Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Скокі смерці

Рублеўская Людміла Іванаўна

Шрифт:

— Пайшлі ў майстэрню...

...Яны ўсё яшчэ беглі па коле, на вуснах — белая пена, хрыплыя галасы рытмічна выкрыкваюць нешта... Юрась падышоў да аднаго з гадзіньнікаў, моўчкі паглядзеў у ягоны па-вар’яцку абыякавы масянжовы твар і з усяе сілы ўдарыў па ім алебардай.

Ніколі яшчэ антыкварыят не зьнішчаўся з такой апантанасьцю. Юрась валіў гадзіньнікі на падлогу, як сьмяротных ворагаў, адцягваў убок, разьбіваў іх

жалезныя вантробы... Я таксама дапамагала, як магла, узяўшы нейкі малаток. Дэталі пырскалі ва ўсе бакі, як дождж Апакаліпсісу. Ірваліся вяроўкі з авечых кішак... Каціліся званы, нібыта адсечаныя галовы... Хутка ціканьне сьціхла. А карагод усё таньчыў. Я старалася не глядзець... Гэта было занадта жахліва... Але дэталі ўразаліся ў памяць. Ліля згубіла адзін туфель, на босай назе парвалася чорная ажурная панчоха, і мільгала яркай плямай ружовая пятка. Правае вока Макса чамусьці наліліся крывёю... Шчокі тоўстага ахоўніка трасуцца, нібыта кашалёк у скупой руцэ...

— Што рабіць? – крыкнуў мне Юрась. – Як іх спыніць?

Я разгублена паціснула плячыма. Калі лунатыка раптоўна пабудзіць, ён можа й памерці...

Раптам Юрась наважыўся і з усяе моцы штурхануў таўстуна... Літаральна павіс на ім. А той нібыта не заўважае. Валачэ за сабой нечаканую перашкоду, як мядзьведзь, у якога ўчапіўся малады хорт. Урэшце Юрасю ўдалося паваліць апантанага. Нейкі час таўстуна цягнулі за сабой іншыя, але рух запавольваўся. Людзі падалі, але іх ногі працягвалі танец, вусны нешта выкрыквалі...

Юрась пераступіў праз целы, узяў шкляны шар і бразнуў аб падлогу, як выпітую страмянную чарку.

— Усё... Дзякую за гасьціннасьць.

На разьвітаньне я дастала з кішэні джынсаў канверт з грашыма і сыпанула скамечаныя зялёныя паперкі на пабітыя гадзіньнікі.

Юрась зусім выбіўся з сілаў. Я ледзь змагла давесьці яго да прыпынку... Але я ўжо ведала, што ніколі не пакіну гэтага чалавека. І гора, і пошасьць, і ложак – усё напалам...

Гора хапала — пахаваньне Стэлы. Юрась усё-ткі кахаў яе... Мне давялося ўзяць на сябе шмат клопатаў. Тым больш, што Юрасю рабілася блага, асабліва па начах, ён крычаў ад болю, трызьніў... Відаць, наступствы тых «ампулак», што яму ўкалолі падчас допыту ў Людвісарава.

Цень Стэлы не стаяў між намі. Я проста часам адчувала, нібыта яна сумна назірае збоку, і яе цёмныя вочы блішчаць у начной шыбе ня рэўнасьцю або злосьцю, а лагодным спачуваньнем. Яна быццам

разам са мной трывожылася за Юрася, як калісьці ён трывожыўся за яе. І дапамагала мне чакаць яго...

Я чакала яго ўвесь вечар... Гэта мусіў быць асаблівы вечар. Мы дамовіліся, што калі пройдзе сорак дзён пасьля сьмерці Стэлы, ён перабярэцца жыць да мяне назусім.

Я сядзела ля вакна ўсю ноч, і прамень фар кожнага выпадковага аўтамабілю нібыта разразаў маё сэрца на дзьве палавінкі, а рыпеньне сьнегу пад нагамі рэдкіх мінакоў здавалася землятрусам. Юрась не прыйшоў. Раніцай я пачала шукаць яго... Ніхто ня ведаў, куды ён падзеўся. Ягоная маці паведаміла, што ён сапраўды сабраў увечары рэчы і пайшоў да мяне («знайшоў жа, да каго, хіба мала на ягоны век хапіла няўдаліц», – чыталася ў заплаканых вачах маці).

Сваякі зьвярнуліся ў міліцыю... Але Дамагурскага так і не знайшлі, як не знайшлі забойцу Аркадзя. Я спрабавала ў адчайных пошуках выйсьці на гаспадароў Людвісарава, але дарэмна. Калыванаў зьехаў, даходзілі чуткі, нібыта ў Расіі яго спрабуюць засудзіць за грашовыя махінацыі. Баркунова ўдава таксама зьнікла, ня зладзіўшы ані саракавінаў па забітым мужы, ані музея яго імя. Рэстаранчыкі і крамы на пляцы Старавежску абслугоўваюць дальнабойшчыкаў, а вежа стаіць пустая, пазірае сьляпымі вокнамі-вачніцамі, як паднятая з саркафагу мумія. Колькі я блукала вакол Людвісарава, спрабуючы нешта даведацца... Але там цяпер заўсёды цёмна і бязлюдна, нібы ў пустым склепе. Юрась зьнік бясьсьледна.

Я дасюль яго чакаю.

Дарэчы, вярнулася ў журналістыку. Працую ў выданьні, якое то зачыняць, то яно зноў адкрыецца пад іншай назвай. Але пасьля гісторыі з гадзіньнікамі я перастала чагосьці баяцца.

Не баюся і сваіх сноў. Нават навучылася іх запісваць і ператвараць у літаратурныя творы. Іх друкуюць, чытачы хваляць, крытыкі не заўважаюць...

Часам, калі я ўключаю тэлевізар, не магу адагнаць думкі, што дзесьці побач з убачаным цікаюць гадзіньнікі Бернацоні... Ляціць шалёны карагод... Трымаемся мы ўсе за рукі, жывыя і нябожчыкі, і кіруе нашымі скокамі нехта нябачны і бязьлітасны, прагнучы ўлады. Але я ведаю, што заўсёды можна ўтрымацца ад шалёных скокаў. І не абавязкова для гэтага трэба хавацца ў сваю ракавінку. У кожнай ракавінцы – гучыць мора, у кожным камяні і ў кожнай валошцы – жыве Беларусь.

Поделиться:
Популярные книги

История Европы. Том 1. Древняя Европа

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
История Европы. Том 1. Древняя Европа

Гарнизон

Николаев Игорь Игоревич
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.40
рейтинг книги
Гарнизон

Избранное

Скоп Юрий Сергеевич
Проза:
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Избранное

Тайник

Джордж Элизабет
12. Инспектор Линли
Детективы:
криминальные детективы
7.78
рейтинг книги
Тайник

Собачий принц

Эллиот Кейт
2. Корона Звезд
Фантастика:
фэнтези
7.78
рейтинг книги
Собачий принц

Борис Березовский. Человек, проигравший войну

Бушков Александр Александрович
Документальная литература:
биографии и мемуары
прочая документальная литература
публицистика
4.00
рейтинг книги
Борис Березовский. Человек, проигравший войну

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Похититель разума

Уэйс Маргарет
2. Звёздные стражи
Фантастика:
научная фантастика
6.00
рейтинг книги
Похититель разума

Цикл романов "Все секреты мира"

Берри Стив
Детективы:
триллеры
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Все секреты мира

Маркс и Энгельс

Серебрякова Галина Иосифовна
421. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Маркс и Энгельс

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Дьявольские миры (Сборник)

Смит Джордж Генри
4. Фантастический боевик
Фантастика:
ужасы и мистика
6.25
рейтинг книги
Дьявольские миры (Сборник)

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.85
рейтинг книги
Архонт

Остров Крым

Аксенов Василий Павлович
Фантастика:
социально-философская фантастика
альтернативная история
8.40
рейтинг книги
Остров Крым