Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Выбранае

Василь Быков

Шрифт:

– Правільна, футбол, напрыклад, – цудоўны занятак для юнака.

Спярша Аўсееў не разумеў, а пасля здагадаўся пра тыя цьмяныя намёкі і перастаў наведваць студыю. Якраз пачыналася вясна, прыгравала сонца, на дзіцячым стадыёне да позняга вечара бухалі мячы, і Алік Аўсееў аддаўся спорту.

Пасля некалькіх трэніровак яго залічылі ў юнацкую футбольную каманду раёна, якая затым у спаборніцтвах на першынство горада заняла першае месца. Здымак каманды-пераможцы надрукавалі ў мясцовай газеце. Алік у рашаючым матчы забіў два галы і адчуў у сабе такое, быццам ён намнога пасталеў за свае 16 гадоў. Яго перасталі цікавіць аднакласнікі

і нават настаўнікі, якія выказвалі да юнака-спартсмена прыкметную ўвагу. Ён убачыў, як дзяўчаты пазіралі на яго закаханымі вачыма і таварышы згаралі ад зайздрасці да яго поспехаў. Усё гэта прыемна казытала яго пачуцці, і Алік пачынаў ужо думаць, што знайшоў сваю каляіну ў жыцці, калі ў пачатку лета на іхнюю каманду пасыпаўся шэраг няўдач. Тры разы запар на адказных спаборніцтвах яны ганебна прайгралі, аднойчы Аліка вывелі з ігры за грубасць і ўрэшце замянілі другім хлопцам.

Доўга пасля таго Аўсееў самотна перажываў свае жыццёвыя няўдачы, але маці суцяшала сына, даводзячы, што ён вельмі здольны, усебакова таленавіты, трохі ленаваты, а калі пастараецца, то будзе проста геніяльны чалавек. Гэты засвоены з дзяцінства довад пакрысе супакойваў Аліка, напаўняў яго пагардай да іншых і даваў падставу глядзець на сябе як на выключнасць. Але людзі чамусьці ўпарта не хацелі заўважаць выключнасці Аўсеева і зусім не так, як таго патрабавала яго натура, ставіліся да маладога чалавека. Асабліва гэта праявілася, калі Алік Аўсееў прыехаў у Ленінград і паступіў у артылерыйскае вучылішча.

Вучачыся ў дзесятым класе, Алік зразумеў, што мастацтва – музыка, жывапіс, а таксама спорт – гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычныя бязлітаснасць да сябе, упартасць і праца. А ўсё тое, што даецца вялізным намаганнем, праз цяжкасці, тое – ведаў Аўсееў – перастае несці асалоду, радасць таго засмучаецца цяжарам дасягнення. Вайсковае ж вабіла яго рамантыкай быту і прыгажосцю формы. Ён любіў глядзець на чырвонаармейскі строй у час парадаў, яму падабаўся зухаваты выгляд маладых камандзіраў, апяразаных рамянямі, з сумкамі і пісталетамі на баку, любіў магутнасць баявых машын і захапляўся пазнанымі з кніг геройскімі ўчынкамі ў часе вайны. Бацька не пярэчыў супраць гэтай схільнасці юнака Аўсеева, маці ж, ва ўсім дагаджаючы сыну, саступіла са сваіх ранейшых жаданняў наконт яго бліскучай мастацкай будучыні, і за год да вайны Аўсееў стаў курсантам ваеннага вучылішча.

Але сталася так, што з першых жа дзён свайго вайсковага жыцця курсант Аўсееў адчуў расчараванне. Камандзірам аддзялення, у якое залічылі Аўсеева, назначылі мешкаватага тугадума Тодарава. Гэты няўклюдны чалавек з тупой упартасцю і асаблівым стараннем імкнуўся выканаць усё, што ад яго патрабавалася, не зважаючы ні на чые і ні на якія перавагі. Ён зусім не хацеў бачыць, што Аўсееў разумнейшы за яго і за шмат каго з курсантаў, што ён болей развіты і спрытнейшы, куды лепш выхаваны. Дарэчы, гэтага не хацелі заўважаць і старшына, і камандзір узвода – яго школілі так, як і ўсіх. I калі ён спрабаваў вылучыцца, паказаць свае веды і здольнасці, даказаць, што ён варты лепшага, тады яго не злюбілі таварышы.

Праўда, тыя нягоды хутка скончыліся. Улетку, калі пачалася вайна, яго ў ліку вялікай групы курсантаў адклікалі з вучылішча і з маршавай ротай накіравалі на фронт. Аўсееў спачатку ажно ўзрадаваўся і, па пыльных дарогах дабіраючыся да перадавой, быў поўны рашучасці на які-небудзь геройскі ўчынак, усё

карцела яму паказаць людзям, на што здатны Аўсееў. Але ў першым жа баі яго аглушыла грымоццем страляніны, асляпіла страхам блізкае смерці, апаліла болем няўдачы і разгрому. «Не, – сказаў сабе Аўсееў, – гэта не для мяне» – і далей ужо толькі і дбаў, каб як уцалець.

Дагэтуль яму сяк-так шанцавала, але, здаецца, прыйшоў канец яго ўдачам. Аўсееў вельмі непакоіўся, чула яго сэрца – будзе непапраўнае ліха, і ўсё думалася, што зрабіць, каб як абмінуць пагібель.

Так, стоячы пад застрэшкам і марна думаючы, як выйсці цэлым з гэтай бяды, Аўсееў і не заўважыў, калі сціх дождж. Уначы пацішэла, перасталі ляскатаць кроплі па даху, здаецца, патроху сунімаўся і вецер. Невядома, колькі было часу, Аўсееў адчуваў млявую знямогу ва ўсім целе і, злосна падумаўшы пра тых, у старожцы, якія гэтулькі часу не змяняюць яго, адчыніў дзверы.

9

Са старожкі шуганула цяплом, дымам, кіслай парнасцю мокрых салдацкіх шынялёў. Не пераступаючы парога і трымаючы насцеж расчыненыя дзверы, Аўсееў запытаў:

– Ну што? Вы мяне зменіце сёння?

– Нешта ты хутка, – сказаў з тапчана Карпенка. – Яшчэ, мабыць, і дзвюх гадзін не мінула.

Ён нетаропка выцягнуў з кішэнькі стары «кіраўскі» гадзіннік на ланцужку, угледзеўся, павярнуўшыся да скупога святла з грубкі.

– Эге, пяць гадзін! Хутка і світанне. Ну хто? Глечык, давай ты!

Глечык з гатоўнасцю ўзняўся, але побач усхапіўся Пшанічны.

– Пастой. Я пайду. Хай адпачне Глечык. Ён капаў многа, так што...

Не чакаючы камандзіравай згоды, баец захінуў шынель і палез у дзверы. Аўсееў паставіў у кут вінтоўку і пачаў ладкавацца ля грубкі.

– Дождж сціхае, здаецца? – спытаў Карпенка.

– Сціх, – сказаў Аўсееў, выцягнуўшы да агню счырванелыя рукі.

Побач, размораны гарачынёй і падкурчыўшы пад сябе ногі, мясціўся Свіст. Ён усё, відаць, не мог адолець свайго разважлівага настрою і з раздумным спакоем у светлых вачах, утаропленых на вуголле ў печцы, казаў:

– Паглядзеў я на людзей і там, і тут, смерці нагледзеўся і думаю: эх, чалавек, чалавек, не ведаеш ты, што табе трэба. Вымуштроўваеш ты, як малое распешчанае дзіця, пакуль табе гарачы певень у зад не дзюбне. А дзюбне, тады ўраз розум дойме. Тады ты ўцяміш, як жыць трэба. Гэта я з самога сябе даўмеўся, вот, ярына зялёная.

– Яно так, – азваўся Карпенка, выцягваючы на тапчане ногі. – Але хай яна згарыць, вайна гэтая. Колькі ліха, колькі гора! Мне дык яна ўсё жыццё парушыла. Толькі на ногі ўзняўся, на сваю каляю ўзбіўся, а тут трах-трах – павяло...

– Гэта праўда, – згадзіўся Свіст. – I калі ўжо мы яго здужаем, гада? Прэ і прэ, паразіт!

– Нічога, здужаем. Да Масквы ўжо не пусцім. Гэта пэўна.

Аўсееў, грэючы мокрыя пальцы, непрыязна бліснуў на старшыну чорнымі сцюдзёнымі вачыма, у якіх былі здзек і пагарда.

– Ага. Можна падумаць, што Масква за Уралам.

– За Уралам не за Уралам, а Маскву не аддамо.

– Гэта мы ўжо чулі, – чмыхнуў Аўсееў. – А тры месяцы адступаем...

– Глупства, – жыва азваўся Свіст. – Кутузаў таксама адступаў. Тут, брат, план, можа, такі, як з французам. А што? Заманіць глыбей у лясы, балоты, акружыць і кокнуць к чортавай матары, каб ніводнага не засталося.

Поделиться:
Популярные книги

Жанна д’Арк из рода Валуа. Книга 3

Алиева Марина Владимировна
Проза:
историческая проза
6.25
рейтинг книги
Жанна д’Арк из рода Валуа. Книга 3

Том 1. Романы. Рассказы. Критика

Газданов Гайто
1. Собрание сочинений в пяти томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 1. Романы. Рассказы. Критика

Барон Серж де Сангре

Назипов Ринат
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
7.65
рейтинг книги
Барон Серж де Сангре

Алексей Михайлович

Сахаров Андрей Николаевич
4. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.80
рейтинг книги
Алексей Михайлович

Под одним солнцем. Наша старая добрая фантастика (сборник)

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
космическая фантастика
6.25
рейтинг книги
Под одним солнцем. Наша старая добрая фантастика (сборник)

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Виллет

Бронте Шарлотта
Проза:
классическая проза
8.57
рейтинг книги
Виллет

Оковы страсти

Роджерс Розмари
Любовные романы:
исторические любовные романы
7.42
рейтинг книги
Оковы страсти

Остров Крым

Аксенов Василий Павлович
Фантастика:
социально-философская фантастика
альтернативная история
8.40
рейтинг книги
Остров Крым

Ведьмы из Броккенбурга. Барби 2

Соловьев Константин Анатольевич
3. Ведьмы из Броккенбурга
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ведьмы из Броккенбурга. Барби 2

Джон Голсуорси. Собрание сочинений в 16 томах. Том 15

Голсуорси Джон
15. Собрание сочинений
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Джон Голсуорси. Собрание сочинений в 16 томах. Том 15

Дороги Мертвых

Браст Стивен
1. Виконт Адриланки
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дороги Мертвых

Хроника

Саксон Анналист
Mediaevalia: средневековые литературные памятники и источники
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Хроника

А.и Б. Стругацкие. Собрание сочинений в 10 томах. Т.10

Стругацкие Аркадий и Борис
10. Собраниния сочинений в 10 томах
Фантастика:
научная фантастика
6.71
рейтинг книги
А.и Б. Стругацкие. Собрание сочинений в 10 томах. Т.10