Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Можна мне прачытаць?

— Калі ласка. Вас, пэўна, пазабавіць, што нехта прысвячае мне вершы. — Джанет Пардаў паглядзелася ў люстра.

Майет перавярнуў фатаграфію і прачытаў:

Стройная, сціплая, але, як вада, халодная І недасягальная, хоць і чароўная, Русалка, ведаю тваю я бяду: Імкнешся ты ў мора, а жывеш у стаўку. Тут затхлы вір, ды крышку пацярпі, Ты хутка будзеш у шырокім вольным моры.

— Верш нерыфмаваны. Ці з рыфмамі? А ўсё-такі,

пра што гэты верш?

— Я думаю, што гэта камплімент, — адказала Джанет Пардаў, паліруючы пазногці.

Майет прысеў ускрай ложка і пачаў разглядаць Джанет. «Што б яна рабіла, калі б я паспрабаваў яе спакусіць?» — падумаў ён. Адказ ён ведаў: яна б засмяялася. Смех — лепшая зброя нявінных дзяўчат.

— Вы не пойдзеце абедаць з містэрам Сейвары? У мяне такія людзі выклікаюць агіду. Выскачка з-пад прылаўка.

— Любы, я ж яму паабяцала. І апроч таго, ён геній.

— Вы зараз спусціцеся са мной уніз, хутка сядзеце ў таксі, і мы паедзем абедаць у «Пера-Палас».

— Бедалага, ён мне ніколі не даруе гэтага. А было б забаўна.

«Вось так яно будзе лепей, — падумаў Майет, папраўляючы чорны гальштук. — Зараз усё так проста, калі я ведаю, што ў яе маці жыдоўка». Было так лёгка размаўляць з ёю за абедам і весці яе пад руку, калі яны ішлі пешкі ад «Пера-Палас» да «Пці Шан» каля ангельскай амбасады. Ноч была цёплая, вецер сціх. Усе столікі ў садзе былі занятыя. Субоціца зрабілася яшчэ болей нерэальная, калі ён нагадаў, як снег біў яму ў твар. На сцэне францужанка ў смокінгу важна хадзіла з ляскай пад пахай і спявала песеньку пра «маю цётачку» — дзякуючы Спінелі гэтая песенька зрабілася папулярная ў Парыжы гадоў пяць таму. Туркі смяяліся і лапаталі, як гарластыя хатнія птушкі, пацягваючы каву і ківаючы маленькімі, нібыта пакрытымі пер'ем галовамі, а іх жонкі, з азызлымі, тупаватымі тварамі, толькі нядаўна вызваленымі ад чадры, сядзелі і моўчкі пазіралі на спявачку. Майет і Джанет Пардаў ішлі ўздоўж саду, шукаючы свабодны столік, пакуль францужанка пранізліва крычала, смяялася і скакала, аднак яе непрыстойныя жарты не знаходзілі водгуку ў абыякавых і невясёлых гледачоў. Пера крута спускалася ўніз, каля іх ног агні рыбацкіх лодак на Залатым Рагу ўспыхвалі, як кішэнныя ліхтарыкі. Вакол сноўдаліся афіцыянты, разносячы каву.

— Наўрад ці знойдзем столік. Давядзецца пайсці ўсярэдзіну тэатра.

Нейкі таўстун памахаў ім рукой і ўсміхнуўся.

— Вы яго ведаеце?

Майет крыху павагаўся і потым адказаў:

— Здаецца, ведаю… Яго прозвішча Грунліх.

Ён ясна бачыў гэтага чалавека толькі двойчы: адзін раз, калі той садзіўся ў машыну, і другі раз, калі ён вылазіў з яе, каб перасесці ў цягнік, што стаяў на станцыі. Яго ўспаміны пра гэтага чалавека былі цьмяныя, здавалася, што некалі ён ведаў яго бліжэй, але гэта было даўно і ў нейкай іншай краіне. Ледзь яны мінулі яго столік, Майет адразу ж забыўся пра яго.

— Вунь свабодны столік.

Пад сталом іх ногі дакрануліся. Францужанка, віхляючы клубамі, знікла, а з-за куліс на сцэну колам пракаціўся мужчына. Ён падняўся на ногі, зняў брыль і сказаў нешта па-турэцку, і ўсе засмяяліся:

— Што ён сказаў?

— Я не пачуў.

Мужчына кінуў у паветра брыль, злавіў яго, сагнуўшыся амаль удвая, і выкрыкнуў адно толькі слова. Усе туркі зарагаталі, і нават іх жонкі з азызлымі тварамі ўсміхнуліся.

— Што ён сказаў?

— Гэта, мабыць, на дыялекце. Я не зразумеў.

— Мне зараз хочацца чаго-небудзь кранальнага. Занадта шмат выпіла за абедам і зрабілася сентыментальнаю.

— Тут добрая ежа, праўда? — з гордасцю сказаў Майет.

— Чаму вы не знялі нумар тут? Кажуць, гэта лепшы гатэль.

— Ну, ведаеце,

наш таксама неблагі, і мне падабаецца Калебджан. Ён заўсёды ўздзейнічае на мяне, як заспакаяльнае.

— Але ж усё-такі тут лепшая публіка…

На сцэне танцавала група дзяўчат у шортах і ў гвардзейскіх шапках. На шыях у іх віселі свісткі, аднак туркі за столікамі не зразумелі сэнсу гэтага відовішча — ім было нязвыкла бачыць гвардзейцаў у шортах.

— Думаю, што гэта ангельскія дзяўчаты, — сказаў Майет і раптам нахіліўся наперад.

— Вы знаёмы з кім-небудзь з іх?

— Я думаў… спадзяваўся… — Але ён, прынамсі, спалохаўся, калі з'явіліся «Дзяўчаты Дана». Корал не гаварыла яму, што збіраецца танцаваць у «Пці Шан», аднак хутчэй за ўсё яна яшчэ і сама гэтага не ведала. Ён нагадаў, як яна, набраўшыся храбрасці, углядалася ў поўную розных гукаў цемру.

— Мне падабаецца «Пера-Палас».

— Мне давялося неяк тут жыць, але са мной здарылася адна непрыемнасць, таму я тут не жыву болей.

— Скажыце мне, якая непрыемнасць. Ну, не ламайцеся, раскажыце.

— Дык вось. Слухайце. Са мной была сяброўка. Здавалася, вельмі мілая істота.

— З вар'етэ?

«Дзяўчаты Дана» заспявалі:

Сэрца палае, калі малады, І не баішся ніякай бяды.

— «Ідзіце сюды, да нас», — спявалі «Дзяўчаты Дана». Некалькі ангельскіх маракоў, якія сядзелі ў канцы залы, запляскалі ў далоні і закрычалі:

— Пачакайце нас. Мы ідзём.

Адзін марак і праўда пачаў прабірацца паміж столікамі да сцэны:

Як у цябе жыццё? Скажы ты чэсна. У гатэлі ты адзін, А нумар твой двухмесны.

Марак упаў на спіну, і ўсе засмяяліся: ён быў зусім п'яны.

— Гэта было жахліва, — працягваў расказваць Майет. — Яна раптам звар'яцела каля дзвюх гадзін ночы. Крычала і біла ўсё наўкол. Начны парцье падняўся наверх, і ўсе пастаяльцы павыходзілі на калідор. Яны падумалі: я зрабіў з ёй нешта благое.

— А што вы зрабілі?

— Нічога. Я моцна спаў. Гэта выглядала жахліва. З таго часу я нават на адну ноч не магу заставацца тут.

— «Ідзіце сюды. Ідзіце сюды».

— Якая яна была з сябе?

— Я нічога пра яе не памятаю.

— Вы не ўяўляеце, як мне абрыдла жыць з жанчынай, — ціха сказала Джанет Пардаў.

Іх рукі выпадкова сустрэліся на стале і так і засталіся побач. Праекцыйныя ліхтарыкі, якія віселі ў кустах, адбіваліся ў яе каралях. У самым канцы саду, за яе плячыма, Майет убачыў Стэйна, які прабіраўся паміж столікамі з люлькай у руцэ. Гэта была масіраваная атака. Яму трэба было б толькі нахіліцца да яе і зрабіць ёй прапанову, і тады будзе ўладкавана не толькі яго сямейнае жыццё, але і нешта большае: ён купіць фірму Стэйна за прапанаваную ім цану, і той будзе цалкам задаволены, — бо яго пляменніца будзе членам праўлення. Стэйн падышоў бліжэй і памахаў яму люлькай: яму давялося абысці п'яніцу, які валяўся на зямлі, і ў час гэтай перадышкі ў Майета не ўзнікла ніякай іншай думкі, якая б пярэчыла яго будучаму сямейнаму шчасцю. Ён згадаў Корал і іх нечаканую дзівосную сустрэчу: тады ён не думаў, што ўсё гэта так звыкла, як дым цыгарэты, але яе твар ён памятаў цьмяна, магчыма, таму што ў цягніку было амаль цёмна. Яна была бландзінка, яна была тоненькая, але ён не мог успомніць рысаў яе твару. «Я зрабіў для яе ўсё, што змог, — запэўніваў ён сябе, — і, прынамсі, мы ўсё адно рассталіся б праз некалькі тыдняў. А мне ўжо час заводзіць сям'ю».

Поделиться:
Популярные книги

Тузы за границей

Мартин Джордж Р.Р.
4. Дикие карты
Фантастика:
научная фантастика
7.14
рейтинг книги
Тузы за границей

Контртеррор

Валериев Игорь
6. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Контртеррор

Тишина

Бондарев Юрий Васильевич
Проза:
современная проза
8.40
рейтинг книги
Тишина

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Башня Миров. Начало пути

Бельский Сергей Фёдорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
4.00
рейтинг книги
Башня Миров. Начало пути

Год Мамонта

Романовский Владимир Дмитриевич
Троецарствие
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Год Мамонта

Я – Малала

Юсуфзай Малала
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.80
рейтинг книги
Я – Малала

Уникумы Вселенной

Иванович Юрий
1. Уникумы Вселенной
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Уникумы Вселенной

Двое, не считая призраков

Нестерова Наталья Владимировна
Проза:
современная проза
8.41
рейтинг книги
Двое, не считая призраков

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Прорицатель

Светлов Роман Викторович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Прорицатель

Ловите конский топот. Том 1. Исхода нет, есть только выходы...

Звягинцев Василий Дмитриевич
15. Одиссей покидает Итаку
Фантастика:
альтернативная история
8.24
рейтинг книги
Ловите конский топот. Том 1. Исхода нет, есть только выходы...

Иллюстрированная Библия. Ветхий Завет

Коллектив авторов
Религия и эзотерика:
религия
5.00
рейтинг книги
Иллюстрированная Библия. Ветхий Завет

Мелодия души

Бэлоу Мэри
2. Марлоу и Кендрик
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.30
рейтинг книги
Мелодия души