Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Усё адно я не разумею, якое вы маеце права абыходзіцца без папярэдняга следства.

— Гэта ваенны трыбунал. Ваеннае становішча было абвешчана ўчора на світанку, — растлумачыў палкоўнік Хартэп. — Маёр Петкавіч, пачынайце.

Маёр Петкавіч пачаў чытаць доўгі, напісаны ад рукі дакумент, многія месцы яму цяжка было разабраць.

— «Арыштаваны Рычард Цынер… змова супраць урада… пазбег пакарання за ілжэсведчанне… фальшывы пашпарт. Арыштаваны Ёзеф Грунліх абвінавачваецца ў нашэнні зброі. Арыштаваная Корал Маскер абвінавачваецца ў саўдзеле з Рычардам Цынерам у змове супраць урада». — Ён паклаў

паперу на стол і сказаў палкоўніку Хартэпу: — Я не ўпэўнены ў законнасці складу гэтага суду. Абвінавачаныя павінны мець абаронцу.

— Так, ваша праўда, гэта, вядома, памылка. Магчыма, вы, маёр?..

— Не. Суд павінен складацца, прынамсі, з трох афіцэраў, сама меней.

— Не турбуйцеся. Я абыдуся без абаронцы, — перабіў яго доктар Цынер, — гэтыя двое не разумеюць ніводнага слова з таго, што вы гаворыце. Яны не будуць супраць таксама.

— Гэта не па правілах, — сказаў маёр Петкавіч.

Начальнік паліцыі паглядзеў на гадзіннік.

— Я прыняў пад увагу ваш пратэст, маёр. Цяпер мы можам пачынаць.

Тоўсты афіцэр кіўнуў, паднёс да рота руку і падміргнуў Хартэпу.

— Дзевяноста пара.

— Адзін дынар.

Майет патушыў цыгарэту. Ён ужо найграўся.

— Ну, згодзен. Адзін дынар. Сёння а дзевятай гадзіне вечара.

Ён хутка вярнуўся ў сваё купэ. Але Корал там усё яшчэ не было. Пасажыры выходзілі з цягніка, размаўлялі, смяяліся, пацягваліся. Машыніста акружыў невялікі натоўп, і ён з гумарам тлумачыў прычыну аварыі. Хоць наўкол не было відаць ніводнага будынка, некалькі сялян ужо з'явіліся каля цягніка, яны прадавалі бутэлькі з мінеральнай вадой і ледзянцы на палачках. Шаша праходзіла паралельна чыгунцы, іх раздзяляла толькі града снежных сумётаў. Шафёр нейкага грузавіка гудзеў клаксонам і гучна крычаў:

— Хутка дамчым да Белграда! Сто дваццаць дынараў. Хутка даставім у Белград!

Гэта была нечуваная цана, і адзін мажны камерсант адгукнуўся на прапанову шафёра. Каля шашы пачаўся доўгі гандаль. «Мінеральныя воды! Мінеральныя воды!» Немец з коратка падстрыжанай галавой крочыў узад і ўперад, незадаволена размаўляючы сам з сабой. Майет пачуў у сябе за спінай нечы голас, які сказаў па-ангельску:

— Ізноў пойдзе снег.

Ён азірнуўся з надзеяй, што гэта Корал, але то была жанчына, якую ён сустрэў у вагоне-рэстаране.

— Не надта весела затрымацца тут, — сказаў ён. — Спатрэбіцца некалькі гадзін, пакуль прышлюць другі паравоз. А што, калі паехаць да Белграда на машыне?

— Гэта што, прапанова, запрашэнне?

— У складчыну.

— Але ў мяне няма ні гроша.

Яна абярнулася і памахала рукой:

— Містэр Сейвары, хадземце сюды, можна наняць у складчыну машыну. Вы, вядома, заплаціце маю долю?

Містэр Сейвары локцямі праціснуўся праз натоўп пасажыраў, якія скупіліся вакол машыніста.

— Не магу ўцяміць, пра што гаворыць гэты хлапец. Нешта наконт катла, — сказаў ён. — Паехаць разам на машыне? — працягваў містэр Сейвары ўжо павольней. — Напэўна, гэта будзе каштаваць даволі дорага?

Ён пільна паглядзеў на жанчыну, нібыта чакаючы ад яе адказу на сваё пытанне. «Ён, вядома, прыкідвае, узважвае, якую карысць ён будзе мець з гэтага», — падумаў Майет. Ваганні містэра Сейвары, насцярожанае маўчанне жанчыны абудзілі ў ім

інстынкт суперніцтва. Яму захацелася паказаць ёй сваё багацце, як паўлін разгортвае хвост, і асляпіць яе раскошаю сваіх скарбаў.

— Шэсцьдзесят дынараў — з вас дваіх.

— Я толькі пайду і пагавару з начальнікам цягніка, можа, ён ведае, як доўга…

Пайшоў снег.

— Калі вы захочаце падзяліць са мной кампанію, міс…

— Джанет Пардаў, — сказала яна і падняла каўнер футра да самых вушэй. Яе шчокі гарэлі, разрумяненыя снегам. Майет мог уявіць сабе абрысы яе ахутанага футрам цела і параўнаць яе з хударлявай голай Корал. «Мне давядзецца Корал узяць з сабой», — падумаў ён.

— Так, так, яна выйшла з цягніка ў Субоціцы. Я ведаю, каго вы маеце на ўвазе. Вы абедалі з ёй учора. — Яна ўсміхнулася яму. — Гэта, пэўна, ваша каханка?

— Яна выйшла з сакваяжам?

— Ды не, здаецца. У яе з сабой нічога не было. Я заўважыла, як яна прайшла з мытнікам на станцыю. А яна забаўная малышка, праўда? З вар'етэ? — спытала Джанет, але даволі абыякава. Па яе тоне Майет зразумеў, што яна асуджае не дзяўчыну, а яго самога за тое, што ён марна траціць грошы.

Гэта яго ўзлавала, нібыта яна крытыкавала яго разынкі, быў кінуты цень на яго праніклівасць і дабрачыннасць. «Зрэшты, я выдаткаваў на яе не болей, чым патраціў бы на вас, калі б узяў вас з сабой у Белград, — падумаў ён, — а ці расплаціліся б вы са мной такім самым спосабам і з такой самай шчодрасцю, як яна?» Аднак розніца паміж імі выклікала ў ім жаданне і горыч, таму што гэтая дзяўчына была бліскучая статуэтка з срэбра, а Корал — у лепшым выпадку прывабным кавалачкам каляровага шкла. Корал абуджала чыста сентыментальныя пачуцці, а ў Джанет была нейкая ўнутраная каштоўнасць. «Яна не з тых, каму трэба не толькі грошы, але і прыгожае цела, якое задаволіла б яе пажадлівасць, розум, адукаванасць. Я жыд, і мяне навучылі толькі таму, як рабіць грошы». Але тым не меней яе пагарда ўзлавала яго і дапамагла адмовіцца ад недасяжнага.

— Яна, пэўна, адстала ад цягніка. Мне трэба вярнуцца за ёй.

Ён не папрасіў прабачэння за парушанае абяцанне і хутка рэціраваўся. Добра, што было яшчэ не позна.

Камерсант усё яшчэ таргаваўся з шафёрам. Той панізіў суму да ста дынараў, а той падняў да дзевяноста. Майету было няёмка ўблытвацца ў іх здзелку, ён разумеў: абодва яны будуць пагарджаць ім за тое, што ён пора гарачку і паводзіць сябе такім чынам не да твару самавітаму бізнесмену.

— Я дам вам сто дваццаць дынараў, калі вы адвязеце мяне ў Субоціцу і назад. — Калі ён убачыў, што шафёр збіраецца працягваць торг, ён павялічыў суму: — Сто пяцьдзесят дынараў, калі вы даставіце мяне туды і назад да адыходу гэтага цягніка.

Машына была старая, пабітая, але вельмі магутная. Яны ехалі супраць ветру з хуткасцю шэсцьдзесят міль у гадзіну па дарозе, якая не рамантавалася цэлую вечнасць. Спружыны сядзення былі зламаныя, і Майета кідала з боку на бок, калі машына правальвалася ў ямы, вылазіла з іх, хілілася набок. Яна бурчала і задыхалася, як чалавек, даведзены да знямогі бязлітасным гаспадаром. Снег паваліў мацней: тэлеграфныя слупы ўздоўж чыгункі мільгалі, нібыта цёмныя правалы ў белай сцяне снегу. Майет нахіліўся да шафёра і крыкнуў па-нямецку, перакрываючы роў старой машыны:

Поделиться:
Популярные книги

Москва 2042

Войнович Владимир Николаевич
Фантастика:
социально-философская фантастика
7.73
рейтинг книги
Москва 2042

50 знаменитых городов мира

Скляренко Валентина Марковна
31. 100 знаменитых
Научно-образовательная:
история
4.75
рейтинг книги
50 знаменитых городов мира

1115 вопросов священнику

раздел сайта Православие.Ru
Религия и эзотерика:
православие
христианство
религия
прочая религиозная литература
5.00
рейтинг книги
1115 вопросов священнику

Крысятник

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.57
рейтинг книги
Крысятник

Кошки-мышки

Рэнкин Иэн
2. Инспектор Ребус
Детективы:
триллеры
7.50
рейтинг книги
Кошки-мышки

Разоблаченная Изида. Том II

Блаватская Елена Петровна
2. Теософия
Религия и эзотерика:
эзотерика
5.00
рейтинг книги
Разоблаченная Изида. Том II

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Натюрморт с воронами

Престон Дуглас
4. Пендергаст
Фантастика:
ужасы и мистика
9.37
рейтинг книги
Натюрморт с воронами

Яд иллюзий

Зарудная Галина
5.00
рейтинг книги
Яд иллюзий

Время прощать

Гришэм Джон
2. Джейк Брайгенс
Детективы:
триллеры
7.78
рейтинг книги
Время прощать

Тропа Войны и Магии

Радов Анатолий Анатольевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.10
рейтинг книги
Тропа Войны и Магии

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Полное собрание стихотворений

Сологуб Федор Кузьмич
Поэзия:
поэзия
7.00
рейтинг книги
Полное собрание стихотворений

Невеста Дерини

Куртц Кэтрин Ирен
4. Хроники короля Келсона
Фантастика:
фэнтези
7.14
рейтинг книги
Невеста Дерини