Асабняк

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Асабняк

Асабняк
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

АСАБНЯК

Два гады назад, калi я цяжка хварэла, кожную ноч снiла аднолькавы сон. Мне здавалася, што я гуляю ў сельскай мясцовасцi, i перада мной здалёк вырысоўваўся белы дом, нiзкi i доўгi, а вакол яго маладыя лiпы. Злева ад дома абсаджаны таполямi луг прыемна парушаў аднастайнасць малюнка, i верхавiны стромкiх таполяў калыхалiся над лiпамi.

У

сне гэты белы дом прыцягваў мяне як магнiт i я наблiжалася да яго. Белы шлагбаўм перагароджваў дарогу. Потым трэба было iсцi па алеi, якая паступова i вельмi хораша закруглялася. Абапал алеi зелянелi дрэўцы, а пад iмi безлiч веснавых кветак: прымулы, барвенак i анемоны, якiя адразу ж вялi, калi я iх зрывала. У канцы алеi - прагал i там белы дом, перад домам - шырокi газон, пастрыжаны па-ангельску, амаль голы, усяго што ўсеяны, як макам, дробнымi фiялкамi.

Дом быў пабудаваны з белага каменю, дах крыты дахоўкаю. Невялiчкi ганак, i там дзверы са светлага дубу са скульптурнай разьбой на панелях. Мне хацелася зайсцi ў гэты дом, але нiхто не адклiкаўся. Мяне гэта пужала, трывожыла, я званiла, я крычала i нарэшце прачыналася.

Такi быў мой сон, i ён паўтараўся некалькi месяцаў запар з такой дакладнасцю i падабенствам дэталей, што я пачала думаць - цi не бачыла я калi-небудзь у дзяцiнстве гэты парк i гэты асабняк. Аднак нiчога не магла ўзгадаць, i жаданне знайсцi гэты дом, паглядзець на яго стала такiм моцным, што аднаго разу ўлетку, калi я навучылася сама вадзiць малалiтражку, вырашыла правесцi вакацыi на дарогах Францыi i знайсцi дом, якi бачыла ў сне.

Не буду распавядаць вам аб сваiм падарожжы. Я аб'ездзiла Нармандыю, Турэнь, Пуату i, вядома, нiчога не знайшла. У кастрычнiку я вярнулася ў Парыж, i ўсю зiму не выходзiў з маёй галавы белы дом. Гэтай вясной я аднавiла свае вандраваннi на гэты раз па суседству з Парыжам. Аднойчы, калi я праязджала нiзiнай каля гарадка Лiль-Адан, у мяне раптам соладка заныла сэрца, я адчула тое радаснае хваляванне, што ахоплiвае вас, калi пасля доўгай разлукi вы сустракаецеся з людзьмi цi мясцiнамi вельмi дарагiмi для вас.

Хоць

я нiколi i не была тут, аднак, зiрнуўшы направа, адразу пазнала пейзаж. Вяршынi таполяў падымалiся над лiпавым паркам. I праз кволае лiсцейка маладых лiп прасвечваў знаёмы мне асабняк. Я была ўпэўнена, што гэта менавiта ён, той самы дом, якi я снiла. Я ведала, што, метраў цераз сто, шашу перасякае вузкая дарога. Так яно i было. Я павярнула машыну i праз некалькi хвiлiн апынулася перад белым шлагбаўмам.

Там пачыналася алея, па якой я так часта хадзiла.

Едучы ў засенi дрэў, я любавалася стракатымi кiлiмамi знаёмых мне кветак барвенак, прымулы, анемоны... Выбраўшыся на прагал, я ўбачыла зялёны газон i ганак з адмысловымi дзвярамi. Я выйшла з машыны, узбегла на ганак i пазванiла.

Больш за ўсё я баялася, што нiхто не адклiкнецца, але амаль у тую ж хвiлiну выйшаў слуга, заклапочаны стары чалавек у чорным пiнжаку. Убачыўшы мяне, ён страшэнна здзiвiўся i доўга моўчкi мяне разглядваў.

– Можна мне звярнуцца да вас з просьбай не зусiм звычайнай, - прамовiла я, крыху разгубiўшыся.
– Я не ведаю гаспадароў гэтага дома, але палiчыла б за шчасце, калi б яны мне дазволiлi пабываць у iх.

– Асабняк здаецца ў наймы, мадам, - адказаў слуга са смуткам.
– Мне даручана паказваць яго наведвальнiкам.

– Здаецца ў наймы? Якая нечаканая ўдача!.. Чаму ж гаспадары самi не жывуць у такiм прыгожым доме?

– Гаспадары ў iм жылi, мадам. Яны яго пакiнулi, бо ў маёнтку завялася здань.

– Здань? Ну, гэта мяне анi не турбуе. Вось не думала, што ёсць яшчэ ў Францыi куткi, дзе вераць у нячыстую сiлу...

– Я б не паверыў, мадам, - прамовiў зусiм сур'ёзна слуга, - каб гэтая здань, ад якой збеглi мае гаспадары, не намазолiла вочы мне самому... Тут у парку, начамi...

– Выдумалi байку!
– усмiхнулася я.

– Байка, кажаце?
– пакрыўдзiўся стары.
– Каму-каму, а вам няма чаго смяяцца, мадам, бо гэтая здань - вы.

Пераклад: Юрка Гаўрук

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Покойник с площади Бедфорд

Перри Энн
19. Томас Питт
Детективы:
классические детективы
полицейские детективы
5.00
рейтинг книги
Покойник с площади Бедфорд

Деяние XII

Виноградов Павел Владимирович
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Деяние XII

Точка Бифуркации VIII

Смит Дейлор
8. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации VIII

Собрание сочинений, том 15

Энгельс Фридрих
15. Собрание сочинений Маркса и Энгельса
Научно-образовательная:
философия
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений, том 15

Боярин

Логинов Александр Анатольевич
1. Феодал
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Боярин

Путь, исполненный отваги. Задолго до Истмата

Беразинский Дмитрий Вячеславович
Фантастика:
научная фантастика
7.62
рейтинг книги
Путь, исполненный отваги. Задолго до Истмата

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Элементы обороны: заметки о российском оружии

Коновалов Иван Павлович
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Элементы обороны: заметки о российском оружии

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Верность

Романовский Адриан Адамович
Приключения:
исторические приключения
морские приключения
5.00
рейтинг книги
Верность

Монтана. Уровни. Начало

Мелан Вероника
Любовные романы:
5.00
рейтинг книги
Монтана. Уровни. Начало

Зов Атлантиды

Риддл А. Дж.
3. Тайна происхождения
Фантастика:
научная фантастика
альтернативная история
7.62
рейтинг книги
Зов Атлантиды

Чудо купальской ночи

Алюшина Татьяна Александровна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.87
рейтинг книги
Чудо купальской ночи

Практикум для теоретика

Стриковская Анна Артуровна
Фантастика:
фэнтези
8.65
рейтинг книги
Практикум для теоретика
Спасибо за голос.