Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Паслухайце, любая, спачатку я вазьму вас з сабой у Вену. Я магу тэлеграфаваць гэтую карэспандэнцыю адтуль. Калі які-небудзь паршывы нягоднік паспрабуе вас падкупіць, нічога яму не адказвайце. Не адкрывайце рота нават для таго, каб сказаць «не».

Словы гэтыя былі незразумелыя Корал. Яна адчувала боль у грудзях. Бачыла, як знікаюць агні станцыі, калі машына павярнула назад да Вены, і з упартай адданасцю спрабавала здагадацца, дзе зараз Майет. Ад болю ёй цяжка было дыхаць, але яна вырашыла не гаварыць ні слова. Гаварыць нешта, апісваць свой боль, прасіць дапамогі азначала б на нейкі час прагнаць з галавы яго твар, яе вушы не чулі б яго голасу, які шаптаў,

што яны будуць рабіць разам у Канстанцінопалі. «Я першая яго не забуду», — упарта думала яна, адганяючы прывіды: ярка-чырвоны водбліск машыны, якая імчыцца па цёмнай дарозе, погляд доктара Цынера ў святле скрута з газеты. Нарэшце адчайная барацьба з болем, з нястрымным жаданнем закрычаць, з памутнелай свядомасцю адабралі ў яе нават тыя прывіды, якія яна спрабавала прагнаць.

«Я памятаю, я не забылася». Але яна не магла болей стрымлівацца і адзін раз застагнала. Стогн быў такі слабы, што стук рухавіка заглушыў яго. Ён не дайшоў да вушэй міс Уорэн гэтаксама, як і сказаныя пазней шэптам словы: «Я не забылася».

— Толькі для нашай газеты, — сказала міс Уорэн, барабанячы пальцамі па пледу. — Я хачу, каб гэта было надрукавана толькі ў нас. Гэта мой матэрыял, — заявіла яна з гонарам, песцячы недзе ў глыбіні свядомасці — за газетнымі артыкуламі і за свінцовым друкарскім шрыфтам — мару пра Корал у піжаме, якая налівае каву, пра Корал, якая размешвае кактэйлі, пра Корал, якая спіць у адрамантаванай кватэры.

Частка пятая

Канстанцінопаль

— Алё, алё. Містэр Карлтан Майет ужо прыехаў?

Маленькі, вяртлявы армянін з кветкай у пятліцы адказаў на такой самай акуратнай і чыстай ангельскай мове, як і яго візітоўка:

— Не. На жаль, не. Што-небудзь перадаць?

— Цягнік, пэўна, ужо прыйшоў?

— Не. Спазняецца на тры гадзіны. Здаецца, паравоз паламаўся непадалёк ад Белграда.

— Скажыце яму, што містэр Джойс…

— Што мне параіць вам, лэдзі, на сёння пасля полудня? — сказаў жвавы армянін, які заняўся новымі гасцямі, перагнуўшыся цераз бар'ер і канфідэнцыяльна звяртаючыся да дзвюх маладых амерыканак, якія з захапленнем, разявіўшы рот, глядзелі на яго, узняўшы прыгожа вышчыпаныя бровы. — Вам трэба было б наняць гіда, ён паказаў бы вам базары.

— А можа, вы, містэр Калебджан? — прамовілі яны амаль адначасова. Іх вялікія, поўныя цікаўнасці вочы сачылі за ім, пакуль ён браў тэлефонную трубку.

— Алё, алё. Міжнародны тэлефон? Слухаю. Не, містэр Карлтан Майет яшчэ не прыехаў. Мы чакаем яго з хвіліны на хвіліну. Што-небудзь перадаць? Вы зноў патэлефануеце ў шэсць? Дзякуй. Ах, калі б я толькі мог, — сказаў ён амерыканкам, — я з вялікім задавальненнем. Аднак у мяне шмат працы тут. Праўда, у мяне ёсць стрыечны брат, я яму скажу, ён сустрэнецца з вамі заўтра раніцай і павязе вас на базары. А сёння паполудні раю вам узяць таксі да Блакітнай мячэці, і потым паехаць праз Іпадром, і таксама наведаць Рымскія калодзежы. Потым, калі вы вып'еце гарбаты ў расейскім рэстаране ў Пера і вернецеся сюды да вячэры, я параіў бы вам увечары наведаць тэатр. А зараз, калі вы не запярэчыце, я закажу вам таксі на другую палову дня.

Абедзве адначасова адкрылі рот і сказалі:

— Гэта будзе проста выдатна, містэр Калебджан. — І, пакуль ён тэлефанаваў у гараж свайму стрыечнаму брату ў Пера, яны прайшлі праз хол і накіраваліся да бруднага ларка і пачалі разважаць, ці не купіць яму пачак цукерак.

Вялізарны, раскошны гатэль з кафлянай падлогай, з інтэрнацыянальнай абслугай і з рэстаранам, аздобленым у стылі Блакітнай мячэці, цяпер, калі ўрад пераехаў у Анкару і Канстанцінопаль

ператварыўся па сутнасці ў турэцкі Пірэй, рэпутацыя гатэля ва ўсім свеце пагоршылася. Персанал паменшылі, і можна было прайсці праз вялікі і пусты хол, не напаткаўшы ніводнага рассыльнага. Аднак каля бюро абслугоўвання, як заўсёды, элегантны Калебджан падтрымліваў колішнюю высокую рэпутацыю гатэля.

— Містэр Карлтан Майет прыехаў, Калебджан?

— Яшчэ не, цягнік спазняецца. Будзеце чакаць?

— А ў яго нумар з гасцёўняй?

— О, вядома, з гасцёўняй! Рассыльны, праводзь госця ў нумар містэра Майета.

— Перадайце яму маю візітоўку, калі ён прыедзе.

Амерыканкі вырашылі не купляць Калебджану пачка з турэцкімі цукеркамі, але ж ён быў такі ветлівы і далікатны, што ім карцела неяк аддзячыць яму. Яны стаялі ў роздуме, пакуль ён ізноў не ўзнік перад імі.

— Ваша таксі, лэдзі. Я дам шафёру ўсе адпаведныя ўказанні, вы ўбачыце, ён у вышэйшай ступені чалавек надзейны.

Калебджан правёў іх на вуліцу і прасачыў, каб яны без затрымкі адбылі. Нетаропкі вулічны рух і мітусня, падобная да пылу, што асядаў паўсюль, не сціхалі. Калебджан вярнуўся ў маўклівую цішыню хола. На імгненне гатэль здаўся яму амаль такім самым, якім ён быў у мінулыя гады ў разгар сезона.

Чвэрць гадзіны ніхто не з'яўляўся. Нейкая муха, захопленая холадам, з шумам білася аб шыбу. Калебджан пазваніў наверх, у пакой эканомкі, каб праверыць, ці ўключылі ацяпленне, потым сеў, сціснуўшы рукі паміж каленямі, ні пра што не думаючы і нічога не робячы.

Дзверы-вяртушкі закруціліся — увайшла цэлая група людзей. Майет ішоў паперадзе. За ім — Джанет Пардаў і містэр Сейвары.

Тры насільшчыкі неслі багаж. Майет упіваўся шчасцем. Ён пачуваў сябе ў сваёй стыхіі. Міжнародны гатэль, хоць крыху і заняпалы, быў звыклым для яго аазісам. Кашмар у Субоціцы пачаў ужо забывацца і зрабіўся зараз нейкім нерэальным, калі ён убачыў, што Калебджан спяшаецца яму насустрач. Яму было прыемна, што Джанет Пардаў бачыць, як яго прымаюць у лепшых заморскіх гатэлях.

— Як пажываеце, містэр Карлтан Майет? Мы бясконца шчаслівыя…

Калебджан паціснуў Майету руку, нізка пакланіўся, яго асляпляльныя белыя зубы бліснулі шчырым задавальненнем.

— Рады бачыць вас, Калебджан. Дырэктара, як заўсёды, няма? Гэта мае сябры, міс Пардаў і містэр Сейвары. Увесь гатэль трымаецца на Калебджане, — растлумачыў ён ім. — Вы нас добра ўладкуеце? Прасачыце, каб у пакоі ў міс Пардаў быў пачак цукерак.

— Мяне сустракае дзядзька… — няпэўна пачала была Джанет Пардаў, аднак Майет адразу ж ёй запярэчыў:

— Можа пачакаць яшчэ адзін дзень. Сёння ўвечары вы будзеце тут, у мяне ў гасцях.

Ён ізноў пачаў распускаць свой паўлінавы хвост: упэўненасці яму надавалі пальмы, калоны і пачцівасць Калебджана.

— Вам двойчы тэлефанавалі, містэр Карлтан Майет, і нейкі джэнтэльмен чакае вас у вашым нумары.

— Добра. Дайце мне яго візітоўку. Паклапаціцеся пра маіх сяброў. У мяне мой звычайны нумар?

Ён хутка пайшоў да ліфта, расцягнуўшы вусны ў вясёлай усмешцы. За апошнія дні адбылося надта многа такога, што выклікала сумненні і што цяжка было асэнсаваць, а цяпер ён ізноў заняўся сваёй звычайнай справай. «Напэўна, гэта Экман», — падумаў ён, не патурбаваўшыся нават зазірнуць у картку, і раптам цвёрда вырашыў, што яму скажа. Ліфт цяжка падняўся на другі паверх, пасыльны павёў Майета па пыльным калідоры і адчыніў дзверы нумара. Сонца залівала святлом увесь пакой, праз адчыненае акно даносіліся гудкі аўтамабіляў. З канапы падняўся каржакаваты бландзін у цвідавым гарнітуры.

Поделиться:
Популярные книги

Скандальные разводы

Нестерова Дарья Владимировна
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Скандальные разводы

История любовная

Шмелев Иван Сергеевич
Проза:
классическая проза
6.25
рейтинг книги
История любовная

Американская звезда

Коллинз Джеки
Любовные романы:
современные любовные романы
8.54
рейтинг книги
Американская звезда

Ткущая. Обманутые секунды

Тарасова Анна
3. Ткущая
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.27
рейтинг книги
Ткущая. Обманутые секунды

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Всеобщая история

Новиков Сергей Викторович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Всеобщая история

Откройте Америку!

Яцкарь Григорий Семенович
Проза:
современная проза
роман
6.25
рейтинг книги
Откройте Америку!

Верховный суд СССР

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
история
юриспруденция
5.00
рейтинг книги
Верховный суд СССР

Выйти из боя. Гексалогия

Валин Юрий Павлович
Выйти из боя
Фантастика:
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Выйти из боя. Гексалогия

Т. 01 Кукловоды

Хайнлайн Роберт Энсон
1. Отцы-основатели. Весь Хайнлайн
Фантастика:
научная фантастика
8.50
рейтинг книги
Т. 01 Кукловоды

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Тот, кто знает. Книга вторая. Перекресток

Маринина Александра
5.00
рейтинг книги
Тот, кто знает. Книга вторая. Перекресток

Наемные убийцы

Шёвалль Май
5.00
рейтинг книги
Наемные убийцы

Иного не желаю. Часть третья

Лошкарёва Виктория Витальевна
5. Оборотная сторона мира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Иного не желаю. Часть третья