Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Шрифт:

— Ну дык вось… Я ўсё роўна прарвалася «ў народ», і абураныя краязнаўцы мне нагаварылі… Гарадскую ратушу на той час занесьлі ў сьпіс гістарычных каштоўнасьцяў. Дзяржава давала на аднаўленьне вялікія сродкі. А мясцовае кіраўніцтва ў злосьці: раён заняпалы, школкі гібеюць без рамонту, у калгасах зарплаты няма чым выдаваць... А тут у нейкія разваліны ўбіваць жывую капейку! Начальства можна зразумець… Карацей, знаходзілі тым грашам лепшае прымяненьне.

— І ты пра гэта напісала сумленна і дасьціпна, так?

— Напісала… — уздыхнула я. — Са сваім дурным энтузіязмам, і з непахіснай верай, што ратую сьвет…

— І што? Мясцоваму начальству «нагарэла»?

Ага… Чакай… Гэта я пасьля ўсьвядоміла, што падобныя нахабствы без самавітай падтрымкі не ўчыняюцца. Раптам выклікае мяне наша рэдактарка Клара Сьцяпанаўна і на ўвесь свой «трубны глас» абвяшчае, што я – ганьба для журналістыкі. Неправераныя факты, надуманая сенсацыя… І з-за мяне газеце даводзіцца кленчыць перад адміністрацыяй Старавежска.

— Чаму? – зьдзівіўся Юрась. – Ратуша сапраўды развальвалася!

— Ага… — паныла пацьвердзіла я. – Толькі яе тэрмінова перавялі ў разрад помнікаў мясцовай значнасьці. Сказалі – памылілася папярэдняя камісія, пераацаніла тую вежу… Так што гарадское кіраўніцтва цяпер мела ўладу даваць або не даваць сродкі на аднаўленьне ня надта патрэбных гораду руінаў.

Юрась толькі галавой пакруціў:

— Нішто сабе…

А заручальны пярсьцёнак на яго руцэ ня новенькі… Падрапаны... Я паныла ўсыпала ў сваю астылую гарбату яшчэ дзьве лыжкі цукру, нібыта спадзявалася падсаладзіць успаміны.

— Пакаяльны артыкул, які ад мяне вымагалі, я ўсё-ткі не напісала. Ну, падрабязнасьці ня буду… Агульнарэдакцыйны сход, абураныя лісты чытачоў… Звольнілі мяне з паскуднай фармулёўкай. І што цікава – яшчэ нядаўна ў некалькіх выданьнях былі са мною вельмі мілыя і пераманьвалі на працу, а тут перасталі пазнаваць… Так гэта сталася мне агідна, што я дала сабе слова – з журналістыкай пакончана. Калі нельга сумленна… Калі няма справядлівасьці… Дык не хачу ў гэтым быць.

Цені ад фіранкі, зробленай мною з карункавага покрыва ад рытуальнага ўбору крышнаітаў (знаходка сэканд-хэндаўская), варухнуліся на сьцяне, быццам нейкі буда дакорліва паківаў галавой. Юрась паставіў кубак на стол і сьцішана ўздыхнуў, быццам баяўся пабудзіць цяжка хворага. І загаварыў гэтак мякка-асьцярожліва.

— Можа быць, ты ўсё-ткі пасьпяшалася рабіць такія… незваротныя высновы? Паўсюль ёсьць сумленныя людзі… Можна было паспрабаваць пазмагацца, пайсьці ў недзяржаўныя выданьні... Нават калі б ты зьвярнулася да мяне – я абавязкова нешта прыдумаў бы. Не паверу, што ўсе адмовілі ў дапамозе.

Я раздражнёна зірнула на госьця. Пасьпеў ператварыцца ў зануду.

— Значыць, я кепскі журналіст. І правільна зрабіла, што кінула не сваю справу.

Юрась зноў неяк дзіўна ўздыхнуў.

— Ну, добра, давай вернемся да Старавежску. Артыкул твой я памятаю. А вось – што туды не ўвайшло? Успомні, можа, нешта, зьвязанае з той вежай, падалося дзіўным?

Дзіўным! Ды там усё было дзіўным! Я, нібыта наяве, убачыла сьцяну вежы – аблезлая пабелка, у выбоінах іржава-чырвоная цэгла – як брудны бінт, адарваны ад раны. Абгрызены часам верх будынку – два вострыя зубцы, між імі – вялізны прагал… У чорных вачніцах вокнаў — гольле дрэваў, што вырасьлі ўнутры, на адкрытым небу падмурку… Быццам вязьні цягнуць рукі. Як на карце Таро з Вялікіх Арканаў – вежа, у якую ўдарыла маланка. Пакараньне за гардыню.

— Ну, напрыклад, на сьценах не было ніякіх надпісаў, — прагаварыла я. — На закінутых будынках якіх толькі крамзоляў не сустрэнеш, ад «Саша плюс Маша» да рокерскай сімволікі. А тут – нічога! Ні звонку, ні ўнутры… І сьмецьця таксама не было. Нават пабітых бутэлек…

—Чаму ж так? – зацікавіўся Юрась.

— Баяцца той вежы. Абыходзяць, як магілу

вісельніка. Нават мяне адгаворвалі ўнутр заходзіць.

— І чым тлумачылі?

— Рэха старых забабонаў. Памятаеш легенду, як сьмерць у ратушы замкнулі? Дык нібыта і цяпер сьмерць там. Хто ў вежы пабудзе – гамон… Ці звар’яцее, ці памрэ ў хуткім часе. Так што згодна старой легендзе – я ўжо на парозе таго сьвету, і за клямку ўзялася, – пажартавала я.

Але Юрась застаўся сур’ёзным, нават занадта.

— Праз мае рукі праходзіць шмат старых рэчаў. Вакол некаторых таксама – таямнічыя гісторыі. Але я пераканаўся, што ў кожнай такой нібыта бязглузьдзіцы – рэальная аснова. — Юрась трохі адкінуўся на сьпінку крэсла, так што пыльны сонечны прамень сьлізгануў па ягоных валасах – аднак сівее мой госьць! – і працягваў. — Пару гадоў таму прынесьлі мне куфэрачак на рэстаўрацыю. З чырвонага дрэва, італьянская праца 16 стагоддзя… Шашалем паедзены, расколаты – з мінулай вайны валяўся на гарышчы. Валяўся, бо славу меў, быццам няшчасьці прыносіць. То за князем Пацам нейкая сьвякруха з дапамогай яго ад непажаданай нявесткі пазбавілася, то жонка здрадніка-мужа пакарала… Цяперашні ўладальнік маёмасьць продкаў на гарышчы знайшоў і над забабонамі пасьмяяўся. Маўляў, для будучай ягонай жонкі, аматаркі антыкварыяту, лепшага падарунка няма. А я стаў рэстаўраваць, і пад накрыўкай знайшоў хітрае прыстасаваньне. Калі націснуць адразу на дзьве кветкі ў разьбе накрыўкі, з адной з іх на імгненьне высоўваецца шып… Маленькі, незаўважны… Але ўсё яшчэ востры. Можна здагадацца, што калісьці на ім была атрута. У сярэднявечнай Італіі такія сьмяротныя забаўкі былі справай звычайнай.

Пылінкі танцавалі ў промні апошняга восеньскага сонца, і ніякае маўчаньне не магло адняць весялосьці ў гэтых вечных мізэрных танцораў. Юрась нібыта вагаўся перад тым, як сказаць нешта важнае. Ну, пачынай жа…

— Паслухай… Калі табе патрэбная праца… Ці не згадзілася б ты вярнуцца да тэмы ратушы? Аркадзева жонка, Ліля, вядома, зараз у горы… Але цьвёрда абвясьціла, што ўсе планы забітага мужа спраўдзіць. І першае – выдасьць кніжку пра гісторыю старавежскай ратушы.

— Аркадзя яшчэ не пахавалі – а яна пра гэта думае? – абурылася я.

— Не дзівіся, Анэта, — усьміхнуўся аднымі вуснамі Юрась. —У іх, «крутых», такі сьвет… Без сантыментаў. Дык вось, Ліля прапаноўвае табе дзьве тысячы даляраў за падрыхтоўку тэксту.

Ён што, трызьніць? Юрась, зразумеўшы мой недавер, сьпяшаючыся, патлумачыў:

— Толькі не падумай, што гэта падман. Проста яна хоча, каб усё было зроблена да сарака дзён па сьмерці Аркадзя, каб атрымаўся гэткі падарунак нябожчыку… На вокладцы Баркуноў герб, унутры – Баркуноў партрэт. Ну і ў тэксьце – аб памерлым, ягоны клопат пра гістарычныя помнікі. Каб атрымалася невялікая кніжачка. Удава зьбіраецца раздаваць яе гасьцям на саракавінах. І Аркадзю – ушанаваньне, і, магчыма, спонсары знойдуцца дзеля будаўніцтва. Калі ты згодная – заўтра пад’едзем па аванс. У нас з табой усяго месяц на працу.

— «У нас»?—удакладніла я ня вельмі ветла.

— Мяне Ліля просіць гадзіньнікі адрэстаўраваць,— патлумачыў мой былы муж.— Каб для тваёй кніжачкі сфатаграфаваць іх ва ўсёй красе. Ну і табе дапамагу...

— Паслухай, даражэнькі… Колькі цябе ведаю, ты заўсёды ўцягваў мяне ў авантуры, якія заканчваліся для мяне кепска.

Юрась сядзеў моўчкі, гледзячы ў пусты кубак. І выглядаў вельмі няшчасным. Раптам ён ціха спытаў:

— Анэта, чаму ты болей ня выйшла замуж?

Ну вось, пачаліся сентыментальныя размовы, якіх мне меней за ўсё хацелася. Я ўклала ў адказ як мага болей сарказму:

Поделиться:
Популярные книги

Масоны

Писемский Алексей Феофилактович
Проза:
русская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Масоны

Собрание сочинений. Том третий

Гашек Ярослав
3. Ярослав Гашек. Собрание сочинений в 6-ти томах
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. Том третий

Неожиданность

Попов Борис
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неожиданность

Фрегат Звенящий (сборник)

Крапивин Владислав Петрович
24. Владислав Крапивин собрание сочинений
Детские:
детская фантастика
5.00
рейтинг книги
Фрегат Звенящий (сборник)

Записки брюнетки

Голубицкая Жанна
Проза:
современная проза
4.25
рейтинг книги
Записки брюнетки

Земля белых облаков

Ларк Сара
1. Новозеландская сага
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.44
рейтинг книги
Земля белых облаков

Звёздный Рон

RedDetonator
4. Отчаянный бедолага Рон
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Звёздный Рон

Архимаг. Пробуждение. Трилогия

Рудазов Александр
56. В одном томе
Фантастика:
научная фантастика
9.32
рейтинг книги
Архимаг. Пробуждение. Трилогия

Дьявольские миры (Сборник)

Смит Джордж Генри
4. Фантастический боевик
Фантастика:
ужасы и мистика
6.25
рейтинг книги
Дьявольские миры (Сборник)

Театральный роман (Сборник)

Булгаков Михаил Афанасьевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Театральный роман (Сборник)

Свободный среди звезд: пилот

Викулов Петр Иванович
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
7.83
рейтинг книги
Свободный среди звезд: пилот

Сотворение миров (сборник)

Ларионова Ольга Николаевна
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Сотворение миров (сборник)

Кремль. Президенты России. Стратегия власти от Б. Н. Ельцина до В. В. Путина

Млечин Леонид Михайлович
Документальная литература:
публицистика
6.00
рейтинг книги
Кремль. Президенты России. Стратегия власти от Б. Н. Ельцина до В. В. Путина

Американские боги. Король горной долины. Сыновья Ананси

Гейман Нил
Фантастика:
научная фантастика
8.30
рейтинг книги
Американские боги. Король горной долины. Сыновья Ананси