Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Chajam Amar

Шрифт:
* * *
Віно вар’яту, мне — каханая адна, П’ю, не баюся быць зняслаўленым сп’яна. Я вып’ю гэтулькі, што кожны запытае: «Гэй, ты адкуль ідзеш, гарлач віна?»
* * *
Віно — рубін празрысты, а гарлач — крыніца, У целе піялы душа віна таіцца, І чара з крышталю іскрыцца ад віна Слязьмі, дзе кроў лазы, што дол акрыла ніца.
* * *
Тайны
свету, што ў сшытак у слоў спарышы
Я схаваў, не развяжаш, як ні варушы. Як няма між вучоных мужоў верных слову, Нельга ўсё расказаць, што ў мяне на душы.
* * *
Я тайну, выпешчаную ў салодкай скрусе, Табе паведамлю ў святым прымусе: З мілосцю да цябе сыду ў зямлю, З мілосцю да цябе з зямлі ўздымуся.
* * *
Хоць для цябе гэты свет беспрытульны стваралі, Мудрыя раяць у ім не давярацца жалю. Шмат да цябе падобных прыйшло, адышло. Крадзь сваю долю, пакуль і самога не ўкралі.
* * *
Ранне ўжо на нагах, прачынайся, юнак! Поўні кубак віном, гаркаватым на смак, Гэты міг, што пазычылі ў тленным закутку, Будзеш доўта шукаць, ды не знойдзеш ніяк.
* * *
Дзень такі, што ў неба дно відно, Кветкі хмарай змылі пыл даўно. Салавей крычыць на мове тайны Жоўтай ружы: «Трэба піць віно!»
* * *
Ты — тварэц, і мяне ты такога стварыў, Сэрца хмеляць віно і мілосны парыў. Як стварыў ты мяне ў дзень свой першы такога, Што ж у пекла штурхаеш цяпер пад абрыў?
* * *
Не сумуй, што задуманы свет нетрывала, Весяліся, твой міг пратрымаецца мала. Каб з натурай рашучай быў лёс, дык тады Нарадзіцца б ніколі табе не прыпала.
* * *
Гасподзь! Велікадушны, значыць — міласэрны, Чаму ж з садоў Ірэма выгнаны няверны? Пакорнаму даруеш мне — не міласэрнасць гэта, Мне, бунтару, — ты ў міласэрнасці празмерны.
* * *
Хто з крывадушнасцю ідзе ў жыцця гасподу, Паміж душой і целам ставіць перашкоду, А я на галаву пастаўлю збан з віном, Хоць галаву мне адсякуць, як пеўню, з ходу.
* * *
Не быў цвярозы, бо не здраджваю абранніцы, І Ноч прароцтва нецвярозая у п’яніцы. Збан на грудзях і чары на губах, Рука на шыі гарлача да раніцы.
* * *
Як сам не п’еш віна, дык іншых не віні, Пазбаўся лепш ад хітрасці і ад хлусні. Хоць ганарышся тым, што чыстага віна не п’еш ты, Сто іншых спраў тваіх не лепшыя ані.
* * *
Лахмоннем
заторкнулі горла збанкоў,
Трушчобы амылі зямлёю вякоў, А можа, мы ў пыле шынка адшукаем Жыццё, што згубілі ў разгуле шынкоў.
* * *
Не надтачыць, не ўкараціць ні лёс, ні дні, Не варта ныць па драбязе, па мітусні. Бо справы нашыя і ўласнымі рукамі Пераляпіць, як воск, ты нават і не сні.
* * *
Дабро і зло, бяда, святло і скон — Усё, што вырак чалавеку кон, На небасхіл не звальвай, кажа розум, Бо ў тысячу разоў няшчасней ён.
* * *
Зірні на неба перакуленае зноў, Дзе гвалт спадае на галовы мудрацоў, Зірні на дружбу поўнай пляшкі з кубкам, Зліліся губы, а між імі льецца кроў.
* * *
Збяры, о сэрца, ўсе свае жаданні, Сад асалоды хай вартуюць здані, І ў садзе на ласкавую траву Садзіся ўночы, а ўставай уранні.
* * *
У жыцці быць разважлівым трэба ва ўсім, І пра справы Сусвету не ведаць зусім, І пакуль у цябе ёсць язык, вочы, вушы, Трэба быць і нямым, і сляпым, і глухім.
* * *
Піць ды з гожай бавіць час прыгожа Лепш, чым крывадушнічаць варожа, Як у пекла п’яных упякуць, Дык скажы, хто рай убачыць можа?
* * *
Ты ў палоне духмянаў не будзеш калі? Што табе прыгажосць і нягожасць далі? Як ты нават Замзам ці жывая крыніца, Усё роўна схаваешся ў сэрцы зямлі.
* * *
Цюльпан шторання ахінаецца расой, Фіялка хіліцца ў лагодзе лугавой. Клянуся, мне бутоны тыя даспадобы, Што падбіраюць крыссе вопраткі сваёй.
* * *
Старасць — дрэва са слабымі каранямі, Шчок маіх гранаты пасінелі самі, Дзверы, дах, сцен чатырох падпоры Заняпалі — і чакай, што рухнуць днямі.
* * *
Дзень мінуў — забудзь яго намер, Дню, які не надышоў, не вер, Не глядзі ні ў прошласць, ні ў наступнасць, Не марнуй жыцця, жыві цяпер.
* * *
Прыйшоў ці выйшаў я — такой бяды. І мой уток сцячэ, ўцячэ куды? Ці ад агню нябеснага сумленна На дым згараюць людзі, як гады?
Поделиться:
Популярные книги

Террор и демократия в эпоху Сталина. Социальная динамика репрессий

Голдман Венди З.
История сталинизма
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Террор и демократия в эпоху Сталина. Социальная динамика репрессий

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Тот, кто знает. Книга вторая. Перекресток

Маринина Александра
5.00
рейтинг книги
Тот, кто знает. Книга вторая. Перекресток

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Ставрос. Падение Константинополя

MadameD
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Ставрос. Падение Константинополя

Под знаком Песца

Видум Инди
1. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Под знаком Песца

Избранная поневоле, или - попасть в Мурло

Громов Вадим Николаевич
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.50
рейтинг книги
Избранная поневоле, или - попасть в Мурло

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

PiHKAL

Шульгин Александр
Документальная литература:
биографии и мемуары
4.67
рейтинг книги
PiHKAL

Инженер Петра Великого 5

Гросов Виктор
5. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 5

Введение в чтение Гегеля

Кожев Александр Владимирович
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Введение в чтение Гегеля

РКВМФ перед грозным испытанием

Иринархов Руслан Сергеевич
Неизвестные войны
Научно-образовательная:
военная история
5.00
рейтинг книги
РКВМФ перед грозным испытанием

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота