Трывожнае шчасце
Шрифт:
ён не даваў нам хвіліны адпачынку, i мы не любілі яго. Ён ніколі не дазваляў сабе фамільярнасці ў адносінах з курсантам!. I раптам такі клопат — даў выспацца, не разбудзіў нават на снеданне, загадаў прынесці суп… I сяброўскае ты… Дзіва!
Зноў нахмарыла. Імжыць дождж. Слава табе, неба Поўначы, што ты так часта пакрываешся хмарамі! Здаецца, з учарашняга дня я моцна палюбіў такое надвор'е. Ды ці я адзін? Праўда, ніхто не можа даць гарантыі, што яны не прыляцяць i ў дождж. Але пакуль што ix няма, пакуль што мы маем перадышку.
Камандзір батарэі сабраў каля першай гарматы ўсіх зараджаючых i трэніруе да сёмага поту, не можа дараваць заклінення. Мне
Хлопцы сабралі грошы, усе, у каго якія былі, упрасілі сяржанта, i — дзіва! — той дазволіў, каб самы спрытны i ўвішны, устаноўшчык трубкі масквіч Раман Войтаў падскочыў на пасёлак у краму. Ён прынёс адтуль цэлы рэчавы мяшок папярос, самых дарагіх, якіх ніхто, бадай, акрамя Рамана, з нашага разліку яшчэ ніколі не курыў, нават сяржант. Цяпер хлопцы ляжаць за каменем, з асалодай пускаюць дым i бяскрыўдна лаюць мяне дурнем за тое, што адмовіўся ад прапановы пачаць курыць.
— Не хоча — не трэба, хай беражэ свае дарагое здароўе.
— Дурань! Не п'е, не курыць… Памрэ — пашкадуе.
Памрэ… Навошта лішні раз гаварыць пра смерць?
Я стараюся не слухаць ix размовы, залажу глыбей у нішу i пішу. Пішу з ліхаманкавай хуткасцю. Але адчуваю, што не ўпраўлюся запісаць усё, што мінулая ноч i гэтая хмарная раніца — шчаслівая для мяне выпадковасць, якая, магчыма, ніколі не паўторыцца. Трэба выкарыстаць цалкам гэтыя вольныя хвіліны. Якія падзеі, якія думкі i перажыванні я забыўся занесці ў гэты сшытак? Чатыры дні здаюцца вечнасцю. Божа мой, калі гэта на зямлі быў апошні мірны дзень, той суботні вечар, кал i мы ў сваім чырвонаармейскім кутку праводзілі сход, прысвечаны пяцігоддзю з дня смерці Максіма Горкага! Я чытаў на памяць урывак з «Чалавека».
«Человек! Точно солнце рождается в груди моей, и в ярком свете его медленно шествует — вперед! и — выше! — трагически прекрасный Человек!»
Хораша я прачытаў гэтыя i яшчэ многія цудоўныя словы, сам заварожаны ix музыкай, ix глыбокім сэнсам. Хлопцы апладзіравалі так, што мне зрабілася няёмка. Купанаў сядзеў, з ухвалай ківаў галавой i неяк дзіўна ўсміхаўся. А Сідарэнка сказаў пасля:
— Вы, Шапятовіч, дрэнна разумееце Горкага.
Мяне гэта здзівіла i пакрыўдзіла. Я не разумею Горкага?
— А як вы разумееце? — спытаў я.
Ён не адказаў, i я дагэтуль не ведаю, што не спадабалася палітруку ў маім чытанні. I вось цяпер зноў загучалі ў маёй галаве горкаўскія словы. Я не толькі чую ix, але адчуваю, нібы яны матэрыяльныя, бачу перад сабой i бясстрашную велічную Мысль, i Любоў, i Нянавісць… i Надзею!.. Чаму «палахлівае бяссілле Надзеі»? А я хачу мець Надзею! I мая Надзея не можа мне спяваць аб радасцях спакою, не можа быць у саюзе з Хлуснёй i штурхаць у ціну салодкай Ляноты. Не! Мая Надзея іншая! А што сказана пра страх? Якое месца ў Чалавеку адводзіць яму вялікі пісьменнік? Я натужліва ўспамінаю… Няўжо пра страх нічога няма? Не, вось — «страх смерці ўладна гоніць Чалавека ў цямніцу Веры…». Не, немагчыма, нельга запісаць палёт думак. Яны — як маланкі, ахапілі адразу ўсё. A пішу я марудна, страшэнна марудна, хоць, магчыма, ніводзін чалавек у звычайных умовах не мог бы пісаць хутчэй… З усяго хаосу думак я зразумеў толькі адно: інакш, больш глыбока i цвёрда, сэрцам прымаю я тыя словы, якія чатыры дні назад з тэатральнай
Здаецца, я хачу спрачацца з Горкім, папраўляць яго. Наіўна!
У катлаван зайшоў камандзір гарматы, убачыў мяне, крыва ўсміхнуўся:
— Раман пішаш?
Я сумеўся:
— Не. Пісьмо. Жонцы.
— Такое доўгае пісьмо? — здзівіўся ён. — Глядзі, каб лішняга не напісаў. Цяпер ваенная цэнзура будзе правяраць.
— Я ведаю.
— Канчай сваё пісьмо, ды будзем трэніраваць устаноўшчыкаў трубкі.
Ну вось, перадышка скончана. А я сапраўды хацеў напісаць пісьмо Сашы. Я ведаю, з якой нецярплівасцю яна, гаротная, чакае маіх пісем.
Вечар 26 чэрвеня
Пасля бамбёжкі не працуе радыё, i мы ўсю раніцу не давалі спакою сувязістам, каб яны папрасілі ў сваіх калег на камандным пункце дывізіёна ўчарашнюю зводку. Выказвалі здагадкі. Яны бы л i розныя: занадта аптымістычныя i памяркоўныя, ура-крыклівыя i стрыманыя, але i ў першым i ў другім выпадку крыніцай ix было пазаўчарашняе паведамленне аб тым, што «на Шаўляйскім i Рава-Рускім напрамках праціўнік, які ўклініўся з раніцы ў нашу тэрыторыю, у другой палавіне дня контратакамі нашых войск быў разбіты i адкінуты за дзяржаўную граніцу». Помнілі толькі гэта i забывалі на другую частку зводкі, дзе гаварылася, што ворагу ўдалося заняць Ломжу, Брэст. Вельмі хацелася пачуць, што нашы войскі развіваюць наступление за мяжой, няхай сабе хоць на адным напрамку.
У абедзенны час, калі разлікі па чарзе хадзілі ў сталоўку, мы з Сенем зноў сустрэліся каля прыбора. Мяне цягнула да яго шчыра пагутарыць, пачуць разумныя, аргументаваныя меркаванні. Але пасля таго, што здарылася, прыходзілася азірацца — ці няма паблізу Кідалы. Размова не ладзілася. Мы стаялі i моўчкі сачылі, як разрываюцца хмары аб сосны на сопках.
— Праясняецца, — сказаў я.
— Ara. К вечару будзе лётная пагода, — зазначыў Сеня.
Людзі, напэўна, ніколі не праяўлялі такой увагі да неба,
якую цяпер праяўляем мы. Ды ці толькі мы адны? Не, усе цяпер глядзяць на неба. Не для таго, каб палюбавацца яго прыгажосцю. Знікла хараство блакіту. Больш даспадобы нізкія свінцовыя хмары. Помню, я думаў пра тое, які дзень там, у нас, над Дняпром. Няўжо i Саша з такім жа страхам узіраецца ў неба? Безумоўна. Балюча думаць пра гэта.
З зямлянкі вылез сувязіст Мельнікаў. Убачыў нас, азірнуўся, нясмела наблізіўся, шэптам спытаў:
— Слухай, Пясоцкі, ты ўсё ведаеш… Скажы, Кобрын i Вільня далека ад граніцы?
— А што? — насцеражыўся Сеня; ён стаў падазрона-недаверлівы.
— Ідуць баі за гэтыя гарады.
— Хлусіш! — вырвалася ў мяне. Я добра ведаў Кобрын, бо жыў там, калі ездзіў на пераддыпломную практыку. I ў Вільню ездзіў. Я праехаў па многіх дарогах, што вядуць да дзяржаўнай граніцы.
— Я зводку прыняў. Толькі палітрук загадаў нікому не паказваць пакуль што.
— Дай, — сказаў Сеня такім настойлівым голасам, што асцярожны Мельнікаў дастаў з кішэні невялічкую пакамечаную паперку, разгарнуў, але не выпускаў з рук. Сеня заглянуў у яе, i я ўбачыў, як перасмыкнуліся яго вусны, змяніўся ён з твару. Моўчкі адышоў ад Мельнікава. Я рушыў за ім.
Созвездие Стрельца
Проза:
советская классическая проза
рейтинг книги
Исав и Иаков: Судьба развития в России и мире. Том 2
Научно-образовательная:
политика
рейтинг книги
Моя жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
рейтинг книги
Ради тебя одной
Проза:
современная проза
рейтинг книги
Пересекающиеся параллели
Детективы:
прочие детективы
рейтинг книги
Свидание в морге (Сборник)
Бестселлер
Детективы:
прочие детективы
рейтинг книги
История России. XX век. Как Россия шла к ХХ веку. От начала царствования Николая II до конца Гражданской войны (1894–1922). Том I
История России. Новый взгляд
Научно-образовательная:
история
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
рейтинг книги
Уникумы Вселенной
1. Уникумы Вселенной
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Восставший из пепла
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Табак
Проза:
историческая проза
рейтинг книги
Античная драма
5. Библиотека всемирной литературы
Старинная литература:
античная литература
рейтинг книги
Итальянский фашизм
Научно-образовательная:
история
политика
рейтинг книги