Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Дары шаную.Маргарыта
Трэба іх прымаць. Не молішся, не ходзіш ты да мшы — Ці маеш веру ты ў душы?Фаўст
Каханая, не сустракаў такога, Каб хто сказаў: «Я веру ў бога». Спытайся ў мудраца Ці ў дабрачыннага айца — Адказам будзе смех.Маргарыта
Фаўст
Анёлак, зразумей мяне! Хто назаве яго, Хто прызаве яго, Хто скажа: «У яго я веру»? Або адкрыта, Зусім адкрыта Прызнае: «Не, не веру»? Усемагутны, Усеўладны Ці ж не акрые ласкай Цябе, мяне, сябе? Над намі ці ж не купал неба? Ці ж пад нагамі не зямля? Ці ж зоркі мякка і лагодна Не мчаць у высі, высі, высі? Ці ж не гляджу ў аблічча я табе, Ці ж гэта ўсё не пранікае У галаву, ў душу табе, Ці не лунае ў вечнай таямніцы Нябачна, бачна навакол цябе? Напоўні шчодра гэтым сэрца! Як адчуванне шчасцем адзавецца, То называй яго, як хочаш! Каханнем! Шчасцем! Сэрцам! Богам! А я не маю назвы! Я пачуццём жыву; Бо назва — гук і дым, Што спавівае полымя ў нябеснай мгле.Маргарыта
Не суцяшай нічым. Казаў і пробашч гэта мне, Адно — зусім другія словы.Фаўст
У кожнага лад роднай мовы Сугучны думкам і настрою — Чаму ж тады і мне сваёю Не гаварыць, чаму?Маргарыта
Гатова верыць я ўсяму, Але адно мяне гняце — Што вы — не ва Хрысце.Фаўст
Дзіця!Маргарыта
І вельмі моцна прыгнятае, Што ў вас кампанія не тая.Фаўст
Чаму?Маргарыта
Мне сябар ваш харошы Да глыбіні душы варожы. Скажу, за ўсе свае гады Другой такой не бачыла брыды,— Ягоны твар такі страшэнны.Фаўст
Твой страх, каханая, дарэмны.Маргарыта
Яго прысутнасць мне бунтуе кроў. Я ўсіх шаную, ўсім мая любоў; — І як цябе пабачыць прагна мару, Так ад ягонага дрыжу я твару. Здаецца мне, ён шэльма, пустабрэх, Калі не так — даруй мне, божа, грэх!Фаўст
ХібаМаргарыта
З такім я не хацела б побач жыць! Як толькі ўвойдзе ён у дзверы, Яго падступныя намеры, І здзеклівасць, і злосць відны; Напэўна, мерцвякі адны Яму на свеце гэтым любы. Пагардліва ён крывіць губы, І я чытаю з твару злога — Не можа ён любіць жывога. З табой так добра, так лагодна, З табой я дыхаю свабодна, А ён агідны, ён зласлівы.Фаўст
О, мой анёлак баязлівы.Маргарыта
Падыдзе толькі да цябе,— Я ўся ад страху калачуся, Здаецца, не люблю цябе. Пры ім я стыну, не малюся, Трывожна, цяжка мне тады. Ах, Генрых мой, каб не было бяды.Фаўст
Ну, непрыгожы ён, ну, брыдкі з твару…Маргарыта
Пара мне ўжо.Фаўст
Ах, мілая, як мару Я хоць гадзінку лішнюю пабыць, Душу з душой і сэрца з сэрцам зліць.Маргарыта
Калі б адна я ў хаце спала, Дык я б дзвярэй не замыкала, Ды мама чуйная мая; Каб нас яна ўдваіх застала, Ад сораму памерла б я.Фаўст
Анёлак мой, вазьмі флакон, Падай тры кропелькі з вадой, І прыйдзе сон, здаровы сон І матцы прынясе спакой.Маргарыта
Дзеля цябе на ўсё я згодна! Скажы, а гэта ёй не шкодна?Фаўст
Навошта мне шукаць падману?Маргарыта
Як толькі на цябе я гляну, Слабею ўраз і трачу волю, Нічым душы не задаволю. Зрабіла столькі я табе. Здаецца, Нічога больш рабіць не застаецца.(Выходзіць.)
Мефістофель (уваходзячы)
Як малпачка? Пайшла?Фаўст
Шпіёніў зноў?Мефістофель
Урок закону божага і мілаты? — Я чуў ваш дыспут да апошніх слоў — Маралізатар недалужны ты, А дзеўчанё дарма не траціць часу. Калі ты ў бога верыш, — будзь гатоў, Што прыбярэ цябе да рук адразуПоделиться:
Популярные книги
Эволюционер из трущоб
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
В.А. Жуковский в воспоминаниях современников
Серия литературных мемуаров
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Фантастические рассказы из журнала «Вокруг света»
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Энциклопедия философских наук. Часть первая. Логика
1. Собрание сочинений в 14 томах
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
"Фантастика 2023-134". Компиляция. Книги 1-22
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
"Фантастика 2025-70". Компиляция. Книги 1-31
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 7
7. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Скрытая Империя
1. Сага Семи Солнц
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Фантастика. Путеводитель
Справочная литература:
руководства
5.00
рейтинг книги
Мир Приключений 1963 г. №9
Альманах "Мир приключений"
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Хроника
Mediaevalia: средневековые литературные памятники и источники
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Том 1. Повести, рассказы, стихи 1892-1894
1. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Барон Серж де Сангре
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
7.65