Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Chajam Amar

Шрифт:
Хто быў стары і хто быў малады, Усіх з сабою забяруць гады. Зямное царства — ў ім ніхто не вечны, Мы выйдзем, прыйдуць іншыя сюды.
* * *
Яны, нізаўшы мудрасці каралі, Хіба што словы Бога паўтаралі, Для ўсіх замкнёны ісціны сакрэт, Адзін балбоча, іншы сніць скрыжалі.
* * *
У моры крапліна растала,
як пена,
З зямлёю змяшалася пястачка тлену, Ну, што твой для свету прыход, адыход? З’явілася муха і знікла імгненна.
* * *
Па схілах і па далінах я паблукаў нямала, Ды ад майго блукання на свеце лепей не стала, Хапіла ўсяго спаўна, ды рад, што маё жыццё Няхай сабе хоць зрэдчас прыемна мяне здзіўляла.
* * *
Таму, хто таемнасці свету спазнаў цераз край, Аднолькавы гора, і радасць, і пекла, і рай. Паколькі і зло і дабро ў гэтым свеце праходзяць, Ты будзеш хваробай ці лекамі — сам выбірай.
* * *
Наступны дзень не ад тваіх турбот, Дык скарыстай наяўны міг для згод, А заўтра мы далучымся таксама Да тых, што пражылі сем тысяч год.
* * *
Віна — вячыстасці пітва — выпі, З крыніцы светлай хараства — выпі, Хоць апячэ агнём, ды гора Сплыве, нібы з вадой жарства, — выпі.
* * *
Баюся я, што ў свет трывог зямных Не трапім зноў вітаць сяброў сваіх, Дык скарыстайма міг, дзе мы жывыя, Апошнім можа стаць наступны ўздых.
* * *
З каханаю ружашчокай ніхто не з’яднаўся ніколі, Пакуль яго сэрца не зведала болю калючак долі, Пакуль не пачасціўся на сто зубоў грабянец, Да локанаў прыгажуні дакрануцца не меў ён волі.
* * *
Мы выйшлі чыстыя з нябыту, і свет нас апаганіў, Прыйшлі да радасці іспыту, і свет нас апаганіў, І апалілі слёзы сэрцы нашыя агнём, І за жыццё зямную мыту сплацілі без ваганняў.
* * *
Сто дамоў бы крывавы паток майго сэрца знёс, Толькі болей дамоў ад маіх можа згінуць слёз. Вейка — жолаб жальбы, па якім мая кроў сцякае, Толькі вейкі звяду я — патопам нізрынецца лёс.
* * *
Шкада, з далані выцякае жыццё трапяткое, Смерць многія сэрцы спыняе крывавай рукою, Яшчэ з таго
свету вясцін аніхто не прынёс,
Дык дзе ён, вандроўнік, здароўе яго якое?
* * *
Як дзіўна гэты караван жыцця праходзіць, Шчаслівы міг у тлуме забыцця праходзіць, Навошта сум па новых днях, вінар,— Нясі віна, бо ценем ноч быцця праходзіць.
* * *
Хто дол стварыў, спадобіў неба даху, Трымае смутак сэрца ў вечным страху, Шмат поўняў твараў і рубінаў губ Схаваў ён пад зямлёй і ў скрыні праху.
* * *
Сонца вечнага рання — гэта каханне, Птушка лугу світання — гэта каханне, Слодыч — не толькі адчай салаўя, Смерць сустрэць без вагання — гэта каханне.
* * *
Дакуль жа будуць у жыцці фалынывасць і мана? Дакуль вінар жыцця віно мне будзе чэрпаць з дк Віною хітрасць і падступнасць, што жадаю Я рэшту дзён лінуць на дол, нібы глыток віна.
* * *
Разбіў мой збан з віном без дай нагоды, о Божа! Ты зачыніў мне браму асалоды, о Божа! Віно пунсовае ты выліў на зямлю, Праклён мне, ці не п’яны ты заўсёды, Божа!
* * *
Глык віна лепш ад царства Кавуса, За кароны Кубада і Туса, Ранні ўздых закаханага лепш За малітву двурушнага хлуса.
* * *
Каханая, збан з піялой узнось, нібы хвалу, Кружыся каля ручая, ўся ўдзячная святлу, Бо гэты небасхіл красунь — саперніц поўні Ператвараў па сто разоў то ў збан, то ў піялу.
* * *
Віначэрп, калі вокала мора жуды, Уцякаць ад сябе з гіблым сэрцам куды? А мудрэц, быццам посуд няведання поўны, Толькі вып’е глыток — і стае на гады.
* * *
Сябры, як разам нас збярэцца многа, Давайце цешыцца красой адзін з другога, Мяне, як магаў, абнясуць віном, Згадайце добрым словам: быў нябога.
* * *
У пыл і прах насельнікаў магіл Ператварыў няшчадны небасхіл. Што за віно: аж покуль Судны дзень той, Хоць нешта зразумець не маюць сіл.
* * *
Хаям, таго саромеецца лёс, Хто прамяняў на смутак радасць кроз, Смакуй віно пад гукі лютні з чары, Пакуль на чару камень не падрос.
Поделиться:
Популярные книги

Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Мир от Гарпа

Ирвинг Джон Уинслоу
Мировой бестселлер
Проза:
современная проза
6.25
рейтинг книги
Мир от Гарпа

Спецоперации. Лубянка и Кремль 1930–1950 годы

Судоплатов Павел Анатольевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Спецоперации. Лубянка и Кремль 1930–1950 годы

Офицеры и джентльмены

Во Ивлин
Проза:
современная проза
7.00
рейтинг книги
Офицеры и джентльмены

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Арлекин

Гамильтон Лорел Кей
15. Анита Блейк
Фантастика:
ужасы и мистика
9.20
рейтинг книги
Арлекин

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

Темная сторона луны

Карр Джон Диксон
Гидеон Фелл
Детективы:
классические детективы
5.00
рейтинг книги
Темная сторона луны

Падай, ты убит!

Пронин Виктор Алексеевич
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Падай, ты убит!

Егерь. Сердце стаи. Книга 5

Скиба Николай
5. Зверолов
Фантастика:
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.80
рейтинг книги
Егерь. Сердце стаи. Книга 5

Сыновья

Бак Перл С.
2. Дом земли
Проза:
классическая проза
роман
5.25
рейтинг книги
Сыновья

Колдун

Григорьева Ольга
Фантастика:
фэнтези
8.56
рейтинг книги
Колдун

Возвышение Рима. Создание Великой Империи

Эверет Энтони
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Возвышение Рима. Создание Великой Империи