Rubaji

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Rubaji

Rubaji
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Амар Хаям

Рубаі

Пераклаў з фарсі-кабулі Рыгор Барадулін

Мінск, «Мастацкая літаратура», 1989.

* * *
Каб ганчарам, што смела месяць гліну, Вярнуць здаровы клёк хоць на хвіліну,— Не білі б, не давалі б аплявух, Бо гэта прах бацькоў з зямлі ўспаміну.
* * *
Гэй,
светам недасведчаны нябога,
Ты з ветру сам і ўся твая трывога. Мяжа твайго жыцця — цэнтр двух нябытаў, Тлен у табе, вакол цябе нічога.
* * *
Калі я п’ю віно да рання — я такі, Нявольнік п’янства і кахання — я такі, Сваю выказваць думку кожны мусіць, Сам ведаю сябе дазвання — я такі.
* * *
Не цешыў чыстага віна арык, Пакуль да горкай чары я не звык, На хлеб бяды не сыпаў соль адчаю І з сэрца са свайго не еў шашлык.
* * *
Усіх, хто хоць міг быў у гэтым жыцці, Чакае жывая чарга ў небыцці, У царстве зямным вечна жыць немагчыма, За намі наступныя прыйдуць пайсці.
* * *
Паўз краму ганчароў я ўчора йшоў, Штукарылі яны з зямлёю зноў. Сам бачыў, ім не ўбачыць, бо сляпыя,— У даланях трымаюць прах бацькоў.
* * *
Болып чым у ружы прыгажосці ў вас. І вы страйней за кіпарыс якраз. Не ўцямлю я, нашто тварэц зрабіў вас У кветніку акрасаю акрас.
* * *
Юнацтва кніга пройдзена без гора, І свежасць весніх дзён была учора, І птушка радасці, ёй маладосць імя, Ці сядзе зноў хоць на плячо дакора?
* * *
О неба, што з табой, ты бачыш скнар, Ім лазню, млын, павець даеш як дар, А ў шчодрага бярэш кусок апошні Ў заклад, каб мог ён плюнуць небу ў твар.
* * *
Цюльпаны і трава вітаюць ранне, Здагадваюцца, хутка іх не стане. Мы будзем піць віно і кветкі браць, Пакуль наўкол квітненне, красаванне.
* * *
Стары заезны двор, што светам нараклі, Магільня рання і змяркання на зямлі, Стол, што знясіліў 800 Джамшыдаў, Злы дол, дзе 100 Бахрамаў свой спачын знайшлі.
* * *
Прыйшоў — багацця небу не прынёс, Знік — хараства не прыбыло ў нябёс. Нашто былі прыход мой і знікненне, Ніхто не змог мне растлумачыць лёс.
* * *
Сяброў увагай не здзіўляй знарок, З сучаснікамі размаўляй здалёк. Той чалавек, каму ты цалкам верыў, Ён вораг — розуму давер свой зрок.
* * *
Віно збівае пыху недарэку І расслабляе кайданы спрадвеку, Ібліс
віна як вып’е, адаб’е
Дзве тысячы паклонаў чалавеку.
* * *
За царства Джама даражэй чарапок ад збана, За страву Мар’ям даражэй мне паспытак віна, І ранішні выдых з грудзей п’янюгі Мне ўцешней за стогны Абу Саіда здаўна.
* * *
Бутон раскрыецца, абуджаны світаннем, Зірне на ружу салавей з замілаваннем, Дык сядзьма ў засень руж, бо ружы зноў і зноў Усыплюць дол, а мы ўжо тленам станем.
* * *
Каханая, што засвяціла зоры Маіх пакут, сама ў няўцешным горы, Ці ж маю права лекі здабываць Я сам сабе, калі мой лекар хворы?
* * *
Віном і ружамі з краямі кубак поўню З той, што абліччам паўтарыла поўню, І піў, і п’ю, і буду піць віно, Пакуль жыву, пакуль сябе я помню.
* * *
Гэй ты, што дзень і ноч у мітусні, Не думаеш ані аб Судным дні, Прыйдзі ў сябе, нарэшце, хоць на момант, Як час гаворыць з іншымі, зірні.
* * *
Пакуль наш лёс на клопат малады, Віна сягоння вып’ем без бяды, Бо неба гэтае ў сваім вярчэнні Не дасць нам потым і глытка вады.
* * *
А мэта усяго тварэння — мы, Вачэй спазнання азарэнне — мы, Круг свету гэтага, нібы пярсцёнак, Дзе лепшы камень без сумнення — мы.
* * *
Я хворы, дух мой змучаны да дна, Калі не п’ю віна, мне смерць відна, І дзіва, чым я толькі ні лячыўся, Усё мне шкодзіць, апрача віна.
* * *
Ідзі і сып на голаў прах нябёс, Віно смакуй сярод абранніц кроз, Час не марнуй на клопат, на дакоры, Той не ўваскрэс, хто перажыў свой лёс.
* * *
Яны, што ў бездань мудрасці зірнулі, Святлом для іншых сталі ў тлумным гуле, Не выбіліся з гэтае начы, Панаказалі казак і заснулі.
* * *
Сёння ўлады не маеш над заўтрашнім ты, Роздум твой пра яго — гук надзеі пусты, Гэты міг не згубі, калі сэрцам разумны, Бо не вечная рэштка тваёй тлумнаты.
* * *
Агідны я ў сваіх грахах, пра гэта знаю сам, Ды ідалам я не ўздымлю ў кумірнях фіміям І раніцай, канаючы з пахмелля, Віно шукаю і красунь, а не мячэць і храм.
* * *
Хоць ісціна ля нас праходзіць міма, Ды жыць адным сумненнем немагчыма. Лепш чару з рук не будзем выпускаць, На свет глядзець вясёлымі вачыма.
* * *
Комментарии:
Популярные книги

Презумпция виновности

Шульгина Анна
3. Научный подход
Любовные романы:
современные любовные романы
9.36
рейтинг книги
Презумпция виновности

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий Григорьевич
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Золушка (сборник)

Макбейн Эд
Мастера остросюжетного романа
Детективы:
полицейские детективы
5.00
рейтинг книги
Золушка (сборник)

Протокол «Сигма»

Ладлэм Роберт
Детективы:
политические детективы
5.00
рейтинг книги
Протокол «Сигма»

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Книга драконов

Страуд Джонатан
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
юмористическая фантастика
7.50
рейтинг книги
Книга драконов

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.50
рейтинг книги
Тринадцатый V

Двадцать один год

Кинешемцева Мелания
Любовные романы:
прочие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Двадцать один год

Рассказы

Фолкнер Уильям Катберт
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Рассказы

"Фантастика 2025-106" Компиляция. Книги 1-15

Александрова Марина
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
постапокалипсис
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-106 Компиляция. Книги 1-15

Животворящая сила

Сытин Георгий Николаевич
Научно-образовательная:
психология
медицина
7.00
рейтинг книги
Животворящая сила

Гражданин Галактики (сборник)

Хайнлайн Роберт Энсон
Отцы-основатели. Весь Хайнлайн
Фантастика:
научная фантастика
8.12
рейтинг книги
Гражданин Галактики (сборник)
Спасибо за голос.