вэлюм, што насіла шмат гадоў, Зноў пяшчотнаму спакою цела я сваё аддам, Бо належыць і царыцам жыць, як людзі ўсе жывуць. Сіл набрацца, каб пагрозам смела ў твар пасля глядзець.Фаркіяда
Ты паўстала перад намі — у вянцы сваёй красы! Бачу твой пагляд загадны. Што ты хочаш? Загадай!Алена
Будзь гатова дзёрзкай звадкі хутка згладзіць прыкры след! Бездакорна падрыхтуйся справіць наш стары абрад.Фаркіяда
Ўсё гатова: шалі, місы, нож, сякера і трыног — Для краплення і ўскурэння. Хто ж ахвяра? Назаві!Алена
Цар ахвяру не назваў мне.Фаркіяда
Не назваў? О, гора ўсім!Алена
Што за гора? Што за жахі?Фаркіяда
О, ахвяра гэта — ты!Алена
Я?Фаркіяда
І гэтыя.Поделиться:
Популярные книги
Афганский рубеж 4
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность
Религия и эзотерика:
буддизм
5.00
рейтинг книги
Сводный гад
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
S. Синдром
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
iOS. Приемы программирования
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Хлыст
Научно-образовательная:
история
политика
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.50
рейтинг книги
История политических и правовых учений. Шпаргалки
Зачет
Научно-образовательная:
обществознание
юриспруденция
государство и право
шпаргалки
6.00