Шрифт:
Андрэ Маруа
РЫКАШЭТ
Данiэль са здзiўленнем зiрнуў на сваю жонку. Рэдкая з'ява, каб яна прыходзiла да яго ранiцай.
– Вы хочаце мне нешта сказаць?
– запытаў ён.
– Данiэль, зрабiце мне, калi ласка, прыемнасць - схадзiце са мной сёння ўвечары на канцэрт... Рубiнштэйн iграе "Прэлюдыi" Шапэна, i я была б рада паслухаць iх разам з вамi.
– Вось ужо тры месяцы, - нездаволена прамовiў Данiэль, - як вы мяне нi разу аб гэтым не прасiлi.
– Я не прасiла, бо не хацела, каб мяне зняважылi, адмаўляючы. Я дала сабе слова, Данiэль, не навязвацца, чакаць, пакуль вы мяне самi паклiчаце, але сёння Анна, для якой я ўзяла крэсла побач, патэлефанавала мне, што не можа, бо хворая. Вось ужо дзве гадзiны, як я шукаю, кiм бы яе замянiць, i ўсё марны клопат... Вы ўяўляеце, як гэта сумна i брыдка прасядзець увесь вечар адной каля пустога крэсла!
– Прапануй якому-небудзь мужчыне, - параiў Данiэль.
– Вы ж ведаеце, я паклялася з iншымi мужчынамi кампанii не вадзiць. Вы мой першы i мой апошнi.
– Што тыя клятвы!
– нахмурыўся Данiэль.
Хвiлiну падумаўшы, ён няўпэўнена прагаварыў:
– Яно, вядома, я хацеў бы зрабiць вам прыемнае, але ў мяне ёсць iншыя абавязкi. Паспрабую ад iх вызвалiцца. Калi ўдасца, пайду з вамi на канцэрт.
– Ах, як добра, што вы згадзiлiся!
– Ды не, я вам нiчога канкрэтна не абяцаю, я толькi сказаў, што паспрабую, - прабурчаў Данiэль.
Ён выйшаў у кабiнет i ўзяўся за тэлефон: "Габелен, 43-14". Гэта быў нумар Беатрысы дэ Сольж, якая ўжо некалькi тыдняў была яго каханкай. Ён заляцаўся да яе горача, з няспрытнасцю пераспелага мужчыны.
– Гэта вы?
– прашаптаў Данiэль.
– Скажыце, гэта цвёрда, што сёння вечарам вы са мной пойдзеце? Не адмовiцеся ў апошнi момант, як пазаўчора?..
– Ой, якi вы нудны!
– пачулася з тэлефона.
– У вас зусiм няма такту. Пара ведаць, што мне падабаецца толькi тое, што я вырашаю ў апошнi момант. Вы што, хочаце сапсаваць мне настрой?
– Прабачце, прабачце, -
– Наадварот. Няўжо вы дагэтуль не пераканалiся, што вашы жаданнi для мяне закон? Але на сённяшнi вечар мне трэба ведаць вашы планы, бо я сам павiнен даць адказ.
– Вы жудасны чалавек, - пачулася з тэлефона.
– Адкуль я магу ўсё зараней ведаць!.. Вось што... Патэлефануйце мне праз гадзiну... Пастараюся прыняць нейкае рашэнне.
У сталовай, снедаючы разам з Данiэлем, жонка запытала ў яго: цi можа яна разлiчваць напэўна. Ён адказаў не без гумару, што яшчэ не высветлiў, не паспеў дамовiцца па тэлефоне.
У гэты самы час Беатрыса дэ Сольж тэлефанавала П'еру Прад'е, маладому дэпутату, якога яна сустрэла ў Жэневе i паспела пакахаць.
– Гэта вы, Прад'е?
– запытала яна.
– Ах, не, гэта вы, мадмуазэль Друэ?.. Мне б хацелася пагаварыць з панам Прад'е... Не, не, калi ён загадаў, каб яго не турбавалi, у такiм разе не трэба... Не, не, я разумею... Ён будзе злавацца... Я б толькi хацела ведаць, цi збiраецца ён са мной паехаць на вячэрнi сеанс?.. Што?.. Збiраецца... Гэта ў яго запланавана... А вы ўпэўнены, што ён не пераменiць свайго намеру, як гэта было ўчора?.. Не ведаеце... Так, так... Натуральна... А зараз, канкрэтна, ён вам нiчога не гаварыў?.. Дзякую, мадмуазэль Друэ... Да пабачэння...
Калi крыху пазней Данiэль патэлефанаваў з кабiнета, пакаёўка Беатрысы дэ Сольж яму растлумачыла, што мадам у засмучэннi i вельмi шкадуе, што вечарам не будзе мець часу, бо ёй трэба абавязкова прысутнiчаць на сямейным абедзе.
Данiэль накiраваўся да сваёй жонкi - праверыць, цi дома яна. Жонка ляжала на канапе i чытала кнiгу.
– Дарагая, - звярнуўся ён да яе, - я вельмi рад, што мне ўдалося нарэшце вызвалiцца. Мы разам паслухаем канцэрт. Як гэта цудоўна!
– Якi вы мiлы, харошы! Мне так прыемна!
– I мне таксама.
Калi ён выйшаў, жонка надоўга паглыбiлася ў шчаслiвыя мары. Яна моцна ўпiкнула сябе за нядобрыя думкi аб сваiм мужу.
Пераклад: Юрка Гаўрук
Книги из серии:
Без серии
Дранг нах остен по-русски (CИ)
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
"Фантастика 2024-110". Компиляция. Книги 1-19
Фантастика 2024. Компиляция
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Точка Бифуркации VI
6. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Дитя прибоя
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
рейтинг книги
Город Бездны
1. Космический апокалипсис
Фантастика:
научная фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
рейтинг книги
НКВД-МВД СССР в борьбе с бандитизмом и вооруженным националистическим подпольем на Западной Украине, в Западной Белоруссии и Прибалтике (19
Научно-образовательная:
история
рейтинг книги
"Люди, годы, жизнь" Книга III
Проза:
классическая проза
рейтинг книги
Бессонница (др.перевод)
17. Темная Башня
Фантастика:
ужасы и мистика
рейтинг книги
Вкусивший плоти Ангела
1. Трикстер
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги