Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэшта

Папковіч Уладзімір

Шрифт:
* * * Удзень не пішуцца лісты, я іх адкладваю на потым, калі настане змрок густы і апануе адзінота. Тады з глыбокіх таямніц праб’юцца вонкі думкі, мроі, падобна да вады з крыніц, што лечыць перапад настрою. Бягуць, бягуць тады радкі, душа зліваецца са словам. Той ліст, сардэчна-трапяткі, абудзіць згаслае нанова.
* * * Сяргею Рублеўскаму А
што сапраўдная паэзія? Не ведаю.
Чытаю штосьці. Штосьці не чытаю. Я не вучоны. Слова не даследую. Калі не спіцца, зборнічкі гартаю.
Бывае, што зачэпішся знянацку: чаму ж раней на вока не траплялася? Трымаеш кніжку, як малое цацку, з якой яно яшчэ не нагулялася. Смакуеш слова, чуеш пах і гукі, і так і гэтак – вось яно, сапраўднае! Не трэба тут ніякае навукі: яно адно, высокае і слаўнае! Перад табою новы свет адчынены, ты здзіўлены: як жыць было без гэтага? Уся зямля – з чужынамі, з Айчынаю ёсць толькі кропка зьмесціва сусветнага.
* * * Мне раілі, як трэба жыць паэту. Ёсць людзі, кампетэнтныя ва ўсім. Не жалься, гаварылі, аніколі свету, І, лепей, меней сутыкайся з ім. Жыві адзін. Жыві сабе і мыслі. Калі ж не мысліш, думай проста так. Глянь, вунь туманы над ракой навіслі. Паслухай, хто там ціўкае ў кустах. Сплылі аблокі. Сонца добра грэе. У белы свет расчынена вакно. Старэе дзень. Паціху вечарэе... І я з прыродай зліўся у адно. Гляджу: цвіце вясновая алея, і далятае шумны гул падзей, і на душы ў мяне цяплее... Імкліва выбягаю да людзей.
* * * Старасць мяне штурхае на шалёныя ўчынкі. За сцяной ноч глухая, б’юць у вокны дажджынкі. Ну, а мне не сядзіцца, штосьці цягне на волю. у самоце нудзіцца невыносна мне болей. А сусед мой смяецца: і чаго яму трэба? Ах, нялёгка даецца парыванне да неба.
* * * Да ночы сядзіш і чакаеш пісьма, хоць бы якога е-мэйла... Ды ў скрынцы зноў нічога няма, і віртуальнасць знямела. Не мае спраў з табой белы свет, маўчыць, смеючыся таемна. І ты супакойся, занудлівы дзед, да свету стаўся ўзаемна.
* * * Ёсць імгненне паміж сном і явай, тут як тут з’яўляюцца прывіды: гарады, пустыні, піраміды, і лугі з някошанай атавай, і цягнік, які на адыходзе, ведаю, заканчвае пасадку. Голас раптам закрычыць: «Валодзя! Вып’ем на апошнюю дзесятку...» Я прымаю хуткае рашэнне: верх бярэ вясёлая распуста. Ляпаю рукамі па кішэнях, ды ў кішэнях, як заўсёды, пуста.
* * * Пра суіцыд задумаўся паэт, узрадаваўся, што нарэшце – кропка. Наліў гарэлкі ў келіх нетаропка, і выпіў за пракляты белы свет.
* * * Cэнс
жыцця – прыдуманыя словы,
іх язык прамовіў – памяло. Дрэва вырастае – будуць дровы, чалавек памрэ і – толькі тло.
Век прайшоў – і нам пакінуў атам. Менш для міру, болей для вайны. Чалавек! Не будзь такім вар’ятам, Не паддайся «праўдзе» Сатаны.
* * * Спявай, хлапец, спявай, мне так прыемна душу вясёлай песняй суцяшаць. Нам жыць лягчэй, калі сябры ўзаемна настрой святочны ўмеюць падвышаць. Давай па чарцы вып’ем для настрою, давай вяндліны, што з дымком, куснём. Адзін за аднаго стаяць будзем гарою. А звалімся... Дык разам і заснём.
* * * Ах звалілася, ах пакацілася грукатлівая лёсу падвода. Чалавецтва не спахапілася, ні слязы не ўраніла прырода. І сяброўкі-сябры не заплакалі, і нябёсы не спахмурнелі. На выбоінах колы пратахкалі... А жыты з лёгкім шэптам рунелі. Багна прагная гучна зацмокала, бццам ў вусны пацалавала. Свет згубіў не арла і не сокала. Чалавека... А гэта – ці мала?
* * * Не бойцеся праўды, панове... Вылазьце з хлуслівых бярлог... Сказана ж: Бог ёсць у Слове, і Словам кіруе сам Бог. Вядома, вам не даруюць, тыя, што ў праўду плююць. З вамі не пасябруюць... Магчыма, нават заб’юць. Ды праўда, што паляцела на вольную волю – жыве. Магчыма, заб’юць ваша цела. А Дух аж да Бога ўсплыве.
* * * Я чытаю старога паэта, ледзь не класіка, ад зямлі. Ды ж не так было... гэта... і гэта... Мы й тады не роўна жылі. Кожны свой выбіраў накірунак. Хто не ведаў, паказвалі шлях. Наравістых вучыў пастарунак. Лізунок быў у каралях. Анікога не папракаю, і нікога зусім не віню. Праўды я ад улад не чакаю, а ў паэтаў праўдзівасць цаню.
* * * Прамаўчыш, калі хочацца крыкнуць. пашукаеш спагадных вачэй, і пачвары агідныя знікнуць, раптам сонца заззяе ярчэй. Ты ж прасветленым нанава зрокам свет убачыш, які адкрыў. І адчуеш сябе прароракам, быццам з небам пагаварыў.
* * * Ты кажаш злосць? Ты кажаш кпіны? Табе баліць, а ты трывай. Шапчы сабе: я вінны, вінны, і боль душэўны прыхавай. Няхай сабе яны злуюцца, што ты не гэткі, не такі. Няхай сабе мячы куюцца, куюцца для крыжа цвікі, і ладзяцца табе спакусы, спужаць, купіць, захамутаць... За ўзор сабе ты ўзяў Ісуса. Не дай святое растаптаць...
Поделиться:
Популярные книги

Французский поцелуй

ван Ластбадер Эрик
Детективы:
триллеры
7.50
рейтинг книги
Французский поцелуй

Сборник рассказов "Рождественское Чудо" 2021

Пьянкова Карина Сергеевна
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сборник рассказов Рождественское Чудо 2021

Падение Парижа

Эренбург Илья Григорьевич
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Падение Парижа

Дикари Ойкумены.Трилогия

Олди Генри Лайон
Дикари Ойкумены
Фантастика:
космическая фантастика
7.00
рейтинг книги
Дикари Ойкумены.Трилогия

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Тоска по чужбине

Усов Вячеслав Александрович
Россия. История в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Тоска по чужбине

По ту сторону рассвета

Чигиринская Ольга Александровна
Фантастика:
фэнтези
7.17
рейтинг книги
По ту сторону рассвета

Югославская трагедия

Мальцев Орест
Проза:
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Югославская трагедия

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.25
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Новый мир. Трилогия

Кондратов Александр Михайлович
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Новый мир. Трилогия

Хозяин Каменных гор

Федоров Евгений Александрович
3. Каменный пояс
Проза:
историческая проза
7.75
рейтинг книги
Хозяин Каменных гор

Точка опоры

Коптелов Афанасий Лазаревич
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Точка опоры

Газлайтер. Том 40

Володин Григорий Григорьевич
40. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Газлайтер. Том 40

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI