Аблава
Шрифт:
Не, тады Хведар яго не паслухаў: як гэта ўсё кінуць? А зямля, гаспадарка? І куды падацца? Тут усе яго карані, вяскоўцы, радня — як ён можа з'ехаць куды ў непрытульны, нязнаны свет?
Ён пражыў у Нядолішчы яшчэ месяцаў дзесяць. Нярадаснае было тае жыццё, бясхлеб'е і посніца надоўга пасяліліся ў ягонай хаце. Хведар дык яшчэ неяк трываў, сцяўшы зубы, а Ганулька пачала часта плакаць, асабліва ўранку ля печы, як бралася варыць ежу і нешта трэба было ўсыпаць у чыгун, пакласці на патэльню. Для малой Волечкі хадзіла па малако ў вёску да Лёксы ці да Грачыхіных. Тыя ім спачувалі, перажывалі іхнюю бяду, бы сваю, і чым маглі памагалі. Мусіць, тады ён схадзіў і да Цыпруковага Зміцера, які трэці год быў вінен яму трыццаць рублёў грошай. Быў вінен з
Недзе ўгары свяціла негарачае сонца, вяршаліны елак воддаль ціха гарэлі ў ягоных бліскучых промнях. На іх голлі грэліся вароны, часам пералятаючы кудысь — на суседнія елкі, ці што? Унізе ж, пад ляшчыннікам, стыў сыраваты засень, было халаднавата, і Хведар колькі разоў ужо варочаўся то адным, то другім бокам, каб не дужа застуджацца ад зямлі. Ён прыдрамаў трохі, можа, з гадзіну ці больш, пасля апроч сцюжы яму стаў дапякаць голад, і ён сеў пад кустом. Карцела пайсці ў поле па бульбу. Можа, там ужо ўсё выбралі, людзей на палетку, мабыць, няма, і ён што-нішто знойдзе. Якіх дзесятак пакінутых у зямлі бульбін — то, мабыць, не будзе кража. А калі і кража, дык не дужа вялікая. Калгаснікі яму даруюць. Усё ж яны ўзялі ад яго болей — адна сядзіба чагосьці каштуе. Дый малатарня таксама. А яму спатрэбілася ад іх якое паўвядзёрка бульбы. Не так ужо і многа.
Устаўшы, ён памалу паплёўся між кустоўя алешніку, улез з завалены хворастам малады асіннік, ледзь выбраўся з яго. Трохі затрымаўся ў зарасніку высокага, у рост чалавека, малінніку са ссохлымі, счарнелымі ягадамі ў вецці, якія тут не ўсе вядзяўбалі птушкі, збіраў па адной, еў. Наедак, аднак, быў няважны, толькі хрумсцелі на зубах насенныя костачкі, маліны ўжо страцілі ўсю ранейшую слодыч. На сконе дня вылез з узлеску недзе паблізу ад таго бульбянога палетка на занятае азімінай поле і зразумеў, што занадта ўзяў управа, цяпер трэба ісці па ўзлеску назад. Толькі ён адышоўся мо з паўвярсты, як пачуў нейчы блізкі нягучны голас. Хведар стаіўся ў кустах, крадком паглядзеў наперад. Непедалёк на ўзлеску з вяроўчынай ў руках клыпаў згорблены, у рудым армяку стары, пасвіў рахманую чорную кароўку. Тая ўсё нацягвала вяроўку, імкнучыся па траву ў кустоўе, і стары зласнавата бурчэў на яе. Хведар прыгледзеўся з зарасніку, ці не знаёмы хто? Але не, мусіць, то быў незнаёмы. Напэўна, чалавек не з ягонай вёскі, можа, з якой суседняй. Хведар мог бы яго абысці лесам, ды ў яго раптам з'явілася думка: а можа, папрасіць хлеба? Калі той пасвіць тут зранку, дык, можа, запасся хлебам, можа б, і яму даў кавалак. Дужа хацелася хлеба.
Урэшце набраўшыся адвагі, ён выйшаў з узлеску і роўна пайшоў краем азіміны, усё цікуючы за пастухом. Той ужо мог яго ўчуць, але пакуль не звяртаў увагі, і Хведар падышоў зусім блізка, стрымана павітаўся. На яго зірнулі выцвілыя вочы старога чалавека з тварам, аброслым (зрэшты, як і ў самога Хведара) сівою блытанай шчэццю. Чалавек нібы паморшчыўся, разглядаючы яго, але не адказаў нічога. Тады Хведар павітаўся зноў.
— Ды
— Карову пасяцё?
— Карову, анягож. Не каня. Каня ўжо не пасу. Адпусціў.
— А самі адкуль жа будзеце? — запытаўся Хведар і сцішыўся. То было важнае для яго пытанне, каб вызначыць, можа ён пазнаць Хведара ці не.
— Ды вунь, з Ушатаў, — сказаў стары і ўважліва агледзеў Хведара. Убогі выгляд яго, аднак, здаецца, не ўразіў пастуха — той сам быў апрануты не лепш. Хведар з палёгкай расслабіўся. У дальняй вёсцы Ўшатах ён ведаў мала каго, таксама як і яго там мала хто памятаў.
— Можа, закурыць маеце? — раптам сказаў Хведар і не пазнаў свайго голасу, такі той стаў слабы і жаласны. Курыць ён зусім не хацеў — даўно адвык ад курыва, але не мог адважыцца адразу папытацца пра хлеб.
— Ёсціка, — сказаў стары і палез у сваю глыбокую кішэню. — Во самасеечкі трохі маю. Толькі запаліць няма чым.
— Запаліць, можа, знойдзем, — сказаў Хведар, аднак пашкадаваўшы, што завёў тую гаворку пра курыва — трэба было ашчаджаць запалкі. Усё ж яны скруцілі з жоўтай газеціны па невялікай цыгарцы, і Хведар дрыготкімі пальцамі асцярожна церануў запалку, ашчадна прыкурыў сам, пасля ўжо смялей даў прыкурыць старому.
— У калгасе, дзед? — запытаўся Хведар, як яны зацягнуліся па адным разе. Ад тае зацяжкі ў яго адразу закруцілася ў галаве, і ён ледзь не хіснуўся. Стары другі раз падазрона паглядзеў на яго.
— У калгасе, а як жа… Цяпер усе ў калгасе. А як жа…
— Няўжо і аднаасобнікаў не засталося?
— Аднаасобнікаў? — прыжмурыў адно вока стары і спытаўся: — А ты сам адкуль будзеш? Здалёк?
— Ды я… Нетутэйшы, — схлусіў Хведар. — Да радні іду.
Чорная карова памкнулася за куст на ўзлеску, пацягнула вяроўчыну, і стары мусіў пацягнуцца за ёй. Хведар паціху пайшоў следам.
— А там, адкуль ідзеш, хіба асталіся аднаасобнікі?
— Ды не, знаеце…
— І ў нас не асталося. Каторыя ў калгас не хацелі — вывезлі. Каторыя пасля і захацелі, тожа раскулачылі і выслалі. Кулакі, падкулачнікі, — мармытаў стары, з вяроўчынай у руках усё кіруючы за каровай.
— Ну а як жа ў калгасе? Ці багата?
— Багата! — сказаў адразу стары. — З вялікадня да Іллі траўку елі. З Іллі пачалі патроху бульбачку капаць. Ды што — на Іллю, якая там бульбачка! Арэхі…
— Во як?
— Ну. А што ж ты не ведаеш? Ці ў вас там не было голаду? — стары ўтаропіўся ў яго дакорлівым позіркам.
— Дык як вам сказаць? Было…
— Ну, аднаго і паратунку, што кароўка. Малачко! Ды і тое здаць трэба. Дзвесця літраў. І мяса, і яйкі. І воўну. Зімой асмалілі падсвінка, дык штрафу далі пяцьдзесят рублёў.
— За падсвінка?
— Анягож. За скуру. Скуру ж трэба здаваць. А ў вас хіба не такія парадкі?
— У нас? Ды як вам сказаць? Строга, але, можа, не так, — трохі збянтэжыўся Хведар — ён не ведаў, як адказаць старому. Ці ўсюды было так, як тут? Ці, можа, у іншых мясцінах было трохі інакш. Мусіць, стары гэта зразумеў па-свойму.
— Я і казаў: нідзе няма так пагана, як у нашым раёне. Нягоднае кіраўніцтва нягодныя людзі. Ці ж можна так: за якую нядоімку — апошнюю карову. А малыя? Як ім без малака? Памруць. Ці мала іх памерла ўлетку. І малых і старых. Во бадзяюся па лясах з гэтай, — ён тузануў вяроўчынай. — Каб не адабралі. Бо плаціць жа падатак няма чым.
— Бяда, бяда, — раздумна паспачуваў старому збянтэжаны Хведар, якому яшчэ ні з кім не давялося гутарыць аб тутэйшых парадках, даведацца, як жывуць гэтым часам ягоныя землякі. Стары быў першы, і яму хацелася шмат пра што папытацца ў яго, хоць ён і баяўся выклікаць якое падазрэнне да сябе — усё ж чужы чалавек.
— Бяда, анягож.
— Можа, трэба было паскардзіцца? Жалабу куды напісаць? — асцярожна параіў Хведар.
Стары зласнавата ўхмыльнуўся ўсім сваім касмылявым тварам.
— Каму жалабу? Начальству? Дык яны ж самі ў нас як звяры. Прыедзе каторы… Вунь гэны Роўба: усё мацюгом ды пагрозай, Сібірру палохае…
Жанна д’Арк из рода Валуа. Книга 3
Проза:
историческая проза
рейтинг книги
Том 1. Романы. Рассказы. Критика
1. Собрание сочинений в пяти томах
Проза:
русская классическая проза
рейтинг книги
Барон Серж де Сангре
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Алексей Михайлович
4. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
рейтинг книги
Под одним солнцем. Наша старая добрая фантастика (сборник)
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
В лапах зверя
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Виллет
Проза:
классическая проза
рейтинг книги
Оковы страсти
Любовные романы:
исторические любовные романы
рейтинг книги
Остров Крым
Фантастика:
социально-философская фантастика
альтернативная история
рейтинг книги
Ведьмы из Броккенбурга. Барби 2
3. Ведьмы из Броккенбурга
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Джон Голсуорси. Собрание сочинений в 16 томах. Том 15
15. Собрание сочинений
Проза:
классическая проза
рейтинг книги
Дороги Мертвых
1. Виконт Адриланки
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги