Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

За чатырнаццаць ёй пераваліла.

Мефістофель

Ты — як распуснік пошлы, гадкі, Што хціва кветачкі кахання рве, Якому толькі ў галаве — Залёты і нявінныя дзяўчаткі. Ці не завельмі ты, мой пане, спрытны?

Фаўст

Дарма! Пакінь, магістр амбітны, Свае маралі, трапныя здагадкі — Абрыдлі мне яны. Без лішніх слоў: Калі я гэтай ноччу зноў Дзяўчыну
мілую не ўбачу,
Лічы — ў табе партнёра трачу!

Мефістофель

Не ўсё ж наскокам, дарагі! — Патрэбен тыдзень мне, другі, Каб я аказію мець мог.

Фаўст

Мне б толькі вольных сем гадзін, Дык і без чорта, сам, адзін Я б спакусіў і перамог.

Мефістофель

Ого! Цяпер я слухаю француза! Прашу, не гневайся, ну годзе, годзе! Але ж які той смак у асалодзе, Калі табе падорана спакуса! Круці, фліртуй, шукай зацішак, А там, як дойдзе да пары, Ты, як герой замежных кніжак, Сам на цугундар лялечку бяры.

Фаўст

Мой апетыт здаволіцца малым.

Мефістофель

Ты рызыкант, мой пане, а між тым, Скажу без смеху, да дзяўчыны Пад’ехаць хітра мы павінны, Бо штурмаваць паненку ў лоб Пустою дурасцю было б.

Фаўст

Вядзі мяне ў яе святліцу Або дастань на памяць паясок, Хусцінку, стужку, завушніцу, Падвязку з ножкі, матузок.

Мефістофель

Каб даказаць, як спачуваю Твайму вялікаму адчаю, Гатовы сёння ж я з табой Прабрацца да яе ў пакой.

Фаўст

Убачу? Авалодаю?

Мефістофель

Не, не! Ў адведкі Красуня пойдзе да суседкі, А ты чакай пакуль, сядзі рахмана І мар пра ўцехі вашага рамана.

Фаўст

Дык пойдзем!

Мефістофель

Не, пакуль што рана!

Фаўст

Рыхтуй дарунак з лёгкае рукі.

(Выходзіць.)

Мефістофель

Ужо дарыць? Ай маладзён! Але — ці не пара наведаць тайнікі, Ці не пара дастаць і скарб які, Каб поспех быў адразу нам відзён.

(Выходзіць.)

Вечар{50}

Невялікі ўтульны пакой.

Маргарыта заплятае і падвязвае косы.

Маргарыта

Як
бы хацелася мне знаць,
Хто ён такі, той дзіўны пан? Рухавы, статны і, відаць, Не з простых родам, а з дваран. Я ўмомант гэта зразумела,— Трымаўся так дастойна, смела.

(Выходзіць.)

Мефістофель. Фаўст.

Мефістофель

Заходзьце ціха, асцярожна.

Фаўст (памаўчаўшы)

Мне аднаму пабыць тут можна?

Мефістофель (агледзеўшы пакой)

Такі парадачак не ў кожнай!

(Выходзіць.)

Фаўст (азіраючыся)

Вячэрні морак, змрок салодкі, Акрый, акрый святыню гэту! Закуй мне розум у калодкі. Пазбаў усіх уцехаў свету — Пакінь мне толькі крылы волі, Дай мне спазнаць пакуты й болі! Які спакой, якая ціша,— Ва ўсім парадак і дагляд! Дастаткам тут і ўбогасць дыша — Утульнасць у каморцы, лад.

(Смела садзіцца ў скураное крэсла каля ложка.)

Прымі ж мяне! Як і другіх прымала На трон бацькоўскі з радасцю, з журбой! Як часта дзетвары гарэзны рой Сваволіў колісь тут, бывала! Дзядулю тут каляднаю парой За шчодрыя дары дзяўчына цалавала. Я знаю, мілая, душой спрыяла Ты гэтаму парадку; не дакор Матулін тут кіруе, не прымусам Ты засцілаеш стол абрусам, Ты прыцярушваеш пясочкам жоўты двор З руплівасцю сапраўднай гаспадыні! О мілая рука! Рука багіні! Ты здольная у хатцы цеснай Зрабіць сапраўдны рай нябесны! А тут?

(Падымае палог ложка.)

Святы мяне сцінае страх! Як тут спакойна, як тут міла! Прырода! У чароўных лёгкіх снах Анёлка ты ўскарміла! Яна! Яна — мая дзяўчына На гэтым ложку спала тут; — У гэтай хатцы дабрачынна Саткаўся чысты божы цуд!

(Сам сабе.)

Што ж ты прынёс, нязваны госць, Сюды? Любоў, пашану, злосць? Чаго тут прагнеш? Што ў душы пануе? Цябе, о Фаўст, ужо не пазнаю я! Мо проста выпадак занёс Цябе на шлях такой прыгоды, Калі аж млееш ты ад асалоды? — Няўжо так лёгка намі правіць лёс? Каб раптам увайшла, дык што было б? Чым апраўдаў бы дзёрзкі свой учынак? — Ты, як нікчэмны асталоп, Укленчыў бы перад дзяўчынай!
Поделиться:
Популярные книги

Word 2007. Популярный самоучитель

Краинский И.
Компьютеры и Интернет:
программное обеспечение
5.00
рейтинг книги
Word 2007. Популярный самоучитель

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Царствование императора Николая II

Ольденбург Сергей Сергеевич
Научно-образовательная:
история
6.25
рейтинг книги
Царствование императора Николая II

Деньги. Мастер игры

Роббинс Энтони
Религия и эзотерика:
самосовершенствование
5.20
рейтинг книги
Деньги. Мастер игры

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Курс уголовного права в пяти томах. Том 1. Учение о преступлении

Коллектив авторов
Справочная литература:
прочая справочная литература
5.00
рейтинг книги
Курс уголовного права в пяти томах. Том 1. Учение о преступлении

Марш обреченных

Злобин Михаил
1. Хроники геноцида
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Марш обреченных

Город счастливых роботов (авторский сборник)

Дивов Олег Игоревич
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Город счастливых роботов (авторский сборник)

Неофит

Листратов Валерий
3. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Неофит

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Радиоактивная война

Стрельцов Иван Захарович
Детективы:
боевики
6.00
рейтинг книги
Радиоактивная война

Жизнь-поиск

Данилов Борис Федорович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Жизнь-поиск