Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Служыць гатовы, пан ласкавы.Фаўст выходзіць.
Каханак — ён дурны як бот: Павесіць сонейка на плот Сваёй каханцы на забавы.(Выходзіць.)
Дом суседкі{54}
Марта (адна)
Мой любы(Плача.)
Відаць, загінуў дзесь у чыстым полі, А я без сведак не здабуду волі.Уваходзіць Маргарыта.
Маргарыта
Ах, пані Марта!Марта
Грэтхен, што з табою?Маргарыта
Ніяк сябе не супакою: Такога не было ніколі ў нас — Знайшла я зноў шкатулку ўчора У скрыні. Колькі ў ёй акрас, Аздоб усякіх, пацерак да ўбору — Аж расказаць я не магу!Марта
Пра гэта матцы ні гу-гу, Бо зноў папу якому ўпора.Маргарыта
Ах, як прыгожа! Як удала!Марта (убіраючы яе)
Табе, дзяўчо, пашанцавала.Маргарыта
А што з таго, нічога ж не надзену На шпацыр, у царкву ў нядзелю.Марта
Ну, і няхай, суседачка, няхай — Ты да мяне і ў будні забягай: Надзенеш тут — нам радасць будзе. Пасля пакажашся на людзі Пры выпадку — на фэсце ці на балі За рэччу рэч пакажаш па чарзе: То бранзалетку, то каралі, А матка хай сабе грызе, Бо нам бліжэй свае рахубы, А ёй мы неяк загаворым зубы.Маргарыта
Але адно мне ўсё ж — загадка: Хто шчодры так на дабрыню?Стук у дзверы.
Прапала! Божа! Гэта ж матка!Марта (глядзіць пад фіранку)
Там незнаёмы — адчыню!Уваходзіць Мефістофель.
Мефістофель
Прашу пакорна дараваць, Што вас пасмеў патурбаваць.(З
павагай адступае перад Маргарытай.)
Марта
Я гаспадыня тут! Што трэба пану?Мефістофель (ціха да яе)
Прабачце мне, што я не ў час: З візітам дама ў вас якраз. З дазволу пані я гатоў Зайсці пасля абеду зноў.Марта (уголас Маргарыце)
Пан далучыў цябе да знаці — А гэта гонар беднаму дзіцяці!Маргарыта
О, я не знатная асоба, Пан вельмі добры ці ў гуморы — На мне не ўласная аздоба.Мефістофель
Ах, я мяркую не па ўборы — Манеры вашы і пагляд… Дык мне застацца? Вельмі рад.Марта
А з чым прыйшлі вы ў хату нашу?Мефістофель
Благая вестка, і к таму ж Баюся я, што вас уражу: Сканаў ваш небарака муж.Марта
Памёр? Каханенькі! Мой мілы! Няма яго! О божа, дай мне сілы!Маргарыта
Уцешцеся, гасподзь не кіне вас.Мефістофель
Дазвольце ж, я пачну мой сумны сказ.Маргарыта
Я б не жыла і не любіла, Мяне б няшчасце загубіла.Мефістофель
Ай кіньце, гояцца любыя раны.Марта
Расказвайце ж, дзе мілы пахаваны.Мефістофель
У Падуі паклаў ён голаў На крылы лёгкія анёлаў І з храма ўгодніка Антона{55} Узнёсся да святога трона.Марта
І гэта ўсё? Усё дачыста?Мефістофель
Навошта, кажа, енкі, плач, Закажаце малебнаў трыста — І больш ніякіх перадач!Марта
Не можа быць! Такі даход! Жабрак які і той пад спод У торбу лепшае кладзе, Ці мала з кіем вёрст ідзе, І недапіць ён рады і пасціцца, А ў дом не прыйдзе без гасцінца!Поделиться:
Популярные книги
Афганский рубеж 4
4. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Официант-бармен. Пособие для учащихся средних профессионально-технических училищ
Научно-образовательная:
прочая научная литература
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доброта, чистота помыслов и проникновение в сущность
Религия и эзотерика:
буддизм
5.00
рейтинг книги
Сводный гад
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
S. Синдром
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
Политэкономия индустриализма - связь экономической модели и научной картины мира
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
iOS. Приемы программирования
Компьютеры и Интернет:
программирование
5.00
рейтинг книги
Хлыст
Научно-образовательная:
история
политика
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.50
рейтинг книги
История политических и правовых учений. Шпаргалки
Зачет
Научно-образовательная:
обществознание
юриспруденция
государство и право
шпаргалки
6.00