Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Маёр сурова нахмурыўся:

— Што за смех? Хто смяяўся?

Строй застыў.

— Хто смяяўся?

— Я! — адгукнуўся зараджаючы чацвёртай гарматы Павел Кныш, здзівіўшы ўсіх: бадай што самы сур'ёзны i стрыманы курсант, старэйшы па гадах за іншых, нават за камандзіра батарэі. Ён, як настаўнік, карыстаўся колькі год адтэрміноўкай ад прызыву ў армію. Што здарылася з ім?

— Два крокі ўперад, марш!

Кныш выйшаў ca строю.

— З чаго смяяліся?

— Вінаваты, таварыш маёр… Я ўспомніў, што наш сяржант даў каманду: «Газы»… пасля таго, калі вунь там, за пазіцыяй, упала бомба. А цяпер я ўбачыў, што бомба гэтая разнесла,

прабачце… прыбіральню.

Усе павярнулі галовы туды, дзе стаяла батарэйная прыбіральня, i нечакана… строй грымнуў рогатам. Маёр таксама засмяяўся. Ажно слёзы заблішчалі ў вачах. Выціраючы ix, праз смех сказаў:

— Газы? Ах, чортавы дзеці! Але i газы могуць быць!

Толькі лейтэнант Купанаў гідліва зморшчыўся. Ды яшчэ адзін чалавек не ўсміхнуўся нават — я. Было не да смеху. Я не разумеў, як можна рагатаць з такога глупства, калі ў твар табе глядзіць смерць.

Калі чысцілі гарматы i рыхтавалі новы камплект боепрыпасаў, у мяне нечакана з'явілася думка — пачаць зноў весці дзённік. Некалі да арміі, у тэхнікуме, я акуратна запісваў усе падзеі свайго студэнцкага жыцця. Тут, на батарэі, кінуў — замяніў пісьмамі да Сашы, якія пісаў кожную вольную хвіліну (хоць хвілін такіх было нямнога), кожны святочны дзень, i нават прасіў дазволу ў камандзіра рабіць гэта ў «мёртвую гадзіну», пасля абеду, калі ўся батарэя адпачывала. А цяпер… ці будуць цяпер даходзіць мае пісьмы ў родную далячынь? Ды i не ўсё можна напісаць, цяпер вайна. А мне хочацца, каб Саша, мая Саша, i мая дачка калі-небудзь даведаліся, як я пачаў вайну, з якімі думкамі жыў гэтыя дні… Я веру, што, калі загіну, знойдзецца добрая душа i перашле дзённік Сашы. Дарагі таварыш, калі трапіць у твае рукі мой дзённік, вельмі прашу выканаць мае жаданне, адрас запісаны на многіх старонках гэтага сшытка.

I вось я пішу… Можа, залішне падрабязна апісаў наш першы бой з нямецкімі самалётамі, бой, пра які хочацца забыцца, не ўспамінаць, ды, напэўна, ніколі, да смерці, не забудзеш. Пішу, прымасціўшыся ў гарматным катлаване, за снараднымі скрынкамі, ад якіх пахне дрэвам i маслам. Батарэя адпачывае. Цішыня. Неверагодная цішыня навокал. Нават чамусьці не чуваць шуму гідрастанцыі. Толькі Паўлюк парушае цішыню сваім моцным храпам. Ды зрэдку перакідваюцца паміж сабой словамі разведчыкі. Цяпер ix двое — сочаць за небам, аглядаюць яго празрысты блакіт у вялікія біноклі. Сіратліва, як бы яно не натуральнае, а зробленае, дэкаратыўнае, вісіць над сопкамі халоднае сонца. Дзве гадзіны ночы. Я зайздрошчу сябрам, якія здолелі заснуць пасля ўсяго, што адбылося. Не, не ўсе заснулі…

25 чэрвеня

Уночы, калі я пісаў, да мяне падышоў Сеня Пясоцкі, мой лепшы друг. Мы пасябравалі яшчэ ў дарозе, у цяплушцы, калі нас везлі з Гомеля сюды, на Поўнач. Разгаварыліся, i высветлілася, што ён добра ведае Сашу, што маці яго — тая ўрач Марыя Сяргееўна, пра якую расказвала мне Саша з павагай, з гордасцю за сваю дружбу з гэтай жанчынай. Праўда, я трохі быў насцеражыўся, калі Сеня пачаў хваліць Сашу, нават варухнулася раўнівае пачуццё: ці не закаханы гэты хлапчук у маю жонку? Але потым я зразумеў, што захапляцца людзьмі, хваліць ix больш, чым трэба, — рыса яго характару. У армію яго ўзялі са школьнай парты, ён толькі скончыў дзесяць класаў. I на выгляд Сеня быў яшчэ дзіця, вучань: маленькі, худзенькі, з тонкім, як у дзяўчыны, голасам, з вялікімі вачамі, у якіх вельмі выразна адбіваўся яго настрой, з маленькімі, смешна адтапыранымі вушамі.

Помню, у вагоне яму казалі: «Хлопчык, пасунься, дай месца. Хлопчык, збегай па ваду». Ён вінавата ўсміхаўся i паслухмяна ўсё выконваў. Але на батарэі даволі хутка Сеня заваяваў агульную павагу за сваю сардэчнасць i надзвычай шырокія веды. Яго так i называлі — «эрудыт». Эрудыцыя гэтая спалучаецца ў яго з рамантычнай, крыху наіўнай юнацкай узнёсласцю. Я палюбіў яго, мы сталі, як кажуць, неразлучнымі сябрамі.

Сеня падышоў непрыкметна. Я ўбачыў яго, калі ён сеў на бруствер, амаль над галавой у мяне, правільней — не ўбачыў, a адчуў i адразу пазнаў — хто. Не вельмі сумеўся ад таго, што мяне захапілі ў такі незвычайны час за такім дзіўным заняткам (бадай, нікому не прыйшло ў галаву пісаць адразу ж пасля бою). Я напісаў яшчэ некалькі слоў, потым загарнуў сшытак, глянуў на друга. Як завастрыўся яго твар, як запалі яго вялікія вочы за тры дні.

— Што ты пішаш? — спытаў ён шэптам.

Я падняўся, абапёрся на бруствер каля яго ног i даверліва прызнаўся:

— Дзённік.

— Дзённік? — Ён здзівіўся. — Ведаеш, на вайне не раяць пісаць дзённік.

— Ты думаеш, могуць забараніць? — устрывожыўся я, верачы, што Сеня ўсё ведае.

Ён падумаў.

— Не, забараняць бадай што не будуць. Але навошта табе? Я не люблю дзённікаў. У ix хлусяць…

Я сціснуў яго калена i горача зашаптаў:

— Не, я напішу праўду. Напішу ўсё, што перажыў, што перадумаў… Я пішу для Сашы, а ёй я ніколі не хлусіў. Я хачу, каб тады, калі мяне не стане…

— Пеця! Выкінь з галавы дурныя думкі.

— Ты думаеш, мы выйдзем жывыя з гэтага пекла?

— Ніхто не ведае, хто загіне, хто будзе жыць. Але ўсе мы павінны думаць пра жыццё. Інакш які сэнс у змаганні? Каб перамагчы…

— Усё гэта правільныя словы, Сеня. Але ў мяне прадчуванне…

— Глупства. У цябе проста страх. Думаеш, у мяне, у другіх хлопцаў няма яго? Але мне здаецца, што я пачынаю перамагаць гэтае агіднае пачуццё. Пасля сённяшняга бою…

— Бой! Які гэта бой! Пасля яго я адчуваю сябе яшчэ горш! Як мы стралялі! Ганьба!

Ён усміхнуўся:

— Праўда, стралялі пагана. Але, кажуць, першы блінец заўсёды комам…

— Блінец! — пачаў злаваць я. — У каго ты набраўся такой разважлівасці? Такія «блінцы» нам вылезуць бокам… Заутра, можа, праз гадзіну… Наляцяць зноў… i расстраляюць такіх зенітчыкаў з кулямётаў.

Мы адначасова паглядзелі на неба. Колькі часу яно будзе чыстае?

Сеня ўздыхнуў i задумліва сказаў:

— Але… За восем месяцаў мы добра навучыліся хадзіць на лыжах, класічна казыраць… I толькі страляць з асноўнай сваёй зброі не навучыліся. Усе гэтыя трэніроўкі без баявой стральбы… чаго яны варты? A Кідала нават сілуэтаў не ведае. Даказвае, што гэта былі «Ю-88».

— Пясоцкі! Вы зноў за сваё. Не навучылі вас? — нечакана прагучаў з нішы голас сяржанта Тарных. — Шапятовіч, спаць! Развінціліся!

Не ўсе, значыцца, спяць! Сеня ўздрыгнуў, пабялеў i, падняўшыся, панура пасунуўся да свайго дальнамера. У мяне балюча сціснулася сэрца. Стала вельмі шкада гэтага добрага, разумнага хлопца. «Зноў за сваё». За што — сваё? Што кепскае ён сказаў? Чаму часам невукі, выскачкі, салдафоны ў большай пашане, чым такія, як Сеня? Колькі ён перажыў за гэтыя тры дні, мой друг! Больш, чым усе мы. I не скардзіцца, не ные, не кідаецца ў паніку, а мужна трывае. Мне хочацца напісаць пра ўсё, што здарылася з ім. Магчыма, запісы мае праз Сашу дойдуць да яго маці.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер и Маргарита

Булгаков Михаил Афанасьевич
Проза:
классическая проза
9.49
рейтинг книги
Мастер и Маргарита

Сумерки божков

Амфитеатров Александр Валентинович
1. Романы
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Сумерки божков

Рыбалка у медной горы

Дельвиг Полина Александровна
4. Рыжая
Детективы:
иронические детективы
8.10
рейтинг книги
Рыбалка у медной горы

Поезд смерти (Сборник)

Бирн Роберт
Мастера остросюжетного романа
Детективы:
техно триллер
6.25
рейтинг книги
Поезд смерти (Сборник)

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Восставший из пепла

Злотников Роман Валерьевич
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
9.31
рейтинг книги
Восставший из пепла

De Aenigmate / О Тайне

Четверикова Ольга
Научно-образовательная:
история
политика
5.00
рейтинг книги
De Aenigmate / О Тайне

Петербург - нуар. Рассказы

Кивинов Андрей Владимирович
Проза:
современная проза
5.40
рейтинг книги
Петербург - нуар. Рассказы

Экспорт революции. Ющенко, Саакашвили...

Кара-Мурза Сергей Георгиевич
Научно-образовательная:
политика
5.00
рейтинг книги
Экспорт революции. Ющенко, Саакашвили...

Практическая антимагия

Кайманов Степан
Фантастика:
фэнтези
8.16
рейтинг книги
Практическая антимагия

Я снова не бог. Книга XXXVIII

Дрейк Сириус
38. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова не бог. Книга XXXVIII

Магия отступника

Хобб Робин
3. Сын солдата
Фантастика:
фэнтези
7.87
рейтинг книги
Магия отступника

Каторга. Преступники

Дорошевич Влас Михайлович
1. Русская классика XX века
Проза:
русская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Каторга. Преступники

Мое ходячее несчастье

Макгвайр Джейми
2. Прекрасные
Любовные романы:
современные любовные романы
9.36
рейтинг книги
Мое ходячее несчастье