Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стэпавы воўк

Гессе Герман

Шрифт:

– Няўжо мы ўсе павінны памерці?
– спытала яна.

Ніхто не адказаў. Тым часам унізе паказаўся нехта пешы, убачыў барыкаду разбітых аўтамабіляў, абнюхаў іх з усіх бакоў, нагнуўся, сунуўся ў адзін з іх, выцягнуў адтуль стракаты парасон ад сонца, дамскую сумачку, бутэльку віна, спакойна сеў на парапет, адпіў з бутэлькі, з'еў нешта там з сумкі, загорнутае ў фольгу, дапіў бутэльку да дна і весела рушыў далей у дарогу з парасонам падпахай. Ён спакойна ішоў наперад, і я сказаў Густаву:

– А вось ці мог бы ты цяпер стрэліць па гэтым мілым хлопцы і прадзіравіць яму конаўку? Бог сведка, я не змог бы.

– А яно ж і не трэба, - буркнуў мой сябар.

Але

і ён адчуў сябе несамавіта. Варта нам убачыць чалавека, які яшчэ паводзіўся бясхітрасна, мірна, па-дзіцячы, які жыў яшчэ ў стане нявіннасці, як усе нашыя такія на погляд пахвальныя і такія патрэбныя ўчынкі здаліся нам раптам дурнымі і агіднымі. Цьфу, каб ты звялося, колькі крыві! Нам зрабілася сорамна. Але кажуць, што нават генералы перажывалі час-парою на вайне нешта такое.

– Хадземце адгэтуль, - заныла Дора, - сыдзем уніз, у машынах напэўна знойдзецца што-небудзь з'есці. Няўжо вы не прагаладаліся?

Унізе ў горадзе ўдарылі ў званы - усхвалявана і спалохана. Мы падрыхтаваліся да спуску. Дапамагаючы Доры пералезці цераз загародку, я пацалаваў яе ў калені. Яна звонка засмяялася. Але тут дошкі не вытрымалі, і мы з ёю рухнулі ў пустату...

Я зноў быў у круглым калідоры, яшчэ не астылы ад прыгоды з паляваннем. І адусюль, з усіх дзвярэй заклікалі надпісы:

Мутабор [3]
Ператварэнне ў любыя жывёлы і любыя расліны

3

Я ператвараюся (лац.).

Камасутра
Навучанне індыйскаму мастацтву кахання
Курс для пачаткоўцаў: 42 розныя спосабы кахання
Асалода ад самазабойства!
Ты даканаеш сябе смехам
Хочаце ператварыцца ў дух?
Мудрасць Усходу
О, калі б я ведаў тысячу моваў!
Толькі мужчынам
Закат Еўропы
Цэны паніжаны. Усе яшчэ па-за канкурэнцыяй
Увасабленне мастацтва
Час ператвараецца ў прастору з дапамогай музыкі
Сляза, якая смяецца
Кабінет гумару
Гульні пустэльніка
Паўнацэнная замена любых зносінаў

Рад надпісаў цягнуўся бясконца. На адным было:

Урок пабудовы асобы
Поспех гарантуецца

Мне здалося гэта вартым увагі, і я ўвайшоў у дзверы.

Мяне прыняў змрочны, ціхі пакой, дзе без крэсла, на ўсходні манер сядзеў на падлозе чалавек, а перад ім ляжала нешта накшталт вялікай шахматнай дошкі. У першы момант мне здалося, што гэта быў мой сябар Пабла, - прынамсі, на ім была такая самая стракатая шаўковая курта і ў яго былі такія самыя цёмныя прамяністыя вочы.

Вы Пабла?
– спытаўся я.

– Я ніхто, - ветліва патлумачыў той.
– У нас тут няма імёнаў, мы тут не асобы. Я шахматыст, хочаце ўзяць урок пабудовы асобы?

– Бадай што, калі ласка.

– Тады, будзьце ласкавы, дайце мне дзесятак-другі вашых фігурак.

– Маіх фігурак?..

– Фігураў, на якія, як вы бачылі, распалася ваша так званая асоба. Бо тое ж без фігураў я не згуляю.

Ён паднёс мне да вачэй люстэрка, я зноў убачыў, як адзінства маёй асобы распадаецца ў ім на мноства «я», колькасць якіх, здаецца, нават павялічылася. Але фігуркі былі цяпер вельмі малыя, памерам са звычайныя шахматныя. Ціхімі ўпэўненымі рукамі пальцаў гулец выбраў некалькі дзесяткаў і паставіў іх на падлогу побач з дошкай. Пры гэтым ён манатонна, як паўтараюць добра завучаную прамову альбо лекцыю, сказаў:

– Вам вядома памылковае і злашчаснае ўяўленне, нібыта чалавек ёсць нейкае пастаяннае адзінства. Вам вядома таксама, што чалавек складаецца з мноства душаў, з вялікага мноства «я». Расшчапленне ўяўнага адзінства асобы на такое мноства фігураў лічыцца вар'яцтвам, навука прыдумала гэтаму назву - шызафрэнія. Навука мае ў гэтым рацыю таму, што ні з якім мноствам нельга ўправіцца без кіравання, без пэўнага ўпарадкавання, пэўнай групоўкі. Няслушная ж яна ў тым, што лічыць, быццам магчымы толькі адзін, раз назаўсёды дадзены, нязменны, пажыццёвы парадак мноства падвідаў «я». Гэта памылка навукі мае масу непрыемных наступстваў, каштоўная ж толькі тым, што спрашчае службова-дзяржаўным настаўнікам і выхаваўцам іх працу і пазбаўляе іх ад неабходнасці думаць і эксперыментаваць. У выніку гэтай памылкі «нармальнымі», нават сацыяльна высокагатунковымі часта лічацца невылечныя вар'яты, а як на вар'ятаў, глядзяць, наадварот, на некаторых геніяў. Таму недасканалую навуковую псіхалогію мы дапаўняем паняццем, якое называем мастацтвам пабудовы. Таму, хто зведаў распад свайго «я», мы паказваем, што кавалкі яго ён заўсёды можа ў любым парадку скласці нанава і тым самым дамагчыся бясконцай разнастайнасці ў гульні жыцця. Як пісьменнік складае драму са жмені фігураў, так і мы будуем з фігураў нашага расшчэпленага «я» ўсё новыя групы з новымі гульнямі і напружаннямі, з вечна новымі сітуацыямі. Глядзіце!

Ціхімі, разумнымі пальцамі ён узяў мае фігуры, усіх гэтых старых, юнакоў, дзяцей, жанчын, усе гэтыя вясёлыя і сумныя, моцныя і далікатныя, спрытныя і няўклюдныя фігуры, і хутка расставіў з іх на сваёй дошцы партыю, дзе яны адразу пасталі ў групы і сем'і для гульняў і барацьбы, для дружбы і варожасці, утвараючы свет у мініяцюры. Перад маімі вачыма ён прымусіў гэты жывы, але ўпарадкаваны маленькі свет рухацца, гуляць і змагацца, заключаць саюзы і весці баталіі, рабіць аблогі любоўю, браць шлюбы і размнажацца, гэта была і праўда шматперсанажная, бурлівая і цікавая драма.

Пасля ён весела правёў рукою па дошцы, асцярожна паваліў фігуры, згроб іх у кучу і задумліва, як пераборлівы мастак, пабудаваў з тых самых фігур зусім новую партыю, з цалкам іншымі групамі, сувязямі і перапляценнямі. Другая партыя была сваячка першай: гэта быў той самы свет, і пабудавана яна была з таго ж самага матэрыялу, але памянялася танальнасць, памяняўся тэмп, перамясціліся акцэнты матываў, сітуацыі набылі іншы выгляд.

І вось так гэты разумны будаўнік будаваў з фігураў, кожная з якіх была часткай мяне самога, адну партыю за адной, усе яны зводдаль былі падобныя, усе яўна належалі да аднаго свету, мелі адно і тое самае паходжанне, але кожная была цалкам новая.

Поделиться:
Популярные книги

Год 1942 — «учебный»

Бешанов Владимир Васильевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.20
рейтинг книги
Год 1942 — «учебный»

Звёздный Рон

RedDetonator
4. Отчаянный бедолага Рон
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Звёздный Рон

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

После нас - хоть потом

Лукина Любовь Александровна
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
7.43
рейтинг книги
После нас - хоть потом

"Фантастика 2024-147".Компиляция. Книги 1-28

Погуляй Юрий Александрович
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2024-147.Компиляция. Книги 1-28

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Тезей (другой вариант перевода)

Рено Мэри
Тесей
Научно-образовательная:
история
8.00
рейтинг книги
Тезей (другой вариант перевода)

Записки брюнетки

Голубицкая Жанна
Проза:
современная проза
4.25
рейтинг книги
Записки брюнетки

Николай II (Том II)

Сахаров Андрей Николаевич
21. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.20
рейтинг книги
Николай II (Том II)

Женское здоровье. Большая медицинская энциклопедия

Коллектив авторов
Справочная литература:
энциклопедии
6.25
рейтинг книги
Женское здоровье. Большая медицинская энциклопедия

История как проблема логики. Часть первая. Материалы

Шпет Густав Густавович
Российские Пропилеи
Научно-образовательная:
история
философия
культурология
5.00
рейтинг книги
История как проблема логики. Часть первая. Материалы

"Фантастика 2025-70". Компиляция. Книги 1-31

Волков Николай Владимирович
Фантастика 2025. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2025-70. Компиляция. Книги 1-31

Айрин

Даниэль Зеа Рэй
3. Дети Амира
Фантастика:
космическая фантастика
9.29
рейтинг книги
Айрин

Художники

Дангулов Савва Артемьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Художники