Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Навелы

Цвэйг Штэфан

Шрифт:

Між іншым, зрабіў я гэта не зусім добраахвотна. Я вучыўся ў Германіі, стаў урачом, нават добрым урачом, і працаваў у лейпцыгскай клініцы. У медыцынскіх часопісах таго часу шмат пісалі пра новую прышчэпку, якую я першы ўвёў у практыку. Тут я закахаўся ў адну жанчыну, з якою пазнаёміўся ў бальніцы; раней яна давяла свайго палюбоўніка да шаленства, і ён стрэліў у яе з рэвальвера; неўзабаве і я шалеў не горш за яго. У яе была прывычка паводзіць сябе з людзьмі пагардліва і холадна, і гэта літаральна зводзіла мяне з розуму — уладныя і дзёрзкія жанчыны заўсёды ўмелі прыбраць мяне да рук, а яна гэтак скруціла, што я зусім страціў галаву. Я рабіў усё, што яна хацела, я… ды што там, чаму мне не сказаць усяе праўды, бо прайшло ўжо восем гадоў… я залез дзеля яе ў бальнічную касу, і, калі гэта выплыла наверх, узнік скандал. Праўда,

дзядзька пагасіў нястачу, але маёй кар’еры прыйшоў канец. І тут я даведаўся, што галандскі ўрад вярбуе ўрачоў у калоніі і забяспечвае іх пад’ёмнымі. Я адразу падумаў, што гэта, відаць, не райскае месцейка, калі прапануюць грошы наперад; я ведаў, што магільныя крыжы на гэтых расадніках малярыі растуць у тры разы хутчэй, чым у нас. Але калі чалавек малады, яму заўсёды здаецца, што хваробы і смерць пагражаюць каму хочаш, але толькі не яму. Ну, што ж, выбару ў мяне не было, я паехаў у Ратэрдам, падпісаў кантракт на дзесяць гадоў і атрымаў вялікі пачак банкнотаў. Палову я адаслаў дадому, дзядзьку, а другую вывудзіла ў мяне ў партовым квартале адна асоба, якая здолела абабраць мяне да ніткі толькі таму, што была вельмі ўжо падобная на тую праклятую кошку. Без грошай, без гадзінніка, без ілюзій пакідаў я Эўропу і не адчуваў асаблівага смутку, калі наш параход выбіраўся з гавані. А потым я сядзеў на палубе, як сядзіце вы, як сядзяць усе, я бачыў Паўднёвы Крыж і пальмы, сэрца млела ў грудзях. Ах, лясы, адзіноцтва, цішыня! — марыў я. Ну, адзіноцтва я атрымаў-такі даволі. Мяне прызначылі не ў Батавію ці Сурабайю, у горад, дзе ёсць людзі, і клубы, і гольф, і кнігі, і газеты, а — зрэшты, назва не мае ніякага значэння — на адзін з глухіх пастоў, у двух днях язды ад бліжэйшага горада. Два-тры нудныя, высахлыя чыноўнікі, некалькі паўэўрапейцаў з тубыльцаў — гэта было ўсё маё акружэнне, а, акрамя таго, куды ні кінь вокам, толькі лес, плантацыі, зараснік і балоты.

Спачатку яшчэ было нішто сабе. Я шмат займаўся навуковымі назіраннямі. Аднаго разу, калі абярнулася машына, на якой віцэ-рэзідэнт рабіў інспекцыйнае падарожжа, і ён зламаў сабе нагу, я адзін, без памочнікаў, зрабіў яму аперацыю — пра гэта шмат тады гаварылі. Я збіраў яды і зброю тубыльцаў, займаўся мноствам іншай драбязы, каб толькі не апусціцца. Але ўсё гэта было магчыма толькі да таго часу, пакуль ва мне жыла прывезеная з Эўропы сіла; потым я завяў. Нямногія тут эўрапейцы надакучылі мне, я спыніў адносіны з імі, піў і аддаваўся марам. Мне заставалася ж усяго два гады, потым я мог выйсці на пенсію, вярнуцца ў Эўропу, зноў пачаць жыць. Уласна кажучы, я ўжо нічога не рабіў і толькі чакаў, ляжаў ціхенька і чакаў. І гэтак я тырчаў бы там і па сёння, каб не яна… каб не здарылася ўсё гэта…

Голас у змроку змоўк. І люлька болей не тлела. Стала так ціха, што я зноў пачуў плёскат вады, што пенілася пад носам парахода, і далёкі глухі стук машыны. Мне хацелася курыць, але я баяўся запаліць запалку, баяўся рэзкай успышкі агню і водсвету на яго твары. Ён усё маўчаў. Я не ведаў, ці скончыў ён, ці ён дрэмле, ці ён спіць, — такім мёртвым здалося мне яго маўчанне.

Раптам прагучаў адрывісты моцны ўдар звона: адна гадзіна. Ён страпянуўся, і я зноў пачуў звон чаркі. Відаць, яго рука вобмацкам шукала віскі. Стала чуваць, як ён глытае, потым раптам яго голас пачуўся зноў, на гэты раз ён гаварыў больш напружана, гарачэй.

— Так, дык вось… пачакайце… дык вось як яно было. Сяджу я там, у сваёй праклятай глушы, сяджу нерухома, як павук у павуціне, ужо не адзін месяц. Гэта было якраз пасля дажджоў. Тыдзень за тыднем дождж барабаніў па даху, ніводная душа не заглядвала да мяне, ніводзін эўрапеец; дзень пры дні сядзеў я дома са сваімі жаўтатварымі жанчынамі і сваім добрым віскі. Я тады быў у вельмі прыгнечаным стане, я быў проста хворы Эўропай: калі я чытаў у якім-небудзь рамане пра светлыя вуліцы і белых жанчын, у мяне пачыналі дрыжаць пальцы. Я не магу дакладна апісаць вам гэты стан; гэта своеасаблівая трапічная хвароба — лютая, ліхаманкавая і разам з тым бяссільная туга па радзіме, якая часам авалодвае чалавекам. Так я сядзеў тады, здаецца, з геаграфічным атласам у руках і марыў аб падарожжах. Раптам пачуўся трывожны стук у дзверы, і я ўбачыў свайго боя і жанчыну. Твары абаіх адлюстроўваюць надзвычайнае здзіўленне. Яны моцна размахваюць рукамі, вочы вытарашчаны — прыйшла нейкая дама, ледзі, белая жанчына.

Я ўсхопліваюся

з месца. Я не чуў шуму экіпажа або аўтамабіля. Белая жанчына тут, у гэтай глухамані?

Я гатовы ўжо збегчы ўніз па лесвіцы, але раблю намаганне і застаюся на месцы. Гляджу мяльком у люстэрка, хуценька прыводжу сябе крыху ў парадак. Я нервуюся, адчуваю непакой, мяне мучыць нядобрае прадчуванне, бо я не ведаю нікога на свеце, хто па дружбе прыйшоў бы да мяне. Нарэшце я спускаюся ўніз.

У пярэднім пакоі чакае дама; яна паспешна ідзе мне насустрач, убачыўшы мяне. Густая дарожная вуаль закрывае яе твар. Я хачу прывітацца, але яна сама пачынае гаварыць.

— Добры дзень, доктар, — гаворыць яна плаўна па-ангельску. (Яе гаворка здаецца мне вельмі ўжо плаўнай і як бы наперад завучанай.) — Прабачце, што я ўрываюся да вас. Але мы былі якраз на станцыі, наш аўтамабіль застаўся там. — «Чаму яна не пад’ехала да дома?» — маланкаю прамільгнула ў мяне ў галаве. — І вось я ўспомніла, што вы жывяце тут. Я гэтак шмат чула пра вас, з віцэ-рэзідэнтам вы зрабілі проста цуд, яго нага выдатна загаілася, ён зноў ужо гуляе ў гольф. Так, так, у нас усе гавораць пра гэта, і мы ахвотна аддалі б нашага бурклівага ваеннага ўрача і абодвух другіх у дадатак, калі б вы пераехалі да нас. Наогул, чаму вас ніколі не відаць? Вы жывяце, быццам йог…

І гэтак яна сакоча бясконца, спяшаецца і не дае мне ўставіць ні слова. Штосьці нервовае і неспакойнае адчуваецца ў гэтай пустой балбатні, і я сам заражаюся непакоем наведніцы. Чаму яна так многа гаворыць, пытаюся я ў сябе, чаму не называе сябе? Чаму не знімае вуалі? Ліхаманка ў яе, ці што? Можа, яна хворая? Звар’яцела? Я ўсё мацней хвалююся, адчуваю сябе ў смешным становішчы, калі стаю вось так перад ёю пад невычэрпным патокам яе балбатні. Нарэшце яна на момант спыняецца, і я прашу яе наверх.

Яна робіць свайму бою знак застацца і першая падымаецца па лесвіцы.

— Як у вас хораша, — кажа яна, аглядваючы мой пакой. — О, якія цудоўныя кнігі! Я хацела б іх усе прачытаць! — Яна падыходзіць да паліцы і разглядвае назвы кніг. Упершыню з таго часу, як я выйшаў да яе, яна на хвіліну змаўкае.

— Дазвольце прапанаваць вам гарбату? — пытаюся я. Яна, не паварочваючыся, працягвае разглядаць каранцы кніг.

— Не, дзякуй, доктар… нам трэба зараз жа ехаць далей… у мяне мала часу… гэта ж была проста прагулка… Ах, у вас ёсць і Флабер, ён мне так падабаецца… цудоўная, выдатная рэч яго «Education sentimentale» [48] … Я бачу, вы чытаеце і па-французску. Чаго толькі вы не ведаеце!.. Так, немцы… іх усяму вучаць у школе… Сапраўды, цудоўна — ведаць столькі моў!.. Віцэ-рэзідэнт марыць аб вас і ўвесь час паўтарае, што вы адзіны хірург, якому ён лёг бы пад нож… Наш стары доктар прыдатны толькі для гульні ў брыдж… Дарэчы, ведаеце (яна ўсё яшчэ гаворыць не паварочваючыся), сёння мне самой прыйшло ў галаву, што добра было б параіцца з вамі… а мы якраз праязджалі міма, і я падумала… Ну, вы сёння, мусіць, заняты… я лепей прыеду другім разам.

48

«Выхаванне пачуццяў» (фр.)

«Нарэшце ты раскрыла свае карты!» — адразу ж падумаў я. Але я і выгляду не падаў і запэўніў яе, што буду лічыць за гонар быць карысным ёй цяпер ці калі ёй захочацца.

— У мяне нічога сур’ёзнага, — сказала яна, напалову павярнуўшыся да мяне і ў той жа час перагортваючы кнігу, якую яна ўзяла з паліцы, — нічога сур’ёзнага, драбяза… жаноцкія справы… галавакружэнне, мленне. Сёння раніцаю, калі мы ехалі, на павароце мне раптам зрабілася дрэнна, я самлела, raide morte… бой вымушаны быў дапамагчы мне і прынесці вады… Ну, можа, шафёр занадта хутка ехаў… як вы думаеце, доктар?

— Вось так адразу цяжка вызначыць. Вы часта так млееце?

— Не… хоць, зрэшты, часта… апошнім часам, якраз самым апошнім часам… так… непрытомнасць і млосць.

Яна ўжо зноў павярнулася да кніжнай шафы, ставіць кніжку на месца, вымае другую і пачынае яе гартаць. Дзіўна, чаму гэта яна ўсё гартае… так нервова, чаму не падымае вачэй з-пад вуаля? Я наўмысна нічога не кажу. Мне хочацца прымусіць яе чакаць. Нарэшце яна зноў пачынае тонам бесклапотнай балбатні:

— Праўда, доктар, у гэтым няма нічога сур’ёзнага? Гэта ж не якая-небудзь небяспечная… трапічная хвароба?

Поделиться:
Популярные книги

Первый среди равных. Книга IX

Бор Жорж
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX

Два брата

Волков Александр Мелентьевич
5.00
рейтинг книги
Два брата

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Год 1942 — «учебный»

Бешанов Владимир Васильевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.20
рейтинг книги
Год 1942 — «учебный»

Илион

Симмонс Дэн
1. Троя
Фантастика:
эпическая фантастика
научная фантастика
7.75
рейтинг книги
Илион

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Комарра. Вселенная Майлза. Роман, повесть, эссе

Буджолд Лоис Макмастер
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Комарра. Вселенная Майлза. Роман, повесть, эссе

Телзи Амбердон

Шмиц Джеймс Генри
The Federation Of The Hub
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Телзи Амбердон

Письма

Пелусиот Исидор
Религия и эзотерика:
религия
5.00
рейтинг книги
Письма

Арбан Саеш. Трилогия

Малицкий Сергей Вацлавович
50. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.17
рейтинг книги
Арбан Саеш. Трилогия

Игрушка

Лобанов Владимир Алексеевич
5.00
рейтинг книги
Игрушка

Триптих. Одиночество в Сети

Вишневский Януш Леон
Проза:
современная проза
8.46
рейтинг книги
Триптих. Одиночество в Сети

Башня на краю света

Сэборг Финн
Проза:
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Башня на краю света

Принц

Райз Тиффани
3. Грешники
5.00
рейтинг книги
Принц