Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэшта

Папковіч Уладзімір

Шрифт:
* * * Я не забыўся, дзе мой родны дом, я кожны дзень яго прыпамінаю: ці з-за стала ўстаю, ці ў ложку засынаю, і ў дождж, і ў снег, і раніцай, і днём. Маё дзяцінства мне ўваччу стаіць – і з печы блін, і баразна у полі. Як мне забыць? Я – частка горкай долі. Што я адтуль, мне проста не ўтаіць. Ніколі не вярнуся ўжо
туды,
у гэны час, гаротны і пяшчотны. Прыжыўся ў іншым месцы я, залётны, а ўсё вяртаюся ў дзіцячыя гады.
* * * Зноў вяртаюся з падарожжа, а няўпэнены быў, ці вярнуся ... Са слязамі шапчу: «Як прыгожа На Радзіме маёй – Беларусі...» Быццам бы аніколі не бачыў нашых вёсачак, нашы палеткаў, «мерседэсаў» ля новых дачаў, і з грыбамі мурзатых падлеткаў. Гэта ж наша ўсё – і прысады, і цялё, што за студняй пасецца, і на возе малыя, што рады, як пад імі той воз трасецца. Тое ж самае ўсё – ды не тое, Беларусь мая твар свой змяняе. Хай жа боскае ў ёй, святое цень ніякі не засланяе.
* * * Прабіўся я цяжка праз голад і сцюжы, праз жорсткія пасткі, што ставіў мне лёс. Не стаўся нахабны, ні вёрткі, ні дужы, праз продань нявыкруткі Бог мяне нёс. Не сумняваюся: верыць – не верыць? Вера мне моцы ў жыцці надае. А звычка свой поспех «зялёнымі» мераць да слабай душы маёй не прыстае. Прыходжу на фініш. Ні славы, ні грошай... Я не наўчыўся дабро набываць. Затое валодаю мудрай раскошай: на беды не скардзіцца, звягі трываць.
* * * Яна сядзела злева ля вакна, а ён круціўся, як з сабой ні біўся. Хлапца зусім не бачыла яна. Ён злосным неслухам рабіўся. Тры кучаравінкі каля яе вушэй... Вачэй не адрываў ад іх, нябога. У свеце анікога харашэй і разумней не ведаў ён нікога. Яшчэ і сёння вобраз той жывы... Як склаўся лёс яе? Жывецца «кучарава»? Не павярнула аніразу галавы убок яго, дурненькага, направа...
* * * Вакол мяне настала ціша, як быццам і няма мяне. Ніхто не звоніць і не піша, і проста так не зазірне. Я не прывык да адзіноты, мне сэрца ад яе баліць. Меў сябра, з жартам, анекдотам, і меў гатовага наліць. Чакаю, можа, хто заскочыць, без мэты, так, пагаманіць. Душа камунікацый хоча, яе ніяк мне не змяніць. Сяджу, нуджуся і чакаю, на двор праз шыбу глядзь-паглядзь. Вось так паволі прывыкаю з сабой, самотным, размаўляць.
* * * Люблю
падацца ў белы свет,
у шлях нязнаны і няблізкі, купіць да пункта N білет, жыць без нагляду і прапіскі.
Пакінуўшы свой родны дах, пакуль душа зноў не заные, павандраваць па гарадах, дзе ёсць музеі і піўныя. Худым, счарнелым, з барадой вярнуцца і паспавядацца… Піць роднай мовы сырадой, і ад зласліўцаў адбівацца.
* * * Неба пацямнела ўжо і пайшлі дажджы, гамана цішэе ў лістоце густой. Чуецца настойлівы шэпт: «Дапамажы!» Мне чужым здаецца ўласны голас свой. Да каго звяртацца мне і каго гукаць... Неба патыхае першым халадком. Што даўно мінула, больш не адшукаць: вечнасцю засыпана, жвірам і пяском. Я іду разгублены праз глухі натоўп, сяброў не знаходжу, не бачу радні. Аб сцяну каменную разбіваю лоб. Цемра непраходная... Божа барані...
* * * Гэта дзіўна – як мы давяраем словам, што пачулі ад людзей. Бестурботныя, не правяраем, добры чалавек, ці ліхадзей. Прасцякі мы, поўныя наіву, часта зноў не пазнаём ліхіх... Не прыдатныя да супраціву, мы хутчэй любіць гатовы іх. Нам жывецца мулка і нялёгка, ды не хочам пра бяду крычаць. Коцяцца калёсы. Вельмі дрогка. Бомкі шчасця у вушах гучаць.
* * * Ужо і сонейка ўставала, клі мы выйшлі з-за стала. Размова жорсткаю была. Абодвум словаў не хапала. Спрачаліся: дабро ці зло дужэйшае – што пераможа, як перажыць навалы гожа, душа ёсць цемра ці святло. І ўвогуле, які ў тым сэнс, што мы ўсё лепшага чакаем, а рэчаіснасці ўнікаем, бо рэчаіснасць – гэта стрэс. І ясны дзень настаў даўно, а мы спрачаліся бясконца, гуляла колерамі сонца праз недапітае віно.
* * * Я прызнаю сваю віну, у тым, што ў свеце грэху многа, сваю таксама даніну я ўнёс, не слухаючы Бога. Паслухаўся ерэтыкоў, паверыў, што я нешта значу без веры ў боскую любоў, у найвялікшую задачу: жыць і душою не крывіць, ў няпраўдзе не шукаць карысці... Хачу жыццё я абнавіць... У дабрыні шукаю выйсця.
Поделиться:
Популярные книги

Кабинет фей

д’Онуа Мари-Катрин
Литературные памятники
Детские:
сказки
5.00
рейтинг книги
Кабинет фей

"Военные приключения-3. Компиляция. Книги 1-22

Карпов Владимир Васильевич
Военные приключения
Детективы:
триллеры
криминальные детективы
исторические детективы
шпионские детективы
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Военные приключения-3. Компиляция. Книги 1-22

Свет проклятых звёзд

Летопись Арды
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Свет проклятых звёзд

Европа-45. Европа-Запад

Загребельный Павел Архипович
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Европа-45. Европа-Запад

Ничего святого (Сборник)

Зорич Александр
Сборник «Ничего святого»
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Ничего святого (Сборник)

Миры Клиффорда Саймака. Книга 16

Саймак Клиффорд Дональд
16. Миры Клиффорда Саймака
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Миры Клиффорда Саймака. Книга 16

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Василий Аксенов. Сентиментальное путешествие

Петров Дмитрий Павлович
Остров Аксенов
Документальная литература:
биографии и мемуары
прочая документальная литература
5.00
рейтинг книги
Василий Аксенов. Сентиментальное путешествие

Американская фантастика

Гаррисон Гарри
Библиотека литературы США
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Американская фантастика

Собрание сочинений-5.Тьма над Диамондианой

Ван Вогт Альфред Элтон
5. Собрание сочинений
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений-5.Тьма над Диамондианой

Том 7. Последние дни

Булгаков Михаил Афанасьевич
7. Собрание сочинений в десяти томах
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 7. Последние дни

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
4.75
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия