Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Ламіі (вабячы Мефістофеля)

Бяжым, дзяўчаткі! Не без аглядкі Спяшайма прэч! Бо нам пацешна, Нам вельмі смешна Дурыць старэч! Такі рухавы, Хоць і кульгавы,— Прастуе ўслед! Ах, сэрцаед! — То спатыкнецца, То падвядзецца, І наўздагон Шыбуе ён!

Мефістофель (апамятаўшыся)

Мужчын з часоў, як жыў Адам, Ачмурыць кожная мадам. Бо
розуму як кот наплакаў —
У закаханых небаракаў. І ведаю ж: інтэрас у кабет — Памада, пудра ды гарсэт, Аж часам не відаць з-пад тынку, Ці файную ўхапіў жанчынку. Ох, і набраўся з імі я марокі… А файная міргне, — пацягне ў скокі.

Ламіі (спыніўшыся)

Спыніўся, думае, не рады. Дамо яму яшчэ прынады.

Мефістофель (прастуючы да іх)

Смялей ідзі на абардаж, За кудлы дзеўку — і на борт. Які ж я, зрэшты, буду чорт: Без ведзьмы — траціць чорт кураж!

Ламіі (завабліва)

Не цурайцеся, дзяўчаты, Наш герой — нішто сабе, І напісана на лбе, Што яшчэ ён не пачаты.

Мефістофель

У прыцемках спакусніцы — што трэба, Нібыта дочкі бога Феба.

Эмпуза{189} (уварваўшыся)

А вось і я! Вясёлыя галузы, Ці ёсць у вас тут месца для Эмпузы?

Ламіі

Сыдзі з дарогі, брыдкае страшыдла, Не прыставай, ты нам абрыдла.

Эмпуза (Мефістофелю)

Табе сваячкаю карга: Ў мяне ж асліная нага, Ты з капытом — а ўжо ж такі З табой, кумок, мы сваякі.

Мефістофель

Бадзяюся ў чужых краях, А ўсюды ўсё ж радня мая. Адно і ў Гарцы, і ў Эладзе — Усюды з чортам чорт у ладзе.

Эмпуза

Ад вас, пляменнічак, не ўтою, Што я люблю пераўтварацца: Вось каб да вас падтасавацца, Прыйшла з аслінай галавою.

Мефістофель

Гляджу, прыкінуўшы на вока, Сваяцтва цэняць тут высока,— Аднак, асліха, чорта з два Твая мне трэба галава.

Ламіі

Ты плюнь! Ад гэтакай брыды Чакай адно — чакай бяды! Заўсёды ад Эмпузы мы Бяжым, як людзі ад чумы.

Мефістофель

Якія твары ў вас і галасы — Не бачыў я такой красы! Вы дзевы сноў маіх і кроз,— Але баюся я метамарфоз.

Ламіі

Ты паспрабуй! Лаві хвілінку! Нас многа тут; бяры ў палон Найпрыгажэйшую дзяўчынку! Хоць сам — зусім не Апалон, А ходзіш з форсам, сэрцаед, Як знаўца дзевак і кабет… Вось увайшоў у наша кола ён. Цяпер мы скінем маскі, каб наш госць Убачыў сам, хто з нас што
ёсць.

Мефістофель

Вось гэту ясачку люблю я палка!

(Абдымае адну.)

О чорт! Худая, нібы палка.

(Хапае другую.)

А гэтая? — Старая кляча!

Ламіі

Які жаніх — такая ўдача!

Мефістофель

Маленькая — то ўжо мая! Ды, бач, вільнулася змяя! А мо да гэтых весялух Пад’еду, як чапурны зух? Ды гэта, быццам кій, худая, Як венік, высахлая тая. Тут сухарэбрыцы… і дошкі!.. Хай лепш пухнаценькая котка Мяне прыгрэе ў лапках трошкі — Гарэму гэткая — знаходка, Такія цэняцца на ўсходзе… Ат, спрахні! Порхаўка, дый годзе!

Ламіі

Бяжым, дзяўчаты! Шумным роем Лунайма, як нетапыры, Над прыгаломшаным героем! Што, пекла выпладак паганы,— Паквапіўся на марцыпаны, Дык на вось, клыгай сухары!

Мефістофель (апамятаўшыся)

Цяпер я сам — асёл адпеты. І Грэцыя, і Гарц — адзін абсурд! І там, і тут — вядзьмацкі гурт, І там, і тут — псеўдапаэты, І там, і тут — блазнуе люд І танным асалодам рад! — Паўсюль суцэльны маскарад! Схапіў, здавалася, дзяўчыну, Аж — абдымаю, бач, дубіну; Чаго ж я гэта, баламут, Без дай прычыны б’ю ў хамут?

(Заблудзіўшыся сярод камення.)

Дзе ж гэта я? Які сюрпрыз! — З дарогі збіўся і раскіс. Дарма блукаў між камяніскаў, Дзе ж я знайду цяпер тых сфінксаў? То ж трэба ўмець за ноч адну Згрувасціць гэткую сцяну! Такое цяжка зразумець мне, Тут Брокен свой пры кожнай ведзьме.

Арэяда (з уцёса)

Сюды залазь! Майму уцёсу Гады лічы яшчэ з хаосу; Наведай скалы, стромы, кручы: Яны — як свет наш неўміручы — Я ўсё стаю з тых пор, калі Пампея войскі тут ішлі. А свята гэтае ў тумане Бясследна мроівам растане, І здані знікнуць, і гара — Усё пунсом залье зара.

Мефістофель

Цябе я слаўлю, німфа гор, І твой зялёны пышны ўбор. Тут нават месячны прамень Не можа ажывіць глухмень… Што гэта?.. Нейкае святло У змроку цьміцца пачало… Ну, дзе ты быў? Які ж ты хуткі?!

Гамункул

Аблётаў тут я ўсе закуткі. Хачу я ў поўным сэнсе нарадзіцца — Разбіць пасудзіну сваю і ўліцца У вір жыцця, але калі б да гэтай прагі Крыху дадаць яшчэ адвагі… У лесе я падслухаў двух мужоў,— Гарачы дыспут там ішоў Аб сутнасці субстанцый. Мудраца Даслухаць варта да канца: Філосаф добра мусіць знаць Зямную сутнасць, даць параду, Як да назначанага ладу Дайсці і чым магу я стаць.
Поделиться:
Популярные книги

Афганский рубеж 4

Дорин Михаил
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 4

Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ

Барановский Виктор Александрович
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7

Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность

Гьямцхо? Нгагва?нг Ловза?нг Тэнцзи?н
Религия и эзотерика:
буддизм
5.00
рейтинг книги
Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Сводный гад

S. Синдром

EvgeshaGrozd
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
S. Синдром

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира

Всеобщая история

Новиков Сергей Викторович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история

Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Ромов Дмитрий
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет

iOS. Приемы программирования

Нахавандипур Вандад
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
iOS. Приемы программирования

Хлыст

Эткинд Александр Маркович
Научно-образовательная:
история
политика
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Хлыст

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.50
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

История политических и правовых учений. Шпаргалки

Князева Светлана Александровна
Зачет
Научно-образовательная:
обществознание
юриспруденция
государство и право
шпаргалки
6.00
рейтинг книги
История политических и правовых учений. Шпаргалки