Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

У зале вельмі доўга панавала маўчанне. Доктар Цынер вярнуўся да печы. Дзяўчына сядзела сціснуўшы рукі і малілася, каб яе каханы як найхутчэй вярнуўся да яе, і па тым, як Корал спрабавала схаваць гэта, доктар здагадаўся, што яна не прызвычаілася маліцца і рабіла гэта амаль што ўпершыню. Яна была вельмі спалоханая, і ён з халоднай спагадай усвядоміў, як моцна яна баіцца.

Жыццёвы вопыт падказваў яму дзве рэчы: малітвы, як правіла, застаюцца без адказу, а такі выпадковы каханы і не думае вяртацца да яе.

Доктар Цынер шкадаваў, што ўблытаў яе ў гэтую справу, але толькі ў такой ступені, як мог бы шкадаваць пра необходнасць ілгаць. Ён заўсёды пагаджаўся з неабходнасцю ахвяраваць сваёй асабістай маральнай чысцінёй.

Толькі партыя, якая прыйшла да ўлады, мае права на згрызоты сумлення. Калі б яны былі ў яго, ён тым самым прызнаў бы, што сумняваецца ў надзвычайнай важнасці сваёй справы. Але такія разважанні яго засмучалі, і вось чаму: ён разумеў, што зайздросціць дабрачынным людзям, якім ён мог бы быць гэтаксама, калі б быў заможны і ўладарны. Ён з радасцю быў бы шчодры, міласэрны, дакладна прытрымліваўся б законаў гонару, калі б яго дзейнасць увянчалася поспехам, калі б свет можна было перарабіць па тым узоры, пра які ён марыў і да якога так палымяна імкнуўся.

— Вы шчаслівая, калі верыце, што ён вам дапаможа, — злосна сказаў ён.

Але, са здзіўленнем, ён зразумеў, што Корал, сама таго не ведаючы, дапамагла яму развеяць адчай, заснаваны на старанна распрацаваных, але памылковых высновах.

— Я не веру, — адказала яна, — але ж трэба мець хоць якую-небудзь надзею.

Яго ўразіла, як хутка яна зраклася сваёй веры і зрабіла гэта не таму, што з цяжкасцю авалодала творамі пісьменнікаў-рацыяналістаў і вучоных дзевятнаццатага стагоддзя: яна была народжаная дзеля бязвер'я гэтаксама непазбежна, як ён дзеля веры. Некалі ён ахвяраваў усім, каб зрабіцца такім жа няверуючым, і на імгненне яму захацелася пасеяць у яе душы парасткі сумнення, той паўверы, якая прымусіла б яе спадзявацца на свой розум. Але гэтае жаданне хутка прайшло, і ён паспрабаваў падбадзёрыць яе.

— Ваш сябар прыедзе па вас з Белграда.

— А можа, у яго не будзе часу.

— Тады ён тэлеграфуе брытанскаму консулу.

— Магчыма, — вымавіла яна з сумненнем.

Падзеі мінулай ночы, успаміны пра пяшчоты Майета зніклі з яе памяці, нібы асветлены сонцам мол пагрузіўся ў цемру. Яна паспрабавала згадаць яго вобраз, але дарэмна: ён знік, нібы растаў ў натоўпе людзей, якія прыйшлі на вакзал, каб праводзіць яе ў дарогу. Незадоўга да гэтага яна пачала разважаць, чым жа ён вылучаецца сярод усіх знаёмых ёй жыдоў. Нават яе цела, якое адпачыла і вылечылася, але страціла разам з болем свой таемны спакой, ясна адчувала, што ніякай розніцы няма: усе яны падобныя адзін на аднаго. Яна паўтарыла ўголас: «Вядома ж», — бо саромелася свайго нявер'я. І ва ўсякім разе наракаць няма чаго, — яна ж не ў горшым становішчы, чым іншыя зняволеныя, хіба што спозніцца на дзень у вар'етэ. «Такіх, як ён, процьма», — думала яна, адчуваючы, аднак, што ёй усё-такі дарагія гэтыя далёка не бязвоблачныя ўспаміны.

Немец, седзячы, спаў у кутку. Павекі ў яго пацепваліся, гатовыя расплюшчыцца пры самым нязначным гуку. Ён звыклы адпачываць у самых нязручных месцах і выкарыстоўваў усякую магчымасць для перадышкі. Калі адчыніліся дзверы, яго вочы адразу насцярожыліся.

Увайшоў вартаўнік, махнуў рукой і нешта крыкнуў. Доктар Цынер паўтарыў яго словы па-ангельску:

— Нам загадана выходзіць.

У адчыненыя дзверы надзьмула снегу, і на парозе ўзнік шэры грудок. Яны ўбачылі сялян, што скупіліся каля чыгункі. Ёзеф Грунліх падняўся, абцягнуў пінжак і пхнуў доктара Цынера локцем у бок.

— А ці не ўцячы нам зараз, усім разам, пакуль ідзе снег?

— Яны пачнуць страляць.

Вартаўнік ізноў нешта крыкнуў ім і махнуў рукой.

— Яны ж усё адно будуць страляць, га? Навошта нас выводзіць адгэтуль?

Доктар Цынер павярнуўся да Корал Маскер:

— Думаю, што вам баяцца няма чаго. Вы пойдзеце?

— Вядома. — Потым яна папрасіла ўмольна: — Пачакайце мяне хвілінку, я згубіла насоўку.

Высокая хударлявая постаць доктара сагнулася, нібыта

шэры цыркуль, апусцілася на калені і выцягнула насоўку з-пад лавы. Нязграбнасць доктара прымусіла яе ўсміхнуцца, і, забыўшыся на свае турботы, яна падзякавала яму з перабольшанай гарачнасцю. Калі пакінулі залу, доктар Цынер пайшоў, нахіліўшы галаву, хаваючы твар ад снегу і ўсміхаючыся сваім думкам. Адзін вартаўнік ішоў паперадзе, а другі следам за імі, з вінтоўкай наперавес, з прымкнутым штыхом. Яны размаўлялі паміж сабой цераз галовы арыштаваных на мове, якую яна не разумела, і вялі яе невядома куды. Сяляне караскаліся на адхон, шлёпалі па гразі, пераступаючы праз рэйкі: яны падыходзілі бліжэй, ім карцела паглядзець на арыштаваных, і яна крыху баялася іх смуглявых твараў і таго невядомага і таемнага, што адбывалася.

— Чаму вы ўсміхаецеся? — спытала яна ў доктара Цынера, спадзеючыся пачуць, што ён знайшоў спасаб вызваліць іх усіх, дагнаць цягнік, павярнуць назад стрэлкі гадзінніка.

— Сам не ведаю. А хіба я ўсміхаюся? Напэўна, таму, што я зноў дома.

На імгненне яго вусны сцяліся, але потым ізноў расцягнуліся ў лёгкай усмешцы, а вочы, якія аглядалі ўсё наўкол праз запацелае шкло акуляраў, здаваліся вільготныя, і ў іх не адлюстроўвалася нічога, акрамя нейкага незразумелага пачуцця шчасця.

3

Майет глядзеў, як попел цыгары рабіўся ўсё даўжэйшы, і разважаў. Яму вельмі падабаліся тыя хвіліны, калі застаешся сам-насам і, не чакаючы ніякай знявагі ні ад каго, адчуваеш, што цела тваё задаволенае, а страсці затухлі. Мінулай ноччу ён марна спрабаваў працаваць: паміж лічбамі ўвесь час мільгаў твар дзяўчыны, — цяпер яна заняла адпаведнае ёй месца. Калі надыдзе вечар, яна зноў зробіцца жаданай і прыйдзе да яго — думаючы пра гэта, ён адчуваў пяшчоту і ўдзячнасць за тое, што, пакінуўшы яго, яна не пакінула за сабой непрыемнага следу. Цяпер, нават не гледзячы на свае паперы, ён памятаў лічбы, якія раней не мог размясціць у адпаведным парадку. Ён памнажаў, дзяліў, адымаў, і доўгія калонкі лічбаў самі сабой узнікалі на аконным шкле, за якім непрыкметна праходзілі, як прывіды, постаці мытнікаў і насільшчыкаў. Потым нехта папрасіў яго паказаць пашпарт — тут попел асыпаўся з яго цыгары, і ён вярнуўся ў купэ паказаць мытніку свой багаж. Корал там не было, і ён падумаў, што яна ў туалеце. Мытнік паказаў на яе сакваяж.

— А гэта чый?

— Сакваяж не замкнёны. Дама выйшла. Але там няма чаго глядзець.

Застаўшыся зноў адзін, ён прылёг у кутку і заплюшчыў вочы — так яму зручней было абдумваць справы Экмана, — але калі цягнік адышоў ад Субоціцы, ён заснуў. Яму снілася, што ён падымаецца па лесвіцы ў кватэру Экмана. Вузкая, не пакрытая дываном, неасветленая, яна магла б весці ў кватэру каля Лейстэр-сквера, якая карысталася благой рэпутацыяй, а не ў штаб найбуйнейшых у Эўропе імпарцёраў разынак. Ён не памятаў, як прайшоў праз дзверы. У наступны момант ён ужо сядзеў сам-насам з Экманам. Паміж імі ляжаў агромісты стос папер, а Экман пагладжваў свае цёмныя вусы і пастукваў па стале вечным пяром, у той час як павук аблытваў павуцінай на стале пустую чарніліцу. Кантора была цьмяна асветлена электрычнай лямпачкай, а ў куточку на металічнай кушэтцы сядзела місіс Экман і вязала дзіцячую кофтачку.

«Я прызнаю ўсё, — сказаў Экман. Раптам яго крэсла паднялося, ён аказаўся высока над галавой Майета і пачаў грукаць аўкцыйным малатком. — Адказвайце на мае пытанні: вы прысягалі. Не ўвільвайце. Адказвайце: так ці не. Вы спакусілі дзяўчыну?»

«Як вам сказаць?»

Экман выскубнуў аркуш паперы з сярэдзіны стоса, павышморгваў яшчэ некалькі папер, пакуль стос не захістаўся і не зваліўся на падлогу з такім грукатам, нібыта пасыпаліся цагліны.

«Вось справа рук Джэрвіса. Хітрая работа, скажу я вам. Вы ўжо заключылі кантракт з членамі праўлення, але ўсё адцягваеце, не хочаце яго падпісваць».

Поделиться:
Популярные книги

Москва 2042

Войнович Владимир Николаевич
Фантастика:
социально-философская фантастика
7.73
рейтинг книги
Москва 2042

50 знаменитых городов мира

Скляренко Валентина Марковна
31. 100 знаменитых
Научно-образовательная:
история
4.75
рейтинг книги
50 знаменитых городов мира

1115 вопросов священнику

раздел сайта Православие.Ru
Религия и эзотерика:
православие
христианство
религия
прочая религиозная литература
5.00
рейтинг книги
1115 вопросов священнику

Крысятник

Сухов Евгений Евгеньевич
Я – вор в законе
Детективы:
боевики
7.57
рейтинг книги
Крысятник

Кошки-мышки

Рэнкин Иэн
2. Инспектор Ребус
Детективы:
триллеры
7.50
рейтинг книги
Кошки-мышки

Разоблаченная Изида. Том II

Блаватская Елена Петровна
2. Теософия
Религия и эзотерика:
эзотерика
5.00
рейтинг книги
Разоблаченная Изида. Том II

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Натюрморт с воронами

Престон Дуглас
4. Пендергаст
Фантастика:
ужасы и мистика
9.37
рейтинг книги
Натюрморт с воронами

Яд иллюзий

Зарудная Галина
5.00
рейтинг книги
Яд иллюзий

Время прощать

Гришэм Джон
2. Джейк Брайгенс
Детективы:
триллеры
7.78
рейтинг книги
Время прощать

Тропа Войны и Магии

Радов Анатолий Анатольевич
4. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.10
рейтинг книги
Тропа Войны и Магии

Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Ромов Дмитрий
5. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 5. Презренный металл

Полное собрание стихотворений

Сологуб Федор Кузьмич
Поэзия:
поэзия
7.00
рейтинг книги
Полное собрание стихотворений

Невеста Дерини

Куртц Кэтрин Ирен
4. Хроники короля Келсона
Фантастика:
фэнтези
7.14
рейтинг книги
Невеста Дерини