Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

— Ніхто не даведаецца?.. Ніхто?

— Ніхто, — адказаў я з усёю сілаю пераканаўчасці, — абяцаю вам.

Але ў яе ў вачах усё яшчэ быў непакой… Невыразна, з намаганнем яна ледзь-ледзь выціснула з гарачкавых вуснаў:

— Прысягніце мне… што ніхто не даведаецца… прысягніце!

Я падняў руку, як на прысягу. Яна глядзела на мяне… неперадавальным позіркам… ласкавым, цёплым, удзячным… так, сапраўды, сапраўды ўдзячным… яна хацела яшчэ штосьці сказаць, але ёй было занадта цяжка. Доўга ляжала яна, знясіленая, з заплюшчанымі вачамі. Потым пачалося жахлівае…

жахлівае… яшчэ доўгую пакутлівую гадзіну змагалася яна; толькі пад раніцу настаў канец…

Ён доўга маўчаў. Я заўважыў гэта толькі тады, калі ў цішыні з сярэдняй палубы пачуўся звон — адзін, два, тры моцныя ўдары — тры гадзіны. Месячнае святло пацямнела, але ў паветры ўжо дрыжала нейкая новая жаўцізна, і зрэдку далятаў, як брыз, лёгкі ветрык. Яшчэ паўгадзіны, гадзіна, і надыдзе дзень, і ўвесь гэты кашмар знікне ў яркім святле. Цяпер я выразней бачыў яго рысы, бо цень быў ужо не такі густы і чорны ў нашым кутку; ён зняў шапачку, і я ўбачыў голы чэрап і змучаны твар, які здаўся мне яшчэ болей жахлівым. Але вось бліскучыя шкельцы акуляраў зноў павярнуліся да мяне, ён выпрастаўся, і ў яго голасе загучалі рэзкія, з’едлівыя ноткі.

— І вось цяпер для яе настаў канец — але не для мяне. Я быў адзін з трупам — адзін у чужым доме, адзін у горадзе, які не церпіць таямніц, а я… я мусіў захоўваць таямніцу… Так, уявіце сабе маё становішча: жанчына з вышэйшых колаў калоніі, зусім здаровая, якая напярэдадні танцавала на балі ў губернатара, ляжыць мёртвая ў сваім ложку… Каля яе чужы ўрач, якога нібыта паклікаў яе слуга… ніхто ў доме не бачыў, калі і адкуль ён прыйшоў… Ноччу яе прынеслі на насілках і потым замкнулі дзверы… а раніцаю яна ўжо мёртвая… Тады толькі клічуць слуг, і ўвесь дом раптам напаўняецца крыкамі… Імгненна пра гэта даведваюцца суседзі, увесь горад… і толькі адзін чалавек можа ўсё гэта растлумачыць… гэта я, чужы чалавек, урач з далёкага паста… Прыемнае становішча, праўда?..

Я ведаў, што мяне чакае. На шчасце, побач са мною быў бой, надзейны слуга, які чытаў самае нязначнае жаданне ў маіх вачах; нават гэты жаўтаскуры паўдзікун разумеў, што барацьба тут яшчэ не скончана. Я сказаў яму толькі: «Пані жадае, каб ніхто не даведаўся, што адбылося». Ён паглядзеў мне ў вочы вільготным, адданым, але разам з тым рашучым позіркам: «Yes, sir» [52] .

Болей ён нічога не сказаў. Але ён выцер з падлогі сляды крыві, прывёў усё ў поўны парадак — рашучасць, з якою ён гэта рабіў, вярнула самавалоданне і мне.

52

Так, сэр (англ.).

Ніколі ў жыцці не праяўляў я такой энергіі і ўжо, канечне, ніколі болей не праяўлю. Калі чалавек страціў усё, то за апошняе ён змагаецца роспачна — і гэтым апошнім было яе завяшчанне, яе таямніца. Я зусім спакойна прымаў людзей, расказваў ім усім адну і тую ж гісторыю, пра тое, як пасланы за ўрачом бой выпадкова сустрэў мяне па дарозе. Але ў той час, як я з прытворным спакоем

расказваў усё гэта, я чакаў… чакаў рашучай хвіліны… чакаў медыцынскага агляду цела, без чаго нельга было палажыць у труну яе — і разам з ёю яе таямніцу… Не забудзьце, быў ужо чацвер, а ў суботу павінен быў прыехаць яе муж.

У дзевяць гадзін мне нарэшце сказалі, што прыйшоў гарадскі ўрач. Я пасылаў за ім — ён быў маім начальнікам і ў той жа час сапернікам, — той самы ўрач, аб якім яна гэтак пагардліва адзывалася і якому, відаць, была ўжо вядома мая просьба аб пераводзе. Я адчуў гэта, ледзь толькі ён зірнуў на мяне, — ён быў маім ворагам. Але менавіта гэта і давала мне сілы.

Ужо ў пярэднім пакоі ён спытаўся:

— Калі памерла пані…? — ён назваў яе прозвішча.

— У шэсць гадзін раніцы.

— Калі яна паслала па вас?

— У адзінаццаць гадзін вечара.

— Вы ведалі, што я яе ўрач?

— Так, але марудзіць было нельга… а потым… нябожчыца пажадала, каб прыйшоў менавіта я. Яна забараніла клікаць другога ўрача.

Ён утаропіўся ў мяне; чырвань выступіла на яго бледным, крыху азызлым твары, — я адчуў, што яго гонар быў абражаны. Але мне толькі гэта і трэба было — я з усяе сілы імкнуўся да хуткай развязкі, бо ведаў, што доўга мае нервы не вытрымаюць. Ён хацеў адказаць, падпусціць шпільку, але перадумаў і зняважліва кінуў:

— Ну што ж, калі вы лічыце, што можаце абысціся без мяне… Але ўсё-такі мой службовы абавязак — засведчыць смерць і… як яна наступіла.

Я нічога не адказаў і прапусціў яго ўперад. Потым павярнуўся да дзвярэй, замкнуў іх і паклаў ключ на стол.

Ён здзіўлена падняў бровы:

— Што гэта значыць?

Я спакойна стаў насупраць яго.

— Гаворка ідзе не пра тое, каб вызначыць прычыну смерці, а пра тое, каб утоіць яе, знайсці другую прычыну. Гэтая жанчына звярнулася да мяне пасля… пасля няўдалага ўмяшання… Я ўжо не мог яе выратаваць, але паабяцаў выратаваць яе гонар і выканаю сваё абяцанне. І я прашу вас дапамагчы мне.

Ён шырока раскрыў вочы ад здзіўлення.

— Вы прапануеце мне, калі я вас правільна зразумеў, — сказаў ён запінаючыся, — мне, службовай асобе, утоіць злачынства?

— Так, прапаную, я вымушаны гэта зрабіць.

— Каб я за ваша злачынства…

— Я ўжо сказаў вам, што я і не дакранаўся да гэтай жанчыны, бо… бо я тады не стаяў бы перад вамі і даўно б ужо пакончыў з сабою. Яна загладзіла свой грэх — калі хочаце, назавём гэта так, — і свет нічога не павінен ведаць. І я не дазволю, каб гонар гэтай жанчыны быў заплямлены.

Мой рашучы тон выклікаў у яго яшчэ большае раздражненне.

— Вы не дазволіце! Вось як… Ну, вы ж мой начальнік… ці, прынамсі, збіраецеся стаць ім… Паспрабуйце толькі загадваць мне!.. Я адразу падумаў, што тут нейкая брудная гісторыя, калі вас выклікаюць з вашага глухога кутка… Добрай жа практыкай вы тут займаецеся, добры прыклад паказваеце… Але цяпер я пачну агляд, я сам, і вы можаце быць упэўнены, што ў пасведчанні, пад якім я пастаўлю сваё прозвішча, будзе адна толькі праўда. Я не падпішуся пад хлуснёю.

Поделиться:
Популярные книги

Записки брюнетки

Голубицкая Жанна
Проза:
современная проза
4.25
рейтинг книги
Записки брюнетки

Обитель зла

Гарднер Эрл Стенли
Детективы:
крутой детектив
5.00
рейтинг книги
Обитель зла

Человек со звезды (сборник)

Абрамов Сергей Александрович
Звездный лабиринт
Фантастика:
научная фантастика
6.25
рейтинг книги
Человек со звезды (сборник)

Черная роза

Крымская Диана
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
Черная роза

Астровитянка

Горькавый Ник
1. Астровитянка
Фантастика:
научная фантастика
9.17
рейтинг книги
Астровитянка

Ставрос. Падение Константинополя

MadameD
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Ставрос. Падение Константинополя

ХРАНИТЕЛЬНИЦА

Кузнецова Светлана Владимировна
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
8.12
рейтинг книги
ХРАНИТЕЛЬНИЦА

Воронцов. Перезагрузка

Тарасов Ник
1. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.50
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка

Неучтенный элемент. Том 5

NikL
5. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 5

De Aenigmate / О Тайне

Четверикова Ольга
Научно-образовательная:
история
политика
5.00
рейтинг книги
De Aenigmate / О Тайне

Наследство

Браун Саймон
1. Ключи власти
Фантастика:
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Наследство

Герда

Веркин Эдуард Николаевич
Детские:
детская проза
5.00
рейтинг книги
Герда

История одного гоблина. Два в одном

Болотов Андрей Тимофеевич
2. История одного гоблина
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
7.00
рейтинг книги
История одного гоблина. Два в одном

Шум и ярость

Фолкнер Уильям Катберт
Проза:
классическая проза
8.36
рейтинг книги
Шум и ярость